Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
Яны мелі нанятую кватэру ў трохпавярховым драўляным доме на другім паверсе: гасцёўня, дзве спальні, кухня і купельня.
Адным з вольных ад працы дзён у Злучаных Штатах ёсць свя-та “Дзень Падзякі’’ (штосьці накшталт нашых дажынак), якое адзна-чаюць у трэці чацвер лістапада. Гэта сямейнае свята. Усе дзеці збі-раюцца, прыязджаючы часам здалёку, да бацькоў на традыцыйны абед. На сгол амаль заўсёды падаюць печанага індыка з рознымі прысмакамі. Традыцыйным стала і адорванне заводамі, фірмамі і ўстановамі сваіх супрацоўнікаў марожанымі індыкамі за пару дзён да свята, каб можна было паспець размарозіць і прыгатаваць.
Вось і наш сябар Тадэвуш, у якога мы затрымаліся, прынёс з сваёй фабрыкі 8-9-кілаграмовага індыка. Разам з жонкай Зосяй Віт-коўскай яны пыталіся ў сваёй цёткі, як таго індыка прыгатаваць, бо для іх і для нас упершыню была нагода паспытаць тую індычыну.
Мы прыляцелі ў Штаты напярэдадні свята, якое прыпадала ў тым годзе на 20 лістапада. Кожнага наступнага года дзень гэтага свята быў для нас памятным як гадавіна нашага прыезду ў Злуча-ныя Штаты.
Зося спыталася ў свайго працадаўцы, ці не лрыняў бы ён на пра-цу яе сяброўку, якая прыехала з Англіі. Той сказаў прывесці яе, гэта значыць маю жонку, у панядзелак. I праз пяць дзён пасля прыбыцця ў Штаты яна пачала працаваць на фабрыцы, дзе выраблялі трыка-таж на тонкія швэдры, кашулі ды іншую вопратку. Атрымала стаўку тры чвэрткі даляра за гадзіну працы. Такім чынам, заробак жонкі за 40-гадзінны тыдзень складаў 30 даляраў. Гэта было няшмат, але бо-лей, чым у Англіі. Нам абаім трэба было займець гэтак званую карту працы, дзе абазначаны нумар сацыяльнага забеспячэння, з якім да-вядзецца і памерці.
92 • ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ
Я ж пайшоў у гарадскі аддзел працы - “Labour Office” - і там па-гутарыў з прадстаўніком, які пытаўся, што ўмею, дзе ўжо працаваў. Высветліўшы, што прыбыў у Штаты назаўсёды, ветліва мяне прывітаў, папытаўся пра нацыянальнасць. Калі даведаўся, што я былы жаўнер Польскага войска на Захадзе, а маё месца нараджэння - у Савецкім Саюзе, тады толькі сказаў, што ўсё добра разумее. Знайшоў мне пра-цу ў ліцейным цэху на заводзе, дзе выраблялі ўсё абсталяванне для папяровых фабрык. Пачатковая стаўка была адзін даляр і пяць цэн-таў за гадзіну працы.
РаспачаўяпрацоўнуюдзейнасцьуНовымСвецеІ снежня 1952 rofla. Завод складаўся з дзвюх асноўных частак: ліцейкі і механічнага цэха з металаапрацоўчымі станкамі - такарнымі і шліфавальнымі. Пасля мантажу “папяровай” машыны даўжыня яе складала больш за пяцьдзясят метраў.
Зразумела, пачаў работу ад “нізу”: ачышчаў учарашнія астылыя за ноч жалезныя адліўкі ад формавага пяску. Занятак пыльны, ад-ліўкі былі яшчэ амаль гарачыя і даволі забруджаныя. Перад сканчэн-нем працоўнага дня давалі нам, работнікам, пятнаццаць хвілін на душ і пераапрананне. Кожны меў у гардэробе бляшаную шафку на сваю вопратку. Усяго на заводзе працавала каля трохсот чалавек розных нацыянальнасцяў. Апрача карэнных амерыканцаў (у тым ліку неграў), былі палякі, італійцы, ірландцы, шведы, фіны, партугальцы, грэкі, некалькі расейцаў.
Першыя некалькі тыдняў давялося знаёміцца з працай, з супра-цоўнікамі, дырэктарам, з майстрамі, якіх у Амерыцы завуць “босамі”. Адзін з маіх “босаў” быў італійскага паходжання. Аднаго разу пры нейкай аказіі я адгукнуўся да яго па-італійску. Той здзівіўся і пытаец-ца, адкуль ведаю. Я патлумачыў, што ў вайну два з паловай гады ваяваў там і трохі навучыўся. Пасля гэтага ён любіў перакінуцца са мною колькімі словамі па-італійску.
