Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
На станцыі пачаў пільнаваць цягнікі, якія ехалі з Архангельска на Волагду, каб да каго-небудзь далучыцца. Трапіць у пасажырскі вагон не было ніякай магчымасці. Зрэшты, ні адзін пасажырскі цягнік не паказаўся, з выняткам таго, які быў запоўнены чырвонаармейцамі. Зразумела, што сесці ў яго я не рызыкнуў.
Я пачаў быў сур’ёзна непакоіцца, што мне рабіць далей. Думаў ужо, а ці не залезці на якую адкрытую платформу грузавога цягніка. Аднак у 35-40-градусны мароз гэта было б самагубствам. Відавочна, міласэрны Бог сцярог мяне.
Блізу другой гадзіны папоўдні прыйшоў грузавы цягнік і затры-маўся на станцыі, каб набраць вады ў паравоз. Пасярэдзіне тавар-ных вагонаў знаходзіліся тры адкрытыя платформы, на якіх былі за-мацаваныя тры адмысловыя, не савецкай вытворчасці, аўтамабілі, з дзіўнымі намаляванымі сіне-бела-чырвонымі знакамі на даху. (Пас-ля я даведаўся, што гэта ангельскія аўтамабілі, прысланыя ў Архан-гельск у рамках ваеннай дапамогі СССР).
Асцярожна разгледзеўшыся, што ніхто мяне не бачыць, я кулем ускаціўся на платформу. Адчыніў паціху дзверцы ў сярэднім аў-тамабілі і, улезшы ў сярэдзіну, улёгся на сядзенні, каб не было відаць маёй галавы. I так дачакаўся, пакуль цягнік не рушыў у далейшую дарогу - да Волагды. Хоць і даволі моцна марозіла, але ў шчыльна зачыненым аўтамабілі па нейкім часе стала досыць цёпла і ўтульна. Знаходзячыся першы раз у кабіне такога аўтамабіля, пачаў яе раз-глядаць і вельмі быў рады, што маю такі “капіталістычны” транспарт. Заўважыў прыскрынак, адчыніў дзверцы, усунуў руку і намацаў ней-кую тканіну. Выцягнуўшы яе, убачыў, што гэта дзве трыкатажныя сарочкі, вельмі элегантныя. Адразу зняў куртку, фрэнч і апрануў абедзве сарочкі, каб было цяплей. Пазней я прадаў іх і атрымаў па
30 ♦ ДА ЖАДАНАЙ МЭТЫ
30 рублёў за кожную. За гэтыя грошы можна было купіць трохі ежы і выкупіць дзённы паёк хлеба, без якога ні я, ні хто іншы не мог бы выжыць.
Было ўжо добра за поўнач, калі цягнік спыніўся ў Волагдзе. Вы-браўся я з свайго сховішча і падаўся да вакзала, за рагом якога ледзь не наступіў на нейкага замерзлага насмерць бедака.
Увайшоў у будынак, у вялізную залу, поўную людзей, што сядзелі і ляжалі на падлозе. Пачаў аглядацца, дзе б знайсці вольнае мейсца, каб усесціся. Заўважыў грамаду палякаў, што сядзелі на сваіх рэчах. Пазнаў іх па польскіх вайсковых шынялях на некалькіх мужчынах, а, наблізіўшыся, пачуў польскую мову. Вельмі ўсцешыўся такім пава-ротам справы. Тым часам адчынілі буфет, і адразу паўстала чарга, у якую нахабна пхаліся “уркі”, выпушчаныя з лагераў. Стаў і я, каб купіць малую булачку і кавалачак цукру. Кіпень быў дармовы, але таксама па чарзе.
Вырашыў пазнаёміцца бліжэй з палякамі і даведацца што-небудзь пра польскую армію.
Падышоў я да аднаго мужчыны гадоў 35-38, назваў сябе і пачаў гутарку. Пан Марцінкевіч - так зваўся мужчына ў польскім вайсковым шынялі - ваяваў на польска-нямецкім фронце ў верасні 1939 года. Вярнуўся дадому, недалёка ад Стоўбцаў, а за тое, што быў лесніком, саветы ў 1940 годзе вывезлі яго і ягоную сям’ю ў Архангельскую вобласць. Цяпер з іншымі “спецперасяленцамі” едзе, каб уступіць у польскае войска, якое ствараецца на тэрыторыі Узбекістана. Ды за-трымаліся, бо няма вольных, зразумела таварных, вагонаў. Праўда, ваенны камендант сказаў, што як толькі хто знойдзе пусты вагон, дык палякі могуць яго заняць, а ён дасць загад падчапіць да цягніка, які ідзе на ўсход, да Уральскіх гор. Я запытаўся ў Марцінкевіча, ці маглі б яны прыняць мяне ў сваю групу, аднаго і без усялякіх пакункаў, толькі з торбачкай, дзе быў усяго кавалак хлеба. Марцінкевіч пазнаёміў мяне з сваёй жонкай і двума іншымі землякамі, якія пры Польшчы мелі той самы занятак, што і ён, і адным асаднікам. Усе яны мелі або куфэркі, або валізкі, ды нават скрынкі з інструментамі, такімі як малаткі, абцугі, лілкі і сякеры. Калі хто адыходзіў, адзін аднаму піль-навалі, бо “уркачы" кралі ўсё, што траплялася на вочы. Я, маючы толькі торбачку, падвешаную на плячо, мог свабодна рухацца.
