Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
Наша забастоўка нарабіла неспадзяванага клопату начальству дый нам самым таксама. Мы вырашылі трымацца і бараніцца тым, што начальства “Карэллесу” не выконвае сваёй часткі дамовы, якую падпісалі з намі ў Беларусі.
Зляцелася ўстрывожанае начальства. Пачалі нас і прасіць, і страшыць, а мы толькі падсоўваем нашы з імі ўмовы: маўляў, не мы іх парушаем, а яны не вытрымліваюць сваёй часткі. Цэлы ты-дзень мы не выходзілі на працу. Ішлі перамовы. Нарэшце начальнік лесапункта (звалі яго “папой”) заявіў, што нам заплоцяць сярэдні за-робак 11 рублёў за адпрацаваныя і страйкавыя дні і вышлюць на зу-сім іншую працу, а менавіта на сплаў.
У гэтыя дні страйку ўсе савецкія работнікі ад нас адвярнуліся. Адзін толькі сказаў: “Вы, глупые полякм, не знаете, во что вы вляпа-лнсь”. У савецкай сістэме заўсёды мусяць знайсці вінаватага. Пазней мы даведаліся, што начальнік Кірыпелда быў асуджаны за “правака-цыю” не знаёмых з савецкімі парадкамі “западнікаў".
КАРЭЛІЯ • 21
Пасля сплаву вярнулі нас у Кіндасаўскі лесапункт на тартак. Му-шу дадаць, што да 1941 года ўся Карэлія была густа пакрытая лясамі, поўная азёр, рэк і рэчак, а заселеная рэдка. Чалавек сорак нас жыло ў адным бараку, далёка ад паселішчаў, каля вялікай ракі Шуі, якая ўпадала ў Анежскае возера.
Мяне паставілі на траляванне, далі сібірскага коніка з санямі -сцягваць спілаваныя калоды пад драўляную каляю, па якой на спе-цыяльных вазах калоды везлі да ракі, а потым сплаўлялі. Мой гня-ды конік з белай стрэлкай на галоўцы быў вельмі паслухмяны і пра-цавіты. Але праблема была ў тым, што хамут быў не падагнаны і конік меў нацёртыя аж да сырой раны грудзі. Яму, беднаму, надта балела, як цягнуў сані з калодай. Я яго шкадаваў і клаў на сані толькі адну калоду замест двух. Таму і норму выконваў толькі на 75-80 ад-соткаў. 3 дзесяці тралёўшчыкаў я быў найгоршы, на што і звярнуў увагу майстар. Тады я яму паказаў раны ў коніка і сказаў, што як гаспадарскі сын, які пры кані вырас, не магу дазволіць сабе яго му-чыць. Спачатку трэба каня вылечыць, затым падагнаць хамут, і тады я змагу вырабіць норму.
He ведаю, які лёс напаткаў гэтага коніка, да якога я прывязаўся, бо 22 чэрвеня 1941 года немцы пачалі вайну з Савецкім Саюзам.
Уранку таго дня мы толькі пачалі працу ў лесе, як адзін з майстроў прымчаўся верхам на кані і пачаў крычаць: “Кончай работу! Прокля-тый немец напал на нашу страну!” Мы ўсе натуральна аслупянелі і пачалі вяртацца ў барак. Там начальнік лесапункта загадаў спа-каваць і забраць свае рэчы, пераправіцца лодкай праз раку Шую і пешкі лясной дарогай кіравацца да раённага горада Пража (гэта блізу 8-10 кіламетраў). Па дарозе мы з хлопцамі ішлі малымі групкамі па трох-чатырох, паціху гаворачы і не ведаючы, які лёс нас чакае. Дай-шоўшы да Пражы, пасяліліся ў інтэрнаце, нешта з’елі і чакалі далей-шых распараджэнняў.
Назаўтра з’явілася вайсковая камісія і сем хлопцаў з нашай ва-ложынскай групы мабілізавалі ў Чырвоную армію. Рэшту завезлі ў пасёлак Сяпся, дзе мы рэзалі бярозавыя чуркі да газагенератарных трактароў і грузавікоў. Праз тыдзень паслалі нас і шмат іншых хлопцаў на будоўлю аэрадрома недалёка ад Пражы ў амаль некранутым лесе. Для гэтай работы сабралі напэўна больш за 200 чалавек. Адразу па-чалася інтэнсіўная праца, але пабудаваць аэрадром у густым лесе не так проста. Трэба вельмі шмат спілаваць і вывезці лесу, выкарчаваць пні, падрыхтаваць грунт для ўзлётных палос і зацэментаваць.
