Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
ным інтарэсам Беларусі. Аднак працы такіх вучоных, як Мацей Любаўскі, Уладзімір Пічэта, Яўхім Карскі, Мітрафан ДоўнарЗапольскі і іншых, вельмі прычыніліся да разьвіцыдя навукі на Беларусі, дапамаглі апрацоўцы помнікаў і матар’ялаў па этнаграфіі, эканоміцы, гісторыі Беларусі, як і для вывучэньня беларускае мовы і літаратуры. Працы Івана Насовіча, Паўлы Шэйна, Еўдакіма Раманава, Мікалая Нікіфароўскага і іншыхяшчэ раней расчынілі вочы на багацьці беларускага фальклёру.
Вялікі народны ўздым, выкліканы рэвалюцыяй 1905 году, разбудзіў творчыя сілы Беларусі. Скарыстаўшы з адмены забароны беларускагадруку, газэта«Наша Ніва» (1906—1915) шырака разгарнула выдавецкую і культурна-асьветную дзейнасьць. «Калі мы хочам жыць і быць нацыяй, народам — пісала газэта «Наша Ніва» ў нумары 22 за 1913 год, — мы павінны стварыць сваю літаратуру, навуку, сваё мастацтва. Вось галоўны зарунак бытаваньня нас, беларусаў, як нацыі».
Выдавецтва «Наша Ніва» выдавала адмысловы часапіс для сялянаў «Саха», для моладзі — часапіс «Лучынка», дзіцячы часапіс «Іскрачка»; з 1910 па 1915год«НашаНіва» выдавала «Беларускія календары», на балонках якіх друкавалася шмат мастацкіх твораў беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў. Шмат зборнікаў прозы і паэзіі, п’есаў і артыкулаў, кніжак і брашураў літаратурнанавуковага, гаспадарскага і культурнага зьместу было выдадзена ў гэтым выдавецтве.
Пад плённым узьдзеяньнем «Нашай Нівы» пецярбурскія студэнты выдавалі свой часапіс «Раніца», выходзіў вялікі альманах «Маладая Беларусь», альманахі «Калядная пісанка» і «Вялікодная пісанка». 3 дапамогаю «Нашай Нівы» разгарнулі сваю дзейнасьць беларускія выдавецтвы «Наша Хата», «Мінчук», «Беларускае выдавецкае таварыства», «Вясёлкі»,
Гэзэта «Наша Ніва» (1906—1915)
«Палачанін» і іншыя. «Наша Ніва» спрычынілася да масавага тварэньня навуковалітаратурных і музычнадраматычных гурткоў на Беларусі, у прыватнасьці ў гарадох Вільні, Менску, Пецярбурзе. Зь яе дапамогаю ў некаторых месцах закладаліся беларускія школы зь беларускай мовай выкладаньня.
Гэтая вялікая прагрэсыўная нацыянальна-культурная праца «Нашай Нівы» пазьней ужо не магла запыніцца, нягледзячы на нямецкую і польскую акупацыю Беларусі. Традыцыі «Нашай Нівы» працягваліся газэтамі «Гоман» (Вільня, 1916—1918 гг.), «Вольная Беларусь» (Менск, 1917—1918 гг.) і іншымі.
Запачаткаваны «Нашай Ніваю» народны адраджэнскі рух пазьней прывёў да Усебеларускага Кангрэсу ў 1917 годзе і да вышэйшага палітычнага акту 25 сакавіка 1918 году, па моцы якога Беларусь была абвешчаная незалежнай дзяржавай.
Дзеля таго што новае беларускае адраджэньне набыло запраўды народны характар, зь ім мусілі лічыцца нават і бальшавікі. Сам Ленін сваім часам выказваўся аб беларускім і ўкраінскім адраджэнскім руху, як аб прагрэсыўных і зусім законамерных выявах народнага самаўсьведамленьня і самавызначэньня. Ён пісаў:
«Беларускі календар» (1910 г.)
Год ¥П.Ч ЭРВ Е Н b 1929 г. 8 (28)
Пераіы Вшрускі Месячнік Сельскай ГаепадарйЬ
Цзна всобмагв яумару 30 гр,
Сэрвітуты
ПадзоЗІотм глеба, я« эытворчая фабрыка гвмляробя . .
Оарвляі ss лоді РажкІ . > . , Ш&хы . . . . Гаойадврчая парвдя Праўайя н*рвдн Наш» хроаіка .
Часапіс «Саха» (1929 г.)
