Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
Кіраўнікі новастворанай арганізацыі пасяліліся на Віленскай ву-ліцы, непадалёк царквы.
Праз пару дзён мяне выклікалі ў кабінет дырэктара. Там былі і тыя хлопцы з СБМ. Абвясцілі, што мяне прызначылі адказнай за работу сярод дзяўчат. Я адразу быццам і заганарылася гэтым, аднак потым, разважыўшы, зразумела, што зусім не маю разумення, што павінна рабіць, і што ўвогуле не маю кіраўнічыхталентаў. Пайшла да дырэктара Сабалеўскага і сказала пра гэта. “А табе нічога і не трэба будзе рабіць. Твая справа маленькая. ёсць большае начальства, ня-хай яно і думае”.
Наколькі памятаю, ніякай выхаваўчай і патрыятычнай працы два нашыя начальнікі не вялі. Сустракаліся яны больш з хлопцамі. Два ці тры разы было арганізавана нешта кшталтам вечарынаў, але днём і ў нядзелю. Для нас гэта было забавай. Спявалі песні, былі танцы. Я старалася пайсці дахаты раней, бо не ўмела танцаваць. А тады ж была магчымасць навучыцца.
Недзе ў канцы красавіка прыслалі нам і кіраўнічку СБМ. Яна вельмі актыўна ўзялася за працу. Па яе заяўцы для дзяўчат прыслалі форму - жакеты і спадніцы з даволі тоўстай баваўнянай тканіны зе-ленкаватага колеру. Пашылі сабе і бел-чырвона-белыя нарукаўныя павязкі. А вось якая была форма ў хлопцаў, не памятаю.
1-га траўня была дэманстрацыя. На чале яе ішла наша моладзе-вая арганізацыя пад бел-чырвона-белым сцягам, а таксама батальён Беларускай краёвай абароны. Былі на дэманстрацыі таксама школь-нікі сямігодкі і, напэўна, службоўцы нейкіх цывільных устаноў.
He памятаю, што там яшчэ рабіла нашая кіраўнічка. Бо была вяс-на, самы разгар палявых работ, і я была занятая дома. He мела часу для ўдзелу ў справах арганізацыі. Але нашая кіраўнічка не драмала.
122 • ДАДАТКІ
Энергіі ёй было не пазычаць. Недзе ў другой палове траўня чацвёра хлопцаў і трое дзяўчат былі накіраваныя на курсы СБМ. He памятаю, куды паслалі хлопцаў, а нас накіравалі ў Менск.
У той групе дзяўчат была я, мая сяброўка Кухарава і яшчэ адна з вёскі, здаецца, з-пад Пяршаяў. Як выявілася, у Менску жылі ейныя родзічы, прытым вельмі важныя. Стрыечная сястра яе маці была жонкай тагачаснага прэзідэнта Беларусі Астроўскага.
Ехалі мы ў Менск цягніком. Пайшлі спачатку да родзічаў нашай спадарожніцы, каб пакінуць рэчы. У кватэры была толькі служанка (таксама адна з пляменніц прэзідэнта). Пакінуўшы рэчы, пайшлі ў го-рад шукаць той адрас, што быў пазначаны ў камандзіроўцы. Знайшлі. Гэта была адна з школ. Там ужо сабралася вельмі шматдзяўчат. Част-ка іх танцавала, іншыя спявалі, а большасць сноўдаліся без справы. Але нам талкова не растлумачылі, дзе будзем жыць, таму вырашылі вярнуцца начаваць да Астроўскіх, а прыйсці зноў у школу назаўтра.
Калі мы вярнуліся, жонка прэзідэнта ўжо была дома. Прыняла нас вельмі прыязна, адразу ж сказала, што мы павінны заначаваць у іх. “Хоць і цесна, але ж не адпушчу пляменніцу і яе сябровак хто ведае куды. I мне ж таксама цікава даведацца, што новага ў нашай вёсцы, у родных”. Вечарам прыйшоў і прэзідэнт. Гэта быў чалавек крыху старэйшы за сярэдні век. Здаўся ён мне стомленым і не вельмі жыццярадасным.
Вячэра была даволі сціплая, хоць гаспадары і прымалі нас вель-мі сардэчна. Пасля вячзры я з Кухаравай дапамагалі служанцы мыць посуд, а родзічы ў святліцы дзяліліся навінамі.