22 • КАРЭЛІЯ
Тым часам на франтах Чырвонай арміі не шанцавала, даво-дзілася, як нам усім вядома, спачатку адступаць. Пасля трох тыдняў работу спынілі, а людзей - мужчын і жанчын - уключылі ў “стройба-тальоны” і падвезлі пад франтавую зону на абаронныя работы - ка-паць акопы, нацягваць калючы дрот, рыхтаваць кулямётныя пазіцыі, рабіць процітанкавыя перашкоды. На абароннай рабоце нам плацілі па пяць рублёў і кармілі ў вайсковай кухні на калёсах. Усё гэта адбы-валася пад наглядам вайсковых сапёрных інжынераў. Пасля закан-чэння першага ўчастка праз два тыдні перавезлі на другі.
Працавалі мы начамі, якія летам на поўначы нагэтулькі відныя, што нават газету можна чытаць. Найгорш нам дакучалі мошкі, якія лезлі ў вочы, вушы, нос і рот, немагчыма было ад іх адбараніцца. Але ж хоць нешта з гэтага выйшла пазітыўнае: харчуючыся з вайско-вай кухні (каша і суп) і маючы пяцірублёвы заробак на дзень, я ды іншыя хлопцы вылезлі з даўгоў.
На другім участку акопаў я заўважыў маладога дзецюка, апрану-тага ў польскі вайсковы мундзір. Стоячы ў чарзе па яду, наважыўся з ім пагутарыць. ён знайшоў калоду і сеў з сваёй ежай, я прысеў каля яго і загаварыў па-лольску. Назваўся, і мы пачалі гутарыць. Выяві-лася, што ён - зямляк з-пад Смаргоні. У 1939 годзе яго мабілізавалі ў польскае войска, біўся з немцамі на фронце. Дадому яму ўдалося вярнуцца ўжо як прыйшлі саветы. Пазней на адной з моладзевых вечарын з некім пабіўся. Забралі ў міліцыю. Быў суд, і за хуліганства атрымаў шэсць месяцаў “нсправптельных лагерей”. Пасля нападу немцаў на Савецкі Саюз яго амніставалі і, пакуль атрымае дакумен-ты, адправілі на акопы, а затым накіруюць у польскую армію, якая будзе стварацца ў СССР.
Ад яго я даведаўся, што за мяжой у Лондане ёсць лольскі ўрад і што ён падпісаў дамову з савецкім урадам аб стварэнні войска з бы-лых польскіх грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі СССР. 3 таго часу я паставіў сабе за мэту далучыцца да польскай арміі ў СССР Падзякаваў я Сцяпану Чартовічу (так звалі таго земляка), і пакуль мы былі разам на абароннай рабоце, блізка трымаліся і часта гутарылі.
Тым часам хлопцы з нашай валожынскай групы былі мабіліза-ваныя ў Чырвоную армію. I нас засталося толькі двое: Мікалай Ка-соўскі, бо меў толькі адно вока, і я, бо мой 1923 год яшчэ не падлягаў мабілізацыі.
На гэтым другім месцы абаронных работ мы рабілі процітанкавыя перашкоды, сутнасць якіх была ў тым, што паабапал шашы зразалі кожнае дрэва на вышыні аднаго метра. Толькі цалкам камель не
КАРЭЛІЯ • 23
пілавалі, пакідалі недарэзаным і, калі дрэва пачынала трашчаць, -штурхалі яго ў адным кірунку. Таму недапілаваныя камлі трымаліся на пні. Такія завалы мелі 100 метраў даўжыні і 35-40 метраў шырыні і на самой справе стваралі даволі моцную перашкоду для танкаў. Пас-ля сканчэння гэтай работы людзей накіроўвалі на выкананне іншых заданняў.
Развітаўшыся з Чартовічам, пажадаў, каб яму пашчасціла да-ехаць туды, куды вялі яго дарога і лёс. Даў яму 50 рублёў, бо хлопец быў без капейкі. Калі ў наступным годзе я прыстаў да польскай арміі, дык шукаў Мікалая, але нічога пра яго не ўдалося даведацца.
Праз тыдзень пасля абарончых работ Касоўскі і я апынуліся аж у Петразаводску, дзе група работнікаў “Карэллесу” чакала далейшага распараджэння. Быў ужо хіба апошні тыдзень жніўня. Нас зноў рас-сялілі ў інтэрнаце па 20 чалавек і нават дазволілі пабадзяцца па ста-ліцы Карэла-Фінскай Рэспублікі.
