Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
Падсілкаваўшыся, звычайна спявалі, пераважна старыя расейскія і ўкраінскія песні, радзей беларускія і амаль ніколі - польскія. Зрэш-ты, кожную ўкраінскую песню можна заспяваць па-беларуску без пе-ракладу. У нашым гурце было некалькі добрых спевакоў і спявачак. Я таксама дапамагаў, як умеў, сваім яшчэ хлапечым голасам:
Там пры дарозе Бяроза стаяла, А на тэй бярозе Зязюля кувала.
Зязюля кувала, Усю праўду казала. Маці свайго сына Ў войска выпраўляла.
Ідзі, ідзі, сыночку, Скора варачайся, Роднага куточка Ніколі ня цурайся.
Роднага куточка
I маці старую, I суседа дочку, Доню маладую.
Як пайшоў сыночак, Тры гады мінае, Маці свайго сына Акном выглядае.
Акном выглядае, Слёзы абцірае.
Пэўна, надарэмна Сыночка чакае.
8 • ПАЧАТАК
У 1934 годзе я хадзіў у чацверты клас. У верасні мой бацька цяж-ка захварэў на ныркі і, маючы пяцьдзясят гадоў, 31 кастрычніка па-мёр. Мне тады было толькі адзінаццаць гадоў, а сястры - дзевяць. Так абрынуўся мой свет.
Але трэба было неяк збірацца і жыць далей. На наступны год не-хта пазнаёміў маці з беззямельным мужчынам з трохгадовым хлоп-чыкам, якія не мелі прытулку. Чалавек быў працавітым і пачцівым. Адзін клопат: звалі яго Мікалай і яго сын таксама зваўся Мікалай, ну і я быў трэці Мікалай. Як маці клікала: “Коля!”, - мы ўсе трох адгукаліся. Нарэшце маці развязала гэтую праблему наступным чынам: “вялікі” Коля, “мой” Коля і “малы” Коля. Так і засталося.
Без бацькавага нагляду я занядбаў навуку і застаўся ў чацвертым класе на другі год.
Працаваў у нашай школе радавіты валожынец настаўнік Мікалай Глухоўскі, школьны сябар майго бацькі яшчэ з царскіх часоў. Быў ён якраз нашым класным выхаваўцам, калі я сядзеў другі год у 4-м кла-се. Даведаўшыся пра гэта, маці пайшла ў школу і папрасіла, каб ён заапекаваўся мною “як сваім сынам”. Пра што пан Глухоўскі мне і паведаміў.
Глухоўскі быў вельмі добрым настаўнікам, але ў яго класах заў-сёды панавала дужа строгая дысцыпліна. ён не дазваляў аніякай няўвагі, шэпту ці падказак. Няраз крычаў: “Ты, осле дарданэльскі, малпа афрыканьска" і часам біў даланёю па плячах. Але толькі хлап-цоў, дзяўчат не чапаў. Здарылася, раз ён мяне пакараў папругай “па мяккай частцы цела” за нязробленую хатнюю задачу. He так мне і ба-лела, як было вельмі сорамна перад усім класам. Дапамагло, я стаў адным з вучняў у першай дзясятцы.
У пятым класе да нас далучыліся жыдоўскія вучні, якія да той пары вучыліся ў лачатковай школе. Было трохі смеху з іх, бо цяжка было ім правільна вымаўляць польскія словы. Але паволі даганялі нас.
У чацвертым і пятым класахя вучыўся разам з сынам валожынска-га старасты Збігневам Весялоўскім. Быў ён задавака і хвалько. На ўсіх нас глядзеў згары, і ніхто яго не любіў. I здольным да навукі ён таксама не быў. Усё ж некаторыя настаўнікі, відавочна, каб не пса-ваць дачыненняў з ягоным бацькам, фаварызавалі хлопца.
У 1937 годзе стаў новы стараста на прозвішча Ціхі1, які меў дачку Ядзю. I з ёй я таксама вучыўся ў шостым класе. Ядзя была зусім іншага характару - вясёлая, добра вучылася, нікім не пагарджала, дапамагала слабейшым.
1 ЛюдвікЦіхі.
ПАЧАТАК • 9
Да 1937 года кіраўніком школы быў пан Станіслаў Вайцяхоўскі, мала папулярны, бо непрыступны. Настаўнікаў жа, жанчын і мужчын, было хіба з дзясятак. Некага вучні любілі болей, некага меней, як гэ-та бывае ў кожнай школе.