У кватэры былі тры або чатыры пакоі. У адным з іх паслалі нам спаць. I толькі мы леглі, яшчэ не заснулі, як завыла сірэна. “Хуценька апранайцеся і ў падвал. Гэта савецкія самалёты!” Мы апрануліся і паспяшаліся ў падвал. Я памятаю гэты дом, ён захаваўся. Бамбавалі вакзал і чыгуначныя каляіны. Бомбы падалі і ў горадзе, але дале-кавата. Мяне ўразіла тое, што ў чатырохпавярховым будынку, што стаяў непаводдаль, былі асветленыя ўсе вокны і адтуль даляталі му-зыка і спевы. Служанка патлумачыла, што гэта рэстаран для немцаў. Яны там напіваюцца і плююць на ўсякае бамбаванне, казырацца адзін перад адным і перад прастытуткамі.
Гадзіны дзве праседзелі ў падвале, ды і пасля не адразу паснулі. Раніцой прачнуліся не зусім адпачылымі, дый у гаспадароў быў не-вясёлы выгляд. За снёданнем спадар Астроўскі нам сказаў: “Вяртай-цеся вы лелей дахаты. Бамбаванні хутчэй за ўсё паўторацца - не дай Бог якога няшчасця”.
ДАДАТКІ • 123
Нам толькі гэтых слоў і трэба было. Хутка сабраліся - і на вак-зал. Пасажырскага цягніка не было, таму ўладкаваліся на таварняк. Даехалі да Маладзечна, а адтуль прыгарадным - да нашых Па-лачанаў. Ніхто нас у Валожыне за вяртанне не лаяў. Хлопцы ж, зда-ецца, засталіся на курсах.
3 харчаваннем тымі часамі было цяжка, то я неяк запрасіла даха-ты нашу кіраўнічку Іру. У нас была карова, таму мелі малако, смята-ну, масла, тварог, ну і, зразумела, яйкі, бо гадавалі курэй, як, дарэчы, і парсючка.
Ірына расказала маме, што яе бацькоў забілі партызаны - бацька быў недзе бургамістрам. Мама заўсёды ўсіх шкадавала, а тут, даве-даўшыся, што яна сірата, запрасіла прыходзіць да нас часцей.
Быў канец чэрвеня. I ўсе ўбачылі, што немцы пакідаюць вайско-вы гарадок. Пачалі ад’язджаць і службоўцы, а таксама паліцэйскія сем'і. Іра прыйшла да нас і сказала, што і я павінна пакінуць Вало-жын, бо партызаны пачнуць прыдзірацца, што вучылася пры немцах, а нехта данясе, што была ў СБМ і нават адзін час была адказная за работу гэтай арганізацыі.
I мы паверылі ёй, што мне трзба з’ехаць з горада. Мама сказала: “Калі ёсць машына, то даедзь да Вішнева, а потым неяк дабярэшся ў Беразіно і там перачакаеш, колькі трэба, у дзядзькі Аляксандра”. Узяўшы з сабой невялікі клунак з вопраткай, я пайшла з Ірай. Са-бралася некалькі сем'яў, і на дзвюх машынах паехалі ў Вішнева. Там было ўжо некалькі машын з тымі, хто намерыўся ехаць у Германію, далей ад Чырвонай арміі. Я сказала Іры, што хачу развітацца ў Вішневе з адной родзічкай. Кіраўнічка пайшла са мною. Знайшлі па-трэбную сядзібу. Але там было не да нас, якраз хавалі старую маці гаспадара.
Я тады была вельмі нерашучая і не магла сказаць Ірыне, што хачу тут застацца, дзяўчына ж мяне не пакідала ні на крок. Я цяпер разумею яе: ёй таксама было цяжка і адзінока сярод чужых людзей і хацелася, каб хоць хто-небудзь знаёмы быў побач.
I так мы паехалі далей. Рухаліся цэлы дзень, усё больш аддаляю-чыся ад родных мясцін, і я не ведала, дзе ж мне застацца, каб не ехаць у незнаёмую Польшчу. Бо хадзілі чуткі, што савецкія войскі дойдуць да старой мяжы і спыняцца.
Увесь абоз атабарыўся на начлег у лесе, далёка за Лідай. Да гэ-тага звярнулі з шашы і ехалі палявымі дарогамі, абапал якіх чамусьці не было вёсак. Трапляліся толькі пералескі ды засеяныя палі. Там, дзе спыніліся, стаялі ўжо даволі шмат машын з немцамі і ўцекачамі.
124 • ДАДАТКІ
Усю ноч я спала неспакойна, усё думала, што ад’язджаю ўсё далей ад хаты, дзе засталася адна мама. “Божа, якая я дурніца - Колі няма, а я паехала. I калі вярнуся?”
