Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
Амерыканскае грамадзянства спатрэбілася жонцы і мне, бо ў лі-пені 1960 года мы наважыліся паехаць у Польшчу, дзе рэжым каму-ністаў дапусціў нейкую нібы “адлігу” і дазволіў эмігрантам адведаць сваю сям'ю і радню. Я перапісваўся з нашымі суседзямі з Валожына, якія пераехалі з Беларусі на гэтак званыя Ziemie Odzyskane (“верну-тыя землі”), у Бранева ў колішняй Прусіі. Наперад папрасіў іх, каб выклікалі да сябе ў госці маю маму, каб такім чынам спаткацца з ёю. Аднак папярэдзіў, каб ні ў якім разе не пісалі ёй, што я з жонкай пры-еду ў Польшчу.
Так яно і сталася. Мы плылі на пасажырскім караблі “Batory” цягам адзінаццаці дзён і дзесяці начэй - з Манрэаля ў Гдыню. Мама атрыма-ла дазвол на дваццацідзённае знаходжанне ў Польшчы. Спаткаліся мы ў нашых суседзяў і правялі разам пятнаццаць дзён - пасля 19-га-довай разлукі. Былі гэта для мамы і для нас мілыя і радасныя хвіліны. Вядома ж, шмат чаго даведаліся пра падзеі мінулых ваенных гадоў.
Тое спатканне з матуляй - наймілейшая з усіх сустрэч, што вы-палі мне ў жыцці. Пайшоў з хаты сямнаццацігадовым юнаком, а гэ-тым часам меў трыццаць шэсць гадоў і быў жанатым мужчынам. Развіталіся са слязьмі радасці і шчасця, што літасцівы Бог дазволіў нам пабачыцца. Пасля вяртання ў Валожын мама сказала Валі ды сваім братам і сёстрам, іншым крэўным, што цяпер ужо можа спакой-на памерці, бо ўбачыла сына і нявестку. Але матуля, дзякаваць Богу, жыла яшчэ дзесяць гадоў пасля нашага спаткання і памерла ў сака-віку 1970 года, маючы семдзесят сем гадоў.
На зваротным шляху з Гдыні ў Манрэаль мы ўбачыліся з канадскімі ўкраінцамі, якія пасля візіту ў Савецкі Саюз таксама плылі “дадому”. I якім згодным гуртам тыя людзі плылі ў Польшчу, а затым цягніком
96 • ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ
праз Польшчу ехалі ў савецкую Украіну, гэтак падзеленыя на малыя купкі вярталіся, і былі выразна незадаволеныя з таго, што ўбачылі ў бацькоўскіх краях. Адна жанчына нават не спрабавала хаваць сваёй злосці да савецкіх уладаў. Казала, што ёй не дазволілі прыехаць у родную вёску, толькі пасялілі ў нейкім гатэлі ў Крамянцы, а яе родных прывезлі аўтобусам у гэты гатэль, каб з ёю ў сталоўцы спаткацца і паразмаўляць. Пад час усяго спаткання з родзічамі круціўся побач нейкі “анёл-страж" з тайнай савецкай паліцыі, то яе родныя баяліся размаўляць шчыра, і размова зусім не клеілася.
Як плылі ў Польшчу, то размаўляў з адным украінцам, які эмігра-ваў у Канаду ў 1928 годзе як польскі грамадзянін і цяпер ехаў наве-даць месца нараджэння і крэўных. Я адразу заўважыў, што ён быў “памаляваны на чырвона” і поўны сімпатыі да савецкай сістэмы. Ве-даючы, што яго чакае прыкрае расчараванне, я парадзіў яму больш прыглядацца не да таго, што яму будуць лаказваць, а да таго, што не будуць паказваць.
На зваротным шляху ў Амерыку той ягамосць цураўся мяне. Толь-кі знаходзячыся на тэрыторыі Канады, калі карабель плыў ужо па рацэ Святога Лаўрэна, падышоў і сказаў, што я яму добра парадзіў. I цяпер ён мае зусім іншы погляд на гаспадарчае і палітычнае жыццё ў камуністычнай сістэме: з тым, што там ёсць, нас яны ніколі не даго-няць. Нездарма людзі кажуць: “Вер не сказу, а паказу”.
Візіт у Польшчу з падарожжам цераз акіян доўжыўся сем тыдняў, але для нас быў удалы і цікавы.
