Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
Сказаў ім, што я польскі грамадзянін з Заходняй Беларусі і пасля гэтак званага “вызвалення” хадзіў у савецкую школу, потым трапіў на “прннудмловку” ў Карэлію, а пасля нападу немцаў на Савецкі Саюз уступіў у армію генерала Андэрса і ў шэрагах гэтай войска пакінуў “по закону” Савецкі Саюз у 1942 годзе. А той Алег адразу: “Ну да, вы удралн, вы не хотелм вместе с намм воевать с германцем”. He столькі мяне гэта здзівіла, колькі раззлавала. Стрымліваючы гнеў, кажу яму: “To можа вы мне скажаце, як мы гэты цуд зрабілі? Як Польская армія, што налічвала семдзесят пяць тысяч жаўнераў і трыццаць пяць ты-сяч сем'яў тых жаўнераў, размешчаная ў шасці ці сямі гарнізонах ва Узбекскай ССР, без зброі, абсалютна без транспарту, без аніякіх сродкаў забеспячэння і харчу магла “удрать” у Іран, аддалены ад Узбекістана на шэсцьсот або семсот кіламетраў? А праўда такая, кажу таму “бальшавіку”, што вяліся перамовы савецкага ўрада, з ад-наго боку, ды польскага і ангельскага - з другога, і нарэшце нас эва-куявалі праз Іран у Ірак, дзе далі найноўшую зброю ды навучылі ёю карыстацца. I калі апынуліся ў Італіі, далучаючыся да 8-й Брытан-скай арміі і 5-й Амерыканскай, былі мы адной з найлепшых баявых адзінак на італійскім фронце.
Адзінае, што той “бальшавік" тады сказаў: “Мы вам не доверялн н поэтому вас выпустнлн”.
Рэшта расейцаў нават не азваліся, але ўважліва слухалі, што я кажу. Амерыканцы, якія знаходзіліся непадалёк, звярнулі ўвагу на на-шую размову, хоць нічога, вядома, не разумелі.
100 • ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ
Напрыканцы я запрасіў чатырох з іх - хто захоча, бо гэтулькі мог узяць у аўтамабіль, - да сябе ў госці. Кажу ім, што зробяць мне з жонкай прыемнасць і гонар, калі пабудуць пару гадзін у нашым доме. Сказаў, што жыву недалёка адсюль, што завязу іх да сябе, пачасту-ем, паглядзяць, як жыве ў Амерыцы “рабочмй класс", і прывязу на-зад. Зразумела, майго запрашэння не прынялі, адгаварыўшыся тым, што не маюць часу, але за прапанову падзякавалі.
Праз тыдзень мы зноў паехалі ў Орыдж паглядзець на паветра-ных акрабатаў.
Купіў і прыгожа запакаваў гасцінец для Алега. Былі гэта прылады для галення. Нічога незвычайнага - машынка для бяспечнага гален-ня, дваццаць лёзаў, памазок і мыла. Купіў таксама пару кавуноў, каб частаваліся.
Кожная група спартоўцаў мела пастаўленыя вялікія шатры, таму адразу пайшоў да савецкага і, падаючы тыя кавуны для сваіх новых знаёмых, папытаўся ў нейкага “начальніка” ці мог бы пабачыцца з Але-гам. Ён адказаў, што Алег гэтым днём дрэнна пачуваецца і застаўся ў кватэры. He было іншага выйсця, як аддаць пакунак таму дзяжурнаму з просьбай перадаць Алегу. Ці перадаў ён мой гасцінец, не ведаю.
Зусім не здзівіўся б, калі б Алег трапіў у няласку да якога-небудзь “анёла-стража” з ліку іх палітрукоў за правакацыйную размову з “нз-меннмком”.
Гэтак скончылася маё апошняе спатканне з “савецкім поглядам на свет”. Тым часам, напрыклад, польская група парашутыстаў гас-цявала ў Польска-Амерыканскім грамадскім клубе ў горадзе Горстар (Horcester). Кіраўніцтва клуба выслала спецыяльны аўтобус, каб прывезці іх з Орыджа. Гасцей пачаставалі абедам з напоямі, іграў танцавальны аркестр, усе гутарылі, смяяліся і спявалі. I хоць у Поль-шчы яшчэ быў рэжым “партыі рабатнічай”, аднак была нейкая боль-шая талерантнасць да суайчыннікаў.
Парашутныя спаборніцтвы закончыліся. Спартоўцы паказалі, што ўмелі, а сапраўды было на што паглядзець. Здаецца, найлепей выступіла каманда новазеландцаў.
