Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
Увосень 1945 года мяне і яшчэ чатырох былых навучэнцаў ганд-лёвай школы прынялі ў 10-ты клас з умовай, што здадзім экзамены за 9-ты клас па геаграфіі, новай гісторыі, анатоміі, трыганаметрыі і Канстытуцыі СССР.
Дырэктарам школы паставілі былога афіцэра, звольненага з вой-ска пасля цяжкой кантузіі. Атрымаўшы недзе восенню зарплату на ўсіх настаўнікаў, ён збег. Таму было не да нас, і гэтыя экзамены мы даздавалі ажно ў трэцяй чвэрці.
...Да выпускных экзаменаў з 26 вучняў было дапушчана 16. У тым ліку і я. Гэта быў адзіны выпускны клас ва ўсёй Маладзечан-скай вобласці ў 1946 годзе.
Развітальны вечар удаўся на славу. Такіх строяў, як цяпер, тады не было, але мы пастараліся прыхарашыцца, хто ў сваё, хга ў пазычанае.
Потым паўстала пытанне: што рабіць далей? Нехта надумаў па-ехаць у Менск, нехта застаўся працаваць. Мая сяброўка Кухарава пастанавіла выкарыстаць веды з гандлёвай школы і пайшла лраца-ваць на МТС, спачатку рахункаводам, а потым і галоўным бухгал-
126 • ДАДАТКІ
тарам. Чатырох з нас, у тым ліку і я, паехалі ў Рыгу паступаць у ме-дычны інстытут. Нічога з гэтага не атрымалася. У нас нават не ўзялі заявы, толькі змарнавалі час.
Вярнуўшыся, паехалі ў Менск. Я і Новак паступілі ва ўніверсітэт на біялогію (іншыя факультэты ўжо былі набраныя). Студэнты ў ас-ноўным былі прыезджыя. Іхтрэба было недзе размясціць, а горад ля-жаў у руінах. На шчасце, некалькі карпусоў універсітэта захаваліся. Я атрымала месца ў былой гімнастычнай зале. Нас, дзяўчат, там было вельмі шмат. Ложкі былі жалезныя, стаялі чацвёркамі, з тум-бачкай пры кожным. Уздоўж залы былі чатыры шэрагі такіх чацвё-рак. Усцяж адной сцяны знаходзіліся прымусы, дзе можна было зга-таваць ваду для гарбаты, раніцай і вечарам. Абедаць хадзілі ў сту-дэнцкую сталоўку. Кошты ў ёй былі невысокія, адпаведныя і стравы. Памятаю, адзін тыдзень падавалі на першае “расольнік”. ён быў такі смярдзючы, што ўдавалася праглынуць толькі некалькі лыжак. Хлеб атрымоўвалі па картачках, здаецца, па паўкілаграма на дзень, і цук-ру паўкілаграма, але на месяц. Наша “чацвёрка” выкупляла хлеб па чарзе раз на тыдзень. Дзялілі бохан на чатыры часткі, мачалі ў цукар і запівалі кіпнем. Якой гэта здавалася смакатой!
Хачу адзначыць, што мы, “заходнікі”, якія не пацярпелі так моц-на ад вайны, не галадалі. Немец так імкліва наступаў, што былі панішчаныя толькі стратэгічныя аб’екты. Але, пачынаючы ад Мен-ска, савецкая ўлада ў ліпені 1941 года старалася пакінуць пасля сябе “выпаленую зямлю”, каб нічога не засталося ворагу, у тым ліку і ўраджай, і будынкі. Да таго ж там ішлі баі, пры якіх таксама нішчыліся гарады і вёскі.
Мы маглі ў нядзелю, хто жыў бліжэй, паехаць дахаты па прадук-ты. He штотыдня, зразумела, але раз на месяц дакладна. А студэнты з усходняй Беларусі атрымоўвалі пасылкі з сушанай бульбай, бура-камі, морквай. I мы дзяліліся з імі па-сяброўску.
Аднаго разу прыехала я дамоў у суботу. Сабралі мне, што маглі, і ў нядзелю нехта парадзіў вяртацца ў Менск не цягніком, а спадарож-най машынай, на якой везлі закупленыя ў Валожыне на кірмашы пра-дукты. Абяцалі, што дабярэмся завідна. Па дарозе грузавік сапса-ваўся і яго доўга даводзілі да ладу. Іншага транспарту не было, ды ўжо было заплочана за праезд. Таму прыехалі ў Менск каля 11-й ве-чара, цёмначы. Злезлі з машыны я і некалькі жанчын, што жылі непа-далёк. Зусім не арыентавалася, дзе знаходжуся і як мне дабрацца незнаёмымі вуліцамі да цэнтра.
