• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога да свабоды  Мікалай Махнач

    Доўгая дарога да свабоды

    Мікалай Махнач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 135с.
    Мінск 2014
    52.06 МБ
    Зыгмунд і я працавалі мяняючыся. Спачатку ён трамбаваў, а я накладваў мешанку, даставаў і выносіў гатовыя блокі. Праз кожныя дзве гадзіны мяняліся, я тоўк, а ён насіў. Такім простым спосабам мы аблегчылі сабе работу, і пасля выканання нормы - семсот дваццаць штук - маглі ісці дамоў. Калі мешанку ў нашу “майстэрню” падвозілі без затрымкі, то мы закончвалі працу ўжо а палове на чацвертую.
    Стаялі ў нашым цэху чатыры сталы, і пры іх працавалі восем ча-лавек, што выраблялі шлакаблокі, ды былі яшчэ чатыры, якія рыхта-валі мешанку ды падвозілі яе да сталоў. Попыт на блокі быў вялікі, іх патрабавалі будаўнікі, таму мы былі вельмі занятыя.
    Паступова прызвычайваліся да нашай новай рэчаіснасці. Ангельс-кая мова і надалей заставалася нашым клопатам. Ды жыццё і праца поруч з ангельцамі спрыяла вывучэнню. Штодня запаміналася хоць некалькі словаў. Мы нібы пачалі збольшага па-ангельску гаварыць, але думалі на сваёй мове. Толькі ў тым разе, калі чалавек пачынае думаць на той мове, на якой гаворыць, можна казаць, што ён яе крыху ведае.
    Нам вельмі падабалася сістэма выплаты заробку штотыдня. Звы-чайна атрымоўвалі грошы ў пятніцу. А чалавеку значна лягчэй раз-меркаваць выдаткі ад пятніцы да пятніцы, чым ад першага да апош-няга дня месяца. I такім чынам рэгулярна адкладвалі што-небудзь на ашчадную кніжку, якую ангельцы выдалі пад час дэмабілізацыі. За год я набыў сабе два гарнітуры, пару кашуляў, пару добрага абут-ку і гэтак званую ясёнку - лёгкае паліто.
    Тым часам я пачаў даволі рэгулярна абменьвацца лістамі з сяс-трой Валяй, якая ўжо працавала настаўніцай у вёсцы Сугвазды пад Валожынам. Мы абое ведалі, што лісты праглядае цэнзура, то аб-меньваліся навінамі і поглядамі вельмі асцярожна. Але цягам часу навучыліся штосьці напісаць, як той казаў, “паміж радкамі”, - а Валя і я ведалі, у чым справа. Я пачаў таксама думаць, каб неяк маме і сяс-тры дапамагчы, выслаць пасылку з вопраткай ці нейкія лекі.
    Неўзабаве ў Лондане ўзнікла фірма, якая займалася пасылкамі ва Усходні блок. Савецкія ўлады налічвалі мыта амаль гэтулькі ж, колькі вартая была ўся пасылка. Калі, напрыклад, рэчаў было на дзесяць фунтаў, то мыта складала дзесяць фунтаў плюс страхоўка, што залежала ад вагі. Пры маіх заробках я не мог, вядома, дазволіць сабе пасылаць часта, але хоць на адну пасылку за год адважваўся.
    88 • БРЫТАНІЯ
    Адзін з маіх стрыечных братоў насмеліўся мне напісаць, што яго вы-клікалі ў НКВД "на дапросы”. Гэта мяне не здзівіла. Добра яшчэ, што не пасадзілі. I пасля гэтага ён перастаў мне пісаць.
    Праз год я памяняў кватэру на крыху больш выгаднейшую. Пад-гаварыў мяне на такі крок іншы мой сябар Ян Конік, які хваліў сваю гаспадыню, што яна гатуе лепшыя і смачнейшыя стравы. Да таго ж ён крыху менш плаціў кватэрнай платы. Рэчаў у мяне было няшмат, то пераезд на новую кватэру прайшоў лёгка.