Раніцай, калі пачалі зноў збірацца ў дарогу, я зрабіла выгляд, што трэба па сваіх справах адлучыцца ў кусты. Мінуўшы хмызняк, дай-шла да жытняга поля і там схавалася, лёгшы на зямлю.
Па нейкім часе машыны ад'ехалі і ў лесе заціхла. Я выйшла на дарогу і роспачна падумала, а што ж далей? На мне былі толькі блюзка і сарафан, на нагах драўляныя басаножкі, на шыі маленькі крыжык, падараваны Мішам, ды іконка. Мела яшчэ пасведчанне асо-бы, а больш нічога! I пайшла я, між іншага, услед машынам, каб сон-ца свяціла мне ў спіну.
Голад і смага даваліся ў знакі. Але я ішла. Хадзіць я ўмела хутка. А на дарозе ні душы, і побач ніякіх слядоў паселішчаў. Можа праз нейкія дзве гадзіны набрыла на калодзеж, ды вады там не было і кроплі. А калі б і была, то чым яе дастаць? Села пры калодзежы і гор-ка заплакала. Настае ноч, хоць і летняя, але будзе холадна.
Ад калодзежа ўправа адыходзіла палявая дарожка, былі бачныя сляды калёсаў. Можа па ёй дайду да якога жытла?
Крыху адпачыўшы, пайшла я па той дарожцы. Праз паўкіламетра пачаўся густы альхоўнік, а далей хвоі. Мінуўшы іх, убачыла гаспадар-чыя пабудовы. “Хутары”, - падумала я і прыспешыла хаду. Павярну-ла да правай сядзібы з ладным домам. Калі падышла да варотцаў, забрахаў сабака, прывязаны непадалёк. На яго брэх з дому выйшаў мужчына сярэдніх гадоў. “Добры дзень, - сказала, і папрасіла: - Дай-це піць, Богам прашу. Цэлы дзень іду без вады”.
ён хутка падышоў да калодзежа, набраў вады і сказаў, каб захо-дзіла на дварышча.
Я піла маленькімі глыткамі, бо перасохламу горлу было балюча.
“Хто і адкуль?” - спытаў.
“Я з Валожына. Немцы везлі ў Германію. Я схавалася, а потым цэлы дзень ішла і не сустрэла ні людзей, ні калодзежа з вадой. I можа далі б Вы мне кавалачак хлеба".
“Хадзем у хату”, - сказаў гаспадар, і мы накіраваліся да ганка. А там ужо выбеглі з дому тры хлопчыкі. Старэйшаму было каля дзе-сяці, сярэдняму недзе пяць, а найменшаму гады тры.
Узышлі на ганак, потым праз сенцы ў кухню. Там гаспадарыла паджылая жанчына. “Вось, мама, - сказаў гаспадар, - Бог паслаў нам не толькі дачку, але і няньку”.
ДАДАТКІ • 125
Я спачатку не зразумела, чаму ён так сказаў. Потым высветлілася, што ўсяго два дні таму ў іх нарадзілася доўгачаканая дачушка. А тут лета, неўзабаве пачнецца касавіца, а там і жніво. I на каго пакінуць чацвёра дзяцей?
Так і засталася я на гэтым хутары амаль на год. А ўвосень гаспа-дара ўзялі на вайну. Я была так удзячная гэтай сям’і, што прытуліла мяне, дала вопратку, абутак і хлеб. He крыўдзіла мяне ні словам, ні справай. Я вучыла большых хлопчыкаў чытаць, пісаць, лічыць, ма-ляваць. Школа была вельмі далёка, дый не ведаю, ці яна працавала ўжо. Бо фронт быў блізка, і толькі недзе пад канец 1944 года стала спакайней.
Немцы, адступаючы, забралі каня. Кароў паспелі схаваць у лесе, але баяліся, што там іх маглі знайсці партызаны. Было ўсяго. Мяне ж выдавалі за далёкую родзічку.
Прайшла зіма. Дахаты я не пісала, толькі папрасіла гаспадара Андрэя, каб праз палявую пошту напісаў маёй цётцы Варцы, што я жывая і здаровая і што вясною вярнуся. Лістдайшоў. Усе радаваліся.
Вярнулася я ў Валожын у канцы траўня 1945 года. Гаспадыня Алена купіла мне пару сукенак, чаравікі, бялізну. Паклала ў торбу прадуктаў на дарогу, ну і грошай. У сельсавеце далі даведку.
Дома я даведалася, што мінулым летам у нас укралі каня, а по-тым ледзь не згарэла нашая хата. Але пажарная прыехала вельмі хутка - у Валожыне пажарная служба заўсёды была на вышыні.