Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
4 Чыгуначная станцыя Валожын (на лініі Ліда-Маладзечна) у вёсцы Гародзькі зна-ходзіцца за 20 км ад горада.
12 • ПАЧАТАК
зіне, а яе брат Стась загінуў на вайне недзе над Віслай. Такі вось лёс напаткаў людзей, якіх ведаў, любіў і паважаў. Сумна, што абое загінулі маладымі і трагічна.
Школьны 1938/39 год быў апошні, у якім я і 47 маіх сяброў і сябровак скончылі польскую сямігодку. Дзякуючы ўплыву і шчыра-му інтэлігентнаму падыходу нашага класнага кіраўніка Вёнцэка мы вельмі паміж сабой зжыліся. He было між нас ніякіх спрэчак і дыс-крымінацыі. I як скончылі школу, дык гэтым вельмі ганарыліся, і наш выхавальнік Вёнцэк таксама.
На заканчэнне пад час прыгатаванай для нас настаўнікамі “гар-баткі з печывам” кіраўнік раздаў усім пасведчанні. Для мяне асабіста было прыемна, што апынуўся з адзнакамі на шостым месцы ў пер-шай дзясятцы. Прамовіўда настаксама павятовы школьны інспектар пан Стэльмах. Засталіся мне ў памяці некалькі слоў з яго прамовы: Тэтая сямігадовая навука дазволіць вам глянуць смялей у вашым узросце на свет і запланаваць сваю будучыню”.
Мая будучыня на трохгектарнай гаспадарцы не выглядала надта ружовай, і я намерыўся напісаць заяву ў падафіцэрскую школу для юнакоў у горадзе Коніне ў Познанскім ваяводстве. Але выбухнула вайна, і адказу на заяву не дачакаўся. Можа б, нічога з таго і не вый-шла, бо быў праваслаўнай веры і беларус з паходжання5.
“ВЫЗВААЕННЕ”
1-га верасня 1939 года пачалася вайна. Ані ў польскім друку, ані па радыё не было пэўных звестак пра хаду падзеяў, казалі толькі, што немцы бяруць верх над палякамі.
Надышло 17 верасня. На досвітку гэтага дня рота польскага войс-ка, якая знаходзілася ў валожынскіх казармах, адступіла ў кірунку Наваградка. Грымнула, няпэўная яшчэ, вестка, што Чырвоная армія перайшла мяжу і прасоўваецца на захад. Я варочаўся якраз з табару і чакаў воза, каб забраць наша малако. Заўважыў на вуліцах шмат людзей, асабліва на Касцельнай, ля моста. Большасць святочна апранутыя, бо была нядзеля і людзі збіраліся ў царкву або касцёл, але вестка пра набліжэнне савецкага войска прыпыніла іх.
5 У Коніне знаходзілася 1-я падафіцэрская школа для непаўналетніх. Вайсковыя ўлады сапраўды імкнуліся абмежаваць прысутнасць нацыянальных меншасцяў у афі-цэрскіх і падафіцэрскіх школах.
“ВЫЗВАЛЕННЕ” • 13
He памятаю дакладнага часу, недзе паміж сёмай і восьмай га-дзінамі раніцы першы танк з зачыненым люкам прыпоўз з боку вёскі Капусціна. Даволі хутка мінуў мост на Валожынцы, даехаў аж пад касцёл, павярнуўся і, не пабачыўшы ніякага польскага войска, пагнаў назад у кірунку Капусціна. Праз нейкія пяць-сем хвілін падышла цэ-лая калона танкаў ужо з адчыненымі люкамі на вежах, і мы ўбачылі танкістаў, што віталі сабраных людзей узмахамі рук. Мы таксама адказвалі ім, махаючы рукамі.
Неўзабаве танкі спыніліся, заглушылі маторы, і некалькі афіцэ-раў вылезлі адтуль і пачалі прамаўляць да нас па-расейску.
Крыху дзіўна тыя танкісты выглядалі ў сваіх чорных і тоўстых шап-ках на галовах. Быў сведкам, як з танка, які затрымаўся перад крамкаю з булкамі, вылез танкіст, зірнуў на вітрыну і крыкнуў да сваіх: “Ребята, булочная! Пойду купнть несколько”. Зайшоў у крамку і кажа: “Хозяй-ка, могу лн купнть несколько булок?” - ''Можаце, - адказвае жыдоўка. - А колькі вы хочаце?” - “На рублей пять“, - адказвае танкісг. Зразу-мела, жанчына не ўяўляла, якую вартасць мелі тыя пяць рублёў. Яна, пэўна, падумала, што гэта як польскія злотыя. Пачала яму накладваць дзесяціграшовыя булачкі на рукі і дала столькі, што тыя пачалі падаць на падлогу. Ажно танкіст спыніў яе: “Довольно, хозяйка, довольно!” Паварочваецца і выходзіць з крамкі, а жыдоўка крычыць наўздагон: Таспадзін, вазьміце здачу!” - “Да чёрт с ней, co сдачей”, - адказаў тан-кіст і, задаволены, пачаў абдорваць сваіх таварышаў.