ДАДАТКІ • 127
Адна з спадарожніц спыталася: “Дзеўчына, вам далёка?” - “Да ўніверсітэта”. - "Цяпер небяспечна хадзіць уначы, тым больш калі го-рад не ведаеш. Хадзем да мяне. Хоць у цеснаце, але неяк да раніцы пераначуеш”.
Дамок быў малюсенькі - калідорчык і два пакойчыкі. Электрыч-насці не было. Пры святле свечкі мяне паклалі проста на падлозе, no-634 з тымі, хто ўжо спаў. Была такая змораная, што адразу заснула. Прачнуўшыся нараніцу, убачыла, што ў пакойчыку спалі два хлопцы, дзяўчына і нейкая бабулька. 3 суседняга пакойчыка прыйшла гаспа-дыня. “Ну як, адпачыла? Можаш ужо ісці ў свой універсітэт. На вуліцы светла”. He ведала, як і дзякаваць гаспадыні. I грошай за начлег яна не ўзяла. Людзей добрых на свеце больш, чым благіх.
Правучылася ва ўніверсітэце блізу трох месяцаў. А тут моцна за-хварэла мама. Прычынай нервовага ўзрушэння стаў арышт яе бра-та Барыса. У чым яго вінавацілі, ніхто з родзічаў не ведаў. Судзілі ў Смаргоні, далі 25 гадоў. Пасля смерці Сталіна, у 1957 годзе, выпусцілі і рэабілітавалі як невінаватага.
I вось я пастанавіла перавесціся на завочнае аддзяленне і вярнуц-ца дахаты. Тое самае зрабіў і мой аднакурснік Мечыслаў Новак. Толькі ён не вярнуўся ў Валожын, а па намове свайго сябра, што лрацаваў у райкаме камсамола, накіраваўся ў Гарадзенскую вобласць. Яго баць-коў запісалі ў кулакі, таму лепей было з’ехаць кудысьці далей.
Калі маме палепшала, я пайшла ў РАНА і мяне прызначылі нас-таўніцай пачатковай школы ў Сугвазды.
Школьны будынак у Сугваздах згарэў у вайну. Яго падпалілі пар-тызаны, бо там быў паліцэйскі ўчастак. Таму заняткі 2, 3 і 4-га кла-саў праходзілі ў пакоі прыватнай хаты, які арандаваў сельсавет. Пер-шы ж клас вучыўся ў хаце ў суседняй вёсцы Цябуты.
Дырэктар школы Уладзімір Шарко, таксама з Валожынскай ганд-лёвай школы, даў мне вучыць два класы адначасова, сабе ж пакінуў трэці. Hi ў мяне, ні ў гаспадароў гадзінніка не было. Урок доўжыўся гэтулькі, колькі было неабходна, каб апытаць хатняе заданне і па-тлумачыць новую тэму. Я паспявала правесці толькі тры ўрокі, а на спевы, маляванне, фізкультуру і працоўнае выхаванне часу не заста-валася. Калі закончвала трэці ўрок, то ўжо бачыла, што Шарко на падворку, сядзіць на плоце, а навокал вучні ягонага класа.
Валодзя паходзіў з хутара паміж Сугваздамі і Маршалкамі, дзе з маткай, настаўніцай на пенсіі, жыла мая былая каляжанка па 10-м класе Аўгеня Белановіч.
128 • ДАДАТКІ
Улетку 1947 года я была на экзаменацыйнай сесіі, і прыблізна ў канцы ліпеня (гэта была субота) паехала дадому па прадукты. Новак папрасіў зайсці да ягоных бацькоў і сказаць, каб і яму што-небудзь перадалі. Але дома іх не заспела. Мама сказала, што Новакі дажы-наюць жыта на ніве “За зялёнай дарожкай”. Жалі толькі бацькі, бо сыны былі на экзаменацыйных сесіях, а наймаць каго баяліся, бо і так іх запісалі ў кулакі.
Я пайшла ў поле і ўбачыла, што жаць ім засталося не так і шмат. Пара пастушак дзеля таго каб хутчэй запусціць сваіх кароў на све-жае іржышча, ставілі снапы ў бабкі. Я падышла да гаспадароў, па-здароўкалася і, бачачы як яны стаміліся, сказала: “Дайце сюды сярпы і крыху адпачнеце”. I звяртаюся да пастушак: “Дзеўкі, паможам старым. Гэта ждажынкі. Вось і пачастуюць нас чым-небудзь смачненькім”.
I ўтрох узяліся дажынаць. I тут раптам, як з-пад зямлі, выскоква-юць гарсаветчыкі і міліцыянты: “Эксплуатмруете, граждане Новакн, чужой труд!” Склалі акт, падпісаліся, і гэтых дзвюх дзяўчат прымусілі паставіць подпісы. I хоць я падпісваць адмовілася, але мая віна была ў тым, што загітавала жаць пастушак. А гэтыя савецкія службісты не-дзе цэлы дзень цікавалі з кустоў, чакаючы патрэбнага моманту.
