Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
Наш новаствораны плютон апынуўся ў 10-м батальёне сапёраў21, які складаўся з 1-й, 2-й (пантоннай і механічнай) кампаній і наша-га 10-га плютона абясшкоджвання бомбаў пад камандай палкоўніка Ежы Сахоцкага. Незвычайны чалавек, клапатлівы пра “сваіх хлопцаў”, якіх па нейкім часе ведаў усіх па імёнах. Часта нас наведваў, усё аглядаючы, пытаючыся і жартуючы. Да прыкладу: шэфам кухні ў
21 10-ты сапёрны батальён лічыўся агульнакорпуснай адзінкай і неўзабаве падпа-радкоўваўся камандзіру сапёраў 2-га Польскага корпуса.
50 • ІРАН,ІРАК
нашым батальёне быў сяржант на прозвішча Свірскі. А перад вай-ной сціплай ваеннай марынаркай22 Польшчы камандаваў таксама Свірскі, контр-адмірал23. Палкоўнік Сахоцкі часта наведваў кухню і пытаўся ў шэфа: “Пане адмірале, што пан падрыхтаваў цяпер на яду маім хлопцам?” Гэта быў пераважна рысавы суп і рысавая каша з катлетай з бараніны. Радзей гатавалі “сушаную бульбу” на нядзель-ны абед і часам кампот на дэсерт.
Зразумела, афіцэры сілкаваліся ў афіцэрскім казіно, але асобнай кухні не мелі, кармілі іх з батальённай, падавалі на стол тое самае, толькі, відаць, з нейкімі дадаткамі, якіх шараговыя і падафіцэры не атрымоўвалі.
Тым часам хлеба было малавата, давалі невялікі бохан - паўтара кілаграма натры асобы. Неўзабаве мясцовае курдскае насельніцтва, даведаўшыся, што нам не стае хлеба, пачало пасылаць да наша-га лагера дзяцей з ячменнымі праснакамі на продаж. А жаўнеры іх навучылі, што па-польску гэта называецца “хлеб”. Тыя не маглі вы-мавіць гук“х” і замест гэтага крычалі: “Клеб, клеб!"
Яшчэ на досвітку дзятва з хлебам у хусцінках падыходзіла пад на-шыя намёты - але здалёку - і гукала патроху: “Клеб, клеб”. А шостай жа гадзіне, як толькі гарніст іграў пабудку, адразу пачыналі амаль крычаць: “Клеб, клеб!” I ў іх куплялі гэтыя праснакі па 10 фільсаў.
Кожныя 10 дзён мы атрымоўвалі плату (жолд) - адзін ірацкі ды-нар, больш-менш раўназначны аднаму ангельскаму фунту стэрлінгаў. Дынар жа падзяляўся на 1000 фільсаў. Манеты былі 5, 10, 25, 50 і 100 фільсаў. Увесну 1943 года атрымалі гэтак званы трапічны да-датак - паўдынара. Нам выдалі таксама лёгкія трапічныя мундзіры, кашулі і шорты, ну і трапічныя коркавыя гэльмы, без якіх нельга ўдзень хадзіць па вуліцы, бо можна дастаць сонечны ўдар.
У сувязі з воднымі трэніроўкамі 10-ты сапёрны батальён размяш-чаўся бліжэй да ракі - той самай, што працякала праз Ханакін. 3 дру-гога боку знаходзіўся вялікі канал для арашэння палёў. Каб трапіць да сапёраў, трэба было пераехаць або перайсці цераз масток па-над каналам, збудаваны менавіта сапёрамі нашага батальёна.
На новым месцы дыслакацыі недзе ў сярэдзіне лістапада 1942 rofla жаўнераў пачалі інтэнсіўна трэнінгаваць, кожны аддзел па сваёй спецыяльнасці. Нас, “бамбоўцаў", таксама.
22 Марскі флот (польск.).
23 Ежы Свірскі (1882-1968), контр-адмірал (з 1932 г.), адзін з арганізатараў польскіх BMC у міжваенным часе. Ад 1925 г. займаў пасаду шэфа Кіраўніцтва вайскова-мар-скога флоту Польшчы. Камандаваў польскімі BMC у перыяд Другой сусветнай вайны (на эміграцыі).
ІРАН, ІРАК • 51
Пад час паветранай бітвы за Вялікабрытанію ў 1940-1941 гадах узнікла вялікая патрэба ў сапёрах-спецыялістах па абясшкоджванні бомбавых невыпалаў. Так склалася, што брытанцы напачатку такіх спецыялістаў не мелі, і інструктараў таксама не было. Трэба было навучацца ў часе налётаў. Быў гэта вельмі цяжкі перыяд, поўны ах-вяраў, але патроху брытанцы ў гэтай галіне навучыліся і прыдумалі шмат спецыяльных прыстасоваў для абясшкоджвання бомбаў.
