• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога да свабоды  Мікалай Махнач

    Доўгая дарога да свабоды

    Мікалай Махнач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 135с.
    Мінск 2014
    52.06 МБ
    БРЫТАНІЯ • 83
    Польскае войска ды звяртаюцца да кіраўнікоў заводаў і фабрык, каб прымалі былых вайскоўцаў на працу і такім чынам дапамагалі ім па-чаць цывільнае жыццё ды асімілявацца ў брытанскім грамадстве. I ён гатовы прыняць на працу дванаццаць-пятнаццаць хлопцаў. Міс-тэр Гудсан пакінуў назоў сваёй фірмы і адрас. Пазней, праз нейкія тры месяцы, дзясяцера з нас пакарысталіся гэтай прапановай.
    Мы прыехалі ў Кастлтаўн, у вялікі вайсковы лагер, што называўся Фокслей-Камп і знаходзіўся недалёка ад горада Герфорд у Сярэдняй Англіі. Жылі там некалькі тысяч жаўнераў, і ў той сціжме праз пару дзён я сутыкнуўся “лоб у лоб” з былым вучнем валожынскай “паў-шэхнай" школы. Я яго добра памятаў, хоць ён і вучыўся на два кла-сы вышэй за мяне. Гэта быў Аляксандр Карузін, сын валожынскага суддзі. Ягоная сям’я жыла ў гэтак званых Доміках. Некалькі разоў пасля той сустрэчы мы спатыкаліся, але дэмабілізацыя неўзабаве нас раздзяліла, і я не ведаю, дзе ён пасля падзеўся. А шкада.
    Нас пачалі па некалькі чалавек выклікаць у спецыяльныя дэма-білізацыйныя пункты, рабілі нам новыя дакументы, а мы падпісвалі абяцанне нашай лаяльнасці да ўладаў Яго Каралеўскай Мосці. Пасля падпісання гэтых дакументаў ды атрымання копіі ў рукі кож-наму выдалі таксама паштовую ашчадную кніжку. У кніжку на маё прозвішча была ўпісана сума трохтыднёвага заробку - дваццаць адзін фунт стэрлінгаў. А яшчэ выправілі нас у адну мясцовасць, дзе быў склад з цывільнай вопраткай. Там нам дазволілі выбраць гарні-тур ды кашулю і гальштук - як пасаг у цывільнае жыццё. Аднак па-кінулі нам і нашы суконныя ды палатняныя мундзіры, у якіх мы пасля хадзілі на працу, а таксама і абутак.
    Як на мой розум, то брытанцы, калі браць пад увагу абставіны, у якіх апынулася тады Польскае войска, абышліся з намі прыстойна і справядліва. Хто наважыўся вярнуцца ў Польшчу або, напрыклад, у савецкую Беларусь, атрымоўваў, мне здаецца, на дарогу больш грошай. Але тыя грошы, як я здагадваюся, забралі ў іх адразу, як толькі яны вярнуліся дамоў, або памянялі на бязвартасныя рублі.
    Атрымаўшы гарнітур, кашулю з гальттукам ды капялюш (пра які забыўся згадаць), мы вярнуліся ў лагер Фокслей, каб забраць рэшту нашых клункаў ды памятак, якіх крыху назбіралася на ваеннай да-розе. Мы развіталіся з камандзірамі 10-га плютона абясшкоджвання бомбаў ды з калегамі. I удзесяцёх, ужо як цывільныя, паехалі зноў у Ньюпарт у Паўднёвай Валіі працаваць на бетонным заводзе, што называўся Hodson Concrete Produckts Lmt. i належаў да Corporation Rd. Newport Mon.
    84 • БРЫТАНІЯ
    Найперш мусілі знайсці кватэру. Купілі мясцовую газету, дзе звы-чайна друкавалі абвесткі, хто і за колькі здае пакой. To я і мой ка-лега Зыгмусь Крагель, родам з Беластока, знайшлі пакойчык з дву-ма ложкамі ў адной сям'і, што мела даволі прасторны дом ды тры пакоі здавала адзінокім мужчынам. Знайшлі з дапамогай Зыгмусевай паненкі - ангелькі, з якой ён пазнаёміўся яшчэ тады, як мы жылі ў Кастлтаўне.
    За пакойчык на дваіх з харчаваннем мы павінны былі плаціць два фунты стэрлінгаў штотыдня - даступныя для нас умовы. Заплацілі мы наперад, аддалі гаспадыні таксама нашыя толькі што атрыманыя харчовыя карткі, каб яна магла выкупляць прызначаныя нам пра-дукты. Апрача Зыгмуся і мяне, у нашых гаспадароў жылі чацвёра мужчынаў: адзін шатландзец і тры ангельцы. У аднаго з ангельцаў не было рукі, якую ён страціў на вайне. Жыў тут яшчэ адзін хлопец з Югаславіі, што працаваў дзесьці кухарам, і з ім мы маглі крыху па-разумецца. Рэшта нашых цывільных “бамбоўцаў” таксама знайшлі жытло, рассяліліся па двое.
