• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога да свабоды  Мікалай Махнач

    Доўгая дарога да свабоды

    Мікалай Махнач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 135с.
    Мінск 2014
    52.06 МБ
    Нашы хлопцы, забяспечаныя добрай зброяй, амуніцыяй і палівам, паспяхова атакавалі на фронце ды вызвалялі ад немцаў усё новыя і новыя гарады і мястэчкі. Дакладна не памятаю даты, недзе ў канцы ліпеня ці на пачатку жніўня 3-я Карпацкая дывізія вызваліла Анко-ну43, і адразу ж пачаўся рамонт порта. Наш плютон узяўся ачышчаць наваколле ад бомбаў, якія не выбухнулі. Брытанскія сапёры пачалі рамантаваць трубаправод на паліва. Дзеля большай зручнасці наш бомбавы плютон перавялі ў горад Анкону. Туды пераехаў таксама адзін з палявых шліталяў, а было іх у корпусе ажно тры, не лічачы санітарных пунктаў.
    Пасля Анконы 2-гі Корпус вызваліў наступныя гарады на ўзбя-рэжжы Адрыятыкі: Чыаравалле, Сенігалію, Мандольфа, Фана, Пеза-ра, ды закончыў гэтыя франтавыя атакі ў мясцовасці Католіка, неда-лёка ад незалежнай міні-рэспублікі Сан-Марына. Нарэшце польскаму корпусу далі больш працяглы адпачынак, каб вылечыць параненых, годна пахаваць лалеглых, бо адразу хавалі абы-дзе. Пачалі рыхта-ваць новыя могілкі менавіта ў Лярэта.
    Заставалася толькі адна пільная справа: папоўніць вайсковыя часціны і аддзелы, што мелі страты забітымі і цяжка параненымі. Праблема была ў тым, што ў нас не было адкуль браць рэкрутаў, таму што Польшча была яшчэ пад нямецкай акупацыяй. Але да чаго не дадумаюцца людзі ў штабе... Яны хутка зарыентаваліся, што ся-род нямецкіх палонных шмат палякаў, якіх пад прымусам забралі ў вэрмахт з такіх земляў, якСілезія (Шлёнск), Вялікапольшча і Памор’е.
    43 Баі 2-га Корпуса за Анкону адбываліся 15-24 ліпеня 1944 г.
    ІТАЛІЯ • 67
    Нашы афіцэры паехалі ў лагеры для нямецкіх палонных, там сабралі вязняў і перад усімі прамовілі па-польску з заклікам, калі хто з вязняў адчувае сябе польскім патрыётам, то самахоць, пэўна ж, можа ўступіць у Польскае ўзброенае войска на Захадзе. I адразу ж выявілася шмат ахвотных. Больш, чым спадзяваліся44.
    Наш 10-ты плютон абясшкоджвання бомбаў таксама павялічыўся да сарака пяці чалавек, улучна з новымі рэкрутамі: некалькі сілезскіх “пэронаў”, вялікапольскіх познанскіх “пызаў” ('клёцак’) і паморскіх кашубаў. Блізка пазнаёміўшыся з імі, выявілася, што гэта добрыя хлопцы, і мы ад іх мелі шмат пацехі, асабліва ад “слензакоў”, бо яны гаварылі з намі па-свойму, на сілезскай гаворцы. Вось штосьці па-добнае: “Куды ідзеш, пэроне? - На хаўтуры, пэроне! - А хто памёр, пэроне? - Стары пэрун, пэроне!"
    Усе сілезцы былі апантаныя гульцы ў футбол, а таму ганялі мяч, дзе ўдавалася, і звычайна толькі ў адны вароты.
    Пасля вызвалення Анконы ды іншых узбярэжных гарадоў нашаму корпусу далі адпачыць па-над Адрыятычным морам амаль да восені 1944 года. У гэтым часе пачалі вучыць ахвотных на аўтамабільных шафёраў, якіх у нашых матарызаваных палках не ставала. Наш плютон, хоць і на адпачынку, усё адно ачышчаў тэрыторыю ад нера-зарваных бомбаў. Гэтым разам часцей трапляліся бомбы альянтаў, чым нямецкія. Да нашага плютона быў прымацаваны брытанскі сяр-жант Каралеўскіх паветраных сілаў, спецыяліст па абясшкоджванні бомбаў. Ен вёў улік усіх абясшкоджаных нашым плютонам бомбаў і высылаў дакументацыю ў штаб брытанскай 8-й Арміі, часткай якой і з’яўляўся 2-гі Польскі корпус45.
