Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
26 “Дзённік жаўнера” выдаваўся ў Англіі пры 1-м Польскім корпусе, але ў студзені 1944 г. быў аб’яднаны з “Польскім дзённікам” і выпускаўся пад назовам “Польскі дзён-нік і Дзённік жаўнера".
27 Выдаваўся пры 2-м Польскім корпусе. Рэдактарам быў, між іншага, Ежы Гедройц.
28 Найбольш вядомы выпадак гэткага кшталту звязаны з сірыйскім бурым мядзве-дзем па мянушцы Войтэк, якога польскія жаўнеры выкупілі ў Іране ў красавіку 1942 г. Мя-дзведзем заапекаваліся жаўнеры 22-й роты забеспячэння артылерыі. Пад час бітвы за Монтэ-Касіна гадунец дапамагаў жаўнерам, носячы скрыні з амуніцыяй. Войтэк быў час-тым героем польскай і брытанскай прэсы і стаўся афіцыйным сімвалам 22-й роты. Пасля вайны і дэмабілізацыі ПУСЗ быў змешчаны ў заапарку Эдынбурга. Памёр у 1966 г.
54 • ІРАН,ІРАК
банія29. Там таксама знаходзілася вялікая брытанская лётніцкая база. На тыя водныя вучэнні пасылалі толькі адзін раз па адной кампаніі. Большую частку нашага плютона далучылі да 1-й кампаніі, і мы такса-ма апынуліся на вучэннях, зразумела, і начных. Будавалі пантонныя масты, перавозілі на лантонным плыце (два пантоны з памостам), на якім мог змясціцца адзін ллютон з меншай аўтамашынай і зброяй.
Еўфрат - вялікая рака, як наш Нёман або Дзвіна, і мае вельмі імклівую плынь, што не аблягчала вучэнняў. Але для чаго чалавек з’яўляецца сапёрам?
Водныя вучэнні доўжыліся тыдні два. Менавіта тады мелі мы ака-зію двойчы праязджаць праз Багдад. Аднак не спыняліся там.
Надышла вясна з вялікімі дажджамі, пачала расці трава, і ўся пус-тыня, дзе мы знаходзіліся, зазелянела, зацвілі чырвоныя макі ды іншыя кветкі. Нішто так прыгожа не выглядае, як вясна ў гэтай частцы Іраку. Тутэйшая свойская жывёла - коні, вярблюды, козы, авечкі - мела свой штогадовы “баль”. Але недзе ў сярэдзіне траўня ўсё пачынае рудзець і ператварацца ў сухое бадыллё, якое разносіць гарачы вецер.
У другой палове траўня прымалі мы цягам тыдня ангельца - ха-рунжага, спецыяліста па бомбах, які праверыў наш рыштунак і на-шыя веды па абясшкоджванні бомбавых невыпалаў. Добра, што ўжо мелі ў нашым плютоне двух хлопцаў, што размаўлялі па-ангельску. Былі гэта нядаўна прыбылыя з Англіі падпаручнік Стэфан Твароўскі і падхарунжы Анджэй Кжыскі.
У другой палове траўня яшчэ адна перадыслакацыя, амаль усяго Корпуса, да горада Кіркук, уласна не ў сам горад, а ў яго ваколіцы. Паблізу Кіркука было шмат нафтавых свідравін і вялізны нафтапе-рапрацоўчы завод, а таксама чыгуначная станцыя і лётнішча. Наш батальён размясціўся бліжэй за ўсіх да горада, на невялікім пагорку, з якога былі бачныя будынкі і мінарэты.
У ліпені таго самага года мелі вельмі важнага госця. Прэм'ер-міністр Польскага ўрада ў Лондане і начальнік Польскіх узброеных сілаў генерал Уладыслаў Сікорскі30 прыехаў да нас з інспекцыяй.
29 Цяпер на тэрыторыі Ірака.
30 Уладыслаў Сікорскі (1881-1943), польскі вайсковы і палітычны дзеяч. Сваю вайс-ковую кар'еру пачынаў у Польскіх легіёнах. Удзельнік Першай сусветнай і польскай-савецкай войнаў, а таксама польска-ўкраінскіх змаганняў ва Усходняй Малапольшчы. У міжваенны час служыў у Войску Польскім. Быў начальнікам Генштаба, пазней ка-мандзірам корпуса. Адхілены ад вайсковых пасадаў пасля травеньскага перавароту 1926 г. 30 верасня 1939 г. стаў на чале польскага ўрада на эміграцыі. Камандзір поль-скіх узброеных сілаў на Захадзе. Стваральнік польскіх вайсковых аддзелаў у Францыі і Вялікабрытаніі, а таксама канспірацыі ў акупаванай краіне.
