Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
Каркін-Батаж быў калісьці сядзібай-маёнткам нейкага ўзбецкага “бая” - багатыра, бо дом быў вялізны з невялікім паркам і агародам. Цяпер у гэтым доме трымалі і даглядалі польскіх дзяцей.
Расказвалі, што ў 1937 годзе савецкая ўлада праводзіла тут ка-лектывізацыю з дапамогай конніцы маршала Будзённага. Усюды зруйнаваныя паселішчы. Трэцяя частка іх абязлюдзела. У Каркін-Ба-тажы было толькі тры ці чатыры сям’і ўзбекаў.
Наступным днём працавалі ў лагеры для старэйшых дзяцей, гуч-на званых юнакамі. Было там некалькі настаўнікаў, што праводзілі ўрокі пад тутоўнікамі - дрэвамі, лісцем якіх кормяць шаўкапрадаў. Дзеці, як і мы, дарослыя, атрымлівалі тую самую малакаларыйную ежу, таму шмат хто з іх хварэў на крываўку, тыф, а ў траўні дадала-ся яшчэ і малярыя. Лекаў не ставала, хоць дзецям і выдзялялася больш. He ведаю дакладна, колькі тых дзяцей было, у кожным разе больш за сто - ад немаўлятак да 16-17-гадовых.
На другі дзень, на маю вялікую радасць, наткнуўся на Франуся Сову, які пазнаў мяне і прыляцеў прывітацца. Хуценька расказаў мне, што яго сёстры, старэйшая Зося і малодшая Ядзя, знаходзяцца тут, брат Эдмунд ужо недзе ў войску. 3 плачам паведаміў, што маму-ся і малы Каролік памерлі... Пасля пабег кудысьці і хутка вярнуўся з сёстрамі: былі рады і я, і дзеці. Наколькі дазваляў мне час, стараўся бачыцца з імі штодня. Усе дзеці згаладалыя, выглядалі дрэнна, і рэд-
42 » СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ
ка можна было пачуць там смех, часцей плач, асабліва тых наймен-шых. Бачылі яны сваіх памерлых аднагодкаў, якіх адвозілі на вайско-выя могілкі ў Гузары.
Мы з Тэадаровічам дапамагалі на кухні. Вось прывезлі пару вя-лікіх бочак соленай рыбы, падобнай да сома, велічынёй з мужчын-скую руку, без лускі. Гэтак была засоленая, што мусілі яе вымочваць, мяняючы ваду. Але дзеці, хоць і недаядалі, той рыбы не хацелі есці, бо была нясмачная, і скардзіліся на болі ў жываце.
Праз пару тыдняў Тэадаровіча і мяне выклікалі назад у баталь-ён у Гузар. Нарэшце абмундзіравалі і астатніх прыбылых рэкрутаў. Атрымалі, лічы, два мундзіры: адзін суконны - выхадны, і другі лёг-кі цікавы - на заняткі, дзве кашулі на змену, дзве пары ваўняных шкарпэтак, пару добрых, выгодных чаравікаў, плашч і палярыну на выпадак дажджу. (Якраз у сакавіку і красавіку ў Сярэдняй Азіі час дажджоў.) Да таго яшчэ пілотку на галаву, два пледы, рукзак, хлебнік і падвойны ангельскі прастакутны кацялок, алюміневую конаўку ды ўсё патрэбнае для цыравання шкарпэтак: іголку, ніткі і нават напарстак (які пакінуў на памяць і часам нават сёння карыс-таюся), а таксама бутлю ў суконным футарале. 3 гэтай пары ўжо мелі што цягаць.
Нас, навабранцаў, апанавала вялікая радасць, і цяжка таму дзі-віцца, бо нарэшце падобнымі сталі да жаўнераў, хоць і галодных.
Адбылося ў нашым дарожным батальёне перагрупаванне, і мяне з 1-й кампаніі перавялі ў 2-ю, у 4-ты плютон. Камандзірам 4-га плю-тона быў Ул. Пэнкала, і ягоны 4-ты быў накіраваны для работы на вайсковых могілках. Шэсць дзён на тыдзень, з рыдлёўкай “на плячо”, палявымі сцежкамі праходзілі два кіламетры. Пахаванні былі кож-ны другі дзень, і наша работа выглядала так: у той дзень, калі не хавалі памерлых, кожны сапёр, а было нас 20 чалавек, мусіў сам выкапаць дол двухметровай глыбіні, даўжынёй два метры, і шыры-нёй 80 сантыметраў. Пасля гэтай работы мы былі вольныя ад іншых заняткаў. Затое ў дні, вызначаныя для пахаванняў, два сапёры капалі адну магілу да абеду. Па абедзе ізноў ішлі на могілкі і чакалі, пакуль санітары з вайсковага шпіталя коньмі на вазах прывязуць нябожчыкаў і пакладуць у ямы. Нашым заданнем было засыпаць магілу і сфармаваць надмагільны насып. У сярэднім хавалі больш за 20 памерлых. Здараліся дні, калі хавалі больш за тры дзясяткі15.