Ад прыходу савецкага войска мінула, бадай, гадзіна часу; я пачаў адчуваць голад, і пара было занесці малако дахаты. Да таго ж маці магла занепакоіцца, што не вяртаюся. He памятаю, хто гэтым ранкам прывёз малако, нехта з Касцельнай вуліцы. Я забраў сваю бляшанку, у якой было з вядро малака. Пачаў несці, было даволі цяжка. На ву-ліцы стаяла група чырвонаармейцаў з афіцэрам. Хоць па-расейску я не размаўляў, але разумеў. Апрануты я быў у саматканую кашулю і порткі з дзюркамі на каленях, ды басанож. Набліжаючыся да той групы вайскоўцаў, чую, што адзін з іх кажа: “Ну вот м одмн пролета-рнй нашёлся”. Затрымалі мяне і пытаюць: “А куда вашм рабочне н крестьяне подевалнсь? Вндмм только панов, все разодетые". Адказ-ваю ім па-беларуску, што гэта ніякія не паны, а звычайныя гаспадары. А што святочна ўбраныя, дык сёння ж нядзеля, таму так апрануліся, каб пайсці ў царкву ці касцёл. Акурат праходзіла некалькі знаёмых мне суседзяў, і я сказаў, што гэта сяляне. А я таму ў пашарпаных на-гавіцах, патлумачыў, што вяртаюся з пашы, дзе даіў кароў. Нехта з групы запытаўся яшчэ: “А что, у вас еіде молятся?”
14 • “ВЫЗВАЛЕННЕ”
Зтым я і адышоў аддужа збянтэжаных “освободнтелей”. У наступ-ныя тыдні і месяцы мы таксама былі збянтэжаныя і здзіўленыя.
Наступныя савецкія аддзелы, пяхота і конніца, прыбылі ў гэты ж дзень значна пазней. Беларусы і жыды віталі савецкае войска даволі радасна: хлебам, соллю і кветкамі, пераважна вяргінямі. Што праўда, вялікага энтузіязму не было, не было спехам збудаваных “вітальных брамаў”6. Выгляд чырвонаармейцаў быў далёкі ад імпазантнага. Гім-насцёркі даволі дрэнныя і не заўсёды чыстыя, халявы ботаў з ней-кага штучнага матэрыялу. Афіцэры замест гадзіннікаў мелі на руках компасы. Некаторыя “бойцы" мелі вінтовачныя рамяні, прывязаныя шнуркамі, чаго ніколі не бачылі ў польскіх жаўнераў.
Чырвонаармейцы былі вельмі здзіўленыя тым, што шмат хто з на-шых маладых людзей меў ровары. Проста не маглі ў гэта паверыць. Тая памятная восень была надта ўраджайная. Асабліва было поўна яблыкаў. Людзі, вітаючы “вызваліцеляў”, давалі ім садавіну, часамі кветкі вяргіні, але, паўтараю, вялікага энтузіязму я не заўважыў.
Тым часам некаторыя валожынцы пайшлі на тэрыторыю польс-кіх вайсковых казармаў і пачалі выносіць, што трапілася, з складоў. Я таксама паляцеў туды, хоць даволі позна, але здолеў знайсці пару вайсковых чаравікаў, якія мне пазней вельмі прыдаліся, і пяць пар лыжаў. 3 іх пакінуў сабе пару, а рэшту аддаў стрыечным братам. Праўду кажучы, гэта было не што іншае, як звычайнае рабаўніцтва. Ды каб я не ўзяў, то забралі б іншыя.
Першыя пару тыдняў было нейкае бескаралеўе. Але савецкая ўлада паволі пачала дзейнічаць, перадусім НКВД. Пайшлі па Вало-жыне чуткі, што арыштоўваюць людзей, ловяць найперш польскую паліцыю і пакуль некаторых чыноўнікаў. З’явіліся “полнтрукн” і пачалі арганізоўваць мітынгі. Зразумела, кожны такі мітынг пачынаўся з па-клонаў да крамлёўскага алтара. Потым пачыналі запэўніваць, якое вялікае шчасце і якая светлая будучыня чакаюць нас у межах “со-ветской роднны”.