I PAH, IPAK • 55
У суправаджэнні генерала Андэрса31, штаба і двух вышэйшых бры-танскіх афіцэраў наведваў палкі і батальёны. Зразумела, не мінуў і нашага 10-га батальёна сапёраў. Праходзячы перад шэрагамі войс-ка, падышоў і да нашага плютона. Мы былі апранутыя ў трапічныя мундзіры: шорты і кашулі з закасанымі за локці рукавамі. Адзін з нашых капралаў меў на перадплеччы татуіроўку з выявай пышных формаў кабеты. Генерал Сікорскі заўважыў гэта і, звяртаючыся да капрала, кажа: “Ну што ж, пане капрале, у пустыні і такая няраз пры-дасца”. Усе прысутныя, зразумела, голасна засмяяліся.
ПАЛЕСТЫНА
Наша радасць з візіту генерала Сікорскага не была доўгай. Праз некалькі дзён прыляцела, як гром з яснага неба, вестка, шго, вяртаю-чыся ў Вялікабрытанію, ён загінуў у авіякатастрофе над Гібралта-рам32. Толькі што бачылі яго здаровым, усмешлівым і жартаўлівым, а тут быццам хтосьці нам, жаўнерам, даўбешкай па галаве даў. Аб-вясцілі жалобу і маліліся за супакой яго душы.
На ваенных дзеяннях гэтая трагедыя аніяк не адбілася. Баі пра-цягваліся, і мы павінны былі рыхтавацца да апошняй пераможнай бітвы ў Еўропе.
Час ужо надышоў, падрыхтавалі нас, навучылі і добра ўзброілі. Немцаў выгналі з Паўночнай Афрыкі, і Сіцылія таксама ўжо была ў руках альянтаў.
31 Уладыслаў Андэрс (1892-1970), польскі вайсковы дзеяч. Удзельнік Першай сусветнай і польска-савецкай войнаў. У 1917 г. у якасці падпалкоўніка служыў у 1-м Польскім корпусе пад камандаваннем Ю. Доўбар-Мусніцкага. У міжваенным часе служыў у кавалерыі Войска Польскага. Быў камандзірам Навагрудскай кавалерыйс-кай брыгады, штаб якой кватараваўся ў Баранавічах. Генерал (1934). У верасні 1939 г. браў удзел у баях з нямецкімі і савецкімі войскамі. Трапіў у савецкі палон. Утрым-ліваўся ў турмах у Маскве - на Лубянцы і Бутырцы. У жніўні 1941 г. быў вызвалены і згодна з польска-савецкімі дамоўленасцямі прызначаны камандаваць Польскай ар-міяй у СССР. У 1943 г. стаў камандзірам 2-га Польскага корпуса. У лютым-чэрвені 1945 г. выконваў абавязкі галоўнага камандзіра Польскіх узброеных сілаў на Захадзе. Быў кавалерам польскіх і замежных вайсковых узнагародаў. Пасля вайны пасяліўся ў Англіі. Камуністычныя ўлады ў Польшчы пазбавілі яго і яго блізкіх паплечнікаў польскага грамадзянства. Адзін з правадыроў паваеннай польскай вайскова-палі-тычнай эміграцыі на Захадзе. Пакінуў успаміны “Без апошняга раздзелу". На ўласную просьбу пахаваны на могілках Монтэ-Касіна.
32 Ген. Уладыслаў Сікорскі трагічна загінуў 4 ліпеня 1943 г. Акалічнасці катастрофы, якія да гэтага спрычынілася, да сённяшняга дня пакрыты таямніцай.
56 • ПАЛЕСТЫНА
У жніўні нашае войска пачало пакідаць Ірак і скіравалася праз Ярданію ў Палестыну. Гэтым разам ехалі ўжо на ўласных машынах з сваімі шафёрамі.
На палове маршруту, у Ярданіі, быў падрыхтаваны начлежны лагер, дзе нам давалі гарачую страву, а ўвечары перад сном тэат-ральная трупа з імправізаванай сцэны пацешыла нас гумарам і песнямі.
Назаўтра апоўдні пераехалі мост цераз Ярдан і апынуліся ў Па-лестыне, тады яшчэ пад брытанскім пратэктаратам. Тут кожны ад-дзел размясцілі ў бараках, што засталіся ад брытанскага войска.
Палестына была тады зусім іншым краем, чым астатнія арабскія тэрыторыі, асабліва гэта датычыла паселішчаў з еўрапейскімі жы-дамі. Сярод іх былі жыды з Польшчы і Чэхіі, з Беларусі і Вугоршчыны, а таксама з дарэвалюцыйнай Расеі. Лёгка было дамовіцца і нешта памяняць або купіць. Польскія жыды складалі даволі вялікі адсотак перасяленцаў у Палестыне. Яны друкавалі на польскай мове газеты, мелі і праглядалі ўсе польскія фільмы, зробленыя да пачатку вайны. Таму нашыя жаўнеры ахвотна хадзілі ў мясцовыя кінатэатры. Адчу-ванне было такое, быццам наведалі свой край.