    Недзе ў кастрычніку 2-му Корпусу даверылі ўчастак фронту на поўнач ад горада Арэцца ва Усходняй Тасканіі - заданне вельмі цяж-кое, бо мясцовасць гарыстая, а дарогі дрэнныя. Адсюль мы павінны былі наступаць кірункам на горны гарадок Сан-Сафія і далей на Прэ-дапію, дарэчы, месца нараджэння Мусаліні, і аж да прамысловага горада Фарлі, які знаходзіўся на галоўнай трасе з Рыміні ў Мілан.
    Нягледзячы на складаныя ўмовы позняй восені: холад, дажджы са снегам, гразь да паловы колаў, бездараж у гарах, войскі нашага Кор-пуса на пачатку снежня захапілі горад Фарлі. Далейшае прасоўванне
    44 У 1944-1945 гг. у ПУСЗ, галоўным чынам у 2-гі Корпус, было залічана 86 тыс. чал. Пераважную большасць іх складалі палонныя сілезцы. Дзякуючы такой хвалі папаўнення былі нават сфармаваныя новыя вайсковыя адзінкі.
    45 2-гі Польскі корпус знаходзіўся ў аператыўным падпарадкаванні 8-й Брытанскай арміі, якая ў 1943-1945 гг. змагалася ў Італіі.
    68 • ІТАЛІЯ
    было прыпыненае, каб трохі адпачыць і падрыхтавацца да веснавога наступу ў даліне ракі По і на горад Балоння.
    Наш плютон пасля кароткага побыту ў горадзе Арэцца і курорт-ным мястэчку Бання дзі Рамання затрымаўся на зімовых кватэрах у мясцовасці Сан-Марына, недалёка ад горада Прэдапія46. Нас рас-сялілі недалёка ад касцёла, у плябаніі ды гаспадарчых будынках. Ксяндза не было, і для ўсіх нас хапіла месца, як і для тэхнікі. Гэта быў найдаўжэйшы зімовы пастой, які, я памятаю, цягнуўся амаль тры месяцы. Набліжалася свята Божага Нараджэння і Новы 1945-ты год. Ваколіца была сельскагаспадарчая. Тутжылі “патроны", уласнікі зямлі, і “кантадзіны”, сяляне, якія гэтую зямлю арандавалі ды пяць-дзясят адсоткаў ураджаю аддавалі гаспадару. У той час сялянаў, якія мелі ўласную зямлю, у Італіі было вельмі мала.
    Хоць нам хапала вайсковых харчоў, аднак стравы былі аднастай-ныя, пераважалі кансервы, якія ўжо прыеліся. Некаторыя з нас наме-рыліся самастойна ўзбагаціць і ўразнастаіць святочны стол чымсьці такім, пра што нашы сілезскія калегі гаварылі: “цосік ад пежа” (“штось-ці з-пад пер’я”), - смажанай курацінай. 3 гэтага часу пачалі мы ўдвох і ўтрох “лазіць” па навакольных вёсках, каб купіць у сялян курыцу або пеўня. Час быў нялёгкі для ўсіх, і для італійскіх сялянаў таксама. He ўсім удалося штосьці купіць, але мы наладзілі кантакты з мясцовымі жыхарамі. Мне асабіста таксама ўдалося пазнаёміцца і запрыязніцца з адной сям’ёй. Дапамагло тое, што я сялянскі сын. Нам было што рас-казаць пра сабе і пра сялянскую працу - як у іх, так і ў нас.
    Маё веданне італійскай мовы ўсё яшчэ было недастатковым. Ад-нак пэўны лексічны запас я ўжо меў, і з дапамогай слоўніка мне сяк-так удавалася паразумецца. Да таго ж вельмі памагаў кілішак хатняга вінаграднага віна, а таксама пачак тытуню, прынесены для люлькі гаспадара. Сапраўднай прынадай для наведвання гэтай сям’і была дачка гаспадара, даволі сімпатычная і на год за мяне маладзейшая дзяўчына на імя Ліліяна. У гэтай сям’і было яшчэ двое малодшых братоў. Бацька і маці - Карла і Жазэфіна Вальморы - былі сярэдняга веку. Яны арандавалі дваццаць гектараў зямлі на тых самых умовах: палова ўраджаю патрону. I што мяне вельмі здзівіла, цяглавай сілай была пара валоў, але з увагі на гарыстую мясцовасць валы, відаць, лелш за коней прыдаваліся для апрацоўкі зямлі.
