• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога да свабоды  Мікалай Махнач

    Доўгая дарога да свабоды

    Мікалай Махнач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 135с.
    Мінск 2014
    52.06 МБ
    Праз некалькі тыдняў Другая сусветная вайна закончылася поў-ным разгромам немцаў49. Неўзабаве потым пачалася “халодная вай-на”, якая замкнула нам, беларусам, дзверы да вяртання на Бацькаў-шчыну.
    Мы зноў жа атабарыліся па-над Адрыятыкай паміж гарадамі Ан-кона і Пезара ды паўтара года займаліся гэтак званай службай на-вядзення “парадку”. Некаторыя нашы жаўнеры нават паступілі тут у вышэйшыя навучальныя ўстановы, а некаторыя захацелі атрымаць атэстат сталасці. Рэшта нашых жаўнераў наведвалі навакольныя гарады, купаліся ў моры і чакалі, што цяпер прынясуць нам неспа-гадлівы лёс і палітыка альянтаў.
    У верасні 1946 года 2-гі Польскі корпус перавялі ў Вялікабрытанію.
    Арывідэрчы, Італія!
    48 У фармаваннях 2-га Польскага корпуса ў 1943-1946 г. служылі ў розны час ад 23 да 39 афіцэраў праваслаўнага веравызнання, у тым ліку некалькі старшых, - бела-русы, палякі, украінцы, грузіны, расейцы.
    49 Баявыя дзеянні 2-га Польскага корпуса на італійскім фронце скончыліся 21 кра-савіка 1945 г. авалоданнем Балонняй. 30 красавіка 1945 г. нямецкія войскі ў Італіі склалі зброю.
    БРЫТАНІЯ • 71
    БРЫТАНІЯ
    Перш чым пісаць пра выезд, хачу нагадаць пра адну падзею, што адбылася ў сакавіку ці красавіку 1946 года.
    Дык вось, назбіралася каля 700 жаўнераў 2-га Корпуса, якія за-явілі пра сваё жаданне вярнуцца ў Польшчу. Зразумела, што каман-даванне на чале з генералам Андэрсам не мела ніякага намеру за-бараніць ім гэта. Хочуць вярнуцца ў родны край да сваіх сем'яў -хай вяртаюцца, нават са зброяй. Вядома, не з гарматамі ды танкамі, а толькі з асабістымі карабінамі. Мы мелі пераважна карабіны МК-4 канадскай вытворчасці.
    Быў падрыхтаваны чыгуначны транспарт, наколькі я памятаю, не-далёка ад горада Сенігалія па-над Адрыятыкай. Цягнік паехаў праз Паўночную Італію, Аўстрыю і Чэхаславакію ды пэўнага дня даехаў да чэшска-польскай мяжы. На граніцы жаўнераў прывіталі з вялікай помпай. А як жа! Духавы аркестр, дзяўчаты ў нацыянальных строях, з кветкамі і пацалункамі.
    Вайскоўцаў часова пасялілі ў нейкім лагеры. На другі дзень за-гадалі аддаць зброю, маўляў, у Польшчы ўсё адно няма адпаведных патронаў. А на трэці дзень вакол лагера паставілі ахову, і пачаліся допыты ды нават арышты.
    I як жа я і мае таварышы, што засталіся ў Італіі, пра гэта даведа-ліся? Дык вось, з дваццаць, а можа нават некалькі дзясяткаў, жаў-нераў змаглі адтуль уцячы і пасля цяжкіх выпрабаванняў вярнуліся ў Італію. Яны прыйшлі ў штаб корпуса і пра ўсё расказалі. Такім чынам яны збілі ахвоту тым, хго яшчз хацеў вяртацца50.
    Мы, жаўнеры 2-га Корпуса, карысталіся заслужаным адпачын-кам і, размешчаныя каля Адрыятыкі, купаліся ў моры. Былі таксама наладжаныя экскурсіі ў Рым, Фларэнцыю, Венецыю ды іншыя гара-ды. Некаторым дазволілі паступіць у італійскія вышэйшыя навучаль-ныя ўстановы. Некалькі чалавек ажаніліся з мясцовымі дзяўчатамі і намерваліся застацца ў Італіі. Вядома, усе былі прыгнечаныя тым, што не ведалі, якая нас чакае будучыня. Тым часам мы займаліся кансервацыяй абсталявання, прыладаў і зброі, купаліся ў моры, гу-лялі ў валейбол, хадзілі ў кіно і на танцавальныя вечарыны па субо-тах. Клопат быў толькі ў тым, што мала хто з нас, асабліва маладзей-шых, умеў танцаваць. Але паступова, наступаючы партнёркам на пальцы, навучыліся.
    50 Апісаная падзея не знаходзіць свайго адлюстравання ў архіўных дакументах.