15 Смяротнасць у польскіх аддзелах была сапраўды вельмі высокая. У перыяд з жніўня 1941 да жніўня 1942 г. на тэрыторыі СССР памерлі больш як 3 тыс. жаўнераў. Акрамя таго, значныя ахвяры былі сярод цывільных. На могілках у Гузары пахавана каля 700 чалавек.
СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ ■ 43
Хавалі там і дзяцей з сірочага прытулку. Вядома, ніякіх трунаў не было, закопвалі ў тым, што меў на сабе памерлы. Дзяцей няраз клалі па двое. Адной з найбольш сумных падзеяў было тое, што мне давялося пахаваць Франуся і Ядзю Соваў, якія памерлі хутка, адно за адным. 3 усёй іхнай сям'і засталіся толькі Эдмунд і Зося. Ведаю, што з Расеі яны выехалі, абое былі ў 2-м Корпусе, але больш нам сустрэцца не давялося.
Калі Польскае войска пакінула Гузар, то на вайсковых могілках засталіся 500 магілаў... Ведаю пра гэта, бо амаль да апошняга дня там працаваў разам з іншымі сапёрамі.
Ходзячы часта на могілкі сцежкамі паміж хаткамі, спатыкалі ўзбекаў, якія працавалі на абводненых палетках, засеяных ячменем, пшаніцай, а найбольш бавоўнай. Часам заводзілі гутарку, хоць і з цяж-касцю, таму што большасць узбекаў не ведалі расейскай мовы. Я на-ват здружыўся з дзвюма сем’ямі. Адзін з узбекаў працаваў калісьці на чыгунцы і спраўна гаварыў па-расейску, а другі быў настаўнікам і таксама гэтую мову ведаў. Знаёмства з настаўнікам і яго сям'ёй было не зусім звычайным.
Мы ўжо былі апранутыя ў вайсковую форму, і кожны жаўнер атры-маў ладны кавалак мыла, каб мыць кашулі і бялізну, бо ў траўні было ўжо горача і чалавек моцна пацеў. Большасць жаўнераў палову таго мыла вырашылі абмяняць на хлеб, дакладней на ўзбецкія праснакі з ячменю. Узбекі ў краме мыла купіць не маглі і ахвотна мянялі на ежу, хоць і ў іх лішняй не было. У нядзелю пасля абеду вырашыў прайсці знаёмай сцежкай і зайсці ў якую-небудзь хагу з сваім кавалкам мыла. Падышоў, пастукаў у брамку, праз хвіліну брамка адчынілася і пака-заўся ўзбек, чыста апрануты, у каляровай шапачцы на галаве. Убачыў-шы польскага жаўнера, быў трохі здзіўлены. Па-расейску спьггаўся, па якой справе. Я разгарнуў газету з кавапкам мыла і кажу, што ахвотна памяняў бы яго на праснак ці на што іншае з харчу. Пазіраючы на мяне і мыла, голасна нешта сказаў па-ўзбецку, мабыць жонцы, якая адгук-нулася з-за хаты. Пачуў я і іншыя мужчынскія і жаночыя галасы. Гаспа-дар кіўнуў рукой, паказваючы, што магу зайсці, і павёў мяне глыбей у двор. Я заўважыў некалькі дарослых асобаў. Яны сядзелі быццам на падвышэнні, засланым матамі з трыснягу. Пасярэдзіне, на разасла-ным абрусе, стаяла вялікая медзяная міса рысу з мясам (а была гэта бараніна), і была толькі адна вялікая лыжка, якая па чарзе ішла з рукі ў руку, і кожны госць набіраў ёю рыс з кавалачкам мяса, і так елі.
Выявілася, што я трапіў якраз на ўрачыстасць, якая ў славянскіх народаў называлася пастрыжыны. Сыночку гаспадара споўнілася сем гадоў. Да гзтай пары меў стрыжаную галоўку, толькі пасярэдзіне па-
44 ■ СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ
тыліцы насіў доўгую пасмачку. У сем гадоў яе абразаюць, і хлопчык пераходзіць з-пад апекі мамы пад апеку бацькі. Па традыцыі, хто на-дыдзе ў гэты дзень, нават чужы, запрашаецца да пачастунку. Уба-чыўшы чужаземца, гаспадыня наклала ў невялікую місачку рысу з ба-ранінай і папрасіла з’есці. Мяне два разы запрашаць не трэба было.