    Наша гаспадыня місіс Форж мела невялікую крамку з гароднінай і садавіной. Вядома, яна ахвотна гатавала нам шмат страваў з гарод-ніны, хоць, як пераважная большасць ангелек, найлепшаю кухаркай не была. Увогуле, стравы ангельскай кухні не вызначаюцца адмет-ным смакам.
    Калі мы наступным днём удзесяцёх прыйшлі на працу ў бетаняр-ню, спадар Гудсан асабіста прывітаў нас і пазнаёміў з сваім сынам Базылём, які таксама быў звольнены з службы ў брытанскім войску, і кіраўніком канцылярыі фірмы спадаром Ўільямсам. Напачатку, пас-ля абавязковых працэдур афармлення на працу ды перапісвання нашых адрасоў, нас правялі па ўсім прадпрыемстве, паказалі і пазнаёмілі, называючы імёны работнікаў і майстра. Нам заявілі, што напачатку наш заробак будзе чатыры фунты і восем шылінгаў за ты-дзень (у Вялікабрытаніі тады быў абавязковы 45-гадзінны працоўны тыдзень), а таксама што пачынаем а восьмай гадзіне раніцы, a 915 бу-дзем мець кароткі перапынак, каб выпіць кубачак гарбаты або кавы ды што-небудзь з’есці. Ад дванаццатай да трынаццатай гадзіны -абед, а скончваем працу а пятай гадзіне надвячоркам.
    На гэтым заводзе выраблялі пліты для тратуара, вулічныя бар-дзюры, жалезабетонныя слупы для агароджвання палёў, лугоў і гэ-так далей. Было і штосьці зусім новае для нас, замежнікаў, шгасьці падобнае да “пустакоў” - з шлаку, які змешвалі з вадой і цэментам.
    БРЫТАНІЯ • 85
    3 гэтых блокаў складвалі нутраныя сцены мураваных дамоў. Таму сама бетанярня знаходзілася побач з вялізным сталеліцейным заво-дам, дзе ад вытворчасці заставалася шмат адыходаў - шлаку і по-пелу. I вось хтосьці дадумаўся, што калі перамалоць, а дакладней, раздрабніць шлак да памераў гарошыны, фасоліны ці бобу, дадаць вады і цэменту, добра перамяшаць, то можна стварыць дасканалую сумесь на будаўнічыя блокі.
    Да месца працы мы даязджалі аўтобусамі. За работніцкі білет на праезд плацілі толькі тры пенсы, нават калі вымушаныя былі пера-сядаць на другі аўтобус. Наш заробак - чатыры фунты і восем шы-лінгаў - гэта тое, што выдавалі на рукі. А перад гэтым ужо вылічвалі адзін фунт і два-тры шылінгі “падаходнага” падатку ды страхоўкі на выпадак хваробы. Поўны ж тыднёвы заробак складаў сем фунтаў стэрлінгаў. Вядома, на іншых прадпрыемствах плацілі значна больш.
    Маім першым абавязкам быў вываз згаданых будаўнічых шлака-блокаў. Пасля трох-чатырох дзён сушкі блокі трэба было вывезці на тачцы з сушні ды скласці ў сцірту на двары. А калі прыедзе грузавік забіраць іх, то дапамагчы шафёру пагрузіць. Тыя блокі памерам двац-цаць пяць на сорак сантыметраў вырабляліся з рознай таўшчынёй сценак: дзесяць, сем з паловай ды пяць сантыметраў.
    Наша гаспадыня варыла абеды на дзесяць чалавек, то амаль кожны вечар двое, трое, а часам чацвёра кватарантаў абіралі бульбу на наступны дзень. Мяса, што атрымоўвалі на карткі, хапала толькі для аднаго абеду на тыдні, звычайна ў нядзелю. У іншыя дні варылі бульбу з рыбай, вэнджанай або соленай, зрэдку свежай.
    Але без картак можна было купіць хлеб, малако і мармелад ды яшчэ штосьці зробленае з бульбы з невялікай дамешкай мяса і тлуш-чу. Гэтае своеасаблівае “салямі” прыдавалася хіба што на бутэрбро-ды, якія мы бралі з сабой на працу. Часам у суботу ці ў нядзелю за-ходзілі ў вядомую нам кавярню на кубак кавы ды сасіску з булачкай.
