• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога да свабоды  Мікалай Махнач

    Доўгая дарога да свабоды

    Мікалай Махнач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 135с.
    Мінск 2014
    52.06 МБ
    Пасля трох месяцаў навучання слухачоў пачалі намаўляць, каб запісваліся ў камсамол. Большасць з нас намагалася пазбегнуць гэ-тага пад выглядам, што, маўляў, мы ж толькі што апынуліся ў савец-кай дзяржаве і яшчэ не ўсё разумеем, а хочам быць вартымі таго ла-ду, які ў нас усталяваўся, хочам быць годнымі грамадзянамі нашай супольнай савецкай сям’і. Таму дазвольце нам азнаёміцца з усім гэ-тым, і тады з ахвотай запішамся ў гэтую слаўную арганізацыю, якой з’яўляецца камсамол. На нейкі месяц нас пакінулі ў спакоі, але потым зноўку пачалі дакучаць, часамі прысылаючы нейкіх “палітрукоў”. На чацвертым месяцы пачалі выкладаць педагогіку. Пад час гэтых лек-цыяў, нібыта між іншага, давалі нам зразумець, што было б пажадана падпытваць дзяцей, што іхныя бацькі кажуць пра ўладу, пра савецкіх правадыроў, ці часам не наракаюць? Для мяне асабіста гэта была кропля, якая перапоўніла вядро маёй цярплівасці. Да таго ж мая мама цяжка захварэла, таму я мусіў заняцца гаспадаркай і такім чы-нам кінуў курсы. Магчыма, што гэта спрычынілася да маёй пазнейшай прымусовай “вярбоўкі” на працу ў Карэлію ў красавіку 1941 года.
    Усяго пачало не ставаць. Жыды свае крамы і крамкі пазачынялі, тавар адразу ж пахавалі. Нельга было набыць такіх найпатрэбней-шых рэчаў, як соль, цукар, газа для лямпаў, не кажучы ўжо пра воп-ратку ці абутак. Праўда, адчынілі некалькі крамаў з хлебам, каля якіх штодня збіраліся чэргі, чаго мы, валожынцы, за польскай уладай ні-колі не бачылі (з выняткам, можа, якой чаргі па білеты ў кіно). He бы-ло чэргаў толькі ў крамах з кніжкамі і часопісамі.
    Здаецца, у канцы сакавіка 1940 года адбыўся паказны “плебіс-цыт”. Высвятлялася, ці хочам мы, “новоосвобожденные” беларусы, украінцы, жыды і палякі, далучыцца да Савецкага Саюза. А як жа іначай?! Зразумела, “хочам"! I абвясцілі вынік: больш за 90 адсоткаў за далучэнне8.
    8 Магчыма, маюцца на ўвазе выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі, якія ад-быліся 22 кастрычніка 1939 г.
    “ВЫЗВАЛЕННЕ” • 17
    У 1940 годзе савецкая ўлада наклала на сялян падаткі. Апрача грашовай платы, мусілі здаваць “по обязательству” збожжа, мяса. Нешта казалі пра здачу малака і яек.
    Разгарнулі таксама агітацыю сярод вяскоўцаў за ўступленне ў калгасы. Вёска Бурмакі стала першай, у якой стварылі калгас. Іншыя вёскі і валожынцы неяк не спяшаліся.
    Шмат хто з мясцовых людзей задумваўся, якая можа быць прычы-на, што, хоць мы ўжо з’яўляемся часткай Беларускай Савецкай Рэс-публікі, старая савецка-польская мяжа па-ранейшаму закрытая і піль-нуецца савецкімі памежнікамі. Што сем’і і крэўныя, калісьці падзе-леныя Рыжскім трактатам, па-ранейшаму не могуць сустрэцца і па-бачыцца. Людзі пачалі задумвацца: што савецкая ўлада хавае? Праз год можна было пачуць такую показку: “20 гадоў палякі нас вучылі, як стаць палякамі, і не навучылі. Прыйшлі саветы і навучылі за год”.
    У валожынскіх казармах размясцілі чырвонаармейцаў. Быў гэта полк, у якім служылі пераважна грузіны. Зіма 1939/40 года была вельмі марозная. Вымерзлі ўсе яблыні ў садах і іншыя дрэвы. Нават паўтысячагадовыя дубы - і тыя пацярпелі. Таму гэтым грузінам было ў нас вельмі холадна, дый ад Каўказа далёка.
    Прыходзіла поўнае расчараванне. Шмат гаварылася, вельмі ма-ла рабілася. He паслалі нават мясцовага чалавека дэпутатам у Вяр-хоўны Савет, толькі падкінулі, як ката ў мяху, нейкага Козінцава - ра-сейца, які рэпрэзентаваў нас, валожынцаў, у Маскве.
    Неяк перамучыўся я ў школе яшчэ год, вучыўшыся чытаць і пі-саць па-расейску і па-беларуску, што на некалькі наступных гадоў вельмі прыдалося. А потым кінуў школу і не ведаў, што рабіць далей. Пакуль што заняўся гаспадаркай.
