• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога да свабоды  Мікалай Махнач

    Доўгая дарога да свабоды

    Мікалай Махнач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 135с.
    Мінск 2014
    52.06 МБ
    I вось аднойчы мама, ідучы па сена (было гэта ў пачатку сакавіка), убачыла каля дзвярэй гумна двух юнакоў-габраяў. Яны пачалі пра-сіць маму, каб дазволіла начаваць у гумне на сене. Баяліся, што нем-цы будуць знішчаць гета. Пачуўшы, што яны ведалі нашага Колю, мама, вядома, дазволіла. I зразумела, калі паліцаі забіралі з нашай хаты Анатоля, ваеннапалоннага, тыя юнакі, а былі яны братамі на прозвішча Шкляр, усё бачылі.
    У тую страшную ноч пачатку ліпеня 1942 года, калі немцы пачалі абкружаць гета і выганяць габраяў на расстрэл, браты пачулі плач і крыкі, бо нашая сядзіба знаходзілася на ўзгорку, і бачылі ў гета рух і агні. Хлопцы тут жа пакінулі гумно і лраз наш роў падаліся ў поле. Шчасліва дайшлі да лесу, хаваючыся ў высокай ужо збажыне, у кус-тах і пералесках. Трапілі да партызанаў. Пасля вайны служылі ў мі-ліцыі. Але не зайшлі да мамы, каб падзякаваць.
    У тую ноч частку габраяў павялі ў бок юдэйскіх могілак. Там каля іх паўночна-ўсходняга кута стаяў дом афіцэра польскай жандарме-рыі. Саветы гаспадара адразу арыштавалі, а пазней і жонку вывезлі ў Сібір з дзвюма малымі дзяўчынкамі. Прыгналі да гэтага дому каля сотні габраяў, загадалі заходзіць туды і станавіцца як мага цясней, адзін пры адным. Калі ўсе пакоі былі поўныя, у адчыненыя вокны паставілі кулямёты і пачалі страляць. Хто быў забіты, хто паранены, хто ад страху ўпаў. Потым немцы загадалі астатнім залазіць наверх трупаў. I зноў стралялі. Затым будынак падпалілі, абліўшы яго газай.
    Другую частку гета пагналі па Палачанскай вуліцы на выган у кан-цы Валожына. Там стаяла даволі вялікая драўляная будыніна, дзе ўвосень сушылі і апрацоўвалі лён. Калі хто-небудзь па дарозе спра-баваў уцякаць, стралялі і забівалі. У гэтай будыніне знайшлі сваю смерць астатнія няшчасныя. Затым яе таксама падпалілі.
    118 • ДАДАТКІ
    Некалькі дзён паветра над Валожынам смярдзела паленай чала-вечынай, а потым гнілым мясам. Затым сабралі дзве групы валожын-скіх мужчын і пагналі закопваць парэшткі.
    Жывымі пакінулі чалавек дваццаць габраяў - дантыстаў, пера-кладнікаў, цырульнікаў, краўцоў, шаўцоў. Размясцілі іх у двух дамах на Касцельнай вуліцы пры Валожынцы, абнесеных высокім плотам. Дзе іх потым падзелі, не ведаю.
    Праходзілі дні, запоўненыя рознымі клопатамі. Трэба было зай-мацца гаспадаркай, бо немцы патрабавалі малако, яйкі, зерне. Хто жыў пры лесе, мусіў перасяліцца ў вёскі, аддаленыя ад пушчы. Бела-корац і Яцкава спалілі, каб партызаны не мелі там прытулку.
    Вясной 1942 года разам з трыма дзясяткамі хлопцаў і дзяўчат я скончыла сем класаў. Увосень некалькі з нашых паехалі ў Смаргонь і паступілі ў гандлёвую школу. Я ж засталася.
    Потым адзін з нашых настаўнікаў, Сабалеўскі, пастанавіў дама-гацца ў мясцовай улады, каб і ў Валожыне адчыніць гандлёвую шко-лу. I яму дазволілі. Набралася ажно тры групы. У групу “А” ўвайшлі выпускнікі 7-га класа 1942 года, у “Б”-хтоскончыў польскую сямігодку ў 1939 годзе або шэсць класаў савецкай школы ў 1941 годзе. Групу “В" склалі выпускнікі ранейшых гадоў польскай школы, пераважна вясковая моладзь. Гэта былі ўжо дарослыя хлопцы і дзяўчаты, якія на ўсю моц “круцілі любоў”. Кожная група мела па 30 і больш наву-чэнцаў. Рэч у тым, што ў 1942 годзе маладых пачалі забіраць у Гер-манію на работы, а тых, хто вучыўся, пакуль не чапалі.
