Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
А вясной наступнага года праходзілі выбары дэпутатаў раённа-га савета. Нас, увесь вясковы актыў, сабралі ў сельсавеце і пачалі тлумачыць, як паводзіць сябе, як весці агітацыю. Выдалі брашуры, дзе пісалася, што кожны грамадзянін мае права пагадзіцца або не пагадзіцца з вылучанай кандыдатурай, галасаваць за яе або прапа-наваць свайго кандыдата і г. д.
Прайшло некалькі дзён. Мяне ды іншую настаўніцу, якую звалі Зінай, выклікалі ў сельсавет да сакратара - усходніка Васільева. Ён
130 • ДАДАТКІ
выдаў нам два бланкі, сказаўшы: “Дамоўцеся з дэпутатам дзесяці-дворкі, няхай збярэ людзей. I на сходзе вылучыце таварыша Турс-кага кандыдатам у дэпутаты раённага савета”. Турскі да вайны быў вайскоўцам, а потым партызаніў. Яго жонку і дачку вывезлі ў Гер-манію, але праз год яны неяк здолелі вярнуцца.
На сход сабралася наўздзіў мала вяскоўцаў, і то пераважна жан-чыны. Вось мы з Зінай і кажам: “Вам неабходна вылучыць кандыда-там у дэпутаты раённага савета старшыню Сугваздаўскага сельпо таварыша Турскага, каб ён бараніў інтарэсы жыхароў вёскі Сугвазды. Вы яго ведаеце”.
Што тут пачалося! Жанчыны ўсчалі гвалт: “ён абароніць інтарэсы вёскі? Ды без ягонага дазволу ў крамцы не купіш кавалка мыла, шпулькі нітак ці літра газы. А дазволу не атрымаеш, пакуль не пой-дзеш з ім у стог сена. Або не прынясеш хоць бы паўлітра самагонкі”.
Мы разгубіліся, але, памятаючы напісанае ў брашуры, што гра-мадзяне маюць права вылучаць і свайго кандыдата, пагадзіліся ўпі-саць нейкую прапанаваную жанчыну з вёскі. Запоўнілі два бланкі пратаколаў сходу, падпісаліся самі, дэпутат дзесяцідворкі і нехта з прысутных жанчын.
Мы думалі, што ў сельсавеце перапішуць пратакол на правільны, мы падпішамся, дэпутат дзесяцідворкі таксама, і канец справе. Але сталася іначай. Сакратар сельсавета абазваў нас дурніцамі і сказаў, што бланкі толькі ў двух экззмплярах і няма чым іх замяніць, што мы не здолелі падтрымаць кандыдатуру райкама партыі і райсавета, а таксама што ўсё гэта прыроўніваецца да антыўрадавай правакацыі і г. д. і да т. п.
Адправіўшы мяне, сакратар накінуўся на Зіну: “Як ты магла пай-сці на повадзе ў Махнач?! Яна ж тут пад акупацыяй вучылася за-мест таго, каб пайсці ў партызаны. У яе брат у Англіі. ён не ваяваў у шэрагах Чырвонай арміі, а быў у нейкай арміі, створанай подлымі капіталістамі”.
Турскі быў, зразумела, зарэгістраваны ў кандыдаты. Мяне ж па-куль пакінулі ў спакоі, а Зіне ў райкаме камсамола далі добрага пра-чуханца. Апе ў канцы навучальнага года мяне выклікалі ў РАНА і пра-панавалі ехаць вучыцца стацыянарна, бо, не маючы педагагічнай адукацыі, не магу працаваць настаўніцай.
Гэта было нібыта і правільна, аднак кадраў не хапала і шмат хто працаваў у школе пасля дзесяцігодкі. Але я не стала пярэчыць. У Маладзечне год таму адчынілі двухгадовы настаўніцкі інстытут, і я выбрала яго.
ДАДАТКІ • 131
Уступныя экзамены здала лёгка. I вось я зноў студэнтка - фа-культэта беларускай мовы і літаратуры.
Пры інстытуце быў інтэрнат, але месцаў не хапала. Таму паста-навіла, што першы навучальны год буду жыць у цёткі Варкі ў Жу-равічах, гэта побач з Палачанамі. Праўда, нязручна было тое, што прыгарадны цягнік ад Палачанаў адыходзіў а палове 7-й раніцы, а вяртаўся з Маладзечна а палове 9-й вечара.
Я пасябравала з адной студэнткай з Усходняй Беларусі, якая жыла ў інтэрнаце. Пасля лекцый мы ішлі да яе, елі і рыхтаваліся да наступных заняткаў. Я часта запрашала яе да цёткі Варкі на нядзелю.