Жылі мы ў мястэчку Лестэр, а працавалі ў горадзе Ўорстэр, ад-даленым ад нашага дому на пяць кіламетраў. У Ўорстэры было шмат рознай прамысловасці, крамаў і малых фабрычак, а таксама ажно чатыры вышэйшыя навучальныя ўстановы. Сам горад налічваў та-ды каля ста васьмідзесяці тысяч жыхароў. Месцаў для працы было шмат, і толькі той не працаваў, хто не хацеў. Прыкра, але ў Амерыцы таксама ёсць такія гультаі, што прыкідваюцца хворымі, няздатнымі з нейкай прычыны да працы.
ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ • 101
Дзесьці ў шасцідзясятых гадах амерыканскі ўрад прызнаў за намі як альянтамі поўныя камбатанцкія правы.
Увесну 1964 года мы з жонкай вымушаныя былі прыняць важ-нае рашэнне. Як ужо ўспамінаў, я пачынаў працу ў масарні а шос-тай раніцы, а жонка на паўтары гадзіны пазней. Я ехаў на працу на нашым аўтамабілі, а жонка пазней на аўтобусе. Дык вось тым аўто-бусам ездзіла вельмі мала людзей, і транспартная фірма - з увагі на тое што маршрут прыносіць адны страты - пастанавіла яго не абслугоўваць.
Калі жонцы ездзіць са мною, дык у горадзе ёй дзесьці трэба зна-ходзіцца цэлую гадзіну. Каб з кім іншым даязджаць, то ніхто з суседзяў акурат у гэты час не ехаў. I што рабіць? Прадаць дом і пераехаць або купіць іншы дом недзе паблізу адпаведнага аўтобуснага маршруту? Можна было б купіць нейкі другі, ужываны самаход: людзі так часам і рабілі. Марыся яшчэ не ўмела кіраваць, хоць я і намаўляў, каб пай-шла на шафёрскія курсы. Спрабаваў вучыць яе сам, але калі казаў, як і што рабіць, то яна мне ў адказ “гыркала”. Таму, думаю, як пойдзе на курсы, то не будзе мець адвагі спрачацца з інструктарам.
Спаткаўшы калегу-ветэрана, які жыў з сям’ёй ва ўласным доме непадалёк аўтобуснай лініі і галоўнай дарожнай артэрыі, падзяліўся з ім сваім клопатам. А ён мне кажа, што якраз цяпер паблізу яго ёсць на продаж зямля пад дом. “Прыедзь да нас з жонкай, паглядзі, і калі ўпадабаеце, то куліце.”
Паехалі агледзець той пляц. ён выглядаў прывабна: тысяча шэсцьсот квадратных метраў пры канцы вуліцы. Там раслі асіны, клё-ны, дзікія вішні і кусты. Далей было залесенае ўзвышша, а за ўзвыш-шам - даліна з вадасховішчам пітной вады. Зайшлі да ўласніка па-пытацца пра кошт. Прасілі тысячу сто даляраў. Цана, як на той час, не завышаная. Параіўшыся, наважыліся купіць зямлю і пабудаваць новы дом, а той, у якім мы жылі больш за тры гады, прадаць. Хутка знайшлі і купца, дамовіліся пра кошт. Наш банк пагадзіўся, каб пакуп-нік пераняў нашу пазыку, і выдзеліў нам новую пазыку шаснаццаць тысяч даляраў на пятнаццаць гадоў. Зрабілі дамову з будаўнічай фірмай, і ў жніўні 1966 года праца пачалася. Перш-наперш мусілі ачысціць пляц ад некаторых дрэваў і кустоў. Зрабілі гэта самі, крыху дапамаглі прыяцелі, і ўсё пайшло без асаблівых цяжкасцяў.
Мелі толькі тры месяцы часу, каб выселіцца з старога дома. Будаў-ніцтва ішло даволі хутка, і на свята Божага Нараджэння 1966 года мы ўсяліліся ў новы дом, які меў пяць пакояў, купельню, склеп і вялікі гараж пад домам. Усё будаўніцтва і зямля каштавалі нам васямнаццаць ты-сяч пяцьсот даляраў, і жылі мы ў гэтым доме дваццаць тры гады.
102 • ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ
Зімой 1966/67 года на двары нельга было нічога рабіць. А ўвесну, як пацяплела і падсохла, я пачаў даводзіць панадворак і сядзібу да ладу.
Купілі некалькі тонаў зямлі, якую ў вольную часіну тачкай passes, ды зараўняў тэрыторыю, а потым засеяў травой. Пакінуў тры клёны, што раслі тут, бо не люблю голай зямлі каля дома. Пасадзіў дзве “сярэбраныя” нарвежскія яліны, арабіну і ліпку, а таксама жыва-плот уздоўж вуліцы. У куце сядзібы ўскапаў дзялку: чатыры на пяць метраў - лад агародзік, а пры доме - пад кветнік. Усё лета 1967 года было прысвечанае парадкаванню тэрыторыі вакол дома.
