Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
У вайсковым лагеры ў Бары жылося нам зручна, нібы ў сваякоў. Усе баракі былі з выгодамі ды, як на вайсковае паселішча, выглядалі нават прыемна. Была добра абсталяваная кухня з печчу, каб выпя-каць хлеб. Апрача нашага плютона, тут атабарыліся іншыя вайско-
БРЫТАНІЯ • 75
выя падраздзяленні. У адным з іх знайшоўся прафесійны пекар. 3 прызначаным яму памочнікам ён пачаў пячы добры жытні хлеб, якім жаўнеры былі вельмі задаволеныя. А найбольш, бадай, хлеб спадабаўся ангельскаму сяржанту, гаспадарчаму адміністратару ла-гера. Ён вельмі палюбіў наш хлеб, а таксама кухню ды браў з сабою бохан хлеба для сваёй сям’і.
У лагеры ні заняткаў, ні муштры практычна ўжо не было, з вынят-кам працы дзеля ладтрымання парадку. Пачалі нас вучыць ангель-скай мове, аднак клопатбыў, штотолькі лічаныя між нас ведалі нешта па-ангельску і не маглі навучаць іншых. Нарэшце да нас пачалі пры-ходзіць жаўнеры з 1-га Корпуса51, які знаходзіўся ў Вялікабрытаніі. Яны ведалі ангельскую мову даволі добра, і слрава пасунулася.
У горадзе Бары была вельмі вялікая танцавальная зала, дзе ці не тры разы на тыдзень адбываліся вечарыны. Тыя, хто любіў музыку і танцы, а да іх належаў і я, хадзілі туды сама меней адзін раз, у су-боту. Уваход каштаваў тры шылінгі. У гэтай танцавальнай зале не прадавалі ніякага алкаголю. Мы маглі купіць сваёй партнёрцы толькі газаваную ваду, гарбату або каву ды якое-небудзь печыва. Заўважу, што ніколі на танцах мы не бачылі, каб хто-небудзь з ангельцаў учыніў бойку. У той час можна было бачыць маладых мужчынаў яшчэ ў мундзірах, то і нас, польскіх жаўнераў, лёгка прымалі за ангельскіх. Мы былі маладымі, і хоць наша будучыня не малявалася ў ружовым колеры, трэба было неяк залагодзіць сум па родным краі і сям’і.
Знаходжанне нашага плютона ў Бары было нядоўгім, можа ча-тыры-пяць тыдняў. Мы ўжо пачыналі прызвычайвацца да мясцовых умоў, а тут зноў загад пакаваць наш сціплы вайсковы скарб: два мун-дзіры, парадны і будзённы з ціку, дзве пары абутку (адна пара што-дзённая вайсковая, адругая-чаравікі, купленыя за асабістыя грошы, каб выйсці ў горад). Нам выдалі таксама дзве-тры пары бялізны, тры пары шкарпэтак з воўны, паліто (“шынэль”), зялёны берэт і пілотку ды, вядома, кацялок з лыжкай, відэльцам і нажом, - без гэтых рэчаў аніякі жаўнер не можа абысціся. Ага, забыўся яшчэ пра два пледы для кожнага.
Загрузіліся ў выдзелены нам пасажырскі вагон з мяккімі сядзеннямі. Пасля нейкіх пяці гадзін язды цягнік спыніўся. Мы
51 1-шы Польскі корпус быў створаны ў Вялікабрытаніі з паасобных польскіх вай-сковых фармаванняў, якія ў чэрвені 1940 г. эвакуяваліся з Францыі. У склад корпуса першапачаткова ўваходзілі 1-я танкавая дывізія і 1-я асобная парашутная брыгада. Корпус ніколі не дасягнуў поўнага колькаснага складу і да канца вайны знаходзіўся ў стане арганізацыі.
76 • БРЫТАНІЯ
прыехалі ў горад Ньюпарт, што ў Паўднёвай Валіі. 3 станцыі павезлі аўтобусам у малое мястэчка Кастлтаўн, што знаходзіцца паміж Нью-партам і Кардыфам - сталіцай Валіі.
Раскватаравалі нас у вельмі прыгожым ды з выгодамі замач-ку - палацы, які дагэтуль быў сядзібай нейкай брытанскай вайско-вай часціны. Наўзбоч палаца стаяў гараж, на трэцім паверсе якога была кватэра, прызначаная, відаць, для шафёра або для нейкай ін-шай хатняй прыслугі. Палац быў абкружаны даволі вялікім садам з аранжарэяй, з разнастайнымі кустамі, што цвілі вясною. Сам зама-чак называўся Вэнтлук-Кастл. Гэта было ўладанне нейкіх валійскіх Вэнтлукаў, што напэўна паходзілі з шляхты, а можа нават з брытан-скай арыстакратыі. Як вядома, на час вайны брытанскі ўрад шмат такіх уладанняў прызначыў узброеным сілам сваёй краіны дзеля ка-рыстання. Ад брытанскіх жаўнераў засталіся ложкі і кухонныя пры-лады - рэчы, якія нашаму ллютону дужа прыдаліся. Нас адразу пе-радалі пад брытанскае вайсковае кіраўніцтва, што знаходзілася ў Кардыфе. На другі дзень нам вылучылі два вялікія грузавікі.
