• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога да свабоды  Мікалай Махнач

    Доўгая дарога да свабоды

    Мікалай Махнач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 135с.
    Мінск 2014
    52.06 МБ
    
    Мікалай Махнач
    ДОЎГАЯ
    ДАРОГА
    ДА СВАБОДЫ
    Мікалай Махнач
    ДОўГАЯ
    ДАРОГА ДА СВАБОДЫ
    Мінск
    «Тэхналогія»
    2014
    УДК 821.161.3-94
    ББК 84(4Бел)-44
    М36
    Укладанне, літаратурная апрацоўка Міхась Чарняўскі
    Махнач, М.
    М 36 Доўгая дарогадасвабоды/Мікалай Махнач; укладанне, літаратурная апрацоўка Міхась Чарняўскі. - Мінск : Тэхналогія, 2014. - 135 с.
    ISBN 978-985-458-251-1.
    Гэтая кніга сваім сюжэтам нагадвае авантурны раман. Беларускі хлопец з Ва-ложына, мабілізаваны ў 1941 годзе на лесараспрацоўкі ў Карэлію, прайшоўшы шмат выпрабаванняў, трапляе па нейкім часе - праз Сярэднюю Азію, Блізкі Усход, Афрыку і Апеніны - у Брытанію, а потым у Амерыку... Але гэта не мастацкая выдумка. Гэта праўдзівы жыццяпіс удзельніка Другой сусветнай вайны на заходнім тэатры ваенных дзеянняў. Бліскучая памяць аўтара ўзнаўляе мноства фактаў, імёнаў, лічбаў, трапных назіранняў. У дадатку да кнігі - не менш змястоўныя ўспаміны яго сястры, Валянціны Махнач-Слабодчыкавай, і выбранае ліставанне.
    Для шырокага кола зацікаўленых чытачоў.
    УДК 821.161.3-94
    ББК 84(4Бел)-44
    ISBN 978-985-458-251-1
    ОМахнач, М„ 2014
    © Чарняўсю, М.. укладанне. 2014 ©Афармленне. НВК "Тэхналогія". 2014
    АД УКЛАДАЛЬНІКА
    Маладаследаваная, а ранейшымі часамі цалкам забароненая тэма - беларусы на заходніх франтах антыгітлераўскай кааліцыі. Там змагаліся дзясяткі тысяч нашых суайчыннікаў, і шмат хто з іх быў свядомым беларусам. Найбольш іх налічвалася ў 2-м Польскім корпусе генерала Андэрса, які быў сфармаваны ў Сярэдняй Азіі з бы-лых грамадзян польскай дзяржавы, рэпрэсаваных камуністычным рэжымам. Сярод іх апынуўся і малады хлапец з Валожына - Мікалай Махнач, якога напярэдадні германска-савецкай вайны прымусам, як і тысячы іншых, вывезлі з Беларусі на лесараспрацоўкі Карэліі. Ад-туль і пачалася яго доўгая і пакручастая дарога да свабоды - праз Прыўралле і Сярэднюю Азію ў Іран, Ірак і Палестыну. Потым - на італійскі фронт, дзе ён ваяваў ажно да капітуляцыі Нямеччыны. Пасля Перамогі некаторыя андэрсаўцы вярнуліся да сваіх сем’яў у Беларусь. Аднак колішніх “братоў па зброі” савецкія карнікі зноў павезлі ў высылкі і канцлагеры Поўначы і Сібіры. Мікалай не паве-рыў салодкім абяцанкам агітатараў і не вярнуўся, таму ацалеў. За-тым была Англія, а ў 1952 годзе наш зямляк перабраўся за акіян, дзе ў далёкай Амерыцы закончылася ягоная дарога да свабоды. Менавіта тут ён знайшоў сваю “зямлю абяцаную” наўзамен ада-бранай на Бацькаўшчыне.
    Усвае амаль дзевяноста дзядзька Мікалай захаваўфенаменаль-ную памяць. Яго ўспаміны напоўненыя мноствам фактаў лічбаў імёнаў падзей, назіранняў над лёсамі землякоў У гэтым іх неацэн-ная каштоўнасць як узоружывой штодзённай гісторыі беларусаў.
    ПАЧАТАК
    Трэба мне вярнуцца больш чым на 86 гадоў назад, да 19 снежня 1923 года, у горад Валожын, дзе я нарадзіўся ад бацькоў Аляксандра і Кацярыны Махначоў, якія жылі тады на вуліцы Касцельнай.
    Прыгадаю колькі словаў пра маіх бацькоў.
    Бацька, Махнач Аляксандр Сцяпанавіч, нарадзіўся ў Валожыне ў 1884 годзе. Маці, Таўгень Кацярына Піліпаўна, прыйшла на свет у сяле Казельшчына недзе ў апошняй дэкадзе XIX стагоддзя.