    Дазволю сабе напісаць пару слоў пра Яна Коніка. Калі немцы на-палі на Польшчу, ён якраз адбываў службу ў польскім войску. Тае восені ён павінны быў дэмабілізавацца, але вайна затрымала. Слу-жыў у палку цяжкой матарызаванай артылерыі. Пасля трохгыднё-вых баёў палякі пачалі адступаць асобнымі часцінамі на ўсход і на поўдзень. Полк, у якім служыў ён, адыходзіў да румынскай мяжы. Як толькі камандзір даведаўся, што Чырвоная армія ступіла на тэ-рыторыю польскай дзяржавы, ён даў загад пранікаць у Румынію па двое, па трое, па чацвёра, каб надта не прыцягваць увагі як немцаў, так і саветаў. Дык вось, артылерыст Конік з яшчэ адным жаўнерам перайшлі на румынскі бок, ды ў густым лесе заблудзіліся ды, праблу-каўшы некалькі гадзінаў, выйшлі зноў на мяжу. Атам ужо былі чырво-наармейцы. Іх абодвух затрымалі, а тое, што перайшлі мяжу, пэўна сведчыла: яны шпіёны. Ніякія тлумачэнні не дапамаглі. Абодвух арыштавалі, і па нейкім часе Конік трапіў у Палтаўскую турму. Пасля следства атрымаў шэсць гадоў “нсправнтельных лагерей’’ і апынуўся на Кольскім паўвостраве. На падставе дамовы Сікорскага-Майска-га56 яго амніставалі, і ён, як тысячы іншых, трапіў у войска генерала Андэрса. Ян паходзіў аднекуль з ваколіц Івана-Франкоўска і быў, як і я, праваслаўнага веравызнання. Мы вельмі добра сябравалі ды су-стракаліся не толькі ў Англіі, але і ў Злучаных Штатах - аж да ягонай смерці ў 1997 годзе. Ён жыў і працаваў у Нью-Джэрзі.
    Калі я перабраўся на новую кватэру, надарылася аказія змяніць працу. 3 бетанярні я перайшоў працаваць у ліцейку, дзе адлівалі роз-ныя дэталі для чыгункі. Праца цяжкая, было горача і брудна. Пасля
    56 30 ліпеня 1941 г. паміж СССР і ўрадам Польшчы на эміграцыі была падпісаная дамова, у адпаведнасці з якой былі ўзноўленыя савецка-польскія дыпламатычныя да-чыненні. 3 польскага боку яе падпісаў прэм’ер У. Сікорскі, з савецкага - амбасадар I. Майскі, таму яе назвалі дамовай Сікорскага-Майскага. У працяг гзтай дамовы 14 жніўня 1941 г. было дасягнутае пагадненне, згодна з якім на тэрыторыі СССР па-вінна была стварацца Польская армія. За два дні перад тым (12 жніўня) Вярхоўны Савет СССР абвясціў амністыю для польскіх грамадзянаў, якія знаходзіліся ў месцах зняволення і на спецпасяленнях.
    БРЫТАНІЯ • 89
    змены мы мыліся пад душам і пераапраналіся. Але затое заробак быў нашмат большы. Пасля адлічэння падатку атрымлівалі за ты-дзень восем фунтаў і шэсць шылінгаў.
    Ян Конік выпадкова пазнаёміўся з польскай дзеўчынай, якая была калісьці вывезеная ў Германію на прымусовыя работы, а пасля скан-чэння вайны прыехала ў Англію і працавала на баваўнянай фабрыцы пад Манчэстэрам. Праз год пасля знаёмства яны вырашылі пабрац-ца. Конік узяў крэдыт і купіў чатырохпакаёвую кватэру ў старым бу-дынку. Крыху ўмеў сталярнічаць і цяслярыць, то кватэру прыстойна аднавіў. Яны прызначылі ўзяць шлюб у апошні дзень 1948 года. Мяне Ян папрасіў быць ягоным шаферам, і я ахвотна згадзіўся.
    Нявеста прывезла з сабою дружку, таксама палячку. Тая жыла ў тым самым горадзе, дзе і Янава сяброўка, ды разам з ёю працавала ў прадзільным цэху. Яны і жылі разам ды мелі тое ж самае імя - Ма-рыя. Гэтак мы пазнаёміліся. Яна была прыгожая дзеўчына, на тры гады за мяне маладзейшая, і таксама пасля вайны не вярнулася ў Польшчу. He мела там нікога з блізкай радні, таму і паехала праца-ваць у Англію.
    Мы разам з ёю адсвяткавалі шлюб сваіх сяброў. Дзеўчына мне вельмі падабалася, і я прапанаваў ёй перапісвацца ды час ад часу сустракацца, бо далёка адно ад аднаго жылі. Ведаючы, што ў Англіі шмат былых польскіх вайскоўцаў, а польскіх дзяўчат небагата, разу-меў, што мушу нейкім чынам утрымаць каля сябе гэтую дзеўчыну, з якой так выпадкова пазнаёміўся. Яна паехала ў свой горад Олдхэм, а я пачаў пісаць ёй лісты - праз дзень, і намерыўся наведваць яе хоць бы раз на два месяцы. Часцей не мог, таму што было даволі далёка: чатыры гадзіны язды цягніком і гадзіну аўтобусам. Да таго ж мусіў быў на такое наведванне - двухдзённы візіт - выдаткаваць са-ма меней пяць фунтаў.