Праз пару месяцаў прапанаваў мне працу пры абслугоўванні печы, у якой плавілі жалеза. Я папрасіў, каб паказалі, у чым гэтае “абслу-гоўванне” палягае: спачатку паспрабую, а потым дам адказ. Даведаў-ся, што кожны дзень зранку трэба падрыхтаваць печ для плаўкі чыгуну і лому. Пасля абеду расплаўлены метал залівалі ў формы, падрыхга-ваныя да абеду. Затым печ тушылі, а рэшткі плаўленага жалеза, дзын-дра ды вапна заставаліся на дне лечы датуль, пакуль тая астыне.
Печы былі дзве, на выпадак, калі адну давядзецца рамантаваць. Яны стаялі на чатырох “нагах", а дно, як астывала, адчынялася двума паўкруглымі клапанамі ўніз, і ўсе рэшткі з папярэдняй плаўкі падалі
ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ • 93
долу. Вось іх і трэба было вывезці. Гэта была адна з работ пры печы. Затым неабходна было падрыхтаваць на заўтра дзве тачкі вогнетры-валай гліны і выканаць некалькі іншых дробных работ.
Пазнаёміўшыся з усёй працэдурай і ўмовамі працы пры печы, даў згоду на "новую пасаду”. Атрымаў дзесяць цэнтаў прыбаўкі за гадзіну. I ў мяне за саракагадзінны тыдзень працы выходзіла ўжо сорак шэсць даляраў. 3 іх вылічвалі ладаходны і штатаўскі падаткі, разам блізу дваццаці адсоткаў. Такім чынам, на рукі кожны чацвер атрымліваў трыццаць сем даляраў. Жонка на пачатку зарабляла пры-блізна дваццаць восем даляраў на тыдзень. Разам мелі шэсцьдзясят пяць, а за месяц - каля дзвюхсот шасцідзесяці даляраў. 3 таго зароб-ку аддавалі дваццаць пяць даляраў на тыдзень за кватэру, прыблізна сто дваццаць даляраў на ежу, газ і электрычнасць, 12 і 50 даляраў на выплату крэдыту за мэблю, якой узялі на суму семсот даляраў. Рэшта грошай ішла на іншыя дробныя выдаткі. Была ўжо зіма, і нам абаім неабходна было купіць штосьці цёплае з вопраткі і абутку. Жон-ка купіла паліто, а я ватную куртку.
Новую работу асвоіў хутка і так распланаваў, што, усё зрабіўшы, меў час на кароткі адпачынак, на папяросу і кубак кавы. А найбольш падабалася мне, што ніхто ў маю працу не ўмешваецца. Аднак даваўся ў знакі падвей, асабліва зімой. Давялося купіць цёплую камізэльку.
У Віткоўскіх жылі чатыры месяцы. У канцы сакавіка 1953 года знайшлі трохпакаёвую кватэру з купельняй у пажылых людзей Ся-машкаў, якія прыбылі ў Амерыку перад Першай сусветнай вайной з Ашмянскага “ўезду”. Гаварылі яны па-польску, але з выразным бе-ларускім акцэнтам.
Трэба было дакупіць стол, крэслы, халадзільнік, трохі каструль ды талерак. 3 купляй - чаго б там ні захацеў - у Злучаных Штатах ніколі не было праблемы, нават у крэдыт. Адзінай умовай было мець працу і лаводле дамовы сплочваць адпаведную суму кожны тыдзень або месяц. Набралі мэблі нешта на семсот даляраў, але, працуючы ўдваіх, з выплатай спраўляліся.
Пасля паўтарагадовай працы ў ліцейцы знайшоў работу ў масар-ні (каўбаснай фабрыцы), дзе лепш плацілі і было чысцей. Працаваць давялося ў халадзільні, дзе заўсёды -зіма ці лета -тэмпература плюс восем-дзесяць градусаў. Тут часта надараліся пазаштатныя гадзіны, за якія плацілі сто пяцьдзясят адсоткаў, таму заробак даходзіў да 70-75 даляраў чыстымі пасля адлічэння падаткаў і на пенсію. За тыднёвы заробак можна было апрануцца: купіць мужчынскі гарнітур сярэдняй якасці за трыццаць пяць даляраў, кашулю з гальштукам за
94 • ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ
сем-дзесяць даляраў, пару лёгкага абутку таксама за сем-дзесяць даляраў, шапку або капялюш за чатыры-восем і яшчэ на піва заста-валася. Пачалі з жонкай думаць, каб набыць тэлевізар, але пакуль задаволіліся вельмідобрым настольным радыёпрымальнікам, які ку-пілі ў камісійнай краме, дзе прадавалі ўжываныя рэчы.
