Доўгая дарога да свабоды
Мікалай Махнач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 135с.
Мінск 2014
У адной мясцовасці мы затрымаліся каля пякарні, каб выкупіць наш паёк хлеба. Вось я і звярнуў увагу на гэту незвычайную будыніну. Раней гэта была праваслаўная царква, якую ператварылі ў пякарню і склад мукі. Мяне ўразіла яе вялікае падабенства да Віленскай ка-тэдры і Валожынскага касцёла. Адкуль такая архітэктура класіцызму ўзялася на поўначы Расеі? Толькі званіца, якая стаяла побач, мела
ШЛЯХ НА ЎСХОД • 25
традыцыйны расейскі стыль. Крыху далей, недзе за Кірылавам (ма-настыр-крэпасць) мы з сябрамі ўбачылі адну з найпрыгажэйшых цэркваў, якія мне даводзілася бачыць. Мела яна аж трынаццаць ку-палаў. Адзін, галоўны, увасабляў Хрыста, а астатнія - апосталаў. Вось гэта пярліна сакральнай архітэктуры была ператвораная ў ла-гер з “буславымі гнёздамі” - ахоўнымі вышкамі. Такое можна было ўбачыць толькі ў камуністычнай Расеі.
Між іншага, штораз станавілася ўсё халадней, закончваліся на-шыя грошы, хоць мы іх выдаткоўвалі вельмі эканомна - толькі на самыя неабходныя патрэбы. Даехалі да Белазерска, і наш праваднік даведаўся, што тут ёсць прадстаўнік абласнога камуністычнага ка-мітэта. Я ўзяў з сабой яшчэ двух хлопцаў, і мы пайшлі параіцца, што нам рабіць далей. Мы хацелі, каб у нас гэтых коней забралі, бо ніколі да той Пермі не даедзем, або каб нам далі чыгуначны транспарт, ну і грошы на дарогу. Адказ быў наступны: коней не могуць узяць, бо яны леспрамгасаўскія, чыгуначнага транспарту таксама не будзе, бо ўсё прызначана для вайсковых патрэбаў. “I грошай няма, але можа-це прадаць каня ў калгас, атрымаеце квітанцыю, а як прыедзеце на месца - вылічаць з зарплаты”.
Так мы і зрабілі. Прадалі каня, дзесьці за 2000 рублёў, а пазней яшчэ аднаго перад надыходам зімы. Пры канцы кастрычніка даехалі мы да Волагда-Архангельскай чыгункі і прыпыніліся на станцыі Во-жэга ў Валагодскай вобласці. Наступная станцыя была ўжо ў Архан-гельскай вобласці.
Пасвіць коней з кожным разам станавілася ўсё цяжэй і цяжэй. Трава пажоўкла, надышлі халады, і выпаў першы снег. Да гэтага часу мы праехалі паўтысячы кіламетраў і часта падвозілі пешых уцекачоў з-пад Ленінграда. Едучы, бачылі вялікую бядоту калгаснікаў, амаль пустыя склады і крамы. За ўвесь гэты час я не сустрэў ніводнага ча-лавека на ровары. У нас за польскім часам, каб купіць ровар, трэба было прадаць карову або тры парсюкі, ды ўсё роўна амаль у кожнай вёсцы быў адзін-два, а часам і болей.
На станцыі Вожэга я спаткаў групу палякаў, якія ехалі ў нейкі Бу-зулук, дзе арганізоўвалася польскае войска10. Хацеў я да іх далучыц-ца, але старшы той групы мне сказаў: “Нас каля 50 чалавек, набіраем правізію толькі на самых”. А я быў бы лішні чалавек у падраздзяленні, якое і так мае вельмі сціплыя порцыі. Гэтым разам мне не ўдалося.
10 Бузулук, мясцовасць у Чкалаўскай (цяпер Аранбургскай) вобласці, дзе з верасня 1941 г. месціўся штаб польскай арміі пад камандаваннем ген. У. Андэрса.
26 ■ ШЛЯХ НА ЎСХОД
Там жа чатырох нас вырашылі адлучыцца і паспрабаваць па-ехаць, вядома ж без коней, аж у Ташкент, бо там адзін з нас меў дзядзьку, які б, можа, паспрыяў уладкавацца там дзе-небудзь на працу. Але неабходна было мець пропуск ад ваеннага каменданта станцыі, каб купіць білет на цягнік. Пайшлі мы прасіць гэты пропуск. Камендантам быў старшы лейтэнант НКВД. Паказалі яму дакумен-ты, што мы з Карэліі і хацелі б трапіць на поўдзень СССР, у Ташкент. ён уважліва нас выслухаў, але сказаў, што, пакуль сітуацыя на фран-тах не зменіцца на лепшую, увесь чыгуначны транспарт прызнача-ны толькі на ваенныя патрэбы. I тут жа прапанаваў уладкавацца на працу ў мясцовым леспрамгасе, пакуль не настануць лепшыя часы.