Капітан Расціслаў Кэнпіньскі, перш чым мы пачалі распакоўвацца, распарадзіўся пачаць генеральнае навядзенне парадку, каб давесці да ладу памяшканні: ён вельмі не любіў балагану. Мы вычысцілі ўсё хутка і спраўна. Рассялілі нас у асобных пакоях, а сам камандзір і яго намеснік паручнік С. Твароўскі занялі два пакоі на другім паверсе.
Навошта брытанцы пасялілі нас гэтак далёка - ажно ў Паўднёвай Валіі і да таго ж у такім шыкоўным замачку? Неўзабаве мы пачулі адказ на гэтае пытанне. Нямецкая авіяцыя вельмі часта бамбавала тутэйшыя стратэгічныя аб’екты. 3 таго часу засталося шмат бомбаў, якія не выбухнулі і якія трэба абясшкодзіць. Яны ляжалі ў зямлі ўжо два-тры і больш гадоў, але, каб іх дастаць, трэба было мець адпа-ведныя веды і спрыт. А наш плютон такі досвед якраз меў. Мы, праў-да, не ведалі, ці гэта быў загад брытанскіх уладаў, ці можа толькі хаўрусная прапанова на доказ братэрства па зброі.
Фактычна аўтарытэт плютона не паніжаўся, а хутчэй набываў пэўныя плюсы ў вачах нашых брытанскіх гаспадароў. А нам, “бам-боўцам”, за цяжкую і небяспечную работу падвысілі порцыю харчу, хоць яшчэ некалькі гадоў брытанцы жылі на картачнай сістэме.
Сталіца Валіі налічвала блізу шасцісот тысяч жыхароў, мела вя-лікі порт і шмат разнастайных прамысловых прадпрыемстваў, таму, як я ўжо казаў, немцы часта бамбавалі горад. Каля электрастанцыі засталіся два дзясяткі неразарваных бомбаў. Мы адразу пачалі іх вы-копваць. Важылі яны звычайна па дзвесце пяцьдзясят кілаграмаў.
БРЫТАНІЯ • 77
Былі і меншыя, па пяцьдзясят кілаграмаў, а адна знайшлася аж на паўтоны. Нашая задача спрашчалася тым, што камандаванне бры-танскіх сапёраў дакладна ведала, дзе кожная бомба знаходзіцца. А чаго яны не маглі ведаць, дык толькі таго, на якой глыбіні яна засе-ла ці ўваткнулася.
Мы пачыналі звычайна капаць шахту. Часта зямля абсоўвалася, і тады мусілі абшалёўваць сценкі раскопу. Часам падцякала вада, якую высмоктвалі бензінавымі помпамі. Некаторыя з тых бомбаў убі-ліся ў зямлю надта глыбока - аж да шасці-сямі метраў.
Працу пачалі ў лістападзе 1946 года. Было даволі холадна і вет-рана, ды і частыя дажджы перашкаджалі нашай працы.
Мы, “бамбоўцы”, мелі нашытыя на левым рукаве ніжэй за ло-каць спецыяльныя знакі нашай “піратэхнічнай спецыяльнасці”. Гэ-тыя знакі брытанцам былі добра вядомыя, а таму мы хутка адчулі іх прызнанне і павагу. Нас называлі “спраўнымі польскімі хлопцамі’’ і дзякавалі за паслугу. Часта нас частавалі цыгарэтамі, гарбатай, а ўвечары, калі хто трапляў у піўную, ставілі піва. Нашы кантакты стрымліваліся толькі тым, што мы не гаварылі па-ангельску. Брытан-цы ўжо ведалі, што большасць польскіх жаўнераў не хоча вяртацца на Бацькаўшчыну, бо ўладу там захапілі камуністы і людзі знаходзяц-ца пад жорсткім ціскам і наглядам.
У тым часе, у канцы 1946 і пачатку 1947 года, у Вялікабрытаніі было больш за дзвесце тысяч польскіх жаўнераў: лётчыкаў, маракоў, пяхотнікаў ды іншых. Польскія ўзброеныя сілы былі тады трэцяй па-водле велічыні (пасля амерыканцаў і брытанцаў) арміяй на Захадзе52.