Таго ж году мелі мы таксама госцю з Англіі. Прыязджала дачка ва-ложынца Мікалая Белановіча з Касцельнай вуліцы, якая толькі што скончыла школу. ён і я зналіся з дзяцінства, хадзілі ў тую самую шко-лу, ён на тры гады быў старэйшы за мяне. Палеткі нашых бацькоў былі толькі праз дзве мяжы. Ягоны бацька і мой служылі ў царскай арміі пад час Першай сусветнай вайны.
Пасля “вызвалення” нас саветамі Мікалая арыштавалі. Сядзеў у валожынскай турме ў падвале аднаго з Тышкевічавых палацаў, быў асуджаны чорт ведае за што! Завезлі яго ажно на Кольскую паўвыспу ў канцлагер. Пасля нападу немцаў на СССР амніставалі. Як і я, уступіў у Польскае войска і з ім выехаў на Блізкі Усход.
Удалося нам сустрэцца толькі ў Італіі ў 1944 годзе па-над Адрыя-тыкай. 3 таго часу ўсе наступныя гады, хоць і раздзяляў нас акіян, не губляліся. У Англіі Мікалай ажаніўся з ангелькай (быў на ягоным вя-селлі, а як жа!), ну і неўзабаве стаў бацькам: знайшлася ў яго сям'і да-чушка Альжбета. Вось яе мы і запрасілі да нас, каб правяла месяц ва-кацыяў у Злучаных Штатах. Тады яна мела васямнаццаць гадоў. Дзеў-чына гэтага гасцявання ў Амерыцы не забыла. Усе наступныя гады перапісвалася з намі. Вырасла, пасталела, сама выйшла замуж і мае дзве дачкі, якія таксама ўжо замужам і абедзьве маюць па дзіцятку.
Мой сябар Мікалай Белановіч, калі пішу гэтыя словы - у лістапа-дзе 2010 года, - адсвяткаваў круглыя 90 гадоў і з’яўляецца гордым Беларусам, бацькам, дзядулем і прадзядулем.
У масарні я працаваў больш за шаснаццаць гадоў. Праца была фізічная і нялёгкая, таму ўрэшце надумаў змяніць занятак. Наступ-ную працу знайшоў дзякуючы суседу-ветэрану, пры яго падтрымцы і рэкамендацыі. Уладкаваўся на фірму, дзе выраблялі розныя меха-нічныя нажы: вялікія сталёвыя нажы для вырабу фанеры, вялікія скрабалкі для хакейных лядовых арэнаў, для папяровых фабрык, спіральныя нажы-скрабалкі для апрацоўкі скуры ў гарбарнях. У той фірме працавала шэсцьдзясят пяць чалавек.
ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ • 103
Пачаў як інспектар (кантралёр) якасці скрабалак, бо на некато-рых ласля загартоўвання часам з’яўляліся трэшчыны ці рабацінне. Праз пару гадоў далі мне шанец навучыцца на аператара шліфаркі, гэта значыць шліфавальнага станка. Зарабляў менш, чым у масарні, але затое было недалёка ад дому, дый жонка працавала таксама па-блізу і ў той самы час - ад сёмай уранні да шаснаццатай па абедзе. Гэта таксама нешта значыла.
Дрэвы і кусты, якія мы пасадзілі каля дому, падраслі і аздобілі сядзібу. Зрабіў некалькі птушыных домікаў і прымацаваў на дрэвах. Гняздзіліся ў іх шпакі, сініцы, амерыканскія “салоўкі", вераб’і ды на-ват адзін від амерыканскіх ластавак, якія звычайна робяць гнёзды ў дуплах, але ахвотна селяцца ў доміках, зробленых людзьмі.
Адзін з нашых добрых знаёмых з суседняга горада гадаваў галу-боў і маленькіх курак-ліліпутак. Аднойчы ён прыехаў з сям'ёй да нас у госці і прывёз пару - пеўніка і курку, на прэзент. Але дзе гэтае пры-гожае і мілае птаства трымаць? Часова пусціў іх, “Пятруся” - пеўніка і “Соню” - курку, пад сенцы, дзе ставіў тачку, рыдлёўкі, граблі ды іншыя прылады. Рады не рады, а мусіў сам збудаваць куратнік і зрабіць аб-гароджаны сеткай вальер, бо інакш маглі пайсці ў кусты і згубіцца або трапіць у сабачыя зубы. Тыя куркі былі прыгожай пароды, мелі цёмна-брунатную афарбоўку з чорнымі канцамі пёраў. Выглядалі так, нібыта мелі на сабе рыбную луску.