• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога да свабоды  Мікалай Махнач

    Доўгая дарога да свабоды

    Мікалай Махнач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 135с.
    Мінск 2014
    52.06 МБ
    Да нашага месца дыслакацыі пачалі падыходзіць дзяўчаты і пы-тацца, ці не маем даць ім што памыць або зацыраваць. Зразумела, былі і такія, што прапаноўвалі іншыя “паслугі”. Камандаванне, аднак, праявіла пільнасць і адным з першых загадаў быў прымусовы пра-гляд фільмаў пра заразныя хваробы, што “астудзіла” нашыя хаценні.
    Жаданне ўбачыць край і сустрэцца з людзьмі было вялікае, таму ўдвух або ўтрох пачалі мы знаёміцца з найбліжэйшай мясцовасцю. Адзін з нашых хлопцаў прынёс навіну, што ў аднаго гаспадара за два ці тры метры ад уваходных дзвярэй дома тырчыць, уклініўшыся, бом-ба. Хтосьці сказаў пра гэта нашаму камандзіру Слаўку Кэнпіньскаму. А наш жа плютон сапёраў - трыццаць два жаўнеры - спецыяльна быў навучаны абясшкоджваць бомбы. Дык, натуральна, гэта было нашым заданнем. Адразу ж паручнік Кэнпіньскі ўзяў з сабой чатырох сапёраў і пайшоў праверыць. У гэтай групе быў і я. Як выявілася, там была 50-кілаграмовая ангельская бомба, скінутая з самалёта на ніз-кім палёце. Млынок ад запальніка ў бомбе не паспеў выкруціцца і не вызваліў ігліцу, таму бомба не выбухнула. Яна толькі ўваткнулася ў вапняковую скалу на трэць даўжыні і палохала беднага італійца. Вя-дома, чалавек баяўся. Жонку і дзяцей ён адправіў да цешчы, а сам круціўся каля хаты, бо меў нейкую свойскую жывёлу, здаецца, асла, карову і некалькі авечак, якіх трэба было даглядаць. У хату, асцера-гаючыся, лазіў праз бакавое вакно.
    Высветліўшы, што бомба фактычна не ўяўляе небяспекі, паручнік загадаў раскапаць трохі грунт навокал яе. Мы прывязалі трос за хвост і, на ўсякі выпадак, з адлегласці нейкіх дваццаці пяці метраў, з-за каменнага муру, тузануўшы, выцягнулі бомбу. Завалаклі яе да-лей у аліўкавы сад і падарвалі, не прычыніўшы нікому ніякай шкоды.
    ІТАЛІЯ • 63
    Удзячны гаспадар не мог нарадавацца, нешта ўсё гаварыў, гаварыў, якія мы “boni е brave, е molte brave”. Пазней, як спазналі трохі мову, даведаліся, што гэта значыць “вельмі добрыя і мужныя”. Абдарыў нас дзвюма бутлямі хатняга віна і кошыкам мандарынаў.
    Гэта была наша першая абясшкоджаная бомба. Пазней, за час знаходжання ў Італіі, плютон ліквідаваў шэсцьдзясят пяць тон ня-мецкіх, ангельскіх і амерыканскіх бомбаў. Амерыканскія і ангельскія лётчыкі бамбілі нямецкія пазіцыі, і таксама не ўсе бомбы разрываліся. Але немцы звычайна іх не чапалі, бо часцей за ўсё адступалі. Войскі альянтаў, вызваліўшы тэрыторыі, на якіх знаходзіліся тыя бомбы, му-сілі іх знішчаць, бо яны маглі быць небяспечнымі і для нашых войскаў, і для мірных жыхароў. Наш плютон і займаўся іх ліквідацыяй.
    У 2-м корпусе быў толькі адзін такі плютон. Брытанцы мелі цэлы батальён, гэта значыць, тры плютоны41. He ведаю, ці былі там у аме-рыканцаў такія спецыялісты, бо ніколі іх не сустракалі.
    Тым часам мы чакалі далейшых распараджэнняў, і праз нейкія во-сем-дзевяць дзён атрымалі загад размінаваць два кіламетры міннага поля, на якім было больш за пяць тысяч нямецкіх процітанкавых Mi-Hay Тыдні два спатрэбілася нам, каб справіцца з гэтым заданнем. Міны ляжалі ў падмоклым полі шэсць ці сем месяцаў і шмат якія па-ржавелі. Але гэта не зрабіла іх бяспечнымі. Дзякаваць Богу, нам уда-лося размінаваць тое поле без аніякіх эксцэсаў.
