Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
Адзін з прысутных мужчынаў запэўніваў нас, што да вечара да-едзем да таго Гузара11, і там павінны нам даць паесці. Калі нарэшце ўбачылі на станцыйным будынку надпісТузар”, ужо амаль сцямнела, але, нягледзячы на ваенны час, зацямненне ў азіяцкіх рэспубліках не прадугледжвалася, і станцыя была крыху асветленая.
Калі цягнік стаў, убачылі капрала ў ангельскай вайсковай форме, але з польскімі адзнакамі на пагонах. Гэта быў службовец, заданнем якога і было сустракаць “польскіх рэкрутаў” і накіроўваць іх у часовы лагер. Высветлілася, што некалькі асобаў ужо былі на станцыі. Яны прыехалі крыху раней і чакалі прыбыцця нашага цягніка. Спярша за-пісалі нашыя прозвішчы і месца нараджэння. Потым далі жаўнера ў форме і элеганцкім плашчы, каб завёў нас у зборны лагер у горад-зе Гузар, за тры кіламетры ад станцыі. Лагер знаходзіўся на ўзгорку, у разбуранай старадаўняй крэпасці, названай кімсьці з раней пры-былых “Абісініяй”. Стаяла там каля дзесяці, а можа больш, палатак і палявая кухня.
На вялікую нашу радасць, атрымалі па кавалку хлеба, можа паў-кілаграма, кавалачак цукру і кубачак гарбаты, забеленай па-ангель-ску. Няма чаго і казаць: для нас, згаладалых, гэта быў сапраўдны банкет. Размясцілі ў палатках, разлічаных на восем чалавек. На го-
11 Мясцовасць на тэрыторыі Узбекістана. У 1942 г. там кватараваліся наступныя польскія вайсковыя часціны і цывільныя ўстановы: Цэнтр арганізацыі арміі, запасны цэнтр Дапаможнай жаночай службы, палявы шпіталь, галоўны тыфусны каранцін і дом сіротаў.
38 » СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ
лай зямлі была пасланая толькі салома, добра ўжо прымятая на-шымі папярэднікамі. Палатак трохі не ставала, і нас пасялілі па дзесяць у кожнай. I калі размясціліся, то, каб павярнуцца з боку на бок, трэба было рабіць гэта па камандзе, і паварочваліся ўсе разам. Найгорай было хадзіць у прыбіральню па сваёй патрэбе, бо толькі што прыбылыя не ведалі, дзе тая прыбіральня знаходзіцца. Уранку выявілася, што нас, рэкрутаў, ладная група. Усе стаялі ў чарзе па рэдкі суп з проса, званы “галёпка”. Тут я адразу апынуўся ў няпростай сітуацыі: не меў ані міскі, ані лыжкі. Мусіў стаць у канец чаргі, а пасля папрасіць кагосьці, хто ўжо з’еў сваю порцыю, каб пазычыў кацялок і лыжку. Пасля снедання прыйшоў нейкі падафіцэр, загадаў сабрацца на ранішнюю спяваную малітву:
Kiedy ranne wstajq zorze, Tobie ziemia, Tobie morze, Tobie spiewa zywiol wszelki Bqdz pochwalon, Boze Wielki.
Калі праспявалі гэты гімн, падафіцэр аб’явіў, што павядуць нас у лазню, якая была за паўтара кіламетра ад “Абісініі". Па дарозе ўба-чылі ўжо абмундзіраваных жаўнераў, падафіцэраў і афіцэраў. Гля-дзелі мы на іх зайздросным вокам, бо выглядалі ў тых ангельскіх “battle dress’’12 сапраўды хораша.
Апрача Гузара былі яшчэ і іншыя месцы, куды прыязджалі коліш-нія грамадзяне польскай дзяржавы - высланыя, зняволеныя ў лаге-рах і турмах, прымусова завербаваныя на работы ў лясах ды max-Tax. Было, мабыць, шэсць ці сем гарнізонаў, дзе стваралі вайсковыя адзінкі, а таксама меншыя лагеры для моладзі і для дзяцей-сіротаў. Пазней давялося пазнаёміцца з адным такім лагерам. Быў ён неда-лёка ад Гузара, зваўся Каркін-Батаж.
Тыя з нас, хто часова знаходзіўся ў “Абісініі”, атрымалі па пяць рублёў платы на месяц. Хацеў, вядома, купіць нешта, каб можна бы-ло куды наліць сваю порцыю супу, часцей з проса, радзей з рысу. На жаль, ніякіх місачак ці кацялкоў у продажы не было. Каб утрымаць нейкую чысціню і гігіену, кожны трэці дзень вадзілі нас у лазню, а во-пратку аддавалі ў “кацёл-вашабойку”. Часам даводзілася чакаць сва-ёй чаргі, бо іншыя групы былі ўжо ў лазні. Аднаго дня, стоячы гэтак на вуліцы, я пачаў разглядаць, што знаходзіцца паблізу лазні. Стаялі тут саманныя ўзбецкія дамкі, абгароджаныя глінянай паўтараметровай сцяной-мурам. Уваход- праз дашчаныя весніцы. Гэтак разглядаючы,
12 Брытанскі вайсковы палявы мундзір часу Другой сусветнай вайны.
СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ « 39
захацелася зазірнуць у двор. Праз шчыліну бачу, што каля будкі спіць навязаны сабачка, а за сем ці восем метраў ад яго стаіць на зямлі паліваная пасудзіна на сабачую яду. Адразу з’явілася думка сцяг-нуць тую міску. Ціхенька адчыніў весніцы, паглядзеў, ці няма каго з гаспадароў і, не заўважыўшы нікога, пачаў памаленьку, ціхенька, каб не разбудзіць сабачку, набліжацца да міскі. Сабачка нібы ведаў пра маю патрэбу і не прачнуўся. Удалося! Падняў міску, схаваў пад крысо курткі і ціхенька выйшаў на вуліцу. Потым падышоў да канаўкі, што абвадняе агароды, зрабіў вехцік з сухой травы і добра вышараваў пяском украдзеную пасудзіну. Аб’ёмам з літр, яна служыла мне доб-рых некалькі тыдняў, пакуль не атрымаў мундзір і кацялок. He гана-руся гэтым учынкам, аднак знаходзіўся ў такой сітуацыі, што іншага выйсця не было. Маю надзею, што той сабачка дараваў маю правіну.
Дарма што ежа, якую нам давалі, была малакаларыйнай, але атрымлівалі яе рэгулярна, і я памалу набіраў моцы пасля тыфу.
У тым зборным лагеры няраз даводзілася дапамагаць на кухні: насілі з блізкай рэчкі ваду, засыпалі старую прыбіральню і капалі но-вую. Мы ўсё яшчэ хадзілі ў сваіх старых лахманах, амаль ніхто не меў бялізны на змену.
Аднойчы сяржант, які замяняў каменданта, аб’явіў, каб заўтра пасля снедання нікуды не разыходзіліся, бо ўсе памаршыруем на станцыю. Там у спецыяльных вагонах пройдзем медычную і рэгіст-рацыйную камісію, пасля якой нас накіруюць у вайсковыя часціны, і праз два тыдні каранціну атрымаем мундзіры.
Медычная камісія адбылася 15 сакавіка 1942 года. Меў я 18 гадоў і важыў 52 кілаграмы. Быў схуднелы і слабы, на галаве валасы рэдкія, як у толькі што народжанага дзіцяці, таму атрымаў катэгорыю D13, што на вайсковым жаргоне значыла „do dupy”. Мяне і некалькі іншых хлопцаў накіравалі ў аддзяленне, званае каранцінным, на папраўку. Прабылі мы на тым каранціне два тыдні. Затым яшчэ раз прайшоў медычнае абследаванне і нарэшце атрымаў накіраванне ў батальён дарожных сапёраў. Батальён складаўся толькі з дзвюх кампаній (ро-таў), па чатыры плютоны (узводы) у кожнай кампаніі. Камандзірам батальёна быў афіцэр у чыне капітана, а плютонамі камандавалі -адной паручнік, другой харунжы.
Была ў нашым батальёне група падафіцэраў сталага веку: тры сяржанты, восем ротных, гэтулькі ж капралаў безфункцыйных. Я трапіў у падраздзяленне (12 жаўнераў) плютановага Міколы Ляво-нава, былога начальніка пошты з Новай Вялейкі. Высокаінтэлігентная
13 Катэгорыя “D” азначае, што рэкрут не здольны да вайсковай службы ў мірны час.
40 » СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ
і культурная асоба, проста душа-чалавек і ў дадатак - беларус. Знаё-мячыся з сваім плютонам, ён абменьваўся парай сказаў з кожным но-вым рэкрутам, мне падалося, што са мной гаварыў найдаўжэй і ціха ў канцы закончыў: “Добра, што паспеў трапіць у войска, бо неўзабаве будзем з гэтага пекла выязджаць”. Аднактрохі памыліўся, бо выехалі мы з таго пекла толькі ў жніўні, а стаяў тады сакавік 1942-га.
Спадзяваліся, што нас вось-вось абмундзіруюць. Калі Савецкі Caras “вызваліў" балтыйскія дзяржавы - Летуву, Латвію і Эстонію - былі ліквідаваныя іх вайсковыя склады. Летувіскія, латвійскія і эстонскія мундзіры прывезлі нам. Толькі боты з брэзентавымі халявамі былі са-вецкай прадукцыі. Мне трапіўся элегантны эстонскі мундзір, прыгожа пашыты з светла-зялёнага сукна, нібы прымераны на мяне. Гэта не быў яшчэ “British battle dress”, але мы ўжо глядзеліся жаўнерамі.
Хоць часціна, у якую я трапіў, называлася батальён дарожных сапёраў, з дарогамі нічога агульнага мы пакуль не мелі. Скарыстоўвалі сапёраў на розных іншых работах - на разгрузцы на станцыі вагонаў вугалю або іншых грузаў, на рамонце кватэр. Рамантавалі дом, у якім жыў з сям’ёй палкоўнік НКВД, галоўны савецкі начальнік у горадзе Гузар. Аднаго разу, маршыруючы па галоўнай вуліцы, заўважыў на ходніку добра знаёмага мне валожынца - Уладзіслава Мачульскага. 3 яго малодшымі братам і сястрой хадзілі ў адну школу. He могучы выйсці з шыхта, крыкнуў яму толькі, у якой часціне знаходжуся, бо ў Гузары было некалькі большых вайсковых адзінак, а камандаваў гарнізонам дыпламаваны палкоўнік Коц14.
Праз пару дзён Мачульскі прыйшоў у наш батальён, каб сустрэц-ца з “валожынцам”. Мяне ён, вядома, не пазнаў, але як сказаў яму пра сябе, то стаў прыпамінаць, бо нашы сем'і жылі на той самай Касцельнай вуліцы. Ён паведаміў, што ў Гузары ёсць яшчэ адзін ва-ложынец- Пётра Мамонька, служыць ардынарцам пры доктары пал-коўніку ў Гузарскім вайсковым шпіталі, які размясціўся ў мячэці. Паз-ней я наведаў таго Мамоньку. Выявілася, што ён ведаў майго бацьку.
У батальёне дарожных сапёраў болей было беларусаў і жыдоў, чым палякаў, а таксама некалькі ўкраінцаў. Пасябраваў я з Мечысла-вам Тэадаровічам, на два гады старэйшым за мяне, родам з Сар-наў Палеска-Валынскага павету. Сам-насам гаварыў са мной на бе-ларуска-ўкраінскім дыялекце. Разумелі адзін аднаго як „lyse kobyty”.
14 Леон Вацлаў Коц (1892-1954), пад час Першай сусветнай вайны служыў у польскіх легіёнах Ю. Пілсудскага. У міжваенным часе кадравы афіцэр Войска Поль-скага. У кампаніі 1939 г. камандаваў гарнізонам “Ковель”. Апынуўся ў савецкім палоне. У 1941-1942 гг. камандаваў Цэнтрам арганізацыі арміі ў Гузары. Быў ганараваны шматлікімі вайсковымі ўзнагародамі.
СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ « 41
Шэфам нашым быў гураль - сяржант Станіслаў Вацняк, добры хлоп, разумеў наша, не зусім ідэальнае, становішча і з жаўнерамі абыходзіўся, як “бацька аддзялення”. Аднак часта бэсціў хлопцаў-жыдкоў, што паміж сабой гаварылі на сваёй мове. (Жыды паступалі ў польскае войска як палякі wyznania Mojzeszowego.) Сяржант Вац-няк казаў ім: “Калі вы палякі Майсеевага вызнання, то гаварыце па-польску, а калі жыды, то гаварыце сабе па-габрайску, а гэтага жы-доўскага жаргону слухаць не хачу”.
Неяк Тэадаровіча і мяне паслалі на работу ў вёску Каркін-Батаж, дзе былі лагер юнёкаў (моладзі) і сірочы прытулак. Вазілі ваду ў боч-цы конным возам, капалі прыбіральні. Жаўнер-фурман ужо там быў, ён і каня даглядаў. На кухні памагалі мыць катлы.
Пешшу прыйшлі мы ў той Каркін-Батаж і зарэгістраваліся ў ка-менданта сірочага прытулку. Быў гэта чалавек пад 60 гадоў у чыне капітана. Пачуўшы нашы прозвішчы і даведаўшыся, што сапёры, з усмешкай запытаў: ”А ці ўмееце з хлеба цвікі рабіць, бо сапраўдныя сапёры гэта ўмеюць”. Завёў нас на кухню ў распараджэнне шэфа. Атрымалі малы пакоік у нейкім хлевушку.