У шостым класе я закахаўся ў адну з маіх аднакласніц - Геню Бе-лановіч. Дзяўчо было паважнае, не якая там хіхікала ці балаболка. floe-pa вучылася і для мяне была найпрыгажэйшай дзяўчынай не толькі ў нашай школе, але і ў цэлым Валожынскім павеце. Ніколі, аднак, ані ёй, ані каму іншаму не прызнаўся ў сваіх пачуццях. Баяўся, што з мяне мо-гуць насміхацца. Таму гэта засталося маёй асабістай таямніцай. Пасля заканчэння шостага класа Геня перавялася некуды ў гімназію.
Надышоў 1938/39 навучальны год, і я пайшоў у сёмы клас. За год да гэтага кіраўніком валожынскай “Публічнай школы агульнааду-кацыйнай сямігадовай імя Стэфана Баторыя” стаў пан Вінцэнт Вён-цэк. Добры чалавек і сапраўдны настаўнік. Як той казаў, асветнік “з Божай ласкі”. Інтэлігентны, ветлівы, сапраўдны дэмакрат. Да Ва-ложына ён быў некалькі гадоў аташэ ў справах культуры і адукацыі пры польскай амбасадзе ў Парыжы. Добра гаварыў па-французску. У класе нас было 48 вучняў: 25 дзяўчат і 23 хлапцы. 19 вучняў былі жыдоўскія дзеці, рэшта - беларусы і палякі. Кіраўнік успрымаў нас, што нам вельмі падабалася, як ужо сталых асобаў.
У 1939 годзе немцы рабілі многа розгаласу пра вайну, дык мы часта задавалі кіраўніку палітычныя пытанні, на якія ён, забыўшыся пра ўрок, ахвотна нам адказваў.
Дадалося яшчэ болей урокаў: болей фізікі, анатоміі, нават зача-пілі трохі старажытнай гісторыі - Егіпет, Грэцыя, Рым.
Летнімі вакацыямі пераважна хлопцы збіраліся на выгане Пала-чанскай вуліцы. Пры Палачанскай вуліцы рабілі гаць на Валожынцы, каб падняць ваду хоць да пупа і пакупацца.
Пад час маіх старэйшых школьных гадоў хадзіў такі вершык пра Валожын:
A Wotozyn - miasto cudne, Dwa hotele - i te Brudne, Jeden Polak - i ten zyd, Jeden burmistrz - i ten Szwed, A starosta zawsze Cichy I gospodarz z niego lichy.
Тыя два гатэлікі належалі жыдоўскай сям'і з Віленскай вуліцы на прозвішча Брудно. Самы багаты жыд меў прозвішча Поляк, бурмістр зваўся Швед, а стараста - Ціхі.
10 • ПАЧАТАК
Перад вайной у Валожыне было крыху больш за шэсць тысяч жыхароў. Беларусаў было 42-45 адсоткаў, жыдоў - 30-35 адсоткаў, рэшта былі палякі2. У горадзе таксама знаходзіўся 28-мы батальён Корпуса аховы памежжа (КАП)3, дзве агульнаадукацыйныя школы, а ў 1938 годзе адчынілі яшчэ і гімназію.
Арганізацыя па вайсковай падрыхтоўцы і фізічным выхаванні “Стшэльчык”, якая дзейнічала пры Корпусе аховы памежжа, была створана для моладзі памежных паветаў. У Валожыне яна таксама дзесьці ў 1936 ці 1937 годзе ўзнікла, і я ў яе запісаўся. Вайсковым кі-раўніком быў малады афіцэр КАП падпаручнік Елень. Мы збіраліся раз на месяц у сядзібе “Стшэльца” на вуліцы Пілсудскага, побач з царквой Канстанціна і Алены. Былі заняткі: трохі лекцый, муштры, гімнастыкі, ну і, зразумела, палявыя вучэнні. Узімку былі маршы на лыжах, а ўлетку звычайна адбывалася г. зв. “выведка" каля Бярэзіны, у вёсках Калдыкі і Сакаўшчына.
Адной з мэтаў гэтай арганізацыі несумненна была паланізацыя беларускай моладзі, але ўдзел у ёй даваў таксама шанец на ўлад-каванне, напрыклад магчымасць паступлення ў падафіцэрскую школу.
У нашай валожынскай дружыне “Стшэльчыка” лічылася нешта 23-34 хлопцы. Палякаў і беларусаў было прыблізна пароўну. Дружы-новым быў Баляслаў Нявінскі, а кіраўнікамі секцый - Стась Яскевіч і Васіль Гарбачэўскі.
Усе мы паходзілі з бедных і незаможных сем’яў. Да арганізацыі прыцягвала і тое, што КАП даваў нам уніформу, а таксама была маг-чымасць пазычаць лыжы і адпаведны абутак на зіму, што вельмі вабіла. 3 нагоды дзяржаўных святаў КАП запрашаў нас на “грохувку” і “кашу з гуляшам”. А на Каляды мы атрымоўвалі па кілаграме цук-ру і пачку кавы са збожжа, ад чаго таксама нельга было адмовіцца. Акрамя таго, раз на месяц мы атрымоўвалі газету “Стшэльчык", зда-ецца на чатырох старонках.
Мушу прызнаць, што ўсё гэта разам рабіла больш разнастайнымі і цікавымі нашы маладыя гады.
2 Згодна з дадзенымі другога агульнадзяржаўнага перапісу насельніцтва ў Поль-шчы ў 1931 г. нацыянальны склад Валожынскага павета быў наступны: палякі 66,5%, беларусы і “тутэйшыя” 28,3%, габраі 4,6%. Дадзеныя міжваенных перапісаў небеспад-стаўна аспрэчваюцца сучаснымі польскімі і беларускімі даследнікамі. У сувязі з гэтым вельмі цікавымі з'яўляюцца звесткі наконт канфесійнага складу Валожынскага павета: праваслаўныя 41,5%, рыма-каталікі 53,6%, юдэі 5,6%.
3 У горадзе знаходзіўся штаб палка “Валожын” КАП, а таксама гарнізон 28-га тылавога батальёна “Валожын” КАП, які ўваходзіў у склад вышэйзгаданага палка. У красавіку 1939 г. полк быў пераведзены на поўдзень Польшчы і ўключаны ў армію “Кракаў".
ПАЧАТАК • 11
Мы мелі таксама сяброўскія пасведчанні з фотаздымкам. Пасля прыходу бальшавікоў сваё пасведчанне я на ўсялякі выпадак спаліў.
1939 год, чэрвень. Апошнія тыдні перад заканчэннем школьнага года. У нашай школе была арганізавана экскурсія ў Вільню на тры ночы і чатыры дні. Каштавала гэта сем злотых. I гутаркі не магло быць, каб мая матуля заплаціла гэтулькі грошай. Але настаўнікі сабралі 14 злотых і пастанавілі паслаць на экскурсію яшчэ адну вучаніцу і аднаго вучня. Я быў тым “шчаслівым” вучнем. He ведаю, чаму якраз на мяне выпала.
Аднак, каб трапіць у Вільню, трэба яшчэ адна залатоўка на аў-тобус - даехаць да станцыі ў Гародзьках4. Імчу штосілы дамоў, бо ад’езд мае быць праз пару гадзін, і радасна гавару матулі, што на экскурсію еду задарма, аднактрэба адзін злоты на білетда станцыі. На вялікі жаль, мама кажа, што грошай няма, але дазволіла збе-гаць да суседзяў, можа пазычаць. Паляцеў да нашых найбліжэйшых суседзяў Бядзінскіх. Аднак яны - ці не хацелі пазычыць, ці не мелі -сказалі, што не маюць. Няма рады, з апушчанай галавой вярнуўся ў школу. Аднакласнікі пытаюць: “Колька, ты едзеш у Вільню?” Адказ-ваю, што не, бо не маю залатоўкі на аўтобус. Пасля паўзы чую го-лас Данусі Яцкевіч: “Дзяўчаткі, хлопчыкі! Праз дурную залатоўку Мі-калай не паедзе ў Вільню?! Давайце мне сюды, хто колькі мае пры сабе - дзесяць, пяць, a то і адзін грош”. Узяла свой шэры скаўцкі капялюшык у руку і пачала збіраць на аўтобус для мяне. I сабрала патрэбную суму. Асабліва дружна, нават па пяць і дзесяць грошаў, давалі жыдоўскія дзяўчынкі і хлопчыкі. Нейкая пані з Грамадскай апекі ўручыла мне два бутэрброды з вяндлінкай на дарогу, і цэлай групай рушылі ў Вільню. Было гэта таксама маё першае падарожжа цягніком. Экскурсія прайшла вельмі ўдала, шмат цікавага пабачылі ў тыя дні.
Вільня - вельмі маляўнічы і прыгожы горад. Кармілі нас, экскур-сантаў, у прытулку над рэчкай Віленкай, каля падножжа Трохкры-жовай гары. Некалькі нашых хлопцаў ускараскаліся да крыжоў на вяршыню. Выгляд Вільні з той гары цяжка апісаць. Такога прыгожага места больш ніколі не бачыў, хоць праехаў ужо паўсвету.
Заўсёды быў удзячны Данусі Яцкевіч і ўсё жыццё памятаў ейны ўчынак. Пасябраваў і з яе братам Стасем. Пазней даведаўся, што тая шляхетная дзяўчына ў час нямецкай акупацыі ўтапілася ў Бярэ-