• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога да свабоды  Мікалай Махнач

    Доўгая дарога да свабоды

    Мікалай Махнач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 135с.
    Мінск 2014
    52.06 МБ
    Калі зрабіў куратнік і выган, то дакупілі яшчэ чатыры куркі той самай пароды і мелі шмат пацехі з іх. Як мы былі дома, то выпускалі на траву на падворку. Яны там і хадзілі, розных жучкоў і чарвячкоў збіралі, а калі часам пры добрым надвор'і мы абедалі на двары ў цяньку, то немагчыма было іх ад стала адагнаць, бо таксама хаце-лі паспытаць тое, што гаспадар з гаспадыняй елі. Добра таксама несліся, праўда, яечкі былі невялікія, але як больш збіралася, то яечня смачная выходзіла. Сабе хапала і суседзям перападала. Сы-ходзілася дзятва з суседніх дамоў, каб паглядзець на “chickens”, гэта значыць, “куранятак” - малых курачак і пеўніка. А пеўнік час ад часу кукарэкаў - то была для малечы сенсацыя!
    У Злучаных Штатах мы жылі ў дастатку, але не забываліся пра нашых родных, маіх - у Беларусі і жончыных - у Польшчы. Нешга паслаць у Польшчу было значна лягчэй, чым у Савецкі Саюз. Жон-ка высылала свайму брату, а таксама далейшым крэўным пасылкі з ужыванай вопраткай, абуткам, часам лекамі і нават грошы. А саветы патрабавалі, каб усё было новае, каб пасылка была застрахаваная ды мыта аплочанае - такое вялікае, як і кошт пасылкі. Калі, напрык-
    104 • ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ
    лад, рэчаў у пасылку запакавана на сто дваццаць даляраў, то яшчэ сто дваццаць - мыта і страхоўка, бо іначай мая матуля не магла яе выкупіць. I ўжо абсалютна нельга было высылаць даляры, бо каб знайшлі, то адрасата маглі арыштаваць. Таму высылаў не больш за дзве пасылкі на год, каб тых "слугаў народа” не дражніць і зайздрасці не выклікаць. He інакш было і з сястрой, якая жыла і працавала ў Малдавіі.
    Дзесьці ў сярэдзіне 70-х гадоў намерыўся адведаць сястру ў Малдавіі. Для гэтага патрабавалася запрашэнне ад сястры і шваг-ра, зацверджанае мясцовымі органамі. Сястра пайшла ў адпавед-ную ўстанову ў раёне і патлумачыла, што хоча запрасіць брата ў адведзіны, але жыве ён за мяжою. Чыноўнік, відаць, падумаў, што гэта недзе ў адной з краін Усходняга блока, і кажа: “Пожалуйста, в ка-кой стране он прожмвает?” Сястра адказвае, што ў Злучаных Штатах Амерыкі. Як ён пачуў тое, адразу вырачыў вочы і перайшоў на па-вышаны тон: “Что, ваш брат жмвёт в Амермке? А что же он, преда-тель, там делает?” Сястры гэта забалела. Хапіла ў яе смеласці ска-заць “апаратчыку”, што брат нарадзіўся польскім грамадзянінам, што ўступіў у Польскую армію, што ў шэрагах гэтай арміі законна выехаў з Савецкага Саюза і потым на італійскім фронце змагаўся з тым са-мым ворагам, як і яе муж, знаходзячыся ў Чырвонай арміі.
    Запрашэнне не прыйшло, я ў адведзіны не паехаў. Адным сло-вам, “mala strata, kr6tki zal".
    Год ляцеў за годам, ажно надышоў пенсійны век. Заведзена ў Штатах, што людзі працуюць да шасцідзесяці пяці гадоў. Але можна пайсці на пенсію і ў шэсцьдзясят два, толькі тады атрымліваеш во-семдзесят адсоткаў пенсіі. Можна было ў такім разе знайсці нейкую часовую працу і дарабіць (відаць, лепш было б сказаць “зарабіць”, бо што значыць - дарабіць?) штомесяц пяць тысяч без ападаткавання. Так і зрабіў. Пайшоў на пенсію пасля шасцідзесяці двух гадоў з дня нараджэння і знайшоў занятак прыбіральніка - пяць гадзін штодня на гарадскіх могілках. Праца на свежым паветры, пераважна ў цішы, да таго ж у кампаніі птаства і малых звяркоў: вавёрак, дзікіх трусоў. Што ні кажы, работа больш прыемная, чым на заводзе. А калі дождж ці завіруха, ішоў дахаты або з калегамі на піва.
    Праз два гады жонка таксама пайшла на пенсію. Дома, як і раней, трымалі тых самых курак, мелі пару канарэек, дадаўся яшчэ каток. Аднак выявілася, што канарэйкі і каток - не найлепшая камбінацыя. Трэба было трымаць ката ў сутарэнні, а канарэек - у хаце.
    ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ • 105
    У 1987 годзе нячысцік пацягнуў нас выехаць у Польшчу. Думалі, там нашая пенсія дазволіць жыць у дастатку. Наведаем таксама еў-ралейскія краіны, будзем бліжэй да Беларусі, бо і ў Савецкім Саюзе пачынаецца “адліга". Надта ж спадзяваліся, што ўсё складзецца як мае быць. Спатрэбілася паўгода, каб вырабіць усе патрэбныя даку-менты, прадаць дом у Штатах, запакаваць і выслаць марскім шляхам некаторыя рэчы. Папярэдне заплацілі за аўтамабіль польскай вы-творчасці “Паланэз”, каб у Польшчы мець свой транспарт.
    У верасні 1987 года прыехалі ў Польшчу і часова пасяліліся ў сына маёй школьнай сяброўкі з Валожына, якая з сям'ёй жыла блізу горада Бранева, што ў Ольштынскім ваяводстве.
    На жаль, у “народнай” Польшчы ўлада была яшчэ ў руках ка-муністаў, якія амаль заўсёды бралі прыклад з усходняга суседа. Як сказаў мне сам-насам адзін з новых знаёмых інтэлігентаў, “камуніс-тычны рэжым спаршывіў наш народ". Вечны балаган, заўсёдныя ня-стачы, хабарніцтва прайдзісветаў, хітруноў з уладных установаў. “Са-лідарнасць” быццам бы рабіла шмат шуму і нешта там спрабавала змяніць, але старыя звычкі, як і раней, мучылі, а некаторыя поспехі, якія ўдавалася заўважыць, надалей “кульгалі”. Усюды была нястача і чэргі ў крамах.
    Ужо ў кастрычніку паведамілі нам, што можам забраць наш “Пала-нэз”, за які яшчэ ў Штатах заплацілі тры тысячы даляраў. Праз шэсць месяцаў удалося нам набыць за дваццаць тысяч даляраў вельмі ха-рошы дом у Ольштыне. Крыўдзілі нас, аднак, пры абмене даляраў нашай пенсіі на злотыя. Тым часам калі нам мянялі адзін даляр на 28-29 злотых, на “чорным рынку” плацілі 80-90 і нават па 100 злотых за даляр. За прэм’ерам М. Ракавецкім58 да нас ставіліся больш-менш прыстойна: сорак адсоткаў нашай пенсіі пакідалі ў далярах, а шэсць-дзясят мянялі па афіцыйным курсе (прыблізна 30 злотых за даляр). Таму грошай было яшчэ даволі, хапала на харчы, а таксама на іншыя асабістыя патрэбы. Заставалася і на замежныя ды краёвыя турыс-тычныя паездкі. Але пасля нам прызначылі гэтак званы падатак ад прыбытку, у дадзеным выпадку ад нашай амерыканскай пенсіі, якую штомесяц нам прысылалі з Штатаў. Пачалося даволі нявінна і сціп-ла - дванаццаць адсоткаў, наступнага году ўжо забіралі васямнац-цаць, неўзабаве - дваццаць два, пасля - дваццаць восем, і нарэшце пачалі забіраць ажно сорак два адсоткі.
    58 Мечыслаў Ракавецкі (1926-2008), дзяржаўны і партыйны дзеяч у ПНР Ад снежня 1988 да ліпеня 1989 г. быў прэм’ерам урада.
    106 • ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ
    Гэта ўжо быў разбой сярод белага дня. He было іншай рады: або сядзець у Польшчы і быць рабаваным урадам “Салідарнасці”, або вяртацца ў Штаты. Вырашылі з жонкай пазбыцца ўсяго, што ўдас-ца, - прадаць, рэшту параздаваць знаёмым і вярнуцца ў Штаты. Дом прадалі за “астранамічную суму” дзевяцьсот мільёнаў злотых, што ў пераліку на даляры склала сорак тысяч.
    Вярнуўшыся ў Штаты ў 1993 годзе, пасяліліся ў вядомым нам не-вялікім гарадку Ўэбстар у штаце Масачусэтс...
    I на гэтым, бадай, скончу свой жыццяпіс, бо набліжаюся да жыц-цёвай рысы.
    2010-2011 гады,
    Ўэбстар, ЗША
    Мікалай Махнач з сваім дзядзькам Змітром Куніцкім. Кізіл Рабат, Ірак. Сакавік 1943 г.
    Жаўнеры 10-га плютона абясшкоджвання бомбаў пад час адпачынку: камандзір паручнік Расціслаў Кенпіньскі, сапёр Мар’ян Гендаш, намеснік камандзіра падпаручнік Стэфан Твароўскі, сапёр Мікалай Махнач, плютановы Адольф Галецкі. Бейрут, Ліван. Верасень 1943 г.
    Мікалай Махнач на дваццатыя ўгодкі народзінаў.
    Ісмаілія, Егіпет. Снежань 1943 г.