Так што наш ллютон пачаў навучацца тады, калі брытанцы ў гэ-тай галіне ўжо дасягнулі вялікіх поспехаў, якімі і падзяліліся з намі.
Кожная бомба нагэтулькі эфектыўная, наколькі спраўны яе за-пал. У нямецкіх бомбах запалы былі электрычныя і дзейнічалі павод-ле прынцыпу кароткага замыкання: пры сутыкненні з цэллю ў запале ўзнікала замыканне, іскра трапляла на запал, з запала на дэтанатар, а потым на траціл у бомбе, які і выбухаў. Выкарыстоўвалі таксама запалы гадзіннікавыя, якія настаўляліся на выбух з затрымкай ад 2 да 74 гадзін. Іх звычайна ўжывалі ў бомбах, што глыбока пранікалі ў грунт, - для знішчэння стратэгічных аб’ектаў.
Перш чым паручніка Кэмпіньскага прызначылі, каб ён стварыў адпаведнае падраздзяленне і навучыў гэтай вельмі небяспечнай вайсковай спецыяльнасці жаўнераў, ён сам павінен быў прайсці на-вучанне. Таму быў накіраваны ў Цэнтр узбраення Брытанскай арміі на Блізкім Усходзе, які знаходзіўся ў Ісмаіліі, над Суэцкім каналам у Егілце. А цяпер, не трацячы часу, пачаў навучаць нас тэарэтычна. Урокі былі, як у школе.
Тым часам усё войска пачало атрымліваць зброю, транспарт ды іншае вайсковае абсталяванне. Трэба было “на гвалт” навучаць кі-роўцаў, бо іх паміж нас было няшмат. Наш “бомбавы плютон” атры-маў тры машыны трохтонкі, адну паўтонку, адну машыну-кампрэсар, якая абслугоўвала пнеўматычныя молаты. Камандзіру далі “Віліс”, якога нашы хлопцы назвалі “лазікам”, бо хоць быў лёгкай машынай, але меў чатыры вядучыя колы і могузбірацца нават на стромкую гару. Выдалі таксама адзін матацыкл для сувязнога. Наш плютон атрымаў таксама спецыяльнае абсталяванне для абясшкоджвання бомбаў, нават паравы кацёл на шэсць атмасфер ціску для іх “стэрылізацыі”, які я павінен быў вывучыць і пры патрэбе абслугоўваць. Пазней выкамбінавалі, што можам парай награваць ваду і ўжываць для ўласнага мыцця, бо не заўсёды было блізка да вайсковай лазні, а па-мыцца ж, аднак, трэба.
Надышла зіма, зразумела не такая, як у Беларусі. Удзень тэмпе-ратура была 18-20 градусаў, але ночы былі халодныя, і пад адной коўдрай спаць было халаднавата, таму накрываліся яшчэ і плашчом.
52 • ІРАН, ІРАК
Прыбылі да нас госці з айчынных краёў. Былі гэта цэнтральна-еўрапейскія шпакі, што прылятаюць зімаваць у Месапатамію. Дзеля сваёй бяспекі ўтвараюць тут незвычайна вялізныя чароды, бо на іх палююць сакалы, ястрабы, можа нават і арлы. He перабольшу, калі скажу, што ў такіх чародах дзясяткі тысяч птушак. Часта назіралі, як на іх палявалі сакалы. Драпежнікі ўзляталі над шпакамі, а потым маланкава нырцавалі ўніз, і так мусілі рабіць па некалькі разоў, па-куль удавалася схапіць у кіпцюры якую-небудзь птушку. Відовішча несамавітае. Часам шпакі абсядалі нашыя намёты, імтады кідалі не-даедзены рыс, які птушкі вельмі любілі.
Набліжалася свята Божага Нараджэння. На жаль, ялінак не было, але крыху зеляніны з пальмавых лістоў знайшлося. Мацнейшага ал-каголю таксама не было дзе знайсці, але піва мелі - у нашых канты-нах, салдацкіх сталоўках.
