• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога да свабоды  Мікалай Махнач

    Доўгая дарога да свабоды

    Мікалай Махнач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 135с.
    Мінск 2014
    52.06 МБ
    БРЫТАНІЯ • 79
    нула ажно шэсць гадоў, як мяне раптоўна прымусілі пакінуць родны дом, і мая мама жыла хіба толькі спадзяваннем, што, можа, я дзесь-ці яшчэ ёсць на белым свеце. Я ведаў, што ўсе лісты ў Савецкі Caras падлягаюць кантролю. Барані Божа напісаць тое, што камуністы прызнаюць ненадзейным і варожым. Я баяўся нарабіць бяды маёй гаротнай сям’і ды нават крэўным. (Як пазней даведаўся, так менавіта і было.) Вядома, пісаў я некалькі разоў і раней, калі быў яшчэ ў Італіі. Тады зваротным адрасам падаваў адрас італійскай сям”і, з якой я па-сябраваў. Аднак адказу ніколі не атрымоўваў. А таму пачынаў думаць, што з мамай і сястрой магло штосьці здарыцца ў той ваеннай завірусе.
    Наша “кватэра” ў Вэнтлук-замку ўсе больш і больш нам падаба-лася, наваколле таксама. Часта ўвечары мы наведвалі горад Нью-парт, да якога можна было даехаць вельмі добрым і недарагім аўто-бусам. Пераважна мы хадзілі ў кіно, а кінатэатраў у горадзе было ажно чатыры, і ў кожным паказвалі па два фільмы, як правіла аме-рыканскія. Але былі і ангельскія, часцей за ўсё добрыя камедыі, што спрыяла вывучэнню ангельскай мовы. У нашым плютоне былі чаты-ры чалавекі, якія няблага ведалі ангельскую. Адзін з іх, найбольш абазнаны, паводле загаду капітана Кэнпіньскага вучыў нас - дзве гадзіны ў тыдзень - размаўляць па-ангельску. Апрача таго, мы самі, хоць, можа, не ўсе, вучылі ангельскія слоўцы з слоўніка. Кожны з нас - хто больш, хто менш - рабіў поспехі.
    У Ньюпарце былі дзве вялікія танцавальныя залы, куды мы часта заглядалі. Тады якраз станавіліся папулярнымі румба і самба, а так-сама танга. На тых дансінгах некаторыя пазнаёміліся з мясцовымі дзяўчатамі ды завязалі нейкае там “кульгавае” - бо не ведалі мовы -сяброўства. Часам нават прызначалі спатканні. Нашыя сустрэчы бы-лі, вядома, чыста сяброўскія і звычайна закончваліся пацалункам. Мы добра ведалі, што калі б якая-небудзь паненка зацяжарыла, то ангельскія ўлады прымусілі б узяць яе замуж. А жаніцца ніхто не спя-шаўся, бо не ведалі, што чакае нас пасля звальнення з службы і куды нас занясе лёс.
    Да гэтай пары, сустракаючы Новы год, мы зычылі адзін аднаму хуткага вяртання на Бацькаўшчыну, у родную сям'ю. 3 надыходам 1947 года амаль усе мы ўжо разумелі, што нашыя мары не споўняцца. Чакае нас вялікае “Невядомае”. Большасць нас, блізу васьмідзесяці пяці адсоткаў, не збіраліся вяртацца, бо гэта было б раўназначна са-магубству.
    Усіх нас мучыла туга па Айчыне і сям’і ды няўпэўненасць у сва-ёй будучыні. Некаторыя цешылі сябе спадзевам, што, магчыма, мы яшчэ будзем патрэбныя. “Халодная вайна” пагаршала абставіны, са-
    80 • БРЫТАНІЯ
    вецкая Расея штораз больш ставіла перашкодаў перад сваімі бы-лымі заходнімі “хаўруснікамі”, штораз мацней бразгала “шабляй" ды не толькі шабляй.
    Свята Божага Нараджэння і Новы 1947 год мы сустрэлі ў Кастл-таўне. Цягам наступных некалькіх тыдняў займаліся толькі тым, што падтрымоўвалі парадак на нашай сядзібе. Было ў нас некалькі за-няткаў з тэорыі, але пераважна вучылі ангельскую мову.