I гэтак праз мяне сям’я Новакаў канчаткова стала “кулацкой, экс-плуатнруюіцей чужой труд”. Прыйшла праз некалькі дзён камісія, пе-рапісала ўсю гаспадарку - каня, карову, цяля, двух парсючкоў, пчо-лы, запасы зерня, дом на дзве кватэры, гаспадарчыя пабудовы.
Гаспадыня што-кольвечы з вопраткі перахавала ў нас, а сама па-ехала ў Маскву да Шверніка. Выявілася, што ў часе рэвалюцыі яна была ў Петраградзе і працавала афіцыянткай у сталоўцы, дзе часта абедалі рэвалюцыйныя вярхі, у тым ліку і Швернік. Якім цудам яна там прабілася на прыём, невядома, але ў Валожын з Масквы прыйшла папера, дзе чорным па белым было напісана: “Снять с семьм Нова-ков позорное званме кулаков м вернуть мзьятое нмуідество”. Вярнулі, зразумела, не ўсё - сёе-тое камуністы паспелі прысабечыць.
Ну і нарэшце ў нашай сям’і вялікая радасць. Наш родзіч Хведар Грышчык атрымаў ад майго брата ліст- Коля жывы! Божа, колькі бы-ло шчасця! Уся наша вялікая радня радавалася, што “Кацін Коля жы-вы”. Мы шмат пра гэта не расказвалі, але шыла ў мяху не схаваеш. Мама дзякавала Госпаду Богу, малілася раніцай і вечарам. У канцы 1947 года і мы атрымалі кароткі ліст. Коля пісаў, што жыве ў Англіі і працуе на цамянтоўні.
Трэба сказаць, што ніхто нас у школе не правяраў. Як умелі, так і вучылі. Адзін раз на чвэрць адбывалася паседжанне метадычнага аб'яднання. У адной з школ нехта з настаўнікаў праводзіў адкрыты
ДАДАТКІ • 129
ўрок. Яго абмяркоўвалі і ставілі адзнаку. Потым былі калектыўныя заняткі па гісторыі партыі. А на завяршэнне гаспадары-настаўнікі нас частавалі.
У другой чвэрці быў адкрыты ўрок у Маршалкаўскай пачатковай школе, дзе настаўніцай была Аўгеня Белановіч. Яна ў гэтай вёсцы і жыла з маці. Які там быў урок - не памятаю. Але на ўсё жыццё за-помніла абед, калі я ўпершыню ела галубцы. Вельмі смачныя! Гэта нацыянальная страва ўкраінцаў і малдаван.
У жніўні 1946 года мяне выклікалі ў раённае аддзяленне НКВД. Яно знаходзілася ў левым будынку былога палаца Тышкевічаў.
У савецкі час слова “энкавэдэ” на кожнага чалавека наводзіла страх. Вінаваты ты ці не, усё адно спакойна туды ніхто не заходзіў. Так і я: быццам ніякай віны не маю, а дрыжу.
Спачатку запісалі ў пратакол прозвішча, імя і гэтак далей. Пер-шае пытанне было: “С кем вы прожмвалн весной 1942 года?” - “С ма-мой м сбывшмм пленным Садовнмковым, которого мама прмвезла нз концлагеря”. - “Как долго он у вас прожмвал й куда девался?” - “До марта 1942 года, а потом немцы его забралм”. - “Кто прнходнл забн-рать?” - “Кажется, полнцня. Я нх не вндела, мама не разрешмла мне выходнть”. - “Кто указал дорогу к вашему дому?” - “He знаю, не внде-ла. Да, в амбаре ночевалм два еврейскнх лодростка. Онн осталнсь жнвы н ушлн в партнзаны”. - “Это мы знаем. Но вот онн указывают, что полмцаев прнвел к вашему дому Матус”. - “He знаю, не вндела”.
На гэтым допыт і скончыўся.
У лютым або сакавіку 1947 года былі выбары дэпутатаў у Вяр-хоўны Савет БССР. Колькі вялося размоў, агітацыі! Выбарчы ўчастак знаходзіўся ў Цябутах. Там было поўна начальства і міліцыі. Нас, настаўнікаў, запісалі ў агітатары, далі брашуры, каб даведаліся самі і растлумачылі іншым, што выбары ў Савецкім Саюзе - самыя дэма-кратычныя ў свеце. Людзі паціху, дома, дзівіліся: навошта столькі шуму, калі кандыдат адзін? Само сабой, яго і выберуць. На ўчастках былі кабінкі, але туды амаль ніхто не заходзіў, бо ўсе баяліся, каб не падумалі, што нехта супраць кандыдата.