Крыху нам гэта каштавала, ды на тое і грошы, каб, зарабіўшы іх, на нешта патрэбнае траціць. Неабходным у дадзеным выпадку было падарожжа ў “народную” Польшчу. Шмат чаго там “малпавалася” з Савецкага Саюза, аднак шмат было рэчаў адрозных, больш прак-тычных у штодзённым жыцці.
Пасля такога доўгага “няробства” трэба было зноў вяртацца да фізічнай працы, бо, не маючы прафесійнай адукацыі, толькі ёй мы і маглі займацца. Шчыра скажу, мы не лічылі сябе прыгнечанымі: за нашу цяжкую працу “капіталісты” нам прыстойна плацілі. Пасля трох-гадовага знаходжання ў Штатах купілі мэблю для трох пакояў і новы аўтамабіль. Былі мы прыгожа апранутыя і добра харчаваліся. Воль-ным часам хадзілі ў кіно, у суботу часта - на танцы. Улетку - таксама ў суботу - ездзілі на атлантычныя пляжы, каб пакупацца і пагайдац-ца на марскіх хвалях.
Пасля вяртання з Польшчы прамінулі амаль два гады. Пачалі з Марысяй, маёй паловай, думаць пра набыццё дамка, дзесьці не пры галоўнай дарозе, каб мець крыху зямлі пры доме на кветнік і агародзік.
ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ • 97
Увесну 1962 года пачалі шукаць. Надарылася нам убачыць дом з таблічкай перад ім і надпісам “House for sale” (“Дом на продаж”). Затрымаліся каля яго, спадабаўся. Падышлі да дзвярэй і націснулі на гузік званка, але гаспадароў не было дома. Пастанавілі вярнуцца наступнага дня ўвечары.
Так і зрабілі. Уладальнікі былі дома. Мы назвалі сябе і папрасілі паказаць нам дом усярэдзіне і панадворак, а дакладней дзялянку, на якой гэты дом быў пабудаваны. Гаспадары ахвотна згадзіліся і запрасілі, каб мы ўсё маглі агледзець.
Дом не такі ўжо і вялікі: былі чатыры пакоі, купельня, дзве спальні, вялікі пакой для адпачынку, як тут, у Амерыцы, кажуць, “франтовы” (з канапай, мяккім крэслам, тэлевізарам), а таксама даволі выгодная кухня, дзе стаялі печка для гатавання, шафкі для начыння, стол з чатырма крэсламі.
Пад усім домам знаходзіўся склеп, толькі не такі, як звычайна ў нас. Дом быў пабудаваны на скале - надзейны падмурак! Ды ме-навіта таму палову склепа выкапалі, а дакладней, высеклі на глыбіню толькі нейкіх паўтара метра. Але другая палова глыбейшая: амаль два метры. Там стаяла печка на газе, якой узімку абаграваўся дом, было месца для пральнай машыны і вялікая ракавіна. На двары па-за домам было гэтак званае шамбо на сцёкі з купельні і кухні.
Цана за дом і гараж узбоч дома - дванаццаць тысяч даляраў. Уся сядзіба нам спадабалася, дый кошт не занадта высокі. Пасля карот-кай нарады Марыся і я пастанавілі той дом купіць.
Наступным днём паехалі ў банк, дзе мелі ашчадны рахунак, да-мовіцца пра пазыку адзінаццаці тысяч даляраў на купчую. У такім выпадку банк пасылае свайго спецыяліста па нерухомасці агледзець дом і пасля праверкі паведамляе пакупнікам, колькі можа пазычыць, на колькі гадоў размеркавана сплата і пад які працэнт. Звычайна банкі патрабуюць, каб пакупнік меў пяць або сем адсоткаў уласных грошай на задатак. Мелі тысячу даляраў уласных, пазычылі адзінаццаць ты-сяч на пятнаццаць гадоў сплаты пад 4,75 адсотка.
Уся працэдура куплі доўжылася адзін месяц, плюс адзін месяц даецца ранейшым уласнікам на высяленне. Такцягам няпоўныхдвух месяцаў сталі гаспадарамі ўласнага дома, праўда толькі намінальна, бо дом хутчэй быў уласнасцю банка, які нам даў пазыку. Банктакса-ма раз на год інспектаваў усю ўласнасць - ці ўладальнік часам не занядбаў будынак.
Перад домам рос даволі стары дуб, а за домам таксама было пару дубоў, маладая яліначка і пару хвоек, акрамя гэтага перад до-мам каля ганка раслі шэсць вечназялёных шыпулькавых кустоў, якія
98 • ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ
штолета падстрыгалі. Жылі мы ўжо “ў сучасным свеце”, бо нават мелі тэлефон, які пачаў уваходзіць у моду.
