• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога да свабоды  Мікалай Махнач

    Доўгая дарога да свабоды

    Мікалай Махнач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 135с.
    Мінск 2014
    52.06 МБ
    Наколькі савецкая сістэма была нікуды не вартая, нагэтулькі лю-дзі (праўда, не ўсе) былі прыветлівыя і хоць няшмат мелі, але часта дзяліліся тым, чым маглі. Пастукалі мы ў дзверы. Нехта іх адчыніў і запытаўся, хто мы такія і чаго хочам. Сказаўшы ім, хто мы і куды едзем (у гэтую пару шмат хто ў СССР ужо ведаў пра стварэнне польскага войска) і што нам вельмі цяжка здабыць па дарозе хар-чы, папыталіся, ці не маглі б нам хоць што даць... У дзвюх кватэ-рах нас пакармілі гарачым супам. У наступных хатах (не ва ўсіх) далі па жмені мукі, круп, проса, аўсянкі, якія мы ссыпалі ў адну торбачку. У адной хаце дзве бабулькі выцягнулі скрынку з-пад лавы і на самым сподзе пад ручнікамі знайшлі два невялікія сухары і аддалі нам. Калі вярнуліся ў свой вагон, бацькі Аркадзіка і яго старэйшыя брат і сяс-тра ўзрадаваліся, убачыўшы нашы “дары”. Цягам некалькіх дзён мы “балявалі”, смакуючы кашу і зацірку.
    СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ
    Буран аціх. Наш вагон прычапілі, мабыць да другога цягніка, і мы рушылі далей на поўдзень, праз Троіцк да Акцюбінска. He памятаю, як доўга ехалі з Троіцка, ды нарэшце затрымаліся ў Акцюбінску на бакавой каляіне. Прычынай было тое, што пасажыры нашага ваго-на і некалькіх іншых, у якіх падарожнічалі ўцекачы, меліся пайсці ў лазню. Усе ўзрадаваліся, бо ад выезду з Волагды паўмесяца, а можа
    34 » СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ
    і больш, ніхто з нас не меў ніякай магчымасці памыцца, хіба толькі абліць твар вадой з вядра. Некаторыя, у тым ліку і я, калі на якімсьці раз’ездзе спыняліся, выскоквалі з вагона не толькі “па сваёй патрэ-бе”, але і каб абмыць рукі і твар снегам.
    Завялі нас у лазню: асобна мужчын, асобна жанчын. Шчасліўцы, якія мелі трохі мыла, маглі вымыцца добра. Я такога люксусу не меў, таму парыўся, як толькі мог трываць, а пасля змываў бруд моцна гарачай вадой. У той час, калі мыліся, лахманы нашы ў клунках пра-жыліся ў “вошебойке”. На жаль, усе мы былі надта вашывыя. Лазня зрабіла палёгку ўсім. Праўда, спатрэбіўся час, пакуль кожны знайшоў свой выпражаны клунак. Аднак нямала вошай засталося ў вагоне, у які мы мусілі вярнуцца. Паўставала небяспека, што раней ці пазней нехта захварэе на тыф.
    Пасля лазні наш цягнік рушыў далей у кірунку Ташкента, да якога было яшчэ даволі далёка. Да той пары жывіўся я тым, шга нажаб-раваў каля Троіцка, ды 600-грамовым кавалкам хлеба, які нам удава-лася купіць на некаторых станцыях. Неяк уранку цягнік затрымаўся ў Казалінску. Седзячы на сваіх нарах, думаў, дзе мне ўзяць грошы, каб выкупіць сённяшнюю лусту хлеба. I тут чую жаночы голас: Траж-дане, нмеет лн кто соль на продажу?” Я аж падскочыў, бо ўспомніў пра торбачку пад нарамі. Выбег на перон і крычу: Тражданка, у меня есть соль на продажу!” Жанчына сярэдніх гадоў падышла да мяне і пытаецца: колькі я той солі маю і колькі за яе хачу? Кажу, што блізу пяці кілаграмаў і што ахвотна яе памяняю на ежу, калі што ёсць. Яна мне: “Паренёк, я тебе дам буханку хлеба, мороженую рыбу н пять рублей деньгамм”. Згадзіўся адразу, толькі пытаюся, ці мае што, каб тую соль перасыпаць, бо торба мне патрэбная. Нешта яна там мела. У кошычак паклала дзяружку, і я тую соль ёй перасыпаў. Думаю, што мы абое задаволены былі з таго “гешэфту". Меў яшчэ жменю прася-ных круп, то зварыў сабе суп з рыбы і тую кашу. Такім чынам атры-маліся добрыя дзве стравы.