3 намі ў групе вучылася жонка нейкага партыйнага начальніка Ма-шэрава. У вайну яна была з ім у партызанах і ніколькі гэтым не фа-набэрылася. Паводзілася вельмі сціпла, была з усімі ветлівая. Часта запрашала да сябе на абед каго-небудзь з дзяўчат з усходніх раёнаў.
Сакратаркай камсамольскай арганізацыі нашай групы была ко-лішняя партызанка-габрайка. Яна вельмі ганарылася сваім парты-занствам і напамінала пра гэта на кожным кроку. Часта чаплялася да мяне: чаму я не камсамолка?
Надышла зімовая сесія. Мне экзамены даваліся лёгка. Застаўся апошні, па псіхалогіі. Напярэдадні яго выкладчыца правяла з намі кан-сультацыю, высвятляючы, ці ёсць незразумелыя пытанні. I вось пасля кансультацыі падыходзіць да мяне тая сакратарка і кажа: “Паступіла заява ад студэнта 2-га курса, што табе ў нашым інстытуце не месца. Як высветлілася, пад акупацыяй ты вучылася ў школе, арганізаванай немцамі, а працуючы настаўніцай, вяла сябе неадпаведна - не маг-ла даць адпор асобам, якія стараліся ачарніць прадстаўнікоў са-вецкай улады, і ішла на повадзе людзей, варожых нашай дзяржаве. I сёння зразумела, чаму твой брат ваяваў не ў шэрагах Чырвонай арміі і цяпер знаходзіцца ў Англіі. Пасля канікулаў правядзем сход усіх камсамольцаў нашага інстытута і на ім пастановім, ці маеш ты права тут вучыцца. А да гэтага часу прыйдзе адказ на наш запыт з адпаведных органаў Валожына".
I не ведаю, як здолела здаць апошні экзамен. Бо ўвесь час уяў-ляла, як буду стаяць на ўзвышэнні ў актавай зале, поўнай студэнтаў. I хоць не адчувала за сабой нейкай асаблівай віны, але была ў тыя гады вельмі нясмелай, лёгка бянтэжылася.
Пасля экзаменаў паехала дахаты. Пачалі радзіцца, што рабіць. Успомнілі, як без віны быў асуджаны на 25 гадоў мамін брат Барыс. I вырашылі, што мне трэба з'ехаць ад грэху далей...
I паехала я ў Малдавію, дзе жыла мая стрыечная сястра.
132 • ДАДАТКІ
...У сакавіку 1969 года з малодшым сынам Мішам я прыехала на пахаванне мамы. Якраз былі веснавыя канікулы. Падумаўшы пра тое, што ўжо не хутка буду ў родных мясцінах, наведала амаль усіх родных і развіталася з імі.
Калі была ў Саланой, хросная Зіна сказала мне, што трэба з’ез-дзіць у Забрэззе. Там жыве самы меншы мамін брат Зміцер. “Ён не бачыў цябе ад дзяцінства. Будзе рады сустрэчы”. Пасля вайны ён жыў у Расеі.
Я паехала ў Забрэззе. Пасля выхаду на пенсію дзядзька купіў там дамок і жыў з жонкай, дзяцей у іх не было. Убачыўшы мяне, дзядзька Зміцер узрадаваўся. Я ў іх пераначавала. Жонка была прыветлівай жанчынай, і яны, як я прыкмеціла, добра між сабой пачуваліся.
За вячэрай дзядзька пачаў распытваць мяне пра жыццё ў Мал-давіі. А потым сказаў: “Я рады, што ў цябе ўсё добра. Сям’я, муж і дзеці”. А потым расказаў, што вярнуўся на Бацькаўшчыну ўжо пасля таго, як я паехала ў Малдавію. Працаваў ён у Валожыне ў органах НКВД, як і раней у Расеі. Аднойчы яму даручылі навесці парадак у архіве. I вось на вочы трапілася тэчка з маім прозвішчам. ён, зразу-мела, пацікавіўся, што ў ёй.
Там былі пратаколы пра мой допыт. Хто прыходзіў забіраць па-лоннага Анатоля Садоўнікава, якога мая мама вызваліла з Мала-дзечанскага канцлагера? Ці ведаю тых паліцаяў і таго, хто прывёў іх да нашага дома? Хто ў нас у гэты час хаваўся? I ці праўда, што гэта былі два габрайскія хлопцы, якія збеглі з гета? Куды яны, гэтыя хлопцы, потым зніклі?