Як і ўсе навасельцы, пачалі мы знаёміцца з старэйшай эміграцы-яй. Яны мелі ўжо тут значны даробак. Пабудавалі касцёлы з школамі, у якіх дзяцей вучылі мове бацькоў: польскай, летувіскай, шведскай -кожнае нацыянальнае таварыства ці клуб. Было таксама Таварыства ветэранаў Польскага войска ў Амерыцы. Гэта былі жаўнеры Першай сусветнай вайны, гэтак званыя галерчыкі з “Блакітнай арміі”, што вая-валі ў Францыі57. Прапанавалі нам, жаўнерам Другой сусветнай вай-ны, далучыцца, павялічыўшы такім чынам арганізацыю ветэранаў. (А было нас у гэтым горадзе каля сотні чалавек.) Прапанову мы пры-нялі, стварыўшы Zwi^zek Weteranow Armii Polskiej - суполка № 52 y горадзе Ўорстэр, у якой зарэгістравалася блізу ста трыццаці сяброў. 3 таго часу пачалі мы браць удзел у агульнаамерыканскіх урачыс-тасцях ды ў польскіх імпрэзах. Наладжвалі сяброўскія вечарыны, танцы, сходы і штогадовыя з’езды ветэранскіх акругаў. Сход суполкі праводзілі ў апошнюю нядзелю кожнага месяца, з выняткам ліпеня і жніўня, каб не псаваць сябрам летняга адпачынку. Мелі ўласную ся-дзібу, вельмі прасторную, з барам, залай для сходаў, кухняй і вялікай залай на першым паверсе, дзе ладзіліся танцы, вяселлі, банкеты і нават хрэсьбіны. Кола прыяцеляў і знаёмых пашыралася. Наша дру-гая Айчына сталася для нас, уцекачоў, Зямлёй Абяцанай, шчодрай і сапраўды вольнай.
Пасля чатырох гадоў знаходжання ў Амерыцы, у 1956 годзе, працуючы і патроху ашчаджаючы, мы купілі новы аўтамабіль фірмы “Ford”. Цана яго на той час - дзве тысячы дзвесце дваццаць даляраў. Зразумела, што машыну ўзялі ў крэдыт на паўтара года, заплаціўшы пяцьсот даляраў задатку.
57 Блакітная армія была сфармавана ў 1918 г. на тэрыторыі Францыі з ліку па-лонных палякаў, што ваявалі ў нямецкім і аўстрыйска-вугорскім войсках, а таксама польскіх эмігрантаў з ЗША і Бразіліі. Палітычнае кіраванне ёю ажыццяўляў Польскі нацыянальны камгтэт у Францыі, а вайсковае камандаванне было даручана ген. Юза-фу Галеру. Асабовы склад арміі пасля ейнага сфармавання дасягнуў 100 тыс. чал. Армія была вельмі добра ўзброена, мела на ўзбраенні французскія танкі. Па ўзгадненні з французскім бокам Блакітная армія ў чэрвені 1919 г. была пераведзеная ў Польшчу. Ген. Галер і яго жаўнеры ўдзельнічалі ў польска-савецкай вайне, далучэнні Памор’я і польска-ўкраінскіх змаганнях ва Усходняй Малапольшчы.
ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ • 95
Працаваў я па дзесяць гадзін у дзень, сорак пяць гадзін на ты-дзень. А плацілі за сорак сем з паловай гадзін. Заробак пасля вы-лічэння падаткаў - блізу ста даляраў за тыдзень. Жонка зарабляла каля шасцідзесяці даляраў.
Пасля пяцігадовага знаходжання ў Штатах мы падалі заяву на гра-мадзянства. Пазней была асабістая сустрэча з прадстаўніком дзяр-жавы, у дадзеным выпадку з суддзём, які распытваў нас трохі пра гісторыю Штатаў, характар улады, пра заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы. Праз пару тыдняў усе, хто стараўся атрымаць гра-мадзянства, сабраліся ў вялікай зале, паслухалі прамову пра аба-вязкі грамадзянаў і склалі прысягу на вернасць Рэспубліцы Злуча-ных Штатаў. Праз тыдзень кожны з нас атрымаў пасведчанне гра-мадзяніна. Тады я змяніў сваё імя Мікалай на ангельскае Nicholas.