• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога да свабоды  Мікалай Махнач

    Доўгая дарога да свабоды

    Мікалай Махнач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 135с.
    Мінск 2014
    52.06 МБ
    Размясцілі нас на віле былога прэзідэнта горада Бейрута. Занялі партэр, аўдавелая гаспадыня жыла на другім паверсе. На сядзібе быў невялікі басейн з фантанам і залатымі рыбкамі.
    35 Першая пілігрымка польскіх вайскоўцаў праваслаўнага веравызнання ў Свя-тую Зямлю адбылася ў 1943 г. на Каляды, калі жаўнеры ўдзельнічалі ў святочных набажэнствах у Бэтлееме.
    58 • ПАЛЕСТЫНА
    Управа горада Бейрута выдала загад, каб з жаўнераў, якой бы яны ні былі нацыянальнасці, не браць платы за праезд трамваямі. Таму мы ездзілі, колькі хацелі, калі дазваляў час.
    Тамсама пазнаёміўся я з маёрам царскай арміі - белагвардзей-цам, які неўзабаве пасля рэвалюцыі праз Турцыю дабраўся да Лівана і прапанаваў свае паслугі французам. Некалькі разоў надаралася магчымасць цікава пагаварыць з ім на тэму рэвалюцыйнай Расеі. Шкада, што знаходжанне ў Бейруце было кароткім: нашу армію чакалі краіны Еўропы, якія заставаліся пад нямецкім панаваннем.
    Прайшло пяць незабыўных тыдняў, і вярнуліся ў Палестыну.
    Выпадкова спаткаў тады свайго камандзіра з часу знаходжан-ня ў Гузары, плютановага Мікалая Лявонава. Затрымаўся ў яго на абед, якраз у ягоным аддзяленні падавалі. I потым ён, за размовай, паказаў мне некалькі фотаздымкаў, і на адным з іх сярод добра-ахвотніц я пазнаў жонку апошняга дырэктара школы ў Валожыне. Кажу, што гэтую пані ведаю, гэта Вэрця Вёнцэк, жонка майго школь-нага выхавальніка. А ён мне на гэта: “Хочаш яе ўбачыць? Тады цябе завяду, жаночы аддзел тут побач”36. Вядома, згадзіўся, бо хацеў з ёю паразмаўляць і даведацца, дзе б мог пабачыцца з яе мужам.
    Спаткаўся з пані Вёнцэк, сказаў, хто я, бо яна не ведала мяне. Вёнцкі ажаніліся адразу пасля заканчэння 1938/39 навучальнага rofla, амаль перад нападам немцаў на Польшчу. Яна таксама вучыла дзяцей, але ў Івянцы. 3 прыходам савецкай улады Вёнцкаў арыш-тавалі, а пасля вывезлі. Вось так савецкае “вызваленне” выглядала на практыцы.
    Сказала мне, што муж служыць у артылерыі, і калі яго ўбачыць, то раскажа лра спатканне са мною. Так сталася, што хоць адзін пра аднаго ведалі, але да сустрэчы не дайшло. Вёнцка, відаць, пакінулі ў Палестыне, бо як педагог больш быў патрэбны ў лагеры юнёкаў для навучання дзяцей, чым для абслугі гарматы. Лагер моладзі зна-ходзіўся ў Назарэце. Некалькі дзясяткаў хлопцаў, калі падраслі, былі ўлучаныя ў войска ўжо ў Італіі.
    Калі нашае войска знаходзілася ў Палестыне, узнікла вельмі прыкрая сітуацыя з жаўнерамі жыдоўскага паходжання. Было іх у Арміі больш за чатыры тысячы. Пазнаходзілі ў Палестыне сваіх “крэўных і знаёмых” ды папрасілі камандзіраў, каб можна было іх адведаць з лропускам. Такім чынам, ехалі адведаць “дзядзькоў, цё-
    36 У канцы 1943 г. пры 2-м Польскім корпусе знаходзіліся 559 жанчын. Яны былі згрупаваныя ў Дапаможнай жаночай службе (Pomocnicza Sluiba Kobiet).
    ПАЛЕСТЫНА • 59
    так, кузінаў, школьных сяброў’’ ды іншых. Як паехалі, так і не вяр-нуліся, папросту дэзерціравалі. Збеглі дзесьці дзве траціны жы-доўскіх жаўнераў37.
    Спачатку польская жандармерыя ў супрацоўніцтве з брытанскай спрабавала знайсці ўцекачоў, але палестынскія жыды добра хава-лі іх, таму мала каго злавілі. Нарэшце ў галоўным штабе, відаць, вырашылі, што “як баба з возу, то каню лягчэй”, і перасталі іх шукаць. Пазнейшы прэм’ер Ізраіля Менахім Бегін быў адным з тых, хто “ад-ведаў сваіх крэўных”.
    На сутыку лістапада і снежня 1943 года пачалі мы пераязджаць праз Сінайскую паўвыспу на заходні бок Суэцкага канала, цераз які пераправіліся паромам у Эль-Кантары.