Іван Асіпенка і трое хлопцаў пакіравалі да горада Вельска, дзе павінны былі нешта вырашыць на зіму з коньмі. Мікалай Касоўскі, Пётр Янкоўскі, Рыгор Шэметаў і я пайшлі ў кантору мясцовай управы леспрамгаса.
Дырэктар вельмі цёпла нас прывітаў, ветліва і жартаўліва пага-варыў і з радасцю прыняў на работу. Сказаў толькі, што нас чакае 40-кіламетровы марш да пасёлка Курылава, па дарозе трэба будзе пераначаваць у сельсавеце. ён туды патэлефануе, і нас там бу-дуць чакаць. На дарогу выпісаў картачкі для пякарні на хлеб па два кілаграмы кожнаму з нас. He буду казаць, як нас гэты хлеб усцешыў.
Была пара абеду, калі мы пешкі рушылі да таго Курылава. Па да-розе заначавалі, раздзяліўшыся па адным, у вясковых хатах. Я трапіў да беднай пажылой жанчыны. Даведаўшыся, што я родам з Заход-няй Беларусі, яна, бедная, заплакала. Сказала, што яе сын быў у Чырвонай арміі і яго полк, як пачалася вайна, стаяў у Беластоку, а ця-пер ад сына няма ніякай весткі. Паслала мне на лаве і, прыкрываючы нейкай дзяружкай, дадала: “Бог ведае, можа твая маці прыкрывае ў Беларусі майго сыночка". Як згасіла лямпу, я ціха заплакаў, не веда-ючы, шго мяне чакае.
На другі дзень позна ўвечары дабраліся да пасёлка Курылава.
Начальнік ужо чакаў нас, сардэчна прывітаў і завёў у сталоўку, дзе пачаставалі цёплым супам і панцаковай кашай. Пасля вячэры завёў у барак, дзе жылі толькі нежанатыя мужчыны, і пазнаёміў з імі. Вялікая цікавасць узнікла, калі даведаліся, што двое з нас -“западнікі”. Выдзелілі нам ложкі з матрацамі, па адной коўдры і па-душцы. Было позна, і, змучаныя дарогай, мы хутка паснулі.
Начальнік Дзмітрый Сцяпанавіч Фамічоў, гадоў 55-60, даў нам наступны дзень адпачыць. Мы пайшлі ў лазню, памыліся, ад чаго стала вельмі добра, атрымалі сякеры і пілы-лучкоўкі і сталі шы-
ШЛЯХ НА ЎСХОД ■ 27
кавацца на наступны дзень на працу - падрыхтаваць дарогу для трактара і саней, на якіх будуць вывозіць калоды на бераг рэчкі для веснавога сплаву.
Работа была вельмі цяжкой. Праўда, вялікія дрэвы былі спіла-ваныя, але трэба было карчаваць пні. А пры мокрай зямлі, халод-ным ветры ды летнім абутку - вярталіся ў барак заўсёды з мокрымі нагамі. Нягледзячы на цяжкія ўмовы, усё адно мусілі выпрацаваць гэтыя праклятыя нормы. Нічога на гэтай нялюдскай зямлі не рабіла-ся без нормаў.
У лістападзе насталі маразы і часцей ішоў снег. 3 надыходам халадоў мы звярнуліся да начальніка, каб даў вайлакі, гэтак званыя катанкі, бо застанёмся без ног. Атрымалі мы тыя катанкі хутка, нават дня не прайшло. Шчасцем для мяне было і тое, што я ўзяў з до-му куртачку з хатняга тканага сукна, якая ратавала мяне ад марозу. Шапку-вушанку я таксама загадзя купіў дзесьці каля Белазерска. Ця-пер якраз і яна спатрэбілася.
У Курылаве жыло і працавала некалькі ўкраінскіх сем'яў - бы-лых “кулакоў”, якіх дэпартавалі сюды на пачатку 30-х гадоў пад час калектывізацыі.
Ніяк не ўдавалася нам вырвацца з доўгу перад канторай. Ніколі не маглі вырабіць прызначаных нормаў. Пры ўсім гэтым ежа была нізкакаларыйная, чалавек недаядаў, амаль заўсёды адчуваў голад.
Увесь час я думаў: як трапіць у польскае войска і дзе яго шукаць? He было нават у каго даведацца ці папытацца. Насталі моцныя ма-разы - 35-40 градусаў. He выганялі нас на працу толькі тады, калі слупок тэрмометра апускаўся да 42 градусаў або ніжэй. Лесапавал, пагрузка, вывазка і гэтакзваны “спецзаказ”. Да ўсяго гэтага раз на ме-сяц, у нядзелю, выганялі нас на “суботнікі”, дзе ўсе, нават начальнікі, працавалі задарма.