Я ў масарні пачынаў працу а шостай гадзіне раніцы, а Марыся -толькі а палове на восьмую. Я ехаў на працу ўласным аўтамабілем, а жонка ехала пазней аўтобусам. А з працы часта вярталіся разам.
Як я згадваў, наш дом быў збудаваны на скале, на моцнай апоры, але, калі шмат дзён ішлі моцныя дажджы, праз скальныя шчыліны ў склеп працякала вада. Было яе няшмат, можа вядры два-тры, пра што людзі, якія нам дом прадалі, папярэдзілі. Пазней я куліў спецы-яльны цэмент і цалкам замураваў месцы, дзе працякала вада.
Мы пазнаёміліся з новымі суседзямі і неўзабаве пасябравалі. 3 аднаго боку жыў швед з паходжання, жанаты з фінкай. Яны мелі трое дзяцей школьнага ўзросту. 3 другога былі канадскія французы з Квэбэка, якія мелі дзве дачкі: адну замужнюю, а другую гатовую “да адлёту”. Усё "грала” як мае быць, было прывольна і прыемна ў не-вялікай мясцовасці, што называлася Лестэр (Leicester).
Жылі мы ў нашым доме ўжо пару гадоў. Надышоў год 1964-ты. Таго лета ў канцы ліпеня - пачатку жніўня ў нашым штаце ў невялі-кай мясцовасці Орыдж (Orage) былі наладжаны Міжнародныя спа-борніцтвы парашутыстаў. Прыехалі спартоўцы ці не з трыццаці краін, у тым ліку з Расеі (вельмі шматлікая дэлегацыя), каманды краін “на-роднай дэмакратыі”: Польшчы, Чэхаславакіі, Балгарыі, Вугоршчыны і Румыніі. Была пара школьных канікулаў, таму парашутыстаў з абслу-гай пасялілі ў навакольных школах, а харчаванне прывозілі аўтама-шынамі.
Цікаўнасць да таго парашутнага турніра была вельмі вялікая. Кожны дзень з’яўлялася вельмі шмат людзей, каб назіраць за гэтым незвычайным міжнародным спаборніцтвам.
У суботу мы не працавалі, у нядзелю таксама, дык я дамовіўся з прыяцелем, каб паехаць у Орыдж, аддалены ад нашай мясцовасці на нейкія пяцьдзясят кіламетраў, паглядзець на парашутыстаў, як скачуць. Мой калега быў з жонкай і шасцігадовай дачушкай дый я з сваёй жонкай.
На месцы паркінг для аўтамабіляў быў вялізны, таму з паркаван-нем нашага самаходу праблемы не было. У Орыджы быў сучасны, добра падрыхтаваны спартыўны аэрадром, таму не дзіўна, што гэ-тыя скокі адбываліся там. Людзі ж проста сядалі на прывезеныя з сабою складныя крэслы або на разасланы на траве дыванок.
Сярод гледачоў знаходзіліся і ўдзельнікі спаборніцтва, і калі са-мыя не скакалі, то ўважліва лрыглядаліся, як скакалі іншыя. Недалё-
ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ • 99
ка ад нас прысела на траве купка расейцаў, можа з дзесяць асобаў, у тым ліку дзве жанчыны. Яны размаўлялі між сабой і аглядапі пара-шутыстаў ды сабраных навокал гледачоў.
I тут жа паміж сабранымі круцілася некалькі гандляроў з маро-зівам. Людзі куплялі, бо было горача. Праходзячы, прадавец пры-пыніўся каля расейцаў, і тады я пачуў, як нехта з іх звярнуўся да ін-шага з пытаннем: ці мае дробныя грошы. Той адказаў, што не мае. Зразумела, размова вялася па-расейску. Пачуўшы, што той не меў “мелочм” на марозіва, я падышоў да прадаўца і кажу яму, каб кож-наму з расейцаў даў порцыю, а я з ім разлічуся. Так ён і зрабіў, трохі тым уразіўшы расейцаў. Але марозіва прынялі. I як убачылі, што я заплаціў, то адзін з іх кажа: “Большое вам спасмбо за угоіденне”. Ад-казаў яму тады, па-расейску зразумела: “Пожалуйста, мне прнятно было это сделать”. Здзівіла іх, што ведаю расейскую мову, і мужчына на імя Алег запытаўся, дзе я навучыўся расейскай.