Панаванне бальшавікоў з дапамогай нешматлікіх мясцовых ка-муністаў пачалося з пошукаў месцаў, дзе б можна было трымаць арыштаваных, бо валожынскі арышт, хоць і новы, не меў столькі мес-цаў. У Валожыне да вайны былі дзве агульныя школы, а ў 1938 го-дзе з’явілася і гімназія. Разам там працавалі больш за 20 настаўнікаў і прафесараў. Да вясны 1940 года ўсіх іх, хто не паспеў выехаць з Валожына, НКВД арыштавала і пасадзіла ў вязніцу. Толькі адна нас-
6 Прыхільнае стаўленне беларускага насельніцтва да ўварвання Чырвонай арміі ў верасні 1939 г. пацвярджаюць заходнія, польскія, беларускія і савецкія даследнікі.
“ВЫЗВАЛЕННЕ" • 15
таўніца, Ружа Блажэвіч, была на волі, а потым нават трапіла ў “об-ластной нсполннтельный комнтет” у Баранавічах. “Шыла выйшла з мяшка” - выявілася, што спадарыня Ружа была сябрам нелегаль-най камуністычнай партыі ў Польшчы7. Таму яна і прасунулася вы-шэй, але як надоўга, гэтага я не ведаю.
Прыблізна праз месяц, а можа і пазней, адчынілі школу. Моладзь пачала хадзіць у школы, у якіх вучылі па-расейску з дадатковым на-вучаннем беларускай мове і літаратуры. Выявілася, што ўсе вучні, што хадзілі ў польскую школу, у класы пяты, шосты, сёмы і нават першы гімназійны, пераводзяцца назад у пяты клас. Адзінымі новы-мі прадметамі былі навука расейскай і беларускай моваў. Ну, відаць, можна было назваць новымі таксама гісторыю і геаграфію CCCR He ставала новым уладам настаўнікаў, бо тыя, што навучалі ў польскіх школах, або ўцяклі, або, як правіла, былі арыштаваныя. Шмат хто з ра-нейшых настаўнікаў ведаў расейскую мову, а некаторыя і беларускую, і ласпяхова маглі навучаць і далей пры савецкай сістэме. Але ў той сістэме “дурняў не сеюць і не жнуць, яны самі растуць”.
Каб неяк справіцца з недахопам настаўнікаў, новыя школьныя ўлады арганізавалі ў 1940 годзе шасцімесячны “Педагогмческмй курс”, куды паступіў і я. Ды ў нас захварэла мама, таму вымушаны быў яго кінуць.
Гэта гісторыя пачалася так. Бадай нгго ў сакавіку 1940 года з’яві-лася абвестка, што тыя, хто скончыў 7 класаў агульнаадукацыйнай школы і адзін або два класы гімназіі, а таксама асобы старэйшага ўзросту, якія здадуць адпаведны экзамен, могуць паступіць на 6-месяч-ныя педагагічныя курсы. Мясцовыя слухачы атрымалі па 130 рублёў стыпендыі, а хто прыехаў здалёку, дадаткова па 30 рублёў на кватэру.
Мне невядома, колькі было ахвотнікаў паступіць, але экзамен здалі амаль 80 кандыдатаў. Кандыдаты мусілі мець не менш як 17 га-доў. Я таксама здаў, хоць і не меў тады яшчэ сямнаццаці. Тым самым я стаў наймалодшым слухачом. 3 групы кандыдатаў на настаўнікаў утварыліся два класы, і лачалося навучанне.
Перадусім нас вучылі валоданню расейскай мовай, на якой ад-бываліся заняткі па іншых прадметах: гісторыі, геаграфіі, крыху пры-родазнаўства, крыху спеваў, матэматыкі. Была таксама і беларуская мова. Хоць большасць з нас размаўлялі на роднай мове, аднак чытаць і пісаць на ёй не маглі, а беларускай літаратуры ўвогуле не ведалі.
7 Відаць, гаворка ідзе пра Камуністычную партыю Заходняй Беларусі (КПЗБ), якая нелегальна дзейнічала ў міжваеннай Польшчы. У 1938 г. на загад Камінтэрна КПЗБ спыніла сваё існаванне.
16 • “ВЫЗВАЛЕННЕ”
Аднак найважнейшым прадметам была “Нстормя Всесоюзной Коммуннстнческой Партмм”. Гэты прадмет нам выкладаў таварыш Бальцэвіч, які паходзіў з польскай сям’і ў Ленінградзе, дзе нарадзіўся, але добра гаварыў па-польску. Расейскую мову вёў таварыш Станкевіч, а беларускую - вельмі папулярны сярод слухачоў Пятро Бітэль. Гэты чалавек вельмі добра ведаў родную мову. Меў, дарэчы, надзвычайнае пачуццё гумару, ну і быў тутэйшым беларусам. Матэ-матыку выкладаў валожынскі жыд Ліфшыц, а гісторыю - дырэктар курсаў Станіслаў Бардзілоўскі, прысланы савецкай адміністрацыяй разам з жонкай і дачкой з Віцебскай вобласці.