А з тае прычыны, што ў Палестыне рэдка ідзе дождж, кінатэатры мелі адно сцены, а дах быў толькі над апаратнай кабінай, словам, фільмы паказвалі “пад голым небам”. Перад сеансам “зала” была ярка асветленая, і землякі часта пазнавалі адзін аднаго. Я таксама спаткаў у кіно двух валожынцаў: Казіміра Яворскага, які жыў на Зя-лёным пляцы, і былога паліцыянта з Валожына прозвішчам Залепа. Яны не пазналі мяне, але я падышоў пагутарыць, нагадваючы зем-лякам, адкуль іх ведаю. Такіх выпадкаў было вельмі шмат.
Наш плютон атабарыўся ў партовым месце Хайфа33. Жылі мы ў вайсковых бараках на біблійнай гары Кармэль. Нашымі суседзямі былі жаўнеры з Індыі: таксама толькі плютон ды таксама, як і мы, спецыялісты па абясшкоджванні бомбаў.
Хайфа была вельмі рухлівым портам, і заўсёды існавала небяс-пека, што нямецкія самалёты, якія базаваліся ў акупаванай Грэцыі, маглі нас бамбаваць. Таму на ўсякі выпадак і размясцілі тут два гэ-тыя плютоны - польскі і індыйскі34. Акрамя таго, Хайфа мела вельмі моцную проціпаветраную абарону з зеніткамі і пражэктарамі.
33 Цяпер на тэрыторыі Ізраіля.
34 У складзе брытанскіх войскаў пад час Другой сусветнай вайны служылі больш як 2 млн індусаў, з якіх больш за 80 тыс. загінулі на франтах.
ПАЛЕСТЫНА • 57
Мы жылі побач з індусамі-сікхамі - высокімі, барадатымі і з вялікімі турбанамі на галовах. I хоць адны адных не разумелі, але гулялі між сабою ў валейбол, выйграючы і прайграючы, як каму пашчасціць. Яны і мы мелі добрых гульцоў.
У Хайфе я захварэў шосты і ўжо апошні раз на малярыю. Завезлі мяне ў вайсковы брытанскі шпіталь, дзе быў толькі паўтара дня, бо не маглі са мною паразумецца. Таму наступнага дня адвезлі санітарнай машынай у польскі шпіталь.
Адзін з польскіх шпіталяў стаяў каля новага горада Рэхабот. Там я пабыў дзён дзесяць. На другі ці на трэці дзень прывезлі і паклалі побач са мною маладога жаўнера, хворага на трапічную малярыю, небяспечнейшую за тую, што меў я. Некалькі дзён ён быў без памяці, і санітарка не адыходзіла ад яго. Лячылі яго ўколамі. Нарэшце хло-пец апрытомнеў, і стан яго значна палепшыўся. Пачалі размаўляць. Даведваюся, што ён жыў з бацькамі ў Валожынскім павеце, у Івянцы. Бацька быў капітанам, служыў у івянецкім батальёне Корпуса ахо-вы памежжа. Як прыйшлі саветы, яго арыштавалі, а матку з сынам вывезлі ў Казахстан. Пра бацьку хлопец яшчэ нічога не ведаў, бо каб той быў у арміі генерала Андэрса, то да гэтага часу знайшоў бы яго.
Пачалі для нас ладзіць экскурсіі да святых мясцін, як Ерусалім, Бэтлеем, Назарэт35. Мы наведалі Мёртвае мора ды іншыя гістарычныя мясціны. Тым часам у Ерусаліме на жаўнерскія складкі купілі буды-нак пад Дом польскага жаўнера, дзе экскурсанты затрымліваліся падсілкавацца ды невялікімі гуртамі заставаліся на начлег. Ці варта казаць, якія цікавыя і павучальныя былі гэтыя экскурсіі, як яны духоў-на ўзмацнялі нас!
Ад малярыі мяне вылечылі, і цягніком вярнуўся ў Хайфу, якраз у самы час, бо нас, “бамбоўцаў”, брытанцы накіравалі ў Ліван і раз-мясцілі ў Бейруце. Порт у сталіцы быў вельмі важным стратэгічным асяродкам брытанцаў як месца дастаўкі вайсковага грузу альянтам. Была небяспека, што яго можа бамбаваць нямецкая авіяцыя. Да на-лётаў не дайшло, і Бейрут запомніўся як найпрыемнейшае месца на-шага знаходжання на Блізкім Усходзе. Цудоўны горад!