    Наш плютон размясціўся каля канала непадалёк горада Ісмаілія, дзе прэснаводны канал, што ідзе з-пад Каіра, злучаецца з Суэцкім.
    Пасяліліся ў бараках, якія да нас займалі ангельцы. Непаводдаль баракаў стаяў вельмі высокі помнік у гонар інжынера Лесэпса і будаў-нікоў Суэцкага канала. Да Ісмаіліі таксама было блізка, і часам пасля вячэры мы хадзілі ў кіно. Мала з таго разумелі, бо фільмы былі ангельс-камоўныя, з арабскімі тытрамі. Але ж і з гэтага была нейкая пацеха.
    Святкавалі там Божае Нараджэнне і сустрэлі на далёкай чужы-не яшчэ адзін Новы год, 1944-ты. Зноў зычылі адзін аднаму, каб наступны год сустрэць ужо на Бацькаўшчыне. I ў тым годзе зычэнні не здзейсніліся, а для большасці з нас не здзейсняцца ніколі.
    Нядоўга мы забавіліся на канале, бо ўжо, надаўшы новы назоў -“2-гі Польскі корпус”38, збіралі ўсю армію ў мясцовасці, што называла-ся Касасін (хоць там не было ніводнага паселішча).
    Аднаго разу папоўдні вялікі аркестр Брытанскіх узброеных сілаў у Егіпце даў нам вельмі ўдалы канцэрт вайсковых маршаў. Граў і іншыя творы для духавога аркестра.
    Паехалі мы таксама на экскурсію ў Каір, нават не вельмі памятаю, што ў горадзе бачылі, з выняткам звярынца, у якім заўважыў вельмі нервовага і нешчаслівага белага мядзведзя (на Афрыканскім кантынен-це!). Зразумела, падзівіліся на піраміды і сфінкса, і нават за невялікую плату я праехаў галопам на арабскім кані - нейкіх паўтары сотні метраў.
    37 У 1943 г. пад час знаходжання 2-га корпуса на Блізкім Усходзе яго шэрагі пакі-нула звыш 2 500 жаўнераў габрайскай нацыянальнасці. У значнай ступені гэта з’ява тлумачылася агітацыяй мясцовых падпольных арганізацыяў, якія мелі на мэце змаган-не за ўтварэнне незалежнай габрайскай дзяржавы.
    38 2-гі Польскі корпус у сапраўднасці быў сфармаваны яшчэ ў ліпені 1943 г. на тэ-рыторыі Сярэдняга Усходу.
    60 • ПАЛЕСТЫНА
    У канцы студзеня нашы шафёры выехалі на запоўненых рыштун-кам аўтамабілях у Порт-Саід - грузіцца на караблі. Рэшта нас яшчэ пару тыдняў мусілі чакаць сваёй чаргі.
    Аж нарэшце нейкага дня пасля снедання загадалі нам пакаваць свае рэчы ў заплечнікі ды сакваяжы і быць напагатове, бо павінны прыехаць транспартныя аўтамабілі. Нас маюць завезці ў Порт-Саід, дзе пасадзяць на караблі, якімі перавязуць цераз мора да вызнача-ных месцаў у Паўднёвай Італіі.
    I сапраўды, аб адзінаццатай гадзіне з’явіліся тры грузавікі з транспартнага падраздзялення. I кіроўцамі тых грузавікоў былі не хто-небудзь, а нашыя малайцаватыя добраахвотніцы. Іх вывучылі на шафёраў: два поўныя транспартныя падраздзяленні. He толькі ўмелі весці аўтамабіль, але часам маглі і нешта адрамантаваць, калі такая патрэба ўзнікала, або замяніць колы.
    Яшчэ таго самага дня прывезлі нас у Порт-Саід, ноччу ў цемры пагрузілі і на досвітку цэлы канвой транспартных караблёў выплыў з порта. He памятаю, колькі іх было, напэўна блізу дваццаці.
    Так мы развіталіся з зямлёю фараонаў ды ўзялі кірунак на захад, да берага Паўднёвай Італіі. А здарылася гэта ў лютым 1944 года. Па дарозе напаткала нас вялікая бура.
    Мінулі год і пяць месяцаў, як мы пакінулі “гостепртмную, самую передовую страну ммра”. Шмат чаго ў нашым жыцці змянілася і зме-ніцца яшчэ больш, калі апынемся насупраць немцаў на італійскім фронце.
    Але ўрэшце для гэтага нас узброілі і натрэнінгавалі. Розніца ва ўзросце, нацыянальнасці, веры і адукацыі амаль знікла. Зжыліся мы: на фронце будзем адзін ад аднаго залежнымі ды будзем адзін адна-му памочнікамі.