    Праз паўгода я наважыўся пераехаць з Ньюпарта ў Олдхэм. Мог ужо паразумецца па-ангельску, то знайшоў у Олдхэме сабе работу на газавым заводзе, дзе каксавалі вугаль - 42-45 вагонаў за суткі -і выраблялі кокс, газ і машынную аліву. Праца была на тры змены, таму што рэторты мусілі напаўняцца без перапынку.
    Калі яшчэ жыў у Ньюпарце, я зарэгістраваўся ў амерыканскім кансуляце як прэтэндэнт на эміграцыю ў Злучаныя Штаты. Тым ча-сам Марыся і я вырашылі ўзяць шлюб. Намер споўнілі, гэта значыць пабраліся, 18 сакавіка 1950 года. Я дапісаў яе імя да сваёй заявы ў амерыканскім кансуляце без праблем.
    90 • БРЫТАНІЯ
    Як нас звальнялі з войска, ангельскі ўрад абяцаў, што, калі хто-небудзь з нас цягам наступных пяці гадоў знойдзе сабе край, куды захоча эміграваць, брытанскае міністэрства працы сплоціць кошт пераезду. I слова сваё стрымаў. Праз паўтара года пасля шлюбу я атрымаў лаведамленне ад амерыканскага консула, што нам выда-юць візы на ўезд у Злучаныя Штаты. Мы прадалі, што можна было прадаць, а астатнія рэчы запакавалі ў тры чамаданы ды з сотняй фунтаў стэрлінгаў на ізраільскім пасажырскім самалёце паляцелі на амерыканскі кантынент, у Ньюарк у штаце Нью-Джэрзі. Па дарозе затрымаліся на абед у Ісландыі. Пералёт доўжыўся 18 гадзін.
    ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ
    У Злучаныя Штаты мы прыляцелі 18 лістапада 1952 года і пры-зямліліся ў аэралорце горада Ньюарк у штаце Нью-Джэрзі. Самалёт належаў новапаўсталай ізраільскай паветранай лініі “АІ-Ат”. Жыды закупілі некалькі вайсковых транспартных чатырохматорных сама-лётаў з вайсковага “дэмбілю". Перарабілі іх на пасажырскія: кожны забіраў дзевяноста двух пасажыраў і восем чалавек абслугі. 3 пры-чыны дрэннага надвор’я самалёт з Лондана быў накіраваны на Іс-ландыю і прызямліўся ў Рэйк’явіку, дзе нас, пасажыраў, пачаставалі гарачай гарбатай з бутэрбродам. Увесь пералёт з Англіі ў Амерыку доўжыўся васямнаццаць гадзін.
    Пасля прызямлення прайшлі пашпартны кантроль, дарма што была толькі другая гадзіна ночы. Пасля завялі нас, гэта значыць былых польскіх жаўнераў, адзінокіх і жанатых, як я (некаторыя мелі малых дзяцей і немаўлятак), у залу чакання. Прапанавалі нам яшчэ падрамаць, бо аўтобус забярз нас з лётнішча а восьмай гадзіне. Ад-нак мала хто мог заснуць. Ціха гаварылі паміж сабой, што нас ча-кае на “зямлі Ўошынггана”. Адныя ўжо ведалі, куды едуць, а іншыя спадзяваліся, што арганізацыя “Samopomoc zolnierska” ў Нью-Ерку накіруе некуды, дапаможа знайсці жытло і месца працы.
    А восьмай гадзіне з'явіўся аўтобус, з якога выйшла нейкая жан-чына. Яна прывітала нас на чыстай польскай мове і паведаміла, што паедзем у сядзібу “Samopomocy" на San Marks Place ў Нью-Ёрку і там даведаемся, хто куды накіруецца.
    Перад выездам з Англіі мы перапісваліся з сям’ёй, якая за паў-года да нас пераехала і ўладкавалася ў Амерыцы ў траўні 1952 года.
    ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ • 91
    Абое яны працавалі, мелі кватэру і пісалі нам, каб, прыехаўшы ў Шта-ты, накіраваліся да іх, і яны дапамогуць нам зрабіць першыя крокі на амерыканскай зямлі.
    У сядзібе “Samopomocy” нам сказалі, што калі маем сяброў, га-товых нам дапамагчы, то, калі ласка, і зараз ужо можам ехаць у лю-бым кірунку. Мы ж запыталіся толькі, як выслаць тэлеграму сябрам і як даехаць да горада Ўорстэр (Worcester) у штаце Масачусэтс. Ка-залі нам даць адзін даляр, і яны вышлюць тэлеграму, а падарож-жа - цягніком з Цэнтральнай станцыі Нью-Ёрка да Ўорстэра без пе-расадкі. Яшчэ таго самага дня даехалі мы да месца прызначэння, дзе нас спаткалі і прывіталі знаёмыя.