Часапіс «Лучынка» Мінск, 1914 год
«Для Украінцаў і Беларусаў, напрыклад,толькічалавек,якіўмарах жыве на Марсе, мог-бы адмаўляць, што тут няма яшчэ завяршэньня нацыянальнага руху, што прабуджэньне масаў да валодан ьня роднай мовай і яе літаратурай... тут яшчэ адбываецца. “Бацькаўшчына” тут яшчэ не адсьпявала ўсёй сваёй гістарычнай песьні. “Абарона Бацькаўшчыны” яшчэ можа быць тут абаронай дэмакратыі, роднай мовы, палітычнай свабоды супраць прыгнятаючых нацыяў, супраць сярэднявечча...» (1).
Таму дэмакратычнае патрабаваньне замацаваньня беларускае мовы ў літаратуры і мастацтве, навуцы і дзяржаўным жыцьці
знайшло пазьнен падтрыманьне нават з боку бальшавікоў,
што дарваліся да ўлады на
Ігнат Буйніцкі (1861—1917), заснавальнік беларускага прафесійнага тэатра
Беларусі. У сваей нацыянальнай палітыцы бальшавікі кіраваліся мэтазгоднасыдяй і мусілі лічыцца з рэальнымі фактамі ўсенароднага вымаганьня правоў на родную мову, як сяродка змаганьня народу за агульнадэмакратычныя правы, за нацыянальнае самавызначэньне аж да адзьдзяленьня.
3 мэтаю паралізаваньня ідэі беларускае дзяржаўнае незалежнасьці, абвешчанае 25 сакавіка 1918 года Радай Беларускай Народнай Рэспублікі, абранай яшчэ на Усебеларускім Кангрэсе ў сьнежні 1917 года, разагнаным тымі-ж бальшавікамі, яны з свайго боку
I студзеня 1919 году абвяшчаюць аб стварэньні на словах незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі.
Ад 1920 году, пасьля выгнаньня зь Беларусі палякаў, распачынаецца ажыцьцяўленьне савецкае нацыянальнае палітыкі ў галіне культурнага будаўніцтва. Ад гэтага часу і да нашых дзён гісторыя беларускай савецкай культуры прайшла колькі пэрыядаў, якія вызначаліся галоўнымі зьменамі ў галіне нацыянальнай палітыкі савецкае ўлады. Сярод мноства розных зьменаў і зыгзагаў галоўнымі этапамі разьвіцьця беларускае культуры пад саветамі былі:
1. Пэрыяд адноснага рэнэсансу (1920—1929 гг.);
2. Трагічны пэрыяд змаганьня партыі зь беларускім нацыянал-дэмакратызмам і нацыянальнымі ўхіламі (1930-1940);
3. Пэрыяд вымушаных уступак нацыянальнай культуры ў часе вайны (1941—1945);
4. Пэрыяд жданаўскай рэакцыі і сталінскай кананізацыі (1946-1952);
5. Пэрыяд замены сталінскай кананізацыі г. зв. «калектыўным кіраўніцтвам» партыі (ад 1953 г. да нашых дзён)1.
Канкрэтнамузьместукультурнагапрацэсукажнагазвышэй пералічаных пэрыядаў і будзе прысьвечаная гэтая праца. Чытач пройдзе па шляху ўсяе складанае мэтамарфозы зьменьлівае палітыкі камуністычнае партыі ў галіне беларускае культуры і пазнаёміцца з тымі высілкамі народнага творчага гэнія, які імкнуўся выкарыстаць кажную нагоду, каб узбагаціць родную культу здабыткамі непераходнага значаньня. Перад чытачом мусіць паўстаць абраз найноўшага беларускага адраджэньня, якое, нібыта той прыкаваны Прамэтэй у чужой няволі, ніколі ня спыняла таго творчага гарэньня, што было адзначана непераможным імкненьнем да высокіх мэтаў роднае навукі, мастацтва, літаратуры і культуры наогул. Нягледзячы на ўсе перасьледы і пагромы нацыянальнае культуры, жывы абраз беларускае культуры за апошнія чатыры дзесяцігодзьдзі з усёй пераканальнасьцяй даводзіць няўміручасьць ідэі самабытнае і асобнае нацыянальнае культуры беларускага народа.
1 Гэтазначыць — да 1958 году. — Рэд.
АДНОСНЫРЭНЭСАНС БЕЛАРУСКАЕ КУЛЬТУРЫ (1920—1929)
1. Перадумовы культурнага ўздыму ў Беларусі
Болын-меньш нармальная культурная праца на Беларусі аднавілася толькі ў канцы 1920 году, калі закончылася вайна з Польшчаю. Разбураная дашчэнту колькімі акупацыямі і ваеннымі падзеямі вайны 1915—1918 гг. і пазьнейшай грамадзянскай вайны, Беларусь ляжала ў руінах. Разбураныя школьныя будынкі, раскрадзеная і зьнішчаная мэбля, панішчаныя падручнікі і кнігі, адсутнасьць школьных працаўнікоў, раськіданых па ўсім абшары былое Расейскае імпэрыі, эвакуаванае ў глыбіню Расеі насельніцтва з раёнаў ваенных падзеяў, вывезеныя ў тыл установы, запусыденьне ў галіне культурнаасьветнай і навуковай працы — такі быў жахлівы абраз краіны пасьля выгнаньня апошніх польскіх вайсковых адзьдзелаў у 1920 г.