    Пад час знаходжання ў “Святой Тэрэзе” прызначылі мяне памоч-нікам кухара, і я павінен быў уставаць на гадзіну раней, каб гатаваць снеданне. Таму калі-нікалі па абедзе, памыўшы каструлі, клаўся я на сваім палявым ложку гадзінку падрамаць. Аднаго разу прачнуўся ад таго, што мой ложак моцна скалануўся. Думаю, на якое ліха нехта мяне будзіць? Выявілася, гэта не што іншае, як вулкан Везувій, які быў ад нас на адлегласці паўтары сотні кіламетраў. ён час ад часу “чхаў, або кашляў”, выкідваў трохі пары і попелу. А гэтым разам крыху болей. Праз два тыдні, калі наш плютон перабіраўся на новае месца, мы праязджалі якраз каля гэтага вулкана і самыя бачылі: мясцовасць была засыпаная вулканічным попелам, які яшчэ не змылі дажджы.
    Наш камандзір наважыўся затрымацца на пару гадзін у адкапа-ным старажытным горадзе Пампеі, каб пры выпадку наведаць гэтыя раскопкі. Нягледзячы на ваенны час, выпадковая экскурсія была надзвычай цікавая.
    41 Батальён складаўся з ротаў (кампаній). Таму, відаць, тут маюцца на ўвазе ме-нав'гга роты.
    64 • ІТАЛІЯ
    Ужо добра папоўдні, праехаўшы праз Неапаль, прыбылі ў горад Ізернія ў правінцыі Кампабаса - на новае месца дыслакацыі, за ней-кія трыццаць кіламетраў ад сумна вядомага цяпер Монтэ-Касіна. У Ізерніі ўжо гатовае было для нас “pole do popisu” (“магчымасць праявіць сябе”). Мы абясшкодзілі тут з дзясятак нямецкіх бомбаў, скі-нутых на чыгуначную станцыю і масты. Справіліся з заданнем без ахвяраў. Галоўная ўмова пры знішчэнні бомбаў - падрываць іх, калі гэта магчыма, там, дзе яны знаходзяцца. Аднак калі бомба трапілася ў стратэгічным месцы, дзесьці пры мосце, будынку, чыгуначныхстан-цыйных або партовых збудаваннях, то даводзілася рабіць рызы-коўныя складаныя захады, каб яе абясшкодзіць.
    Тым часам 2-гі Корпус рыхтаваўся да нггурму Монтэ-Касіна. Наш плютон удзелу ў наступленні не браў, але было іншае небяспечнае заданне. Немцы выявілі галоўную кватэру камандавання корпу-са ў аліўкавым гаі і спрабавалі разбамбіць з самалёта. Скінулі во-сем бомбаў, аднак у цэль не трапілі. 3 нейкіх прычын яны нават не выбухнулі. Далажылі нашаму камандаванню і паслалі больш за дзя-сятак хлопцаў на чале з нашым камандзірам высветліць, чаму яны не разарваліся. Магчыма, у бомбах пастаўлены механізм з зацяж-ным дзеяннем, і яны могуць выбухнуць праз некалькі гадзін? Часцей за ўсё гэта выявіць няпроста, бо кожная скінутая бомба ўваходзіць у зямлю на глыбіню ад аднаго да трох метраў, залежна ад грунту. Тады трэба капаць шахту, каб да яе дабрацца. Часта сценкі абсы-паюцца, і, каб яе дастаць, даводзіцца шахгу ўмацоўваць шалёўкай. Бывае, што выступае вада, тады трэба яе выпампоўваць. Пакуль да той “д’ябліцы" чалавек даступіцца, мінае не адна гадзіна, і ўвесь гэты час трзба быць асцярожным, каб не памыліцца.
    Усе бомбы ў гаі мы шчасліва абясшкодзілі.
    Згадаю пра камандзіра нашага плютона паручніка, а пазней ка-пітана, Расціслава Кэнпіньскага. ён служыў кадравым афіцэрам гэ-так званых чыгуначных сапёраў пад Варшавай у Легіянове. Пад час змагання з немцамі ў верасні 1939 года апынуўся ў савецкім палоне. Прадчуваючы найгоршае, зняў з сябе афіцэрскую форму, апрануў жаўнерскую з забітага і трапіў у няволю як шараговы. Змяніў такса-ма прозвішча і заявіў, што прафесія яго тэхнік-дантыст. Ён шмат што ведаў з гэтай прафесіі, бо дантыстам працавала ягоная жонка. Гэткім спосабам пазбег лёсу афіцэраў, расстраляных у Катыні.
    Ягоны бацька за царом Мікалаем быў галоўным кіраўнічым чы-гуначных шляхоў па Віленскай губерні. Маці была з Украіны, і дома размаўлялі часцей па-расейску, чым па-польску.