    У нашым плютоне акрамя палякаў быў адзін украінец і шэсць бе-ларусаў - тры яўныя і тры каталікі, якія сваё паходжанне ўтойвалі39. Мне гэта асабіста не перашкаджала, бо я лічыў сябе грамадзянінам Польшчы і беларусам з паходжання. Імаверна, мой светапогляд мог быць іншым, але савецкі камунізм яго знявечыў. Так сталася не толькі са мною, а і з іншымі людзьмі іншых нацыянальнасцяў, якія сутыкнуліся з савецкай рэчаіснасцю, хлуслівай прапагандай і тэрорам.
    39 Свядомае ўтойванне свайго сапраўднага нацыянальнага паходжання сярод вайскоўцаў-беларусаў і ўкраінцаў было даволі распаўсюджанай з’явай. Асноўнай пры-чынай быў страх перад саветамі. Пад час фармавання Польскай арміі на тэрыторыі СССР савецкі бок намагаўся не дапусціць, каб не-палякі папаўнялі польскія аддзелы. Вельмі часта дэклараванне польскай нацыянальнасці было адзінай магчымасцю для беларусаў і ўкраінцаў вырвацца з “савецкага раю".
    ПАЛЕСТЫНА • 61
    Перад выездам з Егіпту наш камандзір плютона паручнік Расці-слаў Кэнпіньскі прапанаваў нам зрабіць складку і купіць добрае радыё на акумулятарах, бо не заўсёды на фронце будзе электрыч-насць. Кожны з нас, здаецца, даў па адным егіпецкім фунце, і з тымі грашыма паехалі з падхарунжым Кжыскім у Каір купіць радыё. Не-спадзявана купілі дасканалы “Філіпс" італійскай вытворчасці.
    Рашэнне купіць прыймальнік было выдатным. Маглі ў тым радыё лавіць амаль цэлы свет, асабліва на кароткіх хвалях. Перадачы БІБіСІ на польскай мове, таксама як і “Варшаву, Кракаў, Познань, Вільню і Баранавічы на хвалях Лондана”. 3 акумулятарамі клопату не мелі, бо дзве скрыні па дванаццаць вольтаў кожная былі часткай нашага бая-вога рыштунку. “Філіпс” служыў нам навінамі ды музыкай і на фрон-це, і па вайне. Гэтае радыё заехала з намі нават у Вялікабрытанію ў верасні 1946 года.
    Такім чынам, падрыхтаваныя і з запалам, набліжаліся мы да бе-рагоў Італіі, каб нарэшце дарвацца да немцаў і “злоіць ім скуру”.
    ІТАЛІЯ
    Дазволю сабе вярнуцца яшчэ да марскога падарожжа з Порт-Саі-да ў Егіпце да Таранта40 ў Італіі.
    Марскі канвой налічваў два дзясяткі транспартных караблёў, тры контратарпедаўцы і некалькі падводных лодак нашай аховы. На кож-ным транспартніку быў замацаваны процісамалётны паветраны шар на сталёвым тросе даўжынёй пяцьдзясят метраў. Адлегласць паміж караблямі 75-100 метраў. Контратарпедаўцы, як ганчакі, кружыліся вакол насдля абароны. Камандаваў канвоем польскі контратарпеда-вец SM “6lqzak”. Перадаваў нам, жаўнерам, праз рэпрадуктары польскія маршы і розныя народныя мелодыі.
    Па дарозе ў Італію напаткаў нас моцны шторм, які трываў двое сутак. Амаль усе жаўнеры пакутавалі на марскую хваробу. Хоць ні-чога, лічы, не елі, усё адно нудзіла страшэнна, і выварочвалася ўсё, што змаглі глынуць.
    На трэці дзень даплылі да порта Таранта, дзе нас высадзілі. Там ужо чакалі нашы грузавікі з шафёрамі, высланыя на тыдзень раней іншым канвоем.
    40 Порт на поўдні Італіі, куды ў снежні 1943 - сакавіку 1944 г. прыбывалі часціны 2-га Польскага корпуса, каб узяць удзел у італійскай кампаніі.
    62 ■ ІТАЛІЯ
    Размясцілі наш 10-ты батальён сапёраў у маёнтку нейкага гра-фа ці барона, што называўся Санта-Тэрэза. (У Італіі не менш як кожная чацвертая сяліба мае назоў святога або святой.) Неяк там атабарыліся і чакалі новых загадаў. Між тым пачалі мы знаёміцца з мясцовым насельніцтвам, што было нялёгкай справай, бо не ведалі італійскай мовы. Аднак неўзабаве палявая друкарня 2-га Корпуса выдала малы кішэнны польска-італійскі слоўнічак, які дапамагаў нам знайсці нейкае слова, скласці пытанне ці адказ. Італійская мова для нас, славянаў, лёгкая для вымаўлення. Нават калі не разуме-еш слова, лёгка яго паўтарыць. Нашы хлопцы, пасля больш чым паўтарагадовага знаходжання ў мусульманскіх краях, дзе нельга бы-ло мець зносін з мясцовымі людзьмі, нарэшце ў Італіі маглі задаво-ліць сваю цікаўнасць.