Там быў пратакол і майго допыту пра былога дырэктара гандлё-вай школы Сабалеўскага і пра настаўніка спеваў. Была дакладная сакратара Сугваздаўскага сельсавета пра тое, што я рабіла перашко-ды ў выбарах у дэпутаты раённага савета чалавека, якога вылучыў райкам партыі. Быў запыт з інстытута ад камсамольскай арганізацыі.
I рэзалюцыя работніка НКВД:
“Спыніць. Усе памылкі зробленыя без жадання нашкодзіць са-вецкай уладзе. Сям’я, якая ратавала палонных, захавала жыццё яў-рэйскім юнакам, за што пагражала смерць ад нямецкіх акупантаў, не можа быць варожай.
Мы зацікаўленыя, каб брат Валянціны Мікалай вярнуўся дадому, а непрадуманымі прыдзіркамі да сястры толькі адпужваем яго".
Вось прыблізна такое было там напісана.
Пасля смерці маці я была на Бацькаўшчыне яшчэ тры разы.
ДАДАТКІ • 133
У 1979 годзе мы з Колем дамовіліся сустрэцца ў Польшчы. Мяне выклікала траюрадная сястра таты, а Мікалая - былая школьная ка-ляжанка, пляменніца нашых валожынскіх суседзяў Мядзінскіх.
Цётка Вера жыла ў Познанскім ваяводстве. Я ехала туды праз Кіеў, Варшаву, Познань. Дабралася да яе мястэчка ўранку. Знайшла патрэбны дом. Паздароўкаліся. Цётка сказала, што Коля з Марысяй начуюць у яе замужняй дачкі. Патэлефанавала ім. Але ж мне карціць хутчэй іх убачыць, і я пайшла насустрач. Бачу, ідзе брат з жонкай, размаўляюць, падыходзяць бліжэй і мінаюць, не звярнуўшы на мяне ніякай увагі.
Я ім наўздагон: “Коля!” ён азірнуўся: “Сястрыца!” Колькі было смеху і слёз радасці!
Прыйшлі да цёткі. He маглі нагаварыцца.
У 1989 годзе брат павінен быў прыехаць з жонкай у Валожын. Я, ужоздругім мужам, паехала насустрэчу. Сабраліся і іншыя родзічы.
Коля з Марысяй прыбылі цягніком а першай гадзіне ночы. Мы іх сустрэлі. На таксі накіраваліся да сястры Іры. Пераначавалі, а на-заўтра паехалі аўтобусам у Валожын. Стрыечны брат Валодзя пра-цаваў, здаецца, галоўным ляснічым і меў машыну. Вазіў нас у Бела-корац на Іслач, каб успомнілі дзяцінства і юнацтва, нашы дні і ночы, праведзеныя ў табары.
Памятаю вандроўку ў дрымучы лес за Пяршаямі.
Былі мы і на нашай сядзібе. Сфатаграфаваліся каля хаты ў са-дзе. Гасцявалі ў суседзяў Мядзінскіх.
...На заканчэнне хачу падзякаваць Лёсу, што спрыяў мне. У сваім жыцці сустракала шмат добрых, прыстойных людзей, хоць і горшыя трапляліся.
Заўсёды ў мяне было шмат сяброў, і цяпер ёсць. Усё жыццё ўдзяч-ная сваім родзічам, з боку і маці, і бацькі, якія дапамагалі нам, якія заўсёды радасна сустракалі мяне, выказвалі мне спагаду і павагу - як мне здаецца, нават больш, чым я заслугоўвала.
Бог паслаў мне добрага мужа. У мяне выраслі два сыны, добрыя сэрцам, маю добрых нявестак, унукаў і ўнучак. Гадуюцца ўжо і дзве праўнучкі.
Беручы прыклад з сваёй мамы, я таксама старалася памагаць лю-дзям, якія трапілі ў бяду. I цяпер таксама, хоць магчымасці і невялікія.
Жадаю сваёй Радзіме - Беларусі росквіту. Радуюся ўсім яе пос-пехам.
Малдова, г. Бендэры
ХРАНАЛОГІЯ ВАНДРОУКІ МІКАЛАЯ МАХНАЧА (1941-1952 гг.)
Ад'езд з Валожына
Прыезд у Петразаводск Выезд з Петразаводска Ад’езд з Волагды Прыезд ва Узбекістан Уступленне ў Польскую армію Выезд з Узбекістана Пераезд праз Іран да Ірака 3 Ірака ў Палестыну Палестына, Ліван У Егіпце
На фронт у Італію
Знаходжанне ў паваеннай Італіі Прыезд у Вялікабрытанію Звальненне з войска
Жыццё ў Вялікабрытаніі
Выезд у Злучаныя Штаты Амерыкі