    Акрамя нямецкай мовы, беларускай мовы і літаратуры, алгебры і геаметрыі мы вывучалі таваразнаўства, бухгалтэрыю і справавод-ства. За ўсе гады навучання ў гандлёвай школе ніхто з настаўнікаў не вёў з намі ніякай выхаваўчай працы ні на карысць немцаў, ні на карысць саветаў, толькі навучалі.
    Вясной пасля ўрокаў часта гулялі ў валейбол, бо іншых забаваў амаль не было. А вечарамі сядзелі дома - абавязвала каменданцкая гадзіна. Нядзелямі хадзілі ў царкву або касцёл. Потым па-суседску збіраліся гуртамі. Mae сяброўкі ўмелі іграць на мандаліне. Пад гэту музыку танцавалі. Я раз паспрабавала, ды нічога не атрымалася, і мне стала сорамна. Так за жыццё і не навучылася танцаваць...
    Увесну 1943 года ў горадзе з’явіліся гэтак званыя “ўкраінцы” - ко-лішнія ваеннапалонныя, якія згадзіліся паступіць у армію Уласава. Большасць іх былі расейцамі.
    Вярнуўшыся аднойчы з школы, убачыла, што ў нас на кухні ся-дзяць двое “ўкраінцаў” і мама частуе іх малаком. Яны падзякавалі за частаванне і запыталіся, ці могуць заходзіць яшчэ. Мама дазволіла.
    ДАДАТКІ • 119
    Гледзячы на іх, мама бачыла не ворагаў, а няшчасных маладых лю-дзей, якія пакутуюць, як недзе і ейны сын.
    Яны некалькі разоў заходзілі да нас. Абодва былі масквічы. Пе-рад самай вайной скончылі дзесяцігодкі. Паслалі іх на фронт узімку 1941 года, калі немцы былі на подступах да Масквы. Хлопцы трапілі ў палон, не паспеўшы нават атрымаць зброю. Былі ў канцлагеры. Як і тысячы іншых, галадалі, хварэлі, бачылі, як шмат людзей памірае. I вось аднаго разу там з’явіўся былы савецкі афіцэр, які сказаў: «На-вошта галадаць і паміраць маладымі? Запісвайцеся ў “Русскую осво-боднтельную армню”. Няхай немец нас корміць і апранае. А пры выпадку вы заўсёды зможаце дапамагчы Радзіме». Вось яны і запі-саліся. Але цяпер ужо зразумелі, у якую пастку трапілі. Сувязь з пар-тызанамі наладзіць цяжка. Ніхто нікому не давярае. Што іх чакае ў будучым - невядома.
    I недзе на пачатку ліпеня 1943 года яны зайшлі апошні раз.
    "Мы прыйшлі развітацца. Немцы пасылаюць нас у лес ваяваць з партызанамі. Многія з нас, у тым ліку і мы, у партызан страляць не будуць. Калі будзе магчыма, здадзімся ў палон. Але ці павераць нам партызаны? Так або інакш - мы не спадзяемся застацца жывымі. Мы здрадзілі Радзіме і заслугоўваем смерці”.
    Тут адзін з іх, якога звалі Міша, зняў з сябе маленькі срэбраны крыжык і, перадаючы мне, сказаў: “Я пакахаў цябе ўсёй душой. He насмельваўся пра гэта сказаць раней. Вазьмі гэты крыжык. Яго на-дзела на мяне мая маці, калі я адыходзіў на вайну, каб ён аберагаў мяне. Цяпер няма патрэбы мяне аберагаць. Вазьмі яго, насі, няхай ён цябе беражэ. I часам успамінай нас, няшчасных”.
    ён надзеў гэты крыжык мне на шыю, пацалаваў мяне і сказаў: “Бы-вай”. I яны пайшлі. I больш мы іх не бачылі. Яны не вярнуліся з лесу.
    Я потым часта папракала сябе, што прыняла гэты крыжык ад Мі-шы. Можа, ён захаваў бы яму жыццё?
    Увосень таго самага года мне прысніўся сон. Як быццам выйшла басанож на наш завулак, накіроўваючыся да галоўнай вуліцы. За-вулак быў засыпаны бітым шклом, і падэшвы ног пачалі крывавіць. Я ўпарта ішла далей, спускаючыся ў нізіну. I раптам ззаду па завулку пабег ручаёк чыстай вады, які змыў і мае сляды, і кроў, і залячыў ра-ны. На доле завулка вада неяк прапала, і я выйшла на галоўную ву-ліцу з здаровымі нагамі і вясёлай.