    Сям’я маіх новых знаёмых-італійцаў запрасіла мяне на вячэру з нагоды свята Божага Нараджэння. У мяне быў час, і я паспеў купіць сціплыя гасцінцы: пачак тытуню для бацькі, кавалак мыла для гас-
    46 Баі ў Апенінах доўжыліся ад 10 кастрычніка 1944 да 5 студзеня 1945 г
    ІТАЛІЯ • 69
    падыні і карабок шакаладных цукерак для дзяцей - адзін на дваіх. Удалося мне выкупіць некалькі порцый рому ад сваіх калегаў, якія не пілі. Гэтага напою набралася толькі чвэртка літра, але хапіла, каб закруціла ў галаве сіньёра Карла і ў мяне. Па нейкім часе мы пасяб-равалі з Ліліянай, ды ў той няпэўнай сітуацыі не хацеў я звязвацца “сэрцам”. Як умеў, так і патлумачыў дзяўчыне: “Калі пасля сканчэння вайны ўсё пойдзе добра, то ведаю, дзе жывеш, і заўсёды буду мець магчымасць вярнуцца”. Да самага выезду ў Англію мы падтрымлівалі знаёмства лраз перапіску. А ў той час я мог хоць зрэдку наведваць сваіх знаёмых, і гэта памагала лепш авалодаць італійскай мовай.
    У жыцці чалавека бываюць такія здарэнні або эпізоды, якія запа-даюць у памяць і назаўсёды там застаюцца.
    Такім здарэннем у маім жыцці быў праваслаўны Вялікдзень, які прыпаў на апошнія дні сакавіка 1945 года. Быў я тады дваццацідвух-гадовым жаўнерам 2-га Польскага корпуса ў Італіі.
    За тыдзень перад тым 2-гі Корпус пасля досыць цяжкіх баёў вызваліў горад Балонню. I пасля гэтага франтавыя баі практычна скончыліся. Немцы не маглі ўжо супраціўляцца, здаваліся ў палон, а іншыя ўцякалі на поўнач - да аўстрыйскай і швейцарскай межаў.
    2-гі Корпус нарэшце мог даць жаўнерам адпачынак, вельмі за-служаны.
    Якраз надыходзіў праваслаўны Вялікдзень. Нехта ў штабе выдаў загад, каб усіх жаўнераў, хто захоча, сабраць каля горада Імоля на ўрачыстую велікодную Божую службу.
    У велікодную нядзелю бальшыня праваслаўных жаўнераў сабра-лася на вызначаным месцы перад падрыхтаваным палявым алта-ром. Восемдзесят, а можа і болей адсоткаў праваслаўных жаўнераў 2-га Корпуса былі беларусамі. Рэшта - браты-ўкраінцы, трохі нават расейцаў.
    Сабраліся праваслаўныя з усіх вайсковых падраздзяленняў. Можна было бачыць жаўнераў, якія на левых рукавах мелі шаўроны 3-й і 5-й дывізіяў Львоўскай брыгады панцэрнай47, - усе ў чорных барэтах. Рэшта былі ў зялёных: з запасных палкоў і батальёнаў пяхоты, сапёраў, сувязі і з абслугі шпітальнай, транспартнай і гас-падарчай. Разам - вялікі гурт 3 іх можна было стварыць асобны праваслаўны полк.
    47 Звесткі пра злучэнні 2-га Польскага корпуса пададзены не дакладна. У рэчаіс-насці існавалі 3-я Дывізія карпацкіх стральцоў, 5-я Крэсавая дывізія пяхоты і 2-я Вар-шаўская танкавая (панцырная) дывізія.
    70 • ІТАЛІЯ
    Вайскоўцы былі ад шараговых і ўсіх рангаў падафіцэраў і афі-цэраў - да палкоўнікаў уключна48. Усе былі адзначаныя рознымі ор-дэнамі, як “Krzyz Zas+ugi”, “Krzyz Walecznych” (“Крыж мужных”), і ня-рэдка найвышэйшымі крыжамі “Virtuti Militari”.
    Перад Божай службай, якую вялі тры праваслаўныя капеляны, найстаршы з іх звярнуўся да жаўнераў, каб тыя, хто калі-небудзь спя-ваў у царкоўным хоры, падышлі да алтара і памаглі дзячку ў спевах. Падышлі, бадай, з дваццаць вайскоўцаў.
    У малебне ўзяў удзел аркестр 2-га Корпуса, выканаў некалькі царкоўных гімнаў. У гэтым аркестры граў на басовай трубе валожы-нец Уладзімір Карабан, сям’я якога жыла на Касцельнай вуліцы, а пе-рад іх хатай была студня, з якой усе суседзі бралі ваду.
    Выпадкова тады я спаткаў яшчэ двух валожынцаў: Мікалая Бе-лановіча, таксама з Касцельнай вуліцы, і свайго дзядзьку Змітрука Куніцкага з вёскі Бурмакі. Пэўна, прысутнічалі і іншыя валожынцы, бо ў 2-м Корпусе нас было чалавек трыццаць. Але ў тым вялікім натоўпе жаўнераў цяжка было іх угледзець.
    Малебен адслужылі вельмі ўрачыста і годна. Мясцовыя жыхары і жаўнеры-каталікі - некалькі дзясяткаў людзей - з вялікай цікавасцю прыглядаліся да нашай праваслаўнай літургіі...