Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
Кавалі другія,
А ланцуг той самы.
Песьні ўсё старыя
Неаджытай гамы.
Наўсуперак савецкай антырэлігійнай прапаганьдзе, Якуб Коласдоўгі час пісаўі часамдрукаваўтворы, поўныя рэлігійнага замілаваньня да прыроды і ейнага творцы — Бога, як, прыкладам, «Сьвятая нядзелька», казка «Што яны страцілі», у якой відаць пошукі іншых шляхоў для Беларусі, няпрыйманьне кастрычніцкае рэвалюцыі. Рэлігійнымі матывамі ахварбаваная Коласава першая рэдакцыя паэмы «Сымон Музыка», надрукаваная ў часапісе «Вольны Сьцяг» № 4 за 1921 год.
Гэрой паэмы заклікаўся «скарыцца волі Божай». Нарэшце сама бязьмежная любоў паэты да роднага краю таксама не ўкладвалася ў савецкія рамкі.
О, край родны, крсш прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у сьвеце Божым
Гэтых сьветлых берагоў...
Пярэчыла савецкай палітыцы калектывізацыі і Коласава апяваньне адвечных імкненьняў беларускага сялянства да сваёй уласнасьці, свайго кавалка зямлі, у якую ён укладаў усю сваю жыцьцёвую філязофію:
А дзе-ж той выхад? дзе збавеньне
Зь няволі цяжкай, з паланеньня?
Адзін ён ёсьць: зямля, зямля,
Свой пэўны кут, свая ральля;
To — наймацнейшая аснова
I жыцьця першая умова.
Зямля ня зьменіць і ня зрадзіць,
Зямля паможа і дарадзіць,
Зямля дасьць волі, дасьць і сілы,
Зямля дзяцей тваіх ня кіне,
Зямля — аснова ўсёй айчыне.
А калі распачалося плянавае пазбаўленьне сялянства свае собскае зямелькі і зганяньне ўсіх у калгасы, Якуб Колас адгукнуўся нізкаю вершаў «Калгаснае». Тут выводзяцца такія ахвяры прымусовае калгаснае паншчыны, як пазбаўлены свайго кутка і аграблены з усяго запрацаванага дабра — кулак, бабулька, серадняк і бядняк. Укладзеныя ў вусны гэрояў словы,
аднак, выяўляюць запраўдную трагэдыю беларускага сялянства. У іхных словах выказваецца шмат горкае праўды пра тое, што народ ня прымае новае калгаснае няволі і супраціўляецца ўсімі сіламі новаму прыгону. Вось, прыкладам, гаворыць бабулька, якой калгасы разбураюць увесь дасюлешні ўклад жыцьця:
Гаруе бабулька — вось часы дык часы!
I што гэта будзе? Загубяць калгасы! Iмежачкі зьнікнуць, зьмяньшаецца поле, I зёлак ня знойдзеш, каб вылечыць болі. Лячыцца ня пойдзе ніхто да бабулькі, Ня будзе, як кажуць, уткнуць дзе цыбулькі. Усвой агародчык ня выйду ніколі, Iўсе мае сьцежкі загубяцца ў полі.
I што гэта будзе? Ой, што гэта будзе?
Народ зьбіўся з тропу, зьбянтэжаны людзі.
Прапаў заработак., прапаў ён навекі, Бо верыць ня будуць ні ў шэпты, ні ўлекі. А чутак-жа, чутак якіху народзе!..
Ох, Божачка-Божа!Зацьменьне ды годзе!
У жальбе працавітага селяніна, якога Саветы назвалі «кулаком» і асудзілі на ліквідацыю, гучыць пратэст супраць новага гвалту над народам:
Мяне ашальмавалі — заможнік я, кулак! Як шчэпка ў перапале, Плыву я, небарак!
...Дабро маё — няшчасьце, Стараннасьць мая — грэх! Вакол мяне напасьці, Галёканьне і брэх.
Праўдзівы абраз калгаснае няволі праглядае выразна, дарма, што паэта знадворна надаў быў форме выказваньня гэрояў гіранічна-сатырычны характар:
Iшто яныробяць, вар’яты?
Новы заводзяць прыгон: Воля касуецца, сьвяты,
Ты-ж запрагайся ў фургон! Хамут надзявай і ярмо ты, Трактарам будзь і канём. Гэта, брат, толькі грымоты, Але прысмаліць агнём! Цівуном стануць ячэйкі, Будзе аканом і пан...
Вось табе новыя рэйкі, Перабудовы / плян!
Будзеш сядзець на пайку ты, Жыць па загаду ўвесь час, А ўласнай ня будзе мінуты, — Вось што такое калгас!