Кожны полк і батальён меў свайго капеляна, які ў нядзелю правіў набажэнства24. Праваслаўныя жаўнеры таксама мелі палявую капліцу і ў нядзелю, а таксама на праваслаўныя святы там збіраліся25. Яны былі ўжо з усіх падраздзяленняў, і там у вялікай колькасці слухалі малітвы праваслаўнага святара. Пасля заканчэння малітваў можна было бачыць большыя і меншыя купкі “сваякоў", жаўнераў з тых са-мых паветаў, гмінаў і мясцовасцяў, што размаўлялі міжсабой. У адну такую нядзелю, стоячы ў шарэнзе перад алтаром, адчуў раптам, што нехта на мяне ўзіраецца. Пачаў разглядацца ва ўсе бакі і ў пэўны момант нарэшце заўважыў свайго дзядзьку, які стаяў насупраць, гле-дзячы на мяне з усмешкай “ад вуха да вуха”. Быў гэта Зміцер Куніцкі з вёскі Бурмакі. Яго маці і мая бабуля былі роднымі сёстрамі з Кібуцяў. У верасні 1939 года быў у польскім войску і трапіў у савецкую ня-волю. Мусілі цярпліва чакаць канца набажэнства, каб прывітацца і паразмаўляць. Ён быў танкістам, і ягоны аддзел знаходзіўся непа-воддаль, за кіламетр ад майго, таму ад гэтага часу даволі часта су-стракаліся. Але не толькі з ім. У Корпусе былі дзясяткі тры, а можа і больш валожынцаў. Раскіданыя па ўсіх падраздзяленнях, толькі пры выпадку збіраліся па некалькі на “пагадушкі” пры шклянцы, a то і бу-тэльцы піва.
2,1 У верасні 1943 г. канчаткова было арганізавана праваслаўнае душпастырства ў Польскай арміі на Усходзе. Жаўнерамі ў гэты час апекаваліся тры капеляны. Пра-васлаўным капелянам агульнакорпусных аддзелаў быў а Іван Савіч, які паходзіў з Палесся.
25 Паводле звестак польскага камандавання, у 10-м сапёрным батальёне ў розны час лічба жаўнераў праваслаўнага веравызнання вагалася ад 64 да 100 чалавек.
ІРАН, ІРАК • 53
Божае Нараджэнне і Новы год 1943 года святкавалі мы ў Іраку. Рыштунак, цалкам новы, зброю, машыны ды ўсё іншае прывозілі ў порт Басра, а адтуль да нас - шашой або вузкакалейкай, якая ішла з Багдада да канцавой станцыі Гялюль, паблізу дыслакацыі Арміі. Во-сеньская дажджлівая пара скончылася, і з новай зброяй можна было азнаёміцца і папрактыкавацца. Усе падраздзяленні былі занятыя тым азнаямленнем. Зразумела, нас, “бамбоўцаў", гэта таксама не мінула.
Наш паручнік Кэнпіньскі знаёміў нас, пакуль што тэарэтычна, як абясшкоджваць бомбы. Былі мы як на нейкім “факультэце”, укладаў ён нам у галовы вельмі старанна і дакладна, наколькі гэта было маг-чыма. Вучыў і “практычна” таксама.
Каб у пустыні не нудзіцца, займаліся мы і спортам, пераважна футболам і валейболам. Палявая друкарня выдала некалькі кніжак: “Трылогія” і “Крыжакі” Сянкевіча, “Прыгажосць жыцця” і “Попел’’ Жа-ромскага, “Эмансіпанкі” Пруса. Акрамя таго друкавалі “Дзённік жаў-нера”26 і тыднёвік “Ожэл Бялы”27. Былі таксама дзве тэатральныя тру-пы, якія давалі спектаклі і канцэрты. Словам, рабілася, што можна, каб жаўнер далёка ад дому, сям'і і Бацькаўшчыны, мог неяк вытры-маць гэтую разлуку і гэты ненармальны побыт.
Чуючы спажыву, да нашых “намётавых кватэр” падыходзілі бяз-домныя, звычайна беспародныя, сабакі, таму шмат якія аддзелы іх “прыкармілі”, і іншых звяркоў таксама. На шляху з Ірана ў Ірак хлоп-цы з транспартнай кампаніі купілі ў нейкага персідскага браканьера пару медзведзянят і назвалі іх Войтэк і Бася. Зразумела, мядзведзя-няты праз некалькі месяцаў выраслі і былі немалой забаўкай для жаўнераў. Здаецца, іх навучылі нават грузіць на машыны скрыні з амуніцыяй. Пазней давезлі іх ажно ў Брытанію, дзе ўрэшце аддалі ў звярынец у Шатландыі28. У нашым батальёне нехта з жаўнераў трымаў нават галубоў.
Улетку 1943 года 10-ты сапёрны батальён правёў гэтак званыя водныя вучэнні, якія адбываліся на рацэ Еўфрат, у мясцовасці Ха-