    Дзесьці на зыходзе лютага ці на пачатку сакавіка наш плю-тон атрымаў ад брытанскіх гаспадароў яшчэ адно заданне: гэтым разам не абясшкоджваць бомбы, а выцягваць трубы. У 1941 го-дзе, калі Вялікабрытаніі пагражала нямецкая інвазія, брытанцы як маглі рыхтаваліся да гэтага. Уздоўж марскіх пляжаў, асабліва на поўдні краіны, дзе немцы маглі высадзіць дэсант, будавалі розныя абарончыя ўмацаванні і спаруды. Так, узрываючы скрыжаванні да-рог, намерваліся перашкодзіць немцам трапіць на мясцовыя да-рогі. 3 дапамогай спецыяльных прыладаў трубы 10-сантыметровай таўшчыні ўбівалі пад шашу пэўным чынам на глыбіню, залежна ад мясцовасці, ад сямідзесяці пяці сантыметраў да аднаго метра. Іх у выпадку неабходнасці можна было запоўніць дынамітам або трацілам ды ў патрэбны момант узарваць, каб на скрыжаванні ўтва-рылася глыбокая яма.
    Да інвазіі ў Англію не дайшло, і цяпер тыя трубы мусілі даста-ваць. Менавіта да гэтай працы брытанскія ўлады заангажавалі нас. Прынамсі палову плютона, а гэта шаснаццаць хлопцаў, паслалі ў мясцовасць, што знаходзілася па-над самым берагам Брыстальскай затокі. Гэта Тэнбі ў графстве Пэмбрукшыр.
    Нас пасялілі ў недалёкім лагеры, дзе ўжо быў польскі батальён з 1-га Корпуса, які ў вайну знаходзіўся на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Тыя хлопцы няблага ведалі ангельскую мову. Неўзабаве мы пасябравалі, і ўсё пайшло гладка. Нас забяспечылі спецыяльнымі гідраўлічнымі “выцягачамі”, мапамі той ваколіцы, і мы пачалі даставаць трубы. Рабо-та карпатлівая і брудная, а сакавіцкае надвор'е таксама не спрыяла.
    Непаводдаль месціўся невялікі гурт нарвежцаў, але яны рыхта-валіся да выезду дамоў, і мы ім зайздросцілі. Быў у тым батальёне сапраўдны нашчадак арыстакратычнага роду князь Чартарыйскі. Ён меў званне плютановы падхарунжы, ведаў чатыры ці пяць моваў, меў дзесьці ў Францыі маёмасць і менавіта туды пасля звальнення з войс-ка збіраўся выехаць. Быў несумненна адукаваным ягамосцем, але фізічнага выгляду не найлепшага. Сам ён усведамляў сваю сітуацыю і не ўтойваў, што прычынай таму былі шлюбы паміж блізкімі родзічамі.
    БРЫТАНІЯ • 81
    Абшар Тэнбі і наваколле былі выключна сялянскія. Тут гадавалі кароў, коней і авечак. У некаторых гаспадароў працавалі на гаспа-дарцы палонныя немцы. На пашы, дзе пасвіліся авечкі, было такса-ма шмат дзікіх трусоў, за якімі ганяўся бяздомны сабачка Кулі, што быў пасябраваў з намі. Ганяў ён часам таксама і авечак, і з гэтай нагоды да нас наведаўся паліцыянт. У выніку тую псіну забралі ў са-бачы прытулак. А шкада, бо з сабачкі мы мелі шмат пацехі, асабліва тады, калі ездзілі выцягваць трубы. Атыя трубы, праляжаўшы ў зям-лі шэсць гадоў, гэтак паржавелі ды “ўраслі ў зямлю”, што зрушыць іх было даволі цяжка. Калі ўжо зрушыліся, то спачатку вылазілі даслоўна па пары міліметраў, а пасля і па некалькі сантыметраў. I мы часам цэлы дзень важдаліся на адным скрыжаванні дарог.
    Часта, як працавалі недалёка ад якой-небудзь сядзібы, гаспа-дыня частавала нас гарачай гарбатай, а гаспадар - папяросамі. На жаль, размова не клеілася, бо веданне намі ангельскай мовы было яшчэ “ў пялюшках”. Праз месяц скончылася і гэтая праца, пад час якой наш камандзір наведваў нас, прывозячы невясёлыя весткі пра наша няпэўнае становішча.
    Калі мы вярнуліся ў Кастлтаўн, мяне чакала мілая і адначасова сумная неспадзяванка. Нарэшце я атрымаў лістз Валожына ад мамы. Дрыготкімі рукамі я раскрыў канверт і пачаў уважліва чытаць. Мама пісала па-расейску. Як я згадваў раней, апошні ліст я напісаў да свай-го дзядзькі Юр’я Грышчыка, болісты, пасланыя маме, заставаліся без адказу. Дзядзькі сярод жывых ужо не было, але дзядзіна, як толькі атрымала і прачытала ліст, занесла яго маёй маме. Радасць у доме была вялікая, таму што ўсе з нашай даволі вялікай радні думалі, што я дзесьці загінуў. He маглі ўцяміць, як я з Карэліі трапіў ажно ў Англію. Дужа радаваліся, што матчыны малітвы былі пачутыя Богам.