На рынак ты не паедзеш, Сабе не наробіш каўбас. Высмакча мозак, суседзе, Выцягне жылы калгас.
Якуб Колас фактычна ўзьняўся тут на вышыню крытыкі і высьмейваньня вядомае тэзы самога Леніна аб тым, што дробная індывідуальная гаспадарка нібыта заўсёды спараджае вясковую буржуазію:
Людзкая сіла дробіцца, 1 што тут ні талкуй, А з нас, выходзіць, робіцца Буржуй-індывідуй.
Буржуй, калені голыя Iлатаны кажух.
На думкі невясёлыя Наводзіць гэты зух!
Янка Купала і Якуб Колас
Коласава прадбачаньне яшчэ на самым пачатку калектывізацыі прыгоннага характару савецкае сельскагаспадарскае палітыкі робіць шмат гонару паэту і сьветчыць аб тым, што паэта падслухоўваў думы народныя і перадаваў у меру магчымага апазыцыйныя настроі свайго народу ў сваіх мастацкіх творах.
Апазыцыйны падыход да савецкае рэчаіснасьці відацьтаксамаўтворахКоласа«Дрыгва»,уапавяданьні«Балаховец»,ушмат якіх «Казках жыцьця» і іншых творах. Маладому пакаленьню станавілася ўсе больш і больш ясным, што беларусізацыя была абвешчана бальшавікамі толькі з тактычных меркаваньняў. Яны першымі хутка ўбачылі, што запраўднаму беларускаму нацыянальна-культурнаму руху не па дарозе з афіцыйнай, партыяй правбджанай, беларусізацыяй.
Гэта асабліва сталася відавочным пасьля выступу на зьмену старой нацыянал-дэмакратычнай апазыцыі ў васобах Купалы, Коласа і Бядулі новай нацыянал-прагрэсыўнай, — як яе ахрысьціў крытык Антон Адамовіч, апазыцыі ў васобах Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Васіля Шашалевіча, Андрэя Мрыя, Лукаша Калюгі, Уладзіміра Жылкі, Адама Бабарэкі зь літаратурнага аб’еднаньня «Узвышша», як і палымянца Міхася Зарэцкага.
Міхась Зарэцкі (сапр. Касянкоў; 1901—1937)
Выдатны беларускі празаік і драматург Міхась Зарэцкі (Касянкоў) быў адным зь першых, хто зразумеў інструмэнтальны характар палітыкі беларусізацыі і выступіў з выкрыцьцём калянізатарскіх намераў камуністых у Беларусі. У вялікім нарысе «Падарожжа на Новую Зямлю» (1929 г.) пісьменьнік адкрыта выступіў супраць рабскага перайманьня кажнае маскоўскае моды і занядбаньня свайго роднага самабытнага мастацтва. Ён адважыўся назваць сьляпое перайманьне ўсяго з г. зв. «пралетарскае Масквы» — «пазадзь-
дзем чужое культуры», «убогімі, бруднымі аб’едкамі».
Калі сяньня чытаеш гэтыя выказваньні, даешся дзіву, якой адвагай валодаў Міхась Зарэцкі, каб у савецкіх умовах выказ-
вацца гэтак адкрыта супраць маскоўскае арыентацыі ў нацыянальнай рэспубліцы.
«Мне стала сумна-сумна, — пісаў пісьменьнік. — Я падумаў: дакуль мы будзем жыць гэтым пазадзьдзем чужое культуры,
якое з тупым салдацкім самадавольствам «преподноснлн» нам нашыя суседзі і якое мы прымалі, як чыстае збожжа? Дакуль мы будзем зьбіраць з чужога стала ўбогія, брудныя абьедкі, аддаючы сваё дабро на агульную пагарду і зругу?
Яшчэ я падумаў: як часта і цяпер у наша мастацтва — у літаратуру, у тэатр, у кіно — трапляе замест праўдзівых дасягненьняў братняй культуры пустое бруднае пазадзьдзе, і мы з рабскай пакорай прымаем яго, мы яго ўзвышаем ці кідаем пад ногі яму праўдзівыя пэрлы сваіх уласных дасягненьняў (хіба можа-быць што-небудзь добрае з Назарэту), і знаходзяцца яшчэ ішакі (аслы), якія, вульгарызуючы і прафануючы праўдзівыя думкі правадыроў, у тупой абмежаванасьці сваёй заяўляюць, што гэта ёсьць наша правільная арыентацыя» (125).