    Бацька скончыў трохкласнае “народное начальное учнлшде” ў Валожыне. Гаварыў чыста па-расейску, па-польску, ну і, зразуме-ла, па-беларуску, нядрэнна размаўляў таксама па-жыдоўску. Як на той час, калі над нашым народам панаваў “Божьей ммлостью” цар Мікалай II, мой бацька быў граматным чалавекам. Калі пачалася Першая сусветная вайна, бацька апынуўся ў царскай арміі, у часці сувязі, пры тэлефонах, дзе даслужыўся да рангу старшага унтэр-афіцэра. 3 вайны ён вярнуўся ў Валожын на свае тры гектары зямлі, аднак болей - ні кала, ні двара, і трэба было ад нечага пачаць.
    He ведаю, як там дайшло да спаткання маіх бацькоў, але пажа-ніліся. I ў маці пасаг быў: зруб на хату, кароўка, нейкі кабанчык, ну і, пэўна, пару ці болей курак знайшлося. Пабудаваліся на Касцельнай вуліцы, дзелячы двор з сваякамі - сям’ёй Грышчыкаў. Так пачалі мае бацькі гаспадарыць у адноўленай Рэчы Паспалітай Польскай.
    Праз год знайшлася ў іх дачушка, ды неўзабаве памерла не-маўляткам. Налета, 19 снежня 1923 года, у дзень святога Міколы, нарадзіўся я. Вось мяне і ахрысцілі Міколам. Праз два гады нарадзі-лася мая сястрычка Валя.
    Бацькі нашыя цяжка працавалі, каб неяк пражыць на гаспадарцы, якая была “завялікая, каб памерці, але замалая, каб жыць у дастатку”.
    У 1928 годзе бацькі перанесліся на скрыжаванне цяперашніх ву-ліц Чапаева і Мічурына, да гэтак званага “Рову”. Наша сядзіба да вай-ны была апошняй з левага боку гасцінца, што вёў на Сугвазды.
    ПАЧАТАК • 5
    Прайшоў час, і ў 1931 годзе я дарос да школьнага веку. Аднаго дня тата кажа маці: “Каця, заўтра завядзі Колю і запішы ў школу”. Чуючы гэтыя словы, я спалохаўся, хоць бацька трохі рыхтаваў мяне да школы, навучаючы чытаць і пісаць па-польску і па-расейску.
    Назаўтра па сняданні я збег з дому і схаваўся на Гузоўшчыне, дзе былі тады агароды на капусту, бручку, буракі, моркву і каноплі. Дык я схаваўся ў каноплі і праседзеў там некалькі гадзін. Урэшце галодны j з галаўным болем прыйшоў дахаты, дзе мяне чакалі занепакоеныя і разгневаныя бацькі. Прызнаўся, дзе быў і з якой прычыны. Баць-ка паглядзеў на мяне гнеўна, але ўрэшце ўсміхнуўся, маці таксама, і абышлося без пакарання.
    На наступны дзень мяне ўсё ж запісалі ў школу.
    Мой першы вучнёўскі год пачаўся на вуліцы Садовай, дзе якраз пабудавалі новую школу.
    Зразумела, навучалі нас на польскай мове. Маёй першай нас-таўніцай была пані Шаблоўская, якая, памятаю, трактавала нас, дзя-цей беларускіх і польскіх, без фаварызацыі, усіх, наколькі гэта было магчыма, роўна. Жанчына невялікага росту, кругленькая, як сліўка, і заўсёды ўсмешлівая. Праз два ці тры гады напаткала яе асабістая трагедыя: неспадзявана захварэў і памёр адзіны пяці- ці шасцігадо-вы сынок. На ягонай магілцы несуцешныя бацькі паставілі вялікі пом-нік - гэтак званы “дуб”, зроблены нашымі сваякамі Хведарам і Сымо-нам Грышчыкамі. Яны мелі на Касцельнай вуліцы майстэрню і рабілі гранітныя помнікі - для праваслаўных, каталікоў і юдэяў.
    Палюбіў я школу. Вучыўся нядрэнна. Бацька пільнаваў і, як трэба было, дапамагаў ды сачыў, каб адрабляў хатнія заданні (напачатку было іх не так шмат). Памятаю, казаў: “Сынку, як прыйдзеш са школы і з’ясі што-небудзь, адразу бярыся за хатнія заданні, і як іх закон-чыш - ідзі гуляць. Але як пойдзеш гуляць наперад, дык гульня не будзе гульнёй, бо ўвесь час будзеш думаць, што перад сном трэба яшчэ адрабіць заданні”.
    Яно так і было, асабліва ў старэйшых класах, калі з кожным го-дам даходзіла болей навукі.