    Сапёры з 10-га плютона абясшкоджвання бомбаў: Зыгмунт Крагель, Адам Адамскі, Мікалай Махнач, Віктар Сяліцкі, Тадэвуш Матэрка.
    Ісмаілія каля Суэцкага канала, Егіпет. Снежань 1943 г.
    Жаўнеры 10-га плютона абясшкоджвання бомбаў.
    Сядзяць: капрал Віктар Сяліцкі, капрал Ян Кішка, капрал Васіль Рубанік; стаяць: старшы сапёр Ян Конік, капрал Юзаф Цада, старшы сапёр Мікалай Махнач.
    Порта-Сан-Джорджа, Італія. Чэрвень 1944 г.
    DOWCOZTWO 2. KORPUSU ODDZIAt PERSONALNY
    LE6ITYMACJA
    Nr Hi 2 S'
    upowazniafaca do noszcnia
    KRZYiA WALECZNYCH
    X' '2 7 /
    Пасведчанні аб узнагародах
    Мікалай Махнач.
    Анкона, Італія. Жнівень 1944 г.
    Мікалай Махнач.
    Ньюпарт, Вялікабрытанія. Ліпень 1947 г.
    Старонка рукапісу ўспамінаў Мікалая Махнача
    Шляхі вандравання Мікалая Махнача ў 1941-1952 гадах на сучаснай мапе
    Мікалай Махнач сёння.
    Ўэбстар, Злучаныя Штаты Амерыкі
    ДАДАТКІ
    3 ЛІСТАВАННЯ
    з ліста Мікалая Махнача да Аўгені Чаплінскай (Белановіч) ад 9 чэрвеня 2010 г.
    ...Serdeczne dzigki za dwa ciekawe artykuly z waszej gazety, ktdre otrzymalem dzisiaj. Ciekawa i tragicznie smutna historia Jakuba Kona-na59 po jego powrocie na Бацькаўшчыну wcale mnie, znajqc sowieckie opresyje, nie zdziwila. Co mnie bardzo zdziwifo, Ze az 888 bylych Zotnie-rzy zdecydowaio siq wrdcid do Cjczyzny? Cyz oni naprawd^ mysleli ze „komunistyczny drapieZca” zmieni swoje centki. Ja odrazu wiedziafem, ze powrdt do domu na Bialorud by/by dla mnie i wszystkich innych „smiatych” samobdjstwem. Okazaio si^ w rzeczywistodci sluszne. Jeszcze mogg roz-grzeszyc tych co mieli zony i dzieci na Bialorusi czy w Polsce, ale samot-nym lezd z powrotem do paszczy „smokowi” bylo niewytlumaczalnym.
    Nie znam dokladnej liczby „powrotowiczdw”, ale powrdcilo moZe do Polski i na byle Kresy Wschodnie nie wi^cej niz 17-18% polskich Zofnie-rzy A bylo nas wszystkich Zolnierzy lotnikdw i marynarzy przeszlo 200 tyd. 1-szy Korpus w Wielkiej Brytanii i 2-gi z \Moch. Mato kto o tern wie, Ze Polskie Sity Zbrojne na zachodzie po Anglikach i Amerykanach byly 3-cie najliczniejsze w bojowych akcjach na zachodnim froncie. A awet do tego doszlo, Ze kiedypo zwycigskim zakohczeniu wojny byla ogdlna „defilada zwyci$stwa” w Londynie, to Zeby nie draZnid Stalina i jego „oprawcdw” nie zezwolono polskim oddzialom brad udzialu w pochodzie.
    59 Гаворка ідзе пра беларуса з-пад Маладзечна Якуба Конана, які пад час Другой сусветнай вайны служыў у 2-м Польскім корпусе. Удзельнік гталійскай кампаніі. Ка-валер польскіх, брытанскіх і італійскіх вайсковых узнагародаў. Пасля вайны вярнуўся ў Беларусь, дзе ў 1951 г. разам з сям’ёй быў рэпрэсаваны. Адзін з апошніх “андэрсаўцаў”, якія жылі ў Беларусі пасля здабыцця ёю незалежнасці.
    108 ♦ ДАДАТКІ
    Dopiero teraz nie dawno „wyszlo szydto z worka”, ze to zrobiono na rozkaz gen. Dw. Ejsenhawera DowPdce Zbrojnych Sit Sojuszniczych na Zachodzie. Potraktowano nas jak najbardziej po „macoszemu’’. Zaraz tez cofnigto uznanie dla Rzqdu Polskiego w Londynie i stalismy „wojskiem bezdomnym”. Dobrze ze nas Brytyjczycy nie zmuszali do powrotu do Kraju, uwazali 2e cot jednak nam byli winni, i obeszli sig z nami naogol po ludzku, pomagajqc albo osiedlid sig w Wieikiej Brytanii, albo pomdc w emigracji do innych kpaiow, jak Stany Zjednoczo., Kanada, Australia, Argentyna i inne...