Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
Справядлівым з’яўляецца сцвярджэнне П. Пестрака аб тым, што ў час дзейнасці БСРГ заходнебеларуская мастацкая літаратура, асабліва паэзія, перажывала свой першы этап —«пераход ад масава-самадзейнай творчасці да прафесіянальна-аўтарскай»82.
1925—1927 гады адкрылі заходнебеларускаму чытачу
81 Гл. Алесь Салагуб. Мастацкая літаратура Грамады. «Полымя рэвалюцыі», 1933, № 1.
82 Падрабязней гл. аб гэтым Піліп Пестрак. Кастрычнікам народжаная. Гісторыка-рэвалюцыйная тэма ў творчасці беларускіл пісьменнікаў. «Літаратура і мастацтва», 1970, 30 студзеня.
4 Зак. 456.
49
імёны М. Васілька, П. Пестрака, М. Машары, А. Салагуба, В. Таўлая, маладога М. Засіма і інш. У 1927 годзе літаратары Заходняй Беларусі паспрабавалі аб’яднацца, стварыўшы прагрэсіўную арганізацыю «Веснаход». У яе ўвайшлі і некаторыя прадстаўнікі беларускай нацыянальнай літаратуры. Але статут арганізацыі не быў зацверджаны ўладамі, а, значыць, арганізацыя не была афіцыяльна прызнана. У 1928 годзе яе прадстаўнікі выдалі зборнік «Рунь веснаходу», у якім выступілі з творамі М. Васілёк, М. Машара, П. Пестрак, А. Бартуль, і інш. Тым не менш няўдалая спроба 1927—1928 гадоў была ажыццёўлена праз пяць гадоў стварэннем новай прагрэсіўнай арганізацыі, калі ў заходнебеларускую літаратуру прыйшлі М. Танк, А. Рэдзька, А. Іверс (I. Д. Міско), Н. Тарас, Г. Новік, П. Граніт (I. Івашэвіч), С. Крывец, А. Мілюць, П. Сушко і інш.
Грамада пакінула прыкметны след у гісторыі заходнебеларускага дэмакратычнага руху. Да гэтага часу нават Еўропа не ведала падобнага прыкладу, калі б за кароткі тэрмін была створана амаль 100-тысячная арганізацыя. Грамада паказала адзін з лепшых прыкладаў арганізацыі рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху, выкарыстання кампартыяй легальных форм барацьбы для аб’яднання і згуртавання народных мас. Грамада мела вялікі ўплыў на шырокія народныя масы Заходняй Беларусі, ускалыхнула, далучыла іх да палітычнага жыцця. БСРГ падняла класавую свядомасць працоўных, усяліла ў іх упэўненасць у свае сілы, у магчымасць паспяховай барацьбы з замежнай акупацыяй, паказала шляхі і метады гэтай барацьбы. Сваёй дзейнасцю яна аказала вялікі ўплыў на ўсё наступнае развіццё рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Далучаючы да актыўнай палітычнай барацьбы шырокія слаі працоўных, Грамада садзейнічала стварэнню і выхаванню шматлікага актыву з працоўных сялян. Актыў, які вырас у яе радах, на працягу многіх гадоў служыў асноўнай крыніцай папаўнення КПЗБ83.
Беларуская сялянска-рабочая грамада была разгромлена, аднак распаўсюджванне дэмакратычнай прэсы не
83 Гл. В. Полуян, Н. Полуян. Революцпонное н націіоналыіо-