    ён часта любіў са мной пагаварыць па-расейску “наеднне”.
    ІТАЛІЯ • 65
    Пасля пераможнай, але крывавай бітвы пад Монтэ-Касіна42 польскаму корпусу далі пару дзён на адпачынак. Нас перавялі на новую пазіцыю на беразе Адрыятычнага мора ў правінцыі Аскалі-Пі-чэна. Мы занялі нейкія 35-40 кіламетраў узбярэжжа. Гэтым разам мы павінны былі наступаць уздоўж Адрыятычнага ўзбярэжжа кірункам на партовы горад Анкона.
    Наш камандзір плютона, ужо вылучаны на званне капітана, зага-дзя выслаў адзін аўтамабіль і некалькіх сапёраў да Адрыятыкі, каб заняць і падрыхтаваць новае месца дыслакацыі. Праз некалькі дзён прыехала рэшта нашага “бомбавага плютона”, і адразу адбылося вельмі сумнае для нас здарэнне. Дык вось, на новым месцы быў на-лёт нямецкага самалёта, які скінуў некалькі бомбаў на новую нашу пазіцыю ў мясцовасці Порта-Рыканаці, курортна-пляжным пасёлку.
    Самое бамбаванне вялікай шкоды не нарабіла. Усе прысутныя пахаваліся хто куды і пасля налёту павылазілі з схованак. Ніхто не думаў, што адна з бомбаў мела гадзіннікавы механізм. Яна неспадзя-вана выбухнула праз нейкія паўгадзіны. Двух нашых таварышаў, што стаялі каля адчыненых дзвярэй, забіла асколкамі. Гэта быў адзіны ў нашым плютоне трагічны выпадак цягам Італійскай кампаніі.
    I сумна, і прыкра, што двое маладых хлопцаў загінулі пры такіх неспадзяваных абставінах. Але ж гэта вайна...
    Недалёка ад Порта-Рыканаці знаходзіцца мястэчка Лярэта, дзе збудавана базіліка ў імя Маці Божай Лярэтанскай. Паданне свед-чыць, што дамок, у якім пасля смерці Хрыста пасяліліся Маці Божая і апостал Ян, быў цудоўным чынам перанесены анёламі ў Лярэта дзесьці ў сёмым-восьмым стагоддзі.
    Дык вось, па-над тым невялікім, шэсць на шэсць метраў, дамком, што застаўся ўсярэдзіне, пабудавана святыня. Яна мае дзесьці блізу дваццаці мазаічных алтароў, прысвечаных усім каталіцкім краінам. Ёсць там і “польскі алтар", на якім паказаны дзве гістарычныя сцэны: кароль Рэчы Паспалітай Ян Сабескі пад Венай і Юзаф Пілсудскі пад Варшавай.
    Пад час налёту нямецкіх самалётаў на польскія вайсковыя часці-ны, што знаходзіліся каля Лярэта, адна з запальных бомбаў трапіла ў базіліку, і ўзнік пажар. На шчасце, 10-ты батальён сапёраў, куды ўваходзіў і наш плютон, патушыў пажар, і святыня не дужа пацярпе-ла. Біскуп асабіста падзякаваў нашаму палкоўніку Ежы Сухоцкаму за тушэнне пажару і выратаванне базілікі.
    42 2-гі Корпус браў удзел у баявых дзеяннях ля Монтэ-Касіна ў перыяд 11-18 траў-ня 1944 г. Гэтая была першая буйная баталія корпуса на тэрыторыі Італіі.
    66 • ІТАЛІЯ
    Пасля некалькіх тыдняў перадыху 2-гі Корпус пачаў баявыя дзеянні супраць немцаў. За мэту новага наступу паставілі захоп пор-та Анкона. Там меліся аднавіць партовыя докі ды прымаць караблі з амуніцыяй для войскаў альянтаў.
    Той парою я грунтоўна зацікавіўся італійскай мовай. Удалося набыць адпаведны слоўнік, і я пачаў паўтараць пачутыя словы ды шукаць іх значэнне ў слоўніку. А пасля, калі ўжо запомніў некалькі словаў, пачаў спрабаваць будаваць сказы. Спрыяла і тое, што іта-лійцы ўвогуле гаваркі народ і ў часе размовы дапамагаюць сабе рукамі ды мімікай. Вядома, хтосьці павінен будзе растлумачыць сёе-тое з граматыкі. Але на тое будзе яшчэ пара, бо пад час ваенных дзеянняў вучыцца немагчыма.
    Тым часам ліпнёвае сонца і спяката пачалі нам давацца ў знакі. Ба-лазе мора было блізка і можна было час ад часу астудзіцца купаннем.