    Школа, здавалася, была вялікай і прасторнай. Але вучняў было багата, таму другія, трэція і чацвертыя класы вучыліся ў дзве змены: ад 8-й да 12-й гадзіны і ад 12-й да 4-й увечары. Адзін школьны год і я вучыўся па абедзе.
    3 кожным наступным класам прыбывала навукі. Да чытання, пі-сання, лічэння, спеваў і гімнастыкі дадаліся прырода, гісторыя, геа-графія, яшчэ вышэй - граматыка і літаратура, арыфметыка, геамет-
    6 • ПАЧАТАК
    рыя і фізіка. Апрача гэтых навук, было па дзве гадзіны на тыдзень рэлігіі і ручных заняткаў, майстравання, а для дзяўчат - вышывання і вязання кручком.
    Двор пры новай школе быў нахільны, і яго належала зраўнаць, каб быў прыдатны для спартовых гульняў (такіх, як валейбол, званы “сяткуўка”, баскетбол - “кошыкуўка" ды гульня “два агні"; на футбол ужо не заставалася месца). Дык хлопцы з старэйшых класаў увес-ну і ўвосень на ўроках ручной працы раўнавалі школьны двор. На-пэўна, прайшло гады тры, пакуль добра выраўнавалі. I мне давялося дакласці сваю часціну працы да гэтага праекту.
    Дзяўчаты даглядалі агарод за школай.
    Як і ўсім сялянскім дзецям, мне і сястры трэба было апрача навукі памагаць бацькам дома на гаспадарцы, перадусім пасвіць каровы. Даіць таксама навучыўся, маючы дванаццаць гадоў. А яшчэ свінням травы нарваць, дроў і вады прынесці, каня запрэгчы, пабаранаваць-дый шмат іншых заняткаў каля хаты і ў полі. Хоць рвалася душа да гульні, ды мала калі такая нагода нам выпадала. Ужо зімой часцей быў вольны час на санкі, лыжы або канькі, драўляныя - на адну нагу. Узімку і ўлетку мелі даглядаць каня, дзве кароўкі, два-тры парсючкі, дзве авечкі, якія на лета аддаваліся на “пашу”, і два дзясяткі курэй з пеўнем. А яшчэ ў гаспадарцы абавязкова павінны былі быць кот або котка. Вось і ўвесь жывы інвентар.
    Найважнейшым маім заняткам было пасвіць каровы, а гэта вало-жынскім гаспадарам было нялёгка. Жылі мы ў горадзе, а ворная зям-ля ляжала за горадам, да таго ж падзеленая на шэсць кавалкаў. Ды амаль не было пашы, акрамя яроў, што пакінуў у наваколлі Валожына ледавік. Таму пасвілі, пераважна па дзве кароўкі, на павадах па па-лявых дарожках, па межах і каля некалькіх гэтак званых “кудзеркаў”. Амаль кожны гаспадар сеяў таксама загон вікі ці белай канюшыны, каб кароўкам, перш чым прыгнаць дадому на даенне, нажаць сярпом гэтай падкормкі.
    Вялікая паша была за Паніззем, на Грабенеўцы, але яна больш служыла панізянам і часткова зарачанам, бо тыя мелі найкарацей-шую туды дарогу. Для рэшты нас было задалёка ганяць кароў з на-брынялым вымем. Таму гаспадары з Бандароў, Яўлашоў, Зарэцкай і Касцельнай вуліц ранняй вясной яшчэ да святога Міколы гналі кароў у гэтак званы табар пад Белакарэц, на лугі, якія здаўна звалі Палос-ная. Там яны пасвіліся і начавалі ажно да верасня. Па чарзе кожная сям’я пільнавала і пасвіла ўвесь статак і па чарзе кожны гаспадар прыязджаў з возам, каб завезці ўсё малако ў Валожын.
    ПАЧАТАК • 7
    Штодзень пад вечар нехта з кожнай сям'і ішоў у табар, каб падаіць кароў і перацадзіць малако ў спецыяльныя бляшанкі. Там мы і на-чавалі ў саламяных будках. Уставалі з усходам сонца, даілі кароў, ма-лако ставілі на воз. Затым вярталіся дахаты, а гэта кіламетраў шэсць, малако ж ехала на возе. Частка нас заставалася пасвіць кароў.
    Кожны вечар у табары пасля даення распальвалі вогнішча і, се-дзячы навокал, пяклі на прутках сальца. Затым з хатнім жытнім хле-бам апетытна яго спажывалі, запіваючы чысцюткай вадой з Іслачы, якая была ад нас за нейкіх 150 метраў, або цёплым сырадоем. Па дровы хадзілі на бераг Іслачы ў кустоўе, дзе пасля веснавой паводкі заставалася шмат рознага ламачча, якое за лета высыхала.