Я заўважыў расклееную рэкламу, што ў рэспубліканскім тэатры будзе паказаная канадская аперэта “Роз-МарьГ. Намовіў Колю Ка-соўскага і яшчэ аднаго беларуса, і пайшлі мы паглядзець тую “Роз-Мары”, зразумела, на расейскай мове. Музыка і спевы вельмі харо-шыя, тым больш што замежныя, і нам вельмі спадабалася.
ШЛЯХ НА ўСХОД
Праз дзень ці два паклікалі нас у кантору “Карэллесу” і падзялілі па некалькі чалавек, даючы розныя заданні. Мяне з Касоўскім і яшчэ пяцёх маладых хлопцаў запісалі ў брыгаду, кіраўніком і правадніком якой прызначылі старэйшага мужчыну гадоў трыццаці пяці. Далі нам вось такую задачу. У лясной карэльскай гаспадарцы шмат непатрэб-ных цяпер коней. Праз вайну праца тут прыпынілася, і з коньмі нешта трэба было рабіць, а менавіта эвакуяваць з Карэліі далей на ўсход.
Нас восем чалавек. Атрымалі 32 кані, чатыры вазы, па 400 руб-лёў на дарогу, адпаведныя дакументы для нашага правадніка. I му-сілі перагнаць гэтых коней аж да Пермі, што каля Уральскіх гор. Нейкіх напзўна 1400 кіламетраў - гэта толькі напрасткі. Відаць, ніхто з начальства не падумаў, што гэта немагчымая задача - перагнаць коней да зімы, бо пачынаўся верасень. За выкананне яе нам абяцалі заплаціць па 20 рублёў за суткі. Наш брыгадзір Іван Асіпенка, бела-рус, і яшчэ трое хлопцаў былі з Гомельскай вобласці. Касоўскі і я -з Валожына, адзін з Менскай вобласці і яшчэ расеец з наскім проз-
24 « ШЛЯХ НА ЎСХОД
вішчам Пётр Янкоўскі з Смаленска ці Смаленскай вобласці. Па ад-ным кані былі ў аглоблях, рэшта - прывязаныя на пастронках - усё гэта стварала маляўнічы табар-караван.
Дарога вяла ўздоўж паўднёвага берага возера Анега, праз Вазня-сенне, Выцегру, Белазерск, Кірылаў, Вожагу і Ельск. Нават калі б мы галопам імчалі дзень і ноч, усё роўна да надыходу зімы да Пермі не даехалі б.
Пераадольваючы ў дзень 15-20 кіламетраў, нанач затрымлівалі-ся, пераважна на сенажацях або выганах пры вёсках, каб папасвіць коней ды самым нешта з’есці. Па дарозе куплялі нашы пайкі хлеба па 600 грамаў на дзень, часам заходзілі ў сталоўкі, каб з’есці супу ці кашы. Пра мяса можна было толькі ўспомніць або памарыць. Калі была магчымасць, проста кралі калгасную бульбу, якую вечарам ва-рылі ў вядры, бо катла не мелі. I поўнае гэтае вядро бульбы з’ядалі адразу. Бывала такое, што затрымліваліся на дзень, як траплялі на добры выпас, а калі быў дождж - дык і даўжэй.
Ад Выцягры мы ехалі ўздоўж канала аж да Белазерска. Пааба-пал канала, а гэта 3-4 кіламетры, знаходзіліся лагеры. Канал ужо пабудавалі, і большасць тых лагераў пуставалі або былі занятыя пад іншыя патрэбы. Я сустракаў людзей і слухаў іх апавяданні пра цяжкую працу на тым будаўніцтве. Пад час будоўлі не было аніякіх машын, дзе-нідзе трактар або грузавік. Асноўныя прылады працы -сякера, лучковая піла, кірка і тачка. Пры гэтым здаралася мноства няшчасных выпадкаў. Цяжкая праца ў балоце і холадзе, на дрэнных харчах была суровым выпрабаваннем для лагернікаў.
Пасля заканчэння будоўлі шмат каму з лагернікаў была аб’яўлена амністыя. Але, здаецца, звольненыя лагернікі нядоўга цешыліся “свабодай”. Іх арыштоўвалі зноў і пасылалі ў іншыя савецкія лагеры.
Перад Выцеграй, устаўшы рана пасля начлегу, я ўбачыў, што адна з старэйшых кабыл папросту не паднялася. Мы ўсе, восем хлопцаў, спрабавалі яе паставіць на ногі. Нічога з гзтага не выйшла. Тады па-клікалі мясцовага кіраўніка калгаса, каб пісьмова засведчыў, што ка-была здохла. Пакінулі яе на выгане калгаснікам і паехалі далей.