    ... He вельмі памятаю, як прайшла восень 1943 года. Я ўжо пісала, што абодва школьныя будынкі забрала нямецкая камендатура, таму гандлёвую школу размясцілі ў былым гарсавеце. Гэта быў двух-павярховы гмах насупраць уваходу ў вайсковы гарадок. Дзяўчаты
    120 • ДАДАТКІ
    займаліся асобна ад хлопцаў, у невялікім пакоі на першым паверсе. Хлопцы вучыліся на другім паверсе, у актавай зале. Яна была даволі вялікая, з многімі вокнамі, таму зімой халаднаватая.
    Тады ў нас жыла стрыечная сястра мамы Настасся з Бабровічаў. Яна была краўчыхай. Пасля ўрокаў я дапамагала ёй у працы. У ас-ноўным перашывалі старую вопратку, калі гэта было з крамнага. Але шылі і з саматканага палатна. Налаўчыліся ткаць і на спадніцы, і на блюзкі. Вышывалі іх. 3 ваўняных нітак рабілі пруткамі швэдры, а з ільняных - летнія карункавыя блюзкі. На галовы рабілі шапачкі з белай трусінай поўсці. Вельмі шмат тады трымалі трусоў з доўгай белай поўсцю. I ў нас было некалькі. Да белай ніткі дадавалі каляро-вую, і атрымоўвалася адна шапачка з чырвоным адценнем, другая -з зялёным, а трэцяя - з сінім.
    У Валожыне да сябровак хадзіла не так часта. Збіраліся часцей у сясцёр Журковічаў на Крывой вуліцы. Ігралі на мандалінах, танца-валі, спявалі. Бо ў горадзе не было дзе павесяліцца. Вяселлі, калі і рабілі, то вельмі сціплыя, і толькі ўдзень. Увечары хадзіць нельга было, а ў нядзелю выпраўляліся ў царкву. Думаю, не таму, што былі такія прыкладныя вернікі, а каб на людзей паглядзець і саміх пака-заць. У царкве мы шчыра маліліся, каб ліхая доля мінала нас і нашых блізкіх.
    Новы 1944 год я сустрэла ў Казельшчыне сярод родных. Там у мяне былі дзве стрыечныя сястры і два такія самыя браты, не нашмат маладзейшыя за мяне. Дый у самой вёсцы было поўна аднагодкаў. Вось мы разам і варажылі. Было шмат смеху. Вясковыя хацелі пака-заць мне, “гарадской”, розныя хітрыкі, з дапамогай якіх можна даве-дацца пра свой лёс: за каго выйдзеш замуж і ў якую “старану свету”, гэта значыць, у які бок ад Казельшчыны. Мне паказвала на поўдзень, таму ўсе рашылі, што выйду за нейкага валожынца.
    Я шмат дзе чытала і цяпер чытаю пра партызанаў і падпольшчы-каў, як расклейвалі ўлёткі і рознае іншае. Дык вось, хачу сказаць, што нягледзячы на лясістасць нашага наваколля і вялікую колькасць партызанаў (тая ж Налібоцкая пушча была поўная іх), ніякіх звестак пра становішча на фронце да нас не даходзіла. I сярод нас ніколі не было размоваў, што недзе былі нейкія ўлёткі. Нашы родныя, што жылі ў вёсках, апавядалі, што партызаны там былі даволі частымі гасцямі - прыходзілі па харч, вопратку, абутак. Але пра падзеі на фронце нічога не расказвалі. Аднаго разу, здаецца ў снежні, яны на-ведаліся да нашых суседзяў Мядзінскіх. Забралі два кажушкі, нешта з абутку, ну і прадукты.
    ДАДАТКІ • 121
    Увесну 1944 года абедзве нашы школьныя групы сабралі ў актавай зале. Там знаходзіліся дырэктар, нехта з настаўнікаў і два маладыя незнаёмыя хлопцы. Дырэктар адрэкамендаваў іх як прадстаўнікоў арганізацыі “Саюз беларускай моладзі". Іх прозвішчы і імёны не за-помніла. Абодва былі не нашмат старэйшымі за нашых таварышаў. Адзін з іх сказаў, што беларуская ўлада вырашыла аб’яднаць моладзь краіны ў Саюз беларускай моладзі, і ў першую чаргу навучэнцаў. Так што ён спадзяецца, што мы з’яўляемся латрыётамі нашай шматпа-кутнай Радзімы і ўступім у гэтую арганізацыю. I пачалі нас запісваць, усіх запар, не пытаючыся пра нашае жаданне. За вайну мы прывыклі, што за нас думаюць і вырашаюць іншыя. I толькі адзін Мечыслаў Но-вак застаўся не запісаным, бо быў палякам.