Волагда - гэта вялікі чыгуначны вузел з безупынным рухам сот-няў паравозаў і тысяч вагонаў. Вось я і пайшоў шукаць пусты вагон. Разгледзеўшыся добра, павярнуў на запасныя каляіны і ўбачыў на крайняй адзінокі падвойны “пульман". Падышоўшы да вагона, адчы-
ДА ЖАДАНАЙ МЭТЫ » 31
ніў дзверы і зазірнуў у сярздзіну. Вагон быў пусты, калі не лічыць кавалка дошкі і кучы саломы на падлозе. Дакладна запомніў, дзе ва-гон стаіць, і пабег у вакзал да Марцінкевіча сказаць яму пра знаход-ку. Ён падзівіўся навіне, сабраў шэсць ці сем мужчынаў, і я павёў іх туды, дзе стаяў вагон. Убачыўшы, што ён сапраўды пусты, трое засталіся яго пільнаваць і трохі падмесці, а астатнія вярнуліся на вак-зал паведаміць сваім і забраць рэчы. Нехта ўспомніў, што неабходна печка, каб трошкі прагрэць у вагоне, бо ў такі мароз будзе дужа хо-ладна. Ды адкуль гэтую печку ўзяць?
Неўзабаве польская група пачала гуртам заносіць у вагон рэчы і займаць месцы. Я зноў пайшоў: можа дзе-небудзь знайду печку. Хо-дзячы, заўважыў доўгі цягнік, але без паравоза, а на далёкім кан-цы - вартаўніка з вінтоўкай. ён не выглядаў на вайскоўца. Пералез я пад вагонам на другі бок, каб вартаўнік мяне не бачыў, адчыніў у адным вагоне дзверы, зазірнуў туды і ледзь не крыкнуў з радасці, бо ўбачыў дзве печкі. Гэты цягнік быў падрыхтаваны для войска або зняволеных ці ваеннапалонных. Улез у вагон. Печка была зроблена з невялікай бляшанай бочкі і мела бляшаныя трубкі для коміна. Паціху аддзяліў печку ад коміна, уважліва разгледзеўся, каб ніхто мяне не бачыў, і панёс печку да нашага вагона. Потым вярнуўся па комін. Комін складаўся з трох трубак. Узяўшы трубкі пад пахі, я скочыў з ва-гона на снег. Адна трубка выслізнула з-пад пахі і грукнулася аб кола. Вартаўнік пачуў і павярнуўся. Убачыўшы мяне, крыкнуў: “Стой, такую твою мать, стрелять буду!” Я схапіў трубку і нырнуў пад вагон. I так даўся аб нешта цвёрдае, што ледзь не страціў прытомнасці. На маё шчасце, тоўстая ватная шапка змякчыла ўдар. Гэтак мне і ўдалося ўцячы з комінам.
Тым часам шмат хто з палякаў таксама разбегліся па ўсёй стан-цыі, каб здабыць трохі дошак на нары і дроў на апал. Мне ўдалося зрабіць сваю паліцу, каб спаць і сядзець якраз каля печкі, бо, як сказаў Марцінкевіч, я гэта заслужыў.
Усіх нас сабралася шэсцьдзясят два чалавекі. Заявілі начальніку станцыі пра засяленне, і на другі дзень раніцай нас падчапілі да цягніка, які вёз два ці тры вагоны жанчын і дзяцей, эвакуяваных з-пад Ленінграда. Для нас гэта было ў дарозе сапраўдным дабрадзейст-вам, бо тыя людзі былі сем’ямі партыйнага начальства і мелі спецы-яльныя прывілеі на атрыманне харчоў. Часам і нам удавалася з гэта-га скарыстаць. Заўважылі, што на некаторых станцыях яны некуды ішлі з вёдрамі і прыносілі суп. Мы таксама ішлі з імі і, пусціўшы пару жанчын з вядром уперад, падыходзілі самі. Калі там не правяралі дакументаў, то і нам шанцавала атрымаць супу.