Мушу, аднак, вярнуцца да абясшкоджвання бомбаў. He памятаю дакладна, колькі нам часу спатрэбілася, каб ачысціць тэрыторыю электрастанцыі ў горадзе Кардыф, але ўрэшце мы скончылі гэтую працу пад апладысменты гарадскіх уладаў і брытанскіх сапёраў. Пасля яны нас спецыяльна запрасілі наведаць іх казармы, а такса-ма “сапёрскі музей”, які знаходзіўся якраз у горадзе Кардыф. Там, напрыклад, мы ўбачылі нашу старую знаёмую - 75-кілаграмовую бомбу, якую наш узвод абясшкодзіў пад час бітвы за Монтэ-Касіна. Мы тады “выпаласкалі” з яе траціл ды пустую “шкарлупу” перадалі брытанскім сапёрам як рэдкі экзэмпляр. Таблічка побач з корпусам бомбы нагадвала і тлумачыла, хто яе абясшкодзіў, дзе і калі. Тое, што брытанскія сапёры гэтак адзначылі наш плютон, было вельмі годным з іхнага боку жэстам.
52 На момант заканчэння Другой сусветнай вайны ў Польскіх узброеных сілах на Захадзе служылі 228 тыс. чал.
78 • БРЫТАНІЯ
На захад ад горада Кардыф знаходзіцца невялікі гарадок Порт-Тэлбат, але там вялікі металургічны завод і вялікая фабрыка коксу. Дык не дзіва, што нямецкая авіяцыя бамбіла гэтыя аб’екты. I тут засталіся бомбы, якія не выбухнулі. Колькі іх было, ужо не памятаю. Заселі яны недалёка ад сцен завода і каксоўні. У тым месцы было вельмі цёпла, часам нават горача, што само па сабе магло спрычыніцца да выбуху. Гэты горад знаходзіўся далёка ад нашага часовага месца кватара-вання, таму восем жаўнераў і адзін падафіцэр пасяліліся ў гардэробе каксоўні. Яны працавалі тыдзень, а потым іх мянялі чарговыя восем калегаў з адным падафіцэрам. Абед нам прывозілі аж з Кастлтаўна. Акрамя таго, мы падагравалі кансервы. У гардэробе быў “кіпяцільнік”, і можна было заварваць гарбату або каву.
Увечары мы звычайна хадзілі на кухаль піва. Вестка пра тое, што “польскія бомбавыя спецыялісты” выкопваюць каля каксоўні і мета-лургічнага завода нямецкія бомбы, хутка разнеслася па ўсім гора-дзе. I вось калі мы аднойчы зайшлі ў паб, гэта значыць у піўную, то адразу ж нам зафундавалі піва. Ангельцы вельмі любяць піва. А іх-ная кухня даволі далёкая ад добрай, тым больш калі прадукты ніз-какаларыйныя і даюцца на карткі. Дык людзі півам дапаўнялі няста-чу калорый. Апрача таго, піва для звычайнага грамадзяніна каштуе параўнаўча танна, і кожны можа дазволіць сабе выпіць кухаль або нават два. У пабе абавязкова ёсць фартэпіяна, і заўсёды хтосьці з прысутных гасцей сядае за інструмент і пачынае граць, звычайна вя-домую або папулярную песню. Іншыя адразу пачынаюць спяваць ва ўнісон, і гулянка раскручваецца.
Чаго ангельцы ніколі не рабілі, дык толькі аднаго: не запрашалі нас, жаўнераў, у свае дамы, як гэта рабілі італійцы. Ці таму толькі, што харч быў рацыянаваны і не было чым пачаставаць, ці то нейкая боязь да чужаземца - не ведаю, а магчыма, яны проста былі асця-рожнымі. Крыху пазней мы даведаліся, што брытанцы ўвогуле ста-вяцца да знаёмстваў з пэўнай засцярогай, каб не выйшла, як у той прымаўцы: “Што раптоўнае, тое ад д’ябла”. Але ўжо калі пасябру-юць, дыктая дружба шчырая і трывалая. У горадзе Порт-Тальбат мы выкапалі чатыры ці пяць бомбаў (дакладна не памятаю) і задаволе-ныя вярнуліся ў наш Вэнтлук-Кастл.
Набліжаліся свята Божага Нараджэння і Новы 1947 год. Кожнаму з нас, жаўнераў, набягалі думкі пра дом, сям’ю і Бацькаўшчыну. Аж залішне мы ведалі, што там не вельмі добра. А сама горай, што не ставала хоць якіх-небудзь вестак з роднага краю. Я - ужо каторы раз -пасылаю кароценькі ліст маме ў Валожын, што жыў і здароў. А мі-