У Курылаве якраз мне споўнілася 18 гадоў жыцця. Дзень на-раджэння сустрэў галодным. Так здарылася, што давялося мне тры дні галадаць, бо не меў нават рубля на талерку супу. А прадаць не было чаго. Неяк удалося пазычыць 10 рублёў да наступнага аван-су. Нармальны васямнаццацігадовы дзяцюк цікавіцца дзяўчатамі, але як запрацаваны, галодны і без ніякага цікавага занятку - не ў галаве тыя дзяўчаты. Маладых хлопцаў у пасёлку амаль не было, усіх мабілізавалі ў армію. Засталіся старзйшыя мужчыны і рознага ўзросту жанчыны.
Паставіў я сабе за мэту нешта зрабіць, каб з гэтага сіла неяк вы-блытацца. Наважыўся спачатку пагаварыць з начальнікам. Пасля работы зайшоў да яго ў кантору з просьбай, каб выслухаў мяне ў
28 ■ ШЛЯХ НА ЎСХОД
прыватнай справе. Кажу яму, што цяпер у Савецкім Саюзе ствара-юць польскае войска, якое разам з Чырвонай арміяй плячо ў плячо будзе ваяваць супраць немцаў. “I як я, польскі грамадзянін, пра гэта даведаўся, дык хачу ў тое войска ўступіць”. Начальнік паглядзеў на мяне сур'ёзна і кажа: “Коля, этот номер тебе не пройдет. Еслн ты польскмй гражданнн, это значмт, что наша власть не будет тебя тро-гать, а польская власть тебя здесь не найдет. Мне нужны здесь му-жнкн для работы в лесу, м ты как раз для этого дела годншься. Ты молод, пойдешь в армню, пошлют на фронт, можешь погнбнуть н ннкогда с девушкой не потешмшься”. Апошні сказ прамовіў больш простымі словамі. Мне нічога не засталося, як пакуль што адкласці свой намер на пазнейшы час.
ДА ЖАДАНАЙ МЭТЫ
Была ўжо другая палова студзеня 1942 года. Аднойчы ўвечары пасля працы я цвёрда пастанавіў: няхай будзе, што будзе, але заўтра нараніцы пайдуда станцыі Вожага і паспрабую дабрацца з Божай да-памогай да польскай арміі.
Калі пасылалі на “спецзаказ”, то трэба было ехаць далёка ў ней-кую вёску, дзе нас рассялялі, і тады выдавалі хлеб на цэлы тыдзень. Наступным ранкам я ўстаў а пятай гадзіне, пабег да ларка, выкупіў хлеб на шэсць дзён, кажучы, што еду зноў на “спецзаказ” у сяло Ма-тулёва.
Упакаваў хлеб (паўтара бохана), забраў дакументы і рушыў да станцыі, аддаленай ад Курылава амаль на 40 кіламетраў. Адышоў-шы два-тры кіламетры ад Курылава, спаткаў знаёмага лесніка на санях. Сэрца маё закалацілася ад страху, бо ён мяне пазнаў: “Доб-рое утро, Ннколай! А ты куда мдешь?" Мне быццам хто падказаў. Іду, кажу, у сельсавет на прыпіску, атрымаў паведамленне з'явіцца. (Усе прыдатныя да мабілізацыі мусілі тады прыпісацца ў сельсавеце, ад-куль іх пасылалі на месца збору.) “Ну, ступай, - кажа ляснік. - Всего тебе хорошего”.
Зусім ужо цёмна і позна дабраўся да станцыі Вожэга. Мароз каля 35 градусаў, трэба ж недзе заначаваць. На станцыі часам правяралі дакументы, і да гэтай пары з Курылава маглі латэлефанаваць, ці сякі-такі не круціцца на станцыі. Я прыгадаў, што за нейкі кіламетр адсюль ёсць сяло. Туды і пайшоў. Снег рыпеў пад нагамі. Дайшоўшы да нейкага вялікага будынка, я ўбачыў, як нехта стаў перада мной
ДА ЖАДАНАЙ МЭТЫ ; 29
і кажа: “Кто мдет?" Голас быў жаночы. “Бежанец з Карэліі, - адказ-ваю. - Прыйшоў сюды ў сяло, каб знайсці начлег, і ці можаце вы мне сказаць, дзе жыве старшыня калгаса?” Выявілася, што жанчы-на сама ўцякачка з-пад Ленінграда і часова працавала ў гэтым сяле вартаўніком пры складзе лёну. Яна мне, як маці, кажа: “Сынок, ужо позна і няма чаго шукаць старшыню, вось тут ёсць лазня, дзе сёння мыліся, там яшчэ цёпла і суха. Я табе дам куль лёну, пасцелеш і выспішся, а раніцай цябе разбуджу. Дый мне будзе спакайней, ве-даючы, што ты блізка”. Так і сталася. Я разуўся, распрануўся і, зму-чаны, адразу заснуў. Раніцай ветлівая жанчына мяне разбудзіла, прынёсшы кубак кіпеню. З'еў кавалак хлеба, запіў вадою, пацалаваў ветлівую жанчыну ў руку, падзякаваў і вярнуўся на станцыю.