32 « ДА ЖАДАНАЙ МЭТЫ
Пад час гэтага падарожжа пасажыры трохі зблізіліся і пазна-ёміліся. У адной палове вагона сабраліся палякі і беларусы, а ў дру-гой - палякі і пара сем’яў з Заходняй Украіны. Калі 62 асобы ў адным таварным вагоне, то на выгоды няма месца. Вельмі цяжка навесці парадак, калі ўсе сядзяць ці ляжаць адзін пры адным. Але ўсе былі радыя, што нас вязуць ва Узбекістан, да Арміі.
Дарога вяла з Волагды праз Кіраў, Глазаў, Перм, Перваўральск, Свярдлоўск і Чэлябінск. Да Чэлябінска нічога цікавага не здарыла-ся. На кожнай станцыі даведваліся, ці доўгі будзе прыпынак, і боль-шасць людзей выскоквала з вагона, каб купіць што-небудзь з’есці ці па асабістых фізіялагічных патрэбах, або каб знайсці якога паліва для печкі. He было дзе памыцца, дык на даўжэйшай стаянцы беглі ў прыбіральню трохі памыцца хоць лад пахамі.
У Чэлябінск прыехалі позна ўвечары. Замена паравоза і абслугі магла доўжыцца пару гадзінаў. Большасць людзей злезла, каб зда-быць штосьці з харчу. Гэта быў найвялікшы клопат для нас усіх. Вый-шаў і я на станцыю. Прадаў тыя сарочкі, знойдзеныя ў ангельскім аўтамабілі, дык меў яшчэ пры сабе некалькі рублёў. На дварэ мароз пэўна 35-40 градусаў.
Чэлябінск далёка ад фронту. Таму быў ярка асветлены, асабліва вакзал і вялізная станцыя. He зважаючы на холад, пачаў я пахаджаць паміж вагонамі. Нічога не знайшоўшы, павярнуў да нашага цягніка. Па дарозе, пераступаючы цераз шматлікія рэйкі, заўважыў у адным вагоне адчыненыя дзверы. Зірнуўшы ў сярэдзіну, прыкмеціў нешта белае. Улез у вагон і, прыгледзеўшыся, убачыў, што гэта была соль. Солі ж есці не буду, але ўсё ж набраў у торбачку кілаграмаў пяць. Прынёс у вагон, паклаў пад сваім месцам дый забыўся пра яе.
Урэшце цягнік зноў рушыў - на поўдзень, на Магнітагорск і Орск.
Едучы ў такой цеснаце, вельмі цяжка падтрымліваць нейкую гігіену. Пайшлі вошы. Уначы, калі мне здавалася, што людзі спалі, я распранаўся да пояса і пёк сваю вопратку на коміне, нагрэтым да чырвані. Людзі баяліся эпідэміі тыфу, і ён нас сапраўды апанаваў, але пазней ужо, ва Узбекістане.
Даехалі мы ўрэшце да Орска, на мяжы Казахстана. Там нас спат-каў буран, такая завіруха, што беларуская мяцеліца проці яго выгля-дала забаўкай. Затрымалі на станцыі амаль увесь рух. Начальства сказала, што будзем чакаць дні два-тры, пакуль не супакоіцца буран. А потым, як адновіцца чыгуначны рух, нас адправяць пасля ад’езду важнейшых транспартаў. Няма рады - трэба чакаць.
ДА ЖАДАНАЙ МЭТЫ • 33
На другі дзень вецер трохі прыціх і можна было выйсці з вагона. Стоячы на станцыі, мне ўдалося заўважыць за горкай нейкія будынкі, аддаленыя на паўтара кіламетра. Запытаўся ў аднаго работніка на станцыі, што гэта за паселішча. Ён адказаў, што гэта саўгас і што там вялікі мясакамбінат.
Ведаючы, што наш цягнік рушыць заўтра, а можа і пазней, на-думаўся туды пайсці і, шчыра кажучы, нажабраваць яды. Угаварыў яшчэ аднаго беларускага хлопца - Аркадзіка Адэта. Яго бацька быў лесніком, а для савецкай улады ўсе леснікі, настаўнікі ды іншыя службоўцы з Заходняй Беларусі былі “врагамм народа” або проста “ненадёжным элементом”. I ўсіх іх вывезлі і параскідалі па савецкай краіне як “спецперасяленцаў”. Аркадзік папытаўся дазволу бацькоў. Узялі мы па дзве торбачкі і нейкі кацялок і пайшлі па заснежанай да-розе ў той саўгас жабраваць.