Міхась Зарэцкі ў сваім забароненым цэнзураю рамане «Крывічы», што трапіў у друк толькі сваім пачаткам і пазьней пераробленым канцом, даў злосную сатыру на беларусізацыю, праводжаную бальшавікамі. Ён на ўвесь голас назваў яе сяродкам «абдурваньня» сялянства, спосабам карыстаньня моўнаю формаю, каб лягчэй было накінуць чужанацыянальны зьмест у мэтах экспляатацыі краю і народу.
У рамане «Крывічы» адзін з гэрояў выказваецца:
«Прыехаў зь вёскі ў Менск шукаць Беларусь. Зь ліхтаром у руках, як некалі Дыяген — чалавека. I вось... шукаў Беларусь, a знайшоў бе-ла-ру-сі-за-цыю. Хо-Хо... Праўда, Сяргей?
I на словы хлапца, што прыехаў, Сьляпень, успыліўшы, закрычаў: «Малайцы, хлопцы! Працуйце, ліха на Вас, працуйце. Зьнізу браць трэба, зьнізу, — зь зямлі, з балот ... Ха-ха... Растуць, брат, растуць, як грыбы... Нічога, Мікола, не бядуй. Тысячы ўжо ёсьць. Будуцьдзесяткі тысяч і сотні... Толькі ўзварушыцьтрэба, кліч клікнуць на ўсю нашу сонную Крывію.
...Падымайся зь нізін сакаліна сям’я,
Над крыжамі бацькоў, над курганамі...
Беларускае адраджэньне будзе ісьці з карэньняў беларускага народу. Усялякія штучныя формы, у якіх-бы захацеў хтонебудзь укласьці яго, адпадуць, рассыплюцца ў прах. У сваім магутным поступе яно знойдзе свае асаблівыя формы, якія арганічна вырастуць з самае сутнасьці гэтага гістарычнага працэсу... Разумееце вы мяне, хлопцы, га...
Усякія апякуны беларускага руху, хто-б яны ні былі, і зь якой-бы ці добрай ці дрэннай мэтай яны над намі ні апекаваліся, — ужо яны змятуцца гісторыяй. Зьнізу, зь зямлі вырасьце наш рэнэсанс... і ён расьце ўжо, узьнімаецца, ён бушуе ўжо такімі магутнымі хвалямі, якія многа чаго, многа могуць пазьмятаць на сваёй дарозе... Пачакайце толькі...
Навучыцца аўладаць беларускай мовай, каб лягчэй было-б згаварыцца зь сялянамі, скажам, пры зьбіраньні падатку, гэта ня будзе вырашэньнем нацыянальнага пытаньня. Гэта будзе ўсяго толькі замена калёніяльнай палітыкі «салдацкай» на калёніяльную палітыку «езуіцкую». Гэта страшэнна шкоднае звужэньне праблем нацыянальнай культуры, гэта палітыка гандляроўзрынку, якія (я спэцыяльна гэта назіраў) зьвяртаюццазаўсёды да сялян у роднай іхняй мове, каб... лягчэй абдурыць іх...» (126).
Кажнаму чытачу гэтых мясьцінаў было ясна, што пад «салдацкай» калёніяльнай палітыкай тут разумелася царская палітыка на Беларусі, а пад новай «езуіцкай» калёніяльнай палітыкай — сучасная палітыка савецкае ўлады, якая ўхапілася за знадворную нацыянальную форму — мову, як за сяродак больш прыхаванай палітыкі з тымі самымі каляніяльнымі мэтамі.
Савецкай беларусізацыі ў Міхася Зарэцкага супрацьстаўляецца пафас нацыянальнага народнага ўздыму, падагрэтага ўспамінамі аб калішняй дзяржаўнай і культурнай славе Беларусі ў межах калішняга Вялікага Княства Літоўскага. Гэтымі ідэяламі жывуць гэроі рамана «Крывічы». А гэта якраз і станавіла тое, бязьлітасную барацьбу з чым абвесьціла камуністычная партыя на Беларусі ў 1930 годзе. На Міхася Зарэцкага спушчаецца партыйны працаўнік Агітпропу Ш. Будзін,«аглобельны»крытыкЛ. Бэндэ,зачыншчык«літаратурнага разбою» А. Канакоцін і іншыя.
Выказваньні гэрояў-нацыяналістых у творах Зарэцкага былі расцэненыя, як даваньне трыбуны ворагу і працягваньне пад выглядам адмоўных гэрояў нацыянал-дэмакратычнае іірапаганды і контррэвалюцыі.
У 1936 годзе Міхася Зарэцкага зьнішчылі, як найбольш яркага выяўніка апазыцыйных плыняў у беларускай літаратуры1.
1 Зарэцкі арыштаваны ў 1936 годзе, расстраляны 29 кастрычніка 1937. Рэабілітаваны ў 1957 годзе. — Рэд.