Паўторна абвешчаная Дэклярацыя аб стварэньні г. зв. незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі, падпісаная прадстаўнікамі Цэнтральных Камітэтаў Камуністычнай Партыі Літвы і Беларусі, Бунду, Беларускай Камуністычнай Арганізацыі і Цэнтральнага Бюро Прафэсыйных Саюзаў Менску і Менскай Губэрні, устанавіла поўную роўнасьць беларускай, польскай, расейскай і жыдоўскай моваў, як дзяржаўных моваў на Беларусі, моваў зносінаў зь дзяржаўнымі ўстановамі, у арганізацыях і ўстановах народнай
асьветы і культуры (2). У сьнежні 1920 года Другі ўсебеларускі Зьезд Саветаў у рэзалюцыі аб народнай асьвеце сярод розных заданьняў высунуў патрэбу ўзмацненьня культурна-асьветнай працы на вёсцы і забясьпечаньня сялянаў кнігаю ў роднай мове, газэтаю, настаўнікамі.
Разам з тым яна вымагала бязьлітаснага змаганьня з усімі выглядамі расейскага і польскага шавінізму, як і клерыкалізму, стварэньня густое сеткі ўстановаў для культурнага абслугоўваньня патрэбаў народу на мясцовых мовах, падрыхтовы работнікаў асьветы і выданьня літаратуры з прыцягненьнем камуністычных сілаў для гэтае працы.
Аднак самі-ж бальшавікі разумелі, што якраз гэтых «камуністычных сілаў», якія маглі-б праводзіць шырокую культурна-асьветную працу, яны якраз і ня мелі. Шырака вызначаныя заданьні культурнага адраджэньня Беларусі, разьвіцьцё школыііцтва, пашырэньне прафэсыйна-тэхнічнае асьветы, стварэньне Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту і навуковых установаў вымагалі кадраў. Бальшавіцкая-ж партыя ў тыя часы бадай-што ня мела на Беларусі сваіх пасьлядоўнікаў і была вельмі і вельмі нешматлікая. А культурных сілаў яна наагул бадай-што ня мела. Гэта змусіла яе ўхапіцца за адзіную
Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт — будынак у 1921 годзе — былое Камерцыйнае вучылішча ў Васільлеўскам (пазней Земляробскім) завулку
магчымасьць — запрасіць да культурна-асьветнае дзейнасьці ўсю беларускую інтэлігенцыю.
3 гэтаю мэтаю ўжо Другі Усебеларускі Зьезд Саветаў у згаданай рэзалюцыі высоўвае задачу вылучэньня ўсіх школьных працаўнікоў Беларусі з установаў, дзе яны працавалі не паводля сваей прафэсіі, і патрабуе звальненьня з шэрагаў Чырвонае Арміі і накіраваньня ў Народны Камісарыят Асьветы Беларусі ўсіх настаўнікаў. Дзеля таго, што доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў і работнікаў асьветы не маглі адразу задаволіць патрэбы ў кадрах, лютаўская сэсія Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту Саветаў Беларусі ў 1921 годзе зьвярнулася з адмысловай адозвай да ўсіх культурных працаўнікоў, ураджэнцаў Беларусі, раськіданых па ўсёй Расеі і іншых краінах, заклікаючы іх вяртацца на бацькаўшчыну для ўдзелу ў культурным будаўніцтве.
У вадозьве падчыркваюццапачэсныя абавязкі працы надабро роднае культуры:
«Дыктатура пралетарыяту адчыняе вольны шлях для культурнага разьвіцьця ўсіх трох народаў, культура якіх пры буржуазным ладзе прыгняталася й перасьледвалася. Беларускі працоўны народ можа цяпер вольна будаваць сваю культуру на роднай мове. ЦБК Саветаў Беларусі, пацьвердзіўшы роўныя правы ўсіх мясцовых моваў Рэспублікі, прадпісаў Наркамасьветы Беларусі ў сваёй працы выходзіць зь непахільнай пэрспэктывы плянамернага і паступовага пераходу тых установаў, дзе вучацца і выхоўваюцца дзеці-Беларусы, на матчыную беларускую мову. У сувязі з гэтым прымаецца шэраг мерапрыемстваў па падрыхтоўцы працаўнікоў асьветы, якія маглі-б праводзіць сваю працу набеларускай мове, па выданьню інабыцьцюкніжак і падручнікаў і па выпрацоўцы тэрміналёгіі. Такія-ж захады будуць прынятыя і ў вадносінахда працы на іншых мясцовых мовах — жыдоўскай і польскай.