    72 • БРЫТАНІЯ
    Надышоў жнівень. Усё часцей пачалі даходзіць чуткі, што мы ма-ем выехаць у Вялікабрытанію. Калі нарэшце загадалі звезці ў пры-значаныя месцы цяжкую зброю - гарматы, танкі і машыны, мы па-верылі, што гэта сапраўды скора адбудзецца.
    Большая частка нашага войска паехала чыгункай з горада Веро-ны цераз перавал Брэнэр, праз Аўстрыю, паўднёва-заходнюю Ня-меччыну, праз Страсбург, Францыю - аж у горад Кале па-над Ла-Маншам. Гэтае падарожжа ў верасні 1946 года доўжылася трое су-так. Спецыяльныя роды войскаў, што мелі шмат прыладаў ды іншай маёмасці (шпіталі, склады), выправіліся ў Англію з Неапаля па моры цераз праліў Гібралтар. Яшчэ ў Вероне мы атрымалі сухі паёк, але па дарозе ў нас былі два паўтарагадзінныя прыпынкі на станцы-ях - адзін у Нямеччыне, а другі ў Францыі, дзе кожны з нас атрымаў шчодры абед з трох страваў і кухаль піва (у Нямеччыне) і кілішак віна (у Францыі). На абодвух прыпынках нам нават ігралі невялікія аркестры.
    Па дарозе мы бачылі страшныя разбурэнні, асабліва ў Нямеччы-не. Гледзячы на ўсё гэта, чалавек думаў: “А добра вам, чортавым швабам! Захацелася вам тысячагадовага Райху з вашым фанатыкам фюрэрам -то майце цяпер руіны, спазнайце і вы бяду”. Фанабэрыс-тыя калісьці немцы хадзілі з нізка апушчанымі насамі і вачыма.
    У горадзе Кале мы пераселі на невялікія параходы, што былі спе-цыяльна прыстасаваныя для перавозу войска, і праз хвілін сорак убачылі белыя скалы Дуўра. На чыгуначным вакзале ў Дуўры чакалі нас ангельскія жанчыны з гарбатай, булачкамі і ветлівымі ўсмешкамі, сустракаючы словамі “Welcome to England” (“Вітаем вас у Англіі”). Брытанская паліцыя (наколькі я памятаю, кожны паліцыянт быў рос-там сама меней 185 сантыметраў) выглядала велічна ў сваіх цёмна-сініх мундзірах і высокіх галаўных уборах, больш падобных да каскі, чым да шапкі. Крыху пазней мы пераканаліся, што яны былі таксама вельмі ветлівыя і, што найбольш цікава для нас, не насілі асабістай зброі, а толькі схаваны ў калашыне гумавы дручок.
    Мы паселі ў вагоны - вядома, пасажырскія, а не таварныя, да якіх пару гадоў таму былі прызвычаіліся, - і рушылі ў паўночна-заходнім кірунку. Едучы ўпершыню па Англіі, мы ўзіраліся, як выглядаюць большыя і меншыя сялібы. Здаліся аднастайнымі. Уздоўж вуліц цяг-нуліся доўгія двухпавярховыя жылыя блокі. Карацей кажучы, кватэ-ры мелі адну супольную сцяну, вокны выходзілі фронтам на вуліцу, а з тылу - на маленькі надворак, дзе была пабудавана паветка на паліва: каменны вугаль або кокс.
    БРЫТАНІЯ • 73
    Як сын селяніна я звяртаў увагу на палі і лугі, дзе пасвіліся шмат-лікія авечкі, каровы, а таксама дзе-нідзе прыгожыя коні. Я заўважыў, што ўсе гэтыя лалі былі падзеленыя на большыя і меншыя асобныя палеткі, адасобленыя адзін ад аднаго падстрыжанымі кустамі - нібы парканам, што быў шырынёю 0,8-1 метр ды паўтара метра ў вышы-ню. У адпаведным месцы былі пастаўлены вароты, або звычайныя пераходы з аднаго палетка на другі. Як мы пазней даведаліся, тыя зялёныя парканы мелі падвойную функцыю. Перш за ўсё яны слу-жылі агароджай. Пасля таго як на адной дзялянцы авечкі ці каровы з’ядалі траву, іх пераганялі на іншую, а той давалі час адпачыць, каб зноў вырасла трава. Жывёла звычайна пасвіцца цягам усяго года, таму што зімы амаль бясснежныя, а зялёныя парканы засланяюць скаціну ад халодных вятроў. Апрача таго, зялёныя агароджы - месца гнездавання шматлікіх птушак, а таксама прытулак для дзікіх трусоў, вожыкаў і лісаў. Хоць Вялікабрытанія даволі густа заселеная, тут мноства розных птушак і дробных дзікіх звяркоў.