Зацікавіліся неспадзяваным госцем і сталі распытваць, як мы жы-лі ў Польшчы, пакуль не апынуліся пад савецкай уладай. Мыла па-кінуў гаспадыні, нічога ўжо не патрабуючы, аднак тая ўціснула мне праснак, і то пшанічны. Гаспадар запрасіў, каб заходзіў да іх яшчэ. Ахвотна згадзіўся, бо заўважыў дзвюх вельмі прыгожых дачок. Адной было 13, другой 16 гадоў — сапраўдныя “ўсходнія прыгажуні".
Так вось пачалося маё знаёмства з узбекам, які нічога добрага не мог сказаць пра савецкі лад і рэжым.
Веснавыя дажджы ў гэтай частцы свету канчаюцца ў красавіку, але ў тым, 1942-м, годзе, прыйшла яшчэ залева ў канцы траўня, і ўзбекі казалі: Тэта вашы спяваныя малітвы прынеслі нам позні дождж, які надаўжэй затрымае зялёную траву ў стэпе”. Там пасвіліся статкі авечак-мерыносаў, зразумела, калгасных. У савецкім “раі” не-каторыя калгаснікі трымалі кароўку, пару авечак, а шчасліўцы мелі восліка, на якім вазілі на рынак кіслае малако-катых, сезонную га-родніну і садавіну з сваіх гародчыкаў.
Наш 4-ты плютон працягваў працаваць на могілках. Дадалі нам па 200 грамаў хлеба, які прагна з’ядалі.
Пасля тыфознай тэмпературы былі ў мяне рэдкія і слабыя вала-сы. Цырульнік-прафесіянал, які быў у нашай 2-й кампаніі, сказаў мне, што, каб узмацніць цыбулькі валасоў, галаву трэба галіць. Так я і рабіў. Тыя пяць рублёў платы, якія атрымоўваў на месяц, плаціў цырульніку за галенне. Парада была слушнай — валасы пагусцелі і ўзмацнелі. Нават і сёння, у 88 гадоў, я не лысы.
Тым часам недзе працягваліся перамовы Польскага ўрада ў Лён-дане з Масквой аб выеэдзе нашага войска на Блізкі Усход. Ніякай зброі і транспартных сродкаў мы не мелі, толькі пару коней з возам у кожным палку ці батальёне, каб было чым прывезці штодня хлеб ды іншы правіянт. Хлеб пяклі 5-6-кілаграмовымі боханамі, выдавалі адзін на восем жаўнераў, выходзіла прыблізна 600 грамаў на кож-нага. Гэта была аснова харчавання. “Пузачоў”, як гаварылі савецкія, сярод нас не было.
У другой палове ліпеня пайшла пагалоска, што нам, магчыма, удасца выехаць з таго “савецкага раю”. Кожны з хваляваннем чакаў гэтага загаду.
СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ • 45
3 надыходам гарачыні дадалася яшчэ адна хвароба - малярыя, небяспечная, калі не лячыць, а лекаў і надалей не хапала. Асабліва пакутавала згаладалая дзятва. Магчыма, брытанцы і прысылалі тро-хі лекаў, але гэтага было мала. Могілкі запаўняліся ўсё новымі ма-гіламі. Калі такая крытычная сітуацыя працягнецца, то войска вымра, не дачакаўшыся франтавых баёў.
Нарэшце ў жніўні са штабу прыйшоў загад, каб жаўнеры, дзеці з сіроцкага прытулку і сямейнікі рыхтаваліся да выезду16. У Гузары вайскоўцы пачалі грузіцца 11-12 жніўня. За дзень перад гэтым па-бег, каб развітацца з узбецкай сям’ёй. Хацелі, каб пакінуў якую фа-таграфію. На жаль, не меў ніводнай. He памятаю нават, каб хто меў фотаапарат у нашым батальёне дый у цэлым гузарскім гарнізоне. Мой знаёмы ўзбек-настаўнік прыйшоў з дзецьмі на станцыю, каб яш-чэ раз са мной развітацца. У канцы шапнуў: “Як выедзеце адгэтуль у вольныя краіны, то не маўчыце, гаварыце ўсім, што перажылі тут у нас і што бачылі”.
I сапраўды, хто хацеў слухаць, а нават калі не хацеў, тым рас-казвалі, хоць праз няведанне моў гэта не заўсёды ўдавалася.