    Праца ж як праца, можа не найлепшая, але на плату за жытло і харчаванне заробку хапала. Зразумела, мы імкнуліся прыкупіць што-небудзь з вопраткі на змену - гарнітур або “спартовы” камплект: пін-жак ды пару адпаведных нагавіц. Калі-нікалі даводзілася працаваць на адну гадзіну даўжэй, і мы ахвотна згаджаліся, бо за дадатковую працу плацілі сто пяцьдзясят адсоткаў заробку. Такім чынам нам удавалася сабраць сякую-такую капейчыну. Прыстойны гарнітур ся-рэдняй якасці каштаваў адзінаццаць-дванаццаць фунтаў, пара абут-ку - ад двух да чатырох фунтаў, кашуля - паўтара фунта, паліто -
    86 • БРЫТАНІЯ
    дзесяць-дванаццаць фунтаў. Вядома, хацелася прыбрацца як мага харашэй, і па нейкім часе нам удалося спатоліць нашыя мары: можа не ўсе, але большасць нашых хлопцаў апраналіся вельмі элегантна. Ангельскія дзяўчаты звярталі на нас увагу - а як жа!
    Мой калега Зыгмусь, з якім я кватараваў, і я праз тры месяцы, як мы выехалі з Ньюпарта, прыйшлі на танцы ўжо ў гарнітурах. Некато-рыя даўнейшыя знаёмыя памяталі нас, якімі мы былі ў вайсковых строях, то цяпер віталі нас ды зычылі поспехаў у цывільным жыцці. Некаторыя цікавіліся, дзе мы цяпер жывём і дзе працуем.
    Дырыжор аркестра, які звычайна агалошвае, што менавіта бу-дуць граць, час ад часу аб'яўляў, што гэтым разам будзе “адбіваны” танец, гэта значыць, што дзяўчаты могуць патрабаваць, ветліва вя-дома, разлучыць адпаведным жэстам пару, якая танцуе. Але часцей абвяшчалі: “Выбіраюць дзяўчаты!” Дык вось пасля адной з такіх аб-вестак падышла да мяне, выбіраючы мяне за партнёра, дзеўчына, з якой я пару разоў танцаваў. Вядома, я ахвотна згадзіўся. Наколькі памятаю, танцавалі павольны ангельскі вальс, які мне вельмі пада-баўся. Мы разгаварыліся, і яна сказала, што вельмі рада зноў бачыць мяне, тым больш у цывільным. Я ж нагэтулькі ўжо добра “прыхапіў” ангельшчыну, што разумеў, што яна мне кажа. I, як мог, адказваў.
    I вось Бэцці, а гэта скарочанае імя ад поўнага Элізабэт, кажа мне: калі ўжо так сталася, што я жыву і працую ў Ньюларце, то можа калі-небудзь разам сходзім у кіно. Я ахвотна згадзіўся, і мы дамовіліся ў пэўны дзень увечары спаткацца каля кінатэатра. Калі ў дамоўлены час сустрэліся, я быў здзіўлены, што яна мела купленыя два білеты. Я хацеў аддаць грошы, але Бэцці сказала: “Наступным разам купішты”.
    Бэцці была даволі прыгожая дзеўчына сярэдняга росту, мела цу-доўныя блакітныя вочы. Але амаль “сікуха” - на цэлыя сем гадоў за мяне маладзейшая. Мы сустракаліся некалькі разоў, ды па нейкім ча-се яна пайшла ў войска - была такая служба для жанчын. Думаю, ей-ная маці не хацела, каб дачка сустракалася з чужаземцам. Так скон-чыўся мой першы раман з ангельскай дзеўчынай. Соладка і коратка.
    Аднаго разу Базыль Гудсан прапанаваў мне і Зыгмусю навучыц-ца рабіць шлакаблокі. Мы адразу пагадзіліся, бо за гэтую працу пла-цілі на фунт больш. А работа выглядала так. Асобная група рабочых падвозіла мешанку з шлаку, цэменту і вады ў спецыяльнай выварат-цы па рэйках. На краі даволі вялікага металічнага стала была ўсталя-вана форма ў выглядзе прастакутнай скрынкі ды ручны вагар, з да-памогай якога падымалі падрыхтаваны блок. Мешанку ссоўвалі ў скрынку чымсьці падобным да кельні ці шуфля ды ўтрамбоўвалі мед-
    БРЫТАНІЯ • 87
    ным таўкачом. Адзін з нас кідаў шуфлем мешанку, а другі трамбаваў. Сфармаваны блок выкідвалі на спецыяльны драўляны паднос ды неслі ў сушыльную камеру. Там блокі ставілі адзін каля аднаго на дашчаных паліцах, па трыццаць на кожную.