    Матуля, як і раней, жыла ў нашым дамку на вуліцы Ліпавай, што за польскім часам называлася Легіёнавай, дом 11. Сястра Валя вучы-лася ў Менску на настаўніцу. Іншыя блізкія родзічы таксама ацалелі ды, як пісалі, ім добра жылося на Радзіме, якою кіруе шчыра любімы вялікі і геніяльны бацька народаў. Усе вельмі ўсцешыліся, а най-больш мама з сястрой. Але я адразу прыкмеціў, што дамоў вярнуцца не запрашаюць. Адразу ўцяміў, што яны мяне нібы перасцерагалі: сядзі там і дамоў не спяшайся. 3 тае пары я пачаў хоць і не часта, але рэгулярна перапісвацца з сястрой.
    Тым часам урад Яго Каралеўскай Мосці вырашыў ліквідаваць Польскія ўзброеныя сілы. Ангельцы перш пастанавілі, што яны бу-дуць замененыя на гэтак званы Польскі корпус падрыхтоўкі і размяш-
    82 • БРЫТАНІЯ
    чэння53. (Хтосьці языкаты адразу ж прапанаваў чытаць абрэвіятуру PKPR як “Pocoz Kutasie Poszedl Robid?”) Было нас, вайскоўцаў, яшчэ каля двухсот тысяч. Недзе 15-17 адсоткаў жаўнераў звярнуліся з просьбай вярнуцца на радзіму54. I як я толькі цяпер, гэта значыць у 2010 годзе, даведаўся з брашуры Б. В. Бароўскага, у Беларусь вярну-лася 888 вайскоўцаў55. He магу надзівіцца, што аж гэтулькі было наіўных хлопцаў! Ці яны думалі, што “драпежнік” ужо без кіпцюроў? Апраўдваю толькі тых, хто меў малых дзяцей.
    Каб падрыхтаваць нас да цывільнага жыцця, пачалі ладзіць спецыяльныя курсы. Неўзабаве ўсім стала вядома, што да канца 1947 года Польскае войска напэўна будзе расфармаванае.
    Надышоў красавік, пацяплела, на дрэвах і кустах пачалі распус-кацца пупышкі. Сярод жаўнераў адчувалася выразная нервовасць, кожны думаў, як у гэтай сітуацыі наладзіць свой побыт, а таксама і бу-дучае існаванне. Ніхто яшчэ не ведаў, як з намі абыдуцца ангельцы.
    Гэтаю парою некалькі хлопцаў намерыліся пасеяць у садовай цяпліцы салату і радыску, агуркі і памідоры. Салаты і радыскі мы да-чакаліся, але рэшту давялося пакідаць, таму што шэф нашага плюто-на Станіслаў Стукін, сяржант родам з Вялейкі, загадаў падрыхтавац-ца да яшчэ аднаго пераезду. Як неўзабаве выявілася, ужо апошняга для нас, хто быў пакуль што “ў мундзіры”.
    Перш чым мы пакінулі наш зручны і прыемны Вэнтлук-Кастл, ад-нойчы перад абедам заехаў на панадворак нашай рэзідэнцыі вельмі элегантны, зіхоткі ад хрому, з адкінутым верхам аўтамабіль. 3 гэта-га аўтамабіля вылез не надта высокі ростам мужчына, апрануты ў гарнітур і пад гальштукам, ды на класічнай ангельшчыне звярнуўся да нашага дзяжурнага афіцэра, кажучы, што хацеў бы сустрэцца з капітанам Кэнпіньскім. Дзяжурны паведаміў начальніку. Назваўшы сябе і прывітаўшыся, госць, а гэта быў містэр Гудсан, запрасіў ка-пітана на непрацяглую размову. ён быў уладальнікам бетоннага за-вода ў горадзе Ньюпарт. Пачуў, што ангельскія ўлады распускаюць
    53 Корпус PKRP быў створаны згодна з загадам караля Георга VI ад 24 чэрвеня 1946 г. з мэтай паступовай дэмабілізацыі ПУСЗ і падрыхтоўкі польскіх вайскоўцаў да цывільнага жыцця на Брытанскіх астравах.
    54 У першыя паваенныя гады ў Польшчу вярнуліся больш як 100 тыс. былых вайскоўцаў ПУСЗ, у тым ліку 20 генералаў. Большасць, аднак, перадусім жаўнеры 2-га Корпуса, пастанавілі застацца на Захадзе.
    55 У сапраўднасці гэты лік быў трошкі большы. Асноўная колькасць вярнулася ў БССР у 1946-1948 гг., аднак асобныя “андэрсаўцы” вярталіся і пазней. Акрамя таго, пэўная частка былых камбатантаў пераехалі ва Украіну, Летуву і Латвію.