    Пад вечар даехалі мы да нейкай невялікай чыгуначнай станцыі, і нам загадалі выходзіць. 3 сваімі мяшкамі з вопраткай, вядома вайс-ковай, ранцамі, заплечнікамі ды з асабістай зброяй (карабіны без пат-ронаў), у шэрагах па трое мы ламаршыравалі за нейкім брытанскім афіцэрам да недалёкай ад станцыі вайсковай казармы. Гэтае месца раней займалі амерыканцы, але пасля вайны мінуў больш як год, і яны выехалі, ці, дакладней, паплылі ў свой заморскі край. А нас, “бяздомных” польскіх жаўнераў, часова пасялілі тут. Як мы неўзабаве даведаліся, лагер, дзе нас размясцілі, стаяў толькі за паўтара дзясятка кіламетраў ад вялікага порта і горада Ліверпуля. У гэтым лагеры былі ўжо іншыя вайскоўцы, і мы акурат трапілі на вячэру з гарачымі стравамі.
    Баракі не надта раскошныя, але даволі выгодныя. Кожны жаўнер атрымаў палок з сянніком. Тут стаялі доўгія сталы і лавы, каб можна было сесці, а таксама рукамыйнік з гарачай і халоднай вадой. У асоб-ным будынку можна было памыцца пад душам.
    На другі дзень нам выдалі плату ў ангельскай валюце. Кожны атрымаў адзін фунт і дзесяць шылінгаў на дзесяць дзён. Мы перш крыху разгубіліся, бо не ведалі, што адзін фунт мае дваццаць шылін-гаў, а адзін шылінг мае дванаццаць пенсаў. Іншымі словамі, ангельскі фунт стэрлінгаў можна падзяліць на тры роўныя часткі па шэсць шы-лінгаў і восем пенсаў кожная.
    Ад жаўнераў, якія прыехалі ў гэтае месца перад намі, мы даве-даліся, што электрацягніком можна лёгка з'ездзіць у Ліверпуль. Сха-дзіць там у кіно, а ў суботу ўвечары наведаць дансінг у міжнародным
    74 • БРЫТАНІЯ
    клубе маракоў. Танцавальная зала і дванаццаць музыкаў аркестра з двума вакалістамі - усё выглядала цудоўна. Уваход каштаваў толькі тры шылінгі, і можна было прыемна правесці час, нават не ведаю-чы ангельскай мовы. Нечаканасцю для нас было тое, што ангельцы вельмі музыкальныя, дасканалыя танцоры, а танец лічаць прыемным і жыццярадасным спортам. Як мы крыху пазней даведаліся, у кожным пятым-шостым ангельскім доме было фартэпіяна, і ўжо абавязкова -у кожнай піўной, кожным клубе і кожнай школе. Заўсёды хтосьці зна-ходзіўся, хто ўмеў іграць, а астатнія прысутныя спявалі ва ўнісон.
    У вайну і яшчэ амаль восем гадоў пасля вайны харчы ў Англіі размяркоўваліся па картках. Асабліва ўразіла нас тое, што картачная сістэма была аднолькавая і пачцівая. Калі на картку выпадала трыста грамаў мяса, тры скрылікі грудзінкі, адно яйка, трохі масла і сыру - на тыдзень, то не рабілі ніякай розніцы, ці то містэр Сміт, Браўн ці Джон-сан, або сэр Лістэр, ці нейкі іншы Майбытэн, - усе яны аднолькава атрымоўвалі і выкуплялі тое, што належала атрымаць. Усе, без вы-нятку! Чым даўжэй мы жылі ў Англіі, тым больш пераконваліся, як павінна выглядаць сапраўдная дэмакратыя.
    На гэтым першым месцы дыслакацыі мы прабылі крыху менш за тры тыдні. Потым наш плютон накіравалі ў мясцовасць Бары ў граф-стве Ланкашыр, недалёка ад прамысловага горада Манчэстэр. Там нарэшце загадалі нам здаць карабіны і тыя некалькі аўтаматаў, што называліся “таміган", якіх, дарэчы, было толькі тры ці чатыры. Цягам усіх ваенных дзеянняў у Італіі мы не мелі ніводнай аказіі, каб гэтую сваю зброю выкарыстаць супраць немцаў. Хутчзй у нас стралялі. Мы ж былі занятыя будаваннем мастоў, размінаваннем дарог і пе-раходаў, умацаваннем пазіцый. А мой плютон абясшкоджваў бомбы, якія не выбухнулі. У тым 10-м батальёне сапёраў нас ахрысцілі прос-та “бамбоўцамі”. Сярод нас было няшмат параненых, а як былі, то вельмі цяжка параненыя. Сапёры, калі ім што-небудзь не ўдавалася, звычайна гінулі, а калі ўдавалася, то не атрымоўвалі нават драпінкі. Гаварылі нам, што “сапёр памыляецца толькі адзін раз”. Наш бом-бавы плютон, на шчасце, перажыў вайну, аддаўшы толькі дзве ахвя-ры - на сорак два чалавекі ў плютоне. To мы разлучыліся з нашымі карабінамі без жалю і сантыменту. Для нас, бамбоўцаў, гэта быў толькі сямікілаграмовы цяжар, які мусілі насіць.