    Наступная даўжэйшая затрымка была ў Ташкенце. Чамусьці ні-чога пра той горад не запомнілася, апрача таго толькі, што адна ма-ладая жанчына, якая ехала з намі разам з братам, захварэла на тыф. Яе забралі ў больніцу, а брат паехаў з намі далей. Усе ўстрывожыліся, бо хвароба заразная, пераносіцца вошамі, і могуць быць наступныя ахвяры.
    3 Ташкента цягнік рушыў на Самарканд. У нашым вагоне былі пераважна сем'і перасяленцаў, адзінокім быў, відаць, толькі я. Ехалі з намі пані Сова і пяцёра яе дзяцей. Муж яе, здаецца, быў сяржан-
    СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ • 35
    там польскага войска, сядзеў недзе ў турме, а яе з дзецьмі вывезлі ў Архангельскую вобласць. Яна таксама ехала туды, дзе стваралася польскае войска, спадзеючыся, што спаткае там свайго мужа. Най-старэйшы яе сын Эдмунд меў якіх 18 гадоў, вельмі прыгожая дачуш-ка Зося - 16 гадоў, сын Францішак, дачка Ядзя і малы Каролік - два гады. Галодны, ён часта плакаў. Матка, сама не зусім здаровая, ні-чым не магла дапамагчы. Мела яна з сабой пару куфэркаў, з якіх раз-пораз выцягвала якуюсь адзежыну і пасылала Эдка або Зосю, каб на чарговай станцыі прадалі ці памянялі на ежу.
    У Самаркандзе пані таксама паслала Зосю з нейкай адзежынай, бо малы Каролік штохвіліны крычаў: «Mamusiu, ja chc? “papu!”» Бед-ная Зося паляцела на станцыю і затрымалася, а тут паравоз, што нас цягнуў, засвістаў і пачаў памаленьку рухацца з месца. Зосі яшчэ няма, матка ў плач. Што рабіць? Цягніка не затрымаеш. Бачу, што справа дрэнь: дзяўчына застанецца і адна можа згубіцца. А я, не меўшы ніякіх рэчаў, апрача таго, што на сабе, думаю — саскочу з цягніка, пашукаю або пачакаю дзеўчыну. I будзе ёй лягчэй быць з кімсьці знаёмым, чым зусім адной у чужым і не заўсёды прыязным месце. Нічога нікому не кажучы, адсунуў дзверы вагона і скокнуў. Цягнік паволі набіраў хуткасць. Добра, што ён быў вельмі доўгі, то яшчэ цягнуўся. Гляджу: ляціць амаль пры канцы цягніка Зося. Адразу зразумеў, што дагнаць наш вагон, другі ад паравоза, ніякага шанцу няма. Пабег насустрач ёй і крычу: “Зося, нам трэба як мага хутчэй учапіцца за вагон, які мае ганачак стрэлачніка, бо да свайго ўжо не дабяжым”. Заўважыў якраз такі вагон з прыступкамі, крычу Зосі, каб хутчэй чаплялася за парэнчы.
    Неяк удалося нам на той ганачак узлезці. Абое задыханыя, але і радыя, што цягнік ад нас не ўцёк. Была другая палова лютага. Ва Узбекістане дні ўжо былі цеплаватыя, ды ночы зусім халодныя. Пры-года з Зосяй здарылася пасля захаду сонца, пачынала халаднець, дый цягнік набраў хуткасць, таму нас працінаў вецер. Спадзяваліся, што на нейкай станцыі эшалон спыніцца і мы дабяжым да нашага вагона. Аднак, як на тое, ён гнаў і гнаў наперад, часта перастукваючы коламі на рэйкавых стыках. Бедная Зося моцна трымала свой клуна-чак з нейкімі харчамі, каб хоць яго не ўпусціць. Холад ужо добра да-ваўся ў знакі на тым адкрытым ганачку. Урэшце я набраўся адвагі і кажу: “Зося, давай прытулімся адно да аднаго, будзе нам цяплей, ра-ней ці пазней цягнік усё ж спыніцца, і мы дабяжым да нашага вагона”.
    He памятаю, як доўга мы, небаракі, былі прытуліўшыся, але на-рэшце на нейкай станцыі цягнік спыніўся і мы, задыханыя, дабеглі да нашага вагона. Цяжка апісаць радасць маткі, калі ўбачыла Зосю,
    36 » СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ
    ды ў дадатак з прадуктамі для хворага Кароліка. Пазней пані Сова і трое меншых яе дзяцей памерлі, толькі Эдак і Зося засталіся жывыя і служылі ў 2-м Корпусе.
    Затым цягнік прыйшоў у Бухару. Там забралі ў больніцу з высо-кай тэмпературай Эдмунда Сову - ён захварэў на тыф. Ад’ехаўшы з Бухары, я таксама адчуў высокую тэмпературу і не мог устаць з сваіх нараў. Цягнік спыніўся на невялікай станцыі Хазан. Нехта з на-шага вагона паведаміў на станцыю, што ёсць вельмі хворы хлопец. Відавочна, выпадкі захворвання сярод уцекачоў былі частыя, бо на кожнай большай станцыі быў спецыяліст службы аховы здароўя. Нехта вывеў мяне з вагона, паклалі на ўзбецкі двухколавы воз і павезлі ў больніцу мястэчка Хазан. Двухколку цягнуў асёл.
    У больніцы вольных ложкаў не было, таму паклалі мяне на сян-ніку ў калідоры. Я страціў прытомнасць і не ведаю, як доўга быў без памяці. Калі ачуняў, ляжаў ужо на ложку. Сказала мне пазней медсяс-тра, што меў жару 41 градус з рыскамі. (Выявілася, дарэчы, што тая сястра - беларусачка з Гомельскай вобласці.) Нарэшце накармілі мя-не “вермншелью с растмтельным маслом”.
    He памятаю, як доўга быў я ў той больніцы, - можа тыдзень, мо-жа меней, а можа болей. Калі выпісалі, быў страшэнна аслабелы, а да станцыі трэба было ісці пехатой пяць кіламетраў. Перад вы-хадам папрасіў, каб далі чаго паесці, бо не дайду да станцыі. Зям-лячка прынесла мне трохі супу. Падзякаваў ёй і развітаўся. Ледзь дабраўся да той чыгуначнай станцыі, зайшоў у чайхану. Абшукаў свае кішэні ў спадзяванні знайсці якіх грошай купіць гарачай гарбаты. На вялікі жаль, не знайшоў ні капейкі. Як мяне забіралі ў больніцу, мая торбачка, кацялок і лыжка засталіся ў вагоне. Увесь час быў я ў цяжкой сітуацыі, а цяпер зусім у трагічнай. Яшчэ не зусім здаровы, аслабелы, без гроша ў кішэні і зусім адзінокі. Сярод гасцей у чайхане пераважалі ўзбекі.
    Было ўжо даволі позна пасля паўдня. Я абыходзіў кожны цягнік, што спыняўся на станцыі, прыслухоўваўся, ці не пачую польскую га-ворку, але ў той дзень пачуць не давялося. Надышоў вечар, і холад змусіў мяне пакінуць перон. Зайшоў зноў у пачакальню, якая злучана была з чайханой, знайшоў нейкі кут каля печкі, папрасіў буфетчыка, каб пазычыў мне кубачак набраць кіпеню, каб хоць абагрэць пусты жы-вот гарачай вадой. Неяк ноч перамучыўся, часта прачынаўся, бо над-та нязручна было мне на падлозе. Наступнага ранку, дзесьці а вось-май ці дзявятай гадзіне спыніўся цягнік і, на вялікую маю радасць, я пачуў польскую гаворку. Падбег да адсунутых дзвярэй і хутка пачаў
    СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ • 37
    казаць, як тут, на гэтай станцыі Хазан, апынуўся і ці дазволяць да іх далучыцца. Вядома ж, дазволілі. Было іх чалавек дзесяць маладых мужчынаў - таксама ехалі да месца фармавання польскага войска. Як жа я ўсцешыўся, калі даведаўся, што сёння мусім прыехаць у горад Гузар, дзе знаходзіцца рэкруцкі пункт. Ужо ў вагоне звярнуўся да іх з просьбай даць чаго-небудзь паесці, бо амаль суткі апрача вады нічога ў роце не меў. Адзін з іх кажа, паказваючы рукой на грудку макухі з баваўнянага семя пры печцы, што яе трэба ладпражыць і, хоць не смачная, але голад можа супакоіць. Hi хвіліны не чакаючы, падпёк ка-валак той макухі і пачаў грызці. Яна была вельмі цвёрдая і нясмачная, але сапраўды пасля паўгадзіннага жавання голад трохі прыцішыў.
    Адчуванне голаду ёсць, бадай, найгоршым адчуваннем, якое чалавек мусіць пераносіць. Калі недаядаеш кожны дзень, тыдзень, месяц пры месяцы, то нават тады, калі часам надарыцца пад’есці і страўнік маеш поўны, пачуццё голаду ўсё адно ў табе застаецца. Пасля той баваўнянай макухі пачало мне вельмі непрыемна адры-гацца. Добра, што ў вагоне было вядзерца з вадой.