    29 красавіка 1941 года лрынеслі мне позву, каб прыйшоў у рай-выканкам. Якое ліха там мяне чакае? Калі з’явіўся туды, у пакоі ўжо былоз дваццаць маладыххлопцаў, двое з іх-знаёмыя мне валожын-цы, а рэшта, як пасля даведаўся, - з навакольных вёсак. За сталом сядзелі двое вярбоўшчыкаў. Адзін з іх запытаўся, як маё прозвішча. Я адказаў, і ён, прагледзеўшы стос папераў на стале, выбраў адну і ладаў мне ў рукі, кажучы: “Распішыся!” Я да яго: “Прабачце, калі ласка, але я наперад прачытаю, што буду падпісваць”. Гэта была дамова-кантракт, што я “добровольно" згадзіўся працаваць у Карэла-Фінскай Рэспубліцы, на лесараспрацоўках у “Карэллесе”, шэсць ме-сяцаў. Прачытаў далей, што там будзе забяспечана кватэра, спецвоп-ратка і абутак, добрыя заробкі і ўмовы працы. Папытаўся ў аднаго знаёмага, падпісалі яны ці не? Той кажа, што не падпісалі, бо ніхто не згадзіўся ехаць у Карэлію “добровольно”.
    18 • “ВЫЗВАЛЕННЕ”
    Адзін з вярбоўшчыкаў кажа: “Давайте, подпнсывайте! Еслн нет, то мы подойдём к этому делу нначе!” Мы ўсе заявілі, што слова “добро-вольно” не адпавядае праўдзе, ніхто з нас самахоць не з’явіўся, нас сюды паклікалі. Тады адзін вярбоўшчык узяў тэлефон, выкруціў нейкі нумар, і праз пяць хвілін з'явіўся лейтэнант НКВД. “В чём дело?” Вяр-боўшчык яму патлумачыў, у чым справа. Энкавэдыст зірнуў грозным вокам і кажа: “Ребята, давайте не будем валять дурака. Подлншете нлн не подпншете - м так поедете. Еслм подпмшете, поедете как сво-бодные граждане нашей страны. Еслн не подпмшете, поедете под кон-воем. Но не на шесть месяцев, а на пару лет. А нз-за вашей глупостн вашм семьн тоже могут пострадать”. Пасля тых словаў мы паглядзелі адзін на аднаго і падпісалі. Толькі шэсць месяцаў, неяк вытрываем.
    Было нас усіх дваццаць хлопцаў. Трое з Валожына: Аркадзь Куп-цэвіч з Бандароў, Мікалай Касоўскі з Келявічаў і я. Астатнія з нава-кольных вёсак. He памятаю дакладна з якіх, але было двое ці трое з Забрэззя, адзін з Славенска, адзін з Канавалаў і, здаецца, двое з Маршалкаў. Самы старэйшы меў трыццаць два гады, а я, наймалод-шы - сямнаццаць. ЭдзікЖукоўскі з Забрэззя толькі што быў ажаніўся, тры месяцы па шлюбе. Нас, валожынцаў, пусцілі дадому ўзяць нейкія рэчы, рэшта хлопцаў ужо мелі з сабой пакункі.
    Па абедзе пасадзілі на грузавік і завезлі ў Гародзькі на станцыю, далучыўшы нейкую віленскую жыдоўку, якая павінна была даставіць нас у карэла-фінскую сталіцу - Петразаводск. Усе нашыя дакументы былі на захаванні ў яе. Пасадзілі нас у пасажырскі вагон і праз Ма-ладзечна, Вялейку, Полацак, Вялікія Лукі, Балагое - да Ленінграда. Спыніліся на Фінскім вакзале. Было ўжо 2-га траўня.
    У Ленінградзе мелі зрабіць перасадку на цягнік да Петразаводска і далей, аж да Мурманска. Да ад’езду трэба было чакаць пяць га-дзін. Яшчэ ў Валожыне, калі падпісалі дамовы, нам далі кожнаму па 380 рублёў авансу, які павінны былі адпрацаваць у лесе. Вось мы, атрымаўшы “аж столькі грошай”, не ўяўлялі, як гэта выйдзе пазней на практыцы. У Ленінградзе, маючы вольны час, хацелі выйсці ў горад і лабачыць, як выглядае “сталіца рэвалюцыі”, і звярнуліся да нашай праваднічкі, каб аддала на пару гадзін пашпарты. Яна адмовіла, бо, маўляў, з пашпартамі мы можам уцячы, а яна за нас адказвае. Усё ж такі чатырох з нас рызыкнулі і выйшлі з вакзала на Лігаўскі праспект паглядзець на Ленінград.
    Была якраз нядзеля, і амаль на ўсіх крамах віселі замкі. Будынкі на Лігаўцы, пабудаваныя яшчэ да рэвалюцыі, спадабаліся: вельмі пры-гожыя і цікавыя. Дайшлі да адной харчовай крамы, якая была адчы-
    “ВЫЗВАЛЕННЕ” • 19
    неная, і захацелі купіць каўбасы, што ўбачылі ў вітрыне. Ад прадаўца даведаліся, што ён прадаў апошні кілаграм, а сёння ўжо давозу не будзе, бо нядзеля, дый позна. Дык мы кажам: “А гэная каўбаса, што ў вакне на выстаўцы?” Збянтэжаны такім лытаннем, той адказаў, што яна штучная. Яшчэ адна звестка пра савецкую рэчаіснасць.
    Прайшліся мы па Лігаўцы, падзівіліся на трамваі, што ездзілі ту-ды і сюды, і вярнуліся на вакзал, дзе нас чакала знерваваная пра-ваднічка. Падагналі хуткі цягнік “Ленінград-Мурманск”, наша група ўселася ў яго, і а пятай гадзіне па абедзе выехалі з Ленінграда праз Волхаў да Петразаводска, дакуль ехалі прыблізна дваццаць тры гадзіны.
    Нейкі прадстаўнік “Карэллесу" спаткаў нас на вакзале і завёў у інтэрнат на начлег. Змучаныя доўгай дарогай, мы заснулі, хоць і дакучалі клапы.
    КАРЭЛІЯ
    У Петразаводску нас затрымалі пару дзён, пакуль арганізавалі транспарт грузавіком у Пражаскі раён, Кіндасаўскі лесапункт, пасё-лак Сяпся - гэта нейкія 80 кіламетраў на захад ад Петразаводска.
    Было дзесьці 5-га траўня, а на карэльскіх азёрах ляжаў яшчэ лёд, толькі рэчкі былі ўжо вольныя ад яго. Пасёлак Сяпся - пры рацэ Сяп-ся, такой, як наша Бярэзіна або Іслач.
    Адзін вялікі інтэрнат з кухняй, адзін барак для начальства, жан-чына-камендант і крамка-ларок. Інтэрнат падзелены на мужчынскую і жаночую часткі па 30 ложкаў кожная. Адразу ўсе жыхары пасёлка даведаліся, што прыехала група “западнікаў”. Выявілася, што мы гэтакія ў Сяпсі не першыя: ужо было з дзясятак жанчын і некалькі хлопцаў з Заходняй Украіны, з Валыні9. Кожнаму з нас выдзелілі ло-жак і пасцель, сёе-тое начальнік пасёлка сказаў нам для прывітання і заявіў, каб заўтра да восьмай раніцы былі гатовыя на працу.
    Тым часам аванс, які атрымалі ў Валожыне, у насдужа зменшыўся. Спецвопратку, якую абяцалі, нават не паказалі.
    На наступны дзень майстар-карэл падзяліў нас па трое і завёў на лрацу, на “каток” - скочваць калоды спілаваных дрэваў у раку на сплаў. Абавязкова павінны былі выпрацаваць норму. Адразу ўбачылі,
    9 Паводле савецкіх архіўных крыніц, у 1940-1941 гг. удалося завербаваць на працу на прамысловых аб'ектах СССР каля 22 тыс. жыхароў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.
    20 • КАРЭЛІЯ
    што гэтую норму нам, не звыклым да працы з дрэвам, вырабіць будзе цяжка. Рэальна выходзіла, што зараблялі мы ў дзень 8-10 рублёў, а праядалі 12-14. Значыць, штодня ўсё глыбей западалі ў кабалу лес-прамгаса. Дык наша ўмова на шэсць месяцаў, напэўна, замянілася б на шэсць гадоў. I дакуль бы мы былі ў даўгу, датуль нас не пусцілі б дадому. Злавілі нас у пастку.
    Пасля заканчэння “каткі” нас перавялі ў другое месца - таксама на праклятую “катку”. Гэтым разам замест ракі мы скочвалі ў возера. Тутскочванне пачаў нехта раней, алетады калоды былі прымерзлыя да зямлі, ды так і засталіся. Дык вось нам давялося гэтыя астатнія рады прымерзлых калодаў каціць у возера. Некаторыя з іх трэба бы-ло высякаць сякерамі, што ўскладняла работу. Ад пачатку нашай працы мы яшчэ ні разу не атрымалі заробку. Давалі нам ла 30 рублёў авансу на харчы, і з кожным тыднем мы западалі ўсё глыбей і глыбей у доўг. I вось аднойчы нам адмовіліся даць аванс, і наступным днём мы пайшлі на работу не снедаўшы. Ад барака (на самой справе гэта былая царква), дзе мы кватараваліся, і да працы было каля чатырох кіламетраў. Прыйшоўшы туды, мы якраз убачылі начальніка - фіна, якога звалі Кірыпелда. Мы да яго са скаргай: “Чаму вы нам не да-лі авансу? Мы прыйшлі на работу галодныя”. Дык ён кажа, што мы авансу не заслужылі, бо вырабілі норму толькі па два рублі на дзень. Як толькі мы гэта пачулі, дык як па камандзе кінулі свае сякеры яму пад ногі і, нічога не кажучы, павярнуліся і пайшлі назад у інтэрнат. Папросту мы пайшлі на страйк: хай будзе што будзе.