Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
У дачыненьні да беларускай культуры гэта выявілася адразу поўнай рэгабіл ітацыяй многіх слаўных імёнаў беларускіх нацыянальных гэрояў і дзеячоў мінулай гісторыі. Ім раптам былі дараваныя ўсе ідэялягічныя грахі, што прыпісваліся ў 30-х гадох.
Гэтак, ператвораны ў сярэднявяковага езуіта, беларускі першадрукар Францішак Скарына зноў абвяшчаецца выяўнікам перадавых ідэялаў свайго часу, вялікім гуманістам-асьветнікам XVI стагодзьдзя. Зняважаны ў 30-х гадох як дробна-шляхоцкі гэрой, Кастусь Каліноўскі на гэты раз зноў здабывае рысы народнага гэроя і зноў абвяшчаецца прадстаўніком найбольш перадавога і слаўнага ў гісторыі свабодалюбівага беларускага
народу.
У ваенныя гады вяртаеццадатворчасьці старэйшая беларуская паэтка Канстанцыя Буйла, вядомая яшчэ з нашаніўскіх часоў сваім зборнікам вершаў «Курганная кветка» (1914 г.), аўтарка вершу «Люблю наш край», што зрабіўся на нейкі час нечым накшталт гімну беларускіх жанчын-нацыяналістак.
Канстанцыя Буйла (па мужу Калечыц; 1893—1986)
Яна піша колькі новых патрыятычных твораў. У іх бадай-што нідзе не гаворыцца аб сталінскіх пяцігодках ці савецкіх дасягненьнях. Чыста патрыятычныя матывы бязьмежнае любові да Беларусі пануюць цалкам у гэтых вершах.
У лірычным вершы «Мая Беларусь» Канстанцыя Буйла кажную страфу пачынае словамі звароту да вечнай, нязьменнай, векапомнай Беларусі, якая быццам існуе па-за савецкай эпохай. I толькі нямецкі акупант і выклікае ў паэткі пачуцьцё бязьмежнага гневу:
Беларусь мая — цёмны, вялікасны бор, Дзе ў гусьцечы курлычуь, пяюць жураўлі, I ляціць шум паважна да неба, да зор, Як цудоўная песьня цудоўнай зямлі.
Беларусь мая — бусла гняздо на страсе, Сонца бляск адбіваюць празрыстыя хвалі I нясуць, і імчацьяны плаўны свой бег Аж да цёмнага мора, што зьзяе у далі.
Беларусь мая — люстры шырокіх вазёр, У якія ўглядаецца неба жывое,
Дзе гсіраць самацьветы вясёлкавых зор I снуюць вечарамі стрыжы над вадою.
У часе вайны ўсе паэты і пісьменьнікі вяртаюцца да патрыятычнае тэматыкі, і ў кажнага зь іх зьяўляюцца з-пад пяра вершы, прысьвечаныя любові да роднага краю. Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Антон Бялевіч, і нават такі артадаксальны савецкі паэта як Пятрусь Броўка, быццам згаварыўшыся пісалі аб Беларусі. Пятрусь Броўка стварае паэмы, назоў якіх ужо гаварыў сам за сябе — «Кастусь Каліноўскі», «Бела-
К. Крапіва, М. Лынькоў, Зм. Бядуля на фронце (лістапад 1941)
русь»... У першай зь іх паэта надае імя Кастуся Каліноўскага маладому адважнаму партызану Каліне, які пад гэтым імем пераможна дзеіць супраць акупантаў. Аў паэме «Беларусь» Пятрусь Броўка мабілізуе для сучасных мэтаў увесь гістарычны скарб Беларусі і прыцягвае ўвагу чытача да славы бацькоў, пра якую быццам «гамоняць... і Полацка вежы, і Турава сьцены, і шум Белавежы, і роднага Мінска сівыя муры». Паэта згадаў і былую славу Полацкага Княства і ролю Скарыны:
Нямала народаў з крыніц яго піла I брала ад мудрасьці вечны агонь, Улітарах першых знаходзячы сілу... Ты слаўна, зямля, што вякам нарадзіла
Такога выдатнага сына свайго!
На грудзях тваіх, як скарбніцы жывыя, Чалом выплываючы з даўняй імглы, Стаяць Гарадзенскія гмахі сівыя, Муры Наваградчыны, вежы Сафіі, і замкаў Заслаўля крутыя валы.
Антон Бялевіч (1914—1978)
Уся паэма пабудавана на гістарычных рэмінісцэнцыях. Старадаўнія бойкі на Нямізе, гэраічныя вычыны віцяблянаў і палачанаў княжага часу, народных гэрояў Вашчылы, Хвэські, Каліноўскага і іншых, разгром Банапарта і ўцёкі зь Беларусі кайзэраўскіх войскаў — усё служыла мэце сучаснай мабілізацыі сілаў у змаганьні зь нямецкім акупантам.
Паэма выхваляе беларускі народ як нацыю-гэроя, услаўляе ейных культурных дзеячоў, паэтызуе ейную прыроду, вобразна ўвасабляе прыгажосьці роднага краявіду:
Зямля Беларусі, зялёныя долы!
3 крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой Зачэрпнулі думы Купала і Колас, На кожнай сьцяжынцы іх песьня і голас 3 тваёю журбою іўцехай тваёіі.
Пад гоманы бору, куваньне зязюлі Злажыў Багдановіч тут яркі вянок... / поле, і пушчы, і рэкі тут чулі, Як Цётка сыіявала, як марыў Бядуля, Як сьлёзы рассыпаў Мацей Бурачок.
Зямля Беларусі! Ты ў граях-вясьнянках, Ты ў звоне вясёлак, ты ў гусьлях вятроў;
Ты песьня сама ад крыніц да заранкі,
Ад зорак паўночных да сіняга ранку,
Ты наша паэма з бурштынавых слоў!
Пад знакам змаганьня зь нямецкімі акупантамі беларуская літаратура зноў на нейкі час прасякнулася свабодалюбнымі ідэямі. Паэта Антон Бялевіч стварае колькі вершаў, поўных вялікае любові да Бацькаўшчыны-Беларусі і глыбокага жаданьня помсьціць ворагу-чужаніцы за зьнявечаную радзіму:
Я веру — зноў прыду туды,
Дзе Сож зьвініць і пеніць хвалі
1	дзе даўней мае дзяды
Вясну зялёную гукалі.
Дзе над калыскай, пад вярбой
Мне пела маці калыханку,
Дзе сэрцам шчырым і душой
Я палюбіў свабоду змалку.
Кандрат Крапіва з сынам Барысам /фота 1942 г.)
Я не адзін туды прыду,
У край сярэбраных крыніцаў, —
Вялікі гнеў да чужаніцаў
I помсту мёртвых прывяду!
Тут цікавым зьяўляецца таксама, што, паводля Бялевіча, партызаны б’юцца зь нямецкім захопнікам не за аднаўленьне калгаснае няволі і г. зв. «сацыялістычных дасягненьняў», a за адвечную, прыгожую і любую кажнаму беларускаму сэрцу маці-Беларусь, «нашы беларускія загоны».
Запахнуць руньню гоні,
Запахне луг травой...
Ты чуеш, маці? Звоніць
Бяроза над страхой.
Сьняжынкі вецер гоніць,
Сьнягамі беліць гладзь.
А мне здаецца — коні
Асьнежныя ляцяць.
I коні топчуць гоні,
Зямля гудзе, як звон.
Матуля! Мы прагонім
Чужынца з краю вон.
Ня плач!Навошта сьлёзы?
Ня трэба сумных слоў.
Распусьцяцца бярозы,
Мы вернемся дамоў.
Пра Кастуся Каліноўскага і Францішку Скарыну зноў пішуцца п’есы і лібрэты опэраў (аўтар — Міхась Клімковіч). Імёны народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа даюцца Першаму і Другому Беларускім Дзяржаўным Тэатрам. Гэтым як-бы падчыркваецца іхны нацыянальны характар і месца ў беларускай культуры.
У пачатку 1944 году, з прычыны 25-годзьдзя Беларускай ССР, у Маскве ў залях Дзяржаўнай Трэцьцякоўскай галярэі ладзілася выстаўка мастакоў з БССР. У васяродку ўвагі
шматлікіх наведвальнікаў выстаўкі былі іконы старажытных беларускіх майстроў з калекцыяў Магілёўскага гістарычнага музэю, што малявалі бойкі беларускіх князёў з чужаземнымі захопнікамі.
Князь Уладзімір Полацкі (скульптар 3. Азгур)
Сярод новых працаў беларускіх мастакоў займалі ўвагу мастацкія абразы старажытных беларускіх князёў — князя Васіля Менскага і Ўладзіміра Полацкага — бюсты работы скульптара Азгура, а таксама эскізы групы коньнікаў з постацямі беларускіх князёў на чале ў вельмі дасканалым мастацкатэхнічным выкананьні А. Глебава. На выстаўцы вылучаліся таксама працы мастака Аскара Марыкса на тэмы змаганьня беларускага войска з тэўтонскімі рыцарамі, мастацкія абразы князя Полацкага і іншыя працы на гістарычныя тэмы.
Шырокі зварот да гістарычна-патрыятычнае тэматыкі падаграваў надзеі на як-бы новую нацыянальную палітыку камуністычнае партыі. Частковае пашырэньне нацыянальнае тэматыкі змушала частку інтэлігенцыі спадзявацца на лепшыя часы для Беларусі і бе-
ларускае культуры пасьля сканчэньня вайны. Адведаньне Заходняе Эўропы беларускімі пісьменьнікамі разам з савецкімі войскамі прынесла на Беларусь пашырэньне ўяўленьняў аб заходнім сьвеце і іншых краінах. Усім здавалася, што зварот да старога савецкага парадку немагчымы. Аднак распачатая ў 1946—47 гг. жданаўская кампанія ідэялягічнай чысткі расьцярушыла гэтыя лятуценьні і зьвярнула беларускую культуру на старыя торныя савецкія дарогі.
ПЭРЫЯД ЖДАНАЎСКАЙ РЭАКЦЫІ I СТАЛІНСКАЙ КАНАНІЗАЦЫІ (1946—1953)
1.	Пад знакам змаганьня зь ідэялягічнымі ўхіламі
Калівайнаскончыласяпоўнайперамогайнадфашыстаўскай Нямеччынай, для камуністычнае партыі мінулася патрэба падтрымкі нацыянальна-патрыятычнагакірункуўдачыненьні да нацыянальных культураў народаў Савецкага Саюзу. Наадварот, яна неўзабаве ўбачыла ў ім небясьпеку партыйнай устаноўцы на далейшую саветызацыю ўсяго ідэялягічнага жыцьця ў СССР.
Тыя адносныя і невялічкія свабоды. якія зазнала інтэлігенцыя ў часы вайны, памножаныя на дазнаньне азнаямленьня з заходняй культураю мільёнаў савецкіх людзей у радох савецкай арміі ў Заходняй Эўропе, выдаліся цяпер крыніцаю магчымых новых ідэяў і падставай для вымаганьня большае духовае свабоды. Калішні прыклад расейскіх дэкабрыстых, што прывезьлі былі з Захаду ідэі дэмакратычнага ладу і спрабавалі ажыцьцявіць іх у ўмовах Расейскае царскае імпэрыі, пачаў трывожыць сучасных крамлёўскіх валадароў. Прывід новае рэвалюцыі паўстаў перад вачыма крамлёўскага дыктатара Сталіна. Каб замарозіць яго на самым пачатку ягоных нарадзінаў, Сталін спрытна падабраў для гэтае ролі камуністычнага Пабеданосцава, старога партыйнага прапагандыстага Андрэя Жданава.
Карыстаючыся ў партыі аўтарытэтам знаўцы літаратуры і філязофіі, мастацтва і музыкі, ён атрымаў даручэньне па-
дрыхтаваць колькі рэзалюцыяў. На працягу 1946—1948 гг. яны былі абвешчаныя пад выглядам пастановаў ЦК ВКП(б) ад 14 жніўня 1946 году ў справе часапісаў «Звезда» і «Ленннград», ад 26 жніўня 1946 году аб рэпэртуары драматычных тэатраў і мерапрыемствах палепшаньня яго, ад 4 верасьня 1946 году аб кінафільме «Вялікае жыцыдё», ад 10 лютага 1948 году аб опэры «Вялікая дружба» Вано Мурадэлі. Гэтыя жданаўскія партыйныя рэзалюцыі і разьвязалі па ўсім Савецкім Саюзе кампанію ідэялягічнага перасьледу ўсялякіх праяваў самастойнае творчае думкі.
На пачатку 1947 году гэтая ідэялягічнаярэакцыядакацілася да Беларусі і выклікала шырокую партыйную кампанію па выкарчоўваньню г. зв. «варожае ідэялёгіі» ў галіне культуры, літаратуры, мастацтва, выкладаньні ўва ўсіх школах, ад пачатковае да вышэйшае, грамадзкіх навукаў.
У лютым 1947 году ў Менску праводзіцца Рэспубліканская нарада кіраўнікоў катэдраў і выкладчыкаў грамадзкіх навукаў. Нараду адчыніў прысланы Масквою прадстаўнік Упраўленьня Прапаганды і Агітацыі ЦК ЗКП(б) Якаўлеў. Ён абагуліў сэнс вышэйзгаданых пастановаў ЦК партыі, як правядзеньне ідэялягічнага наступу супраць варожай буржуазнай ідэялёгіі ў літаратуры, мастацтве і грамадзкіх навуках. Якаўлеў заклікаў да ўзмацненьня змаганьня з г.зв. буржуазнымі нацыяналістымі, якія, паводля ягоных словаў, зьвяртаючыся да мінулага, спрабуюць знайсьці такія элемэнты і факты,якія-бсьветчыліабузаемным змаганьні народаў, заместа адшукоўваньня дружбы народаў у змаганьні з агульнымі ворагамі. «Неабходна сваячасова выкрываць усякія нацыяналістычныя канцэппыі...» — закончыў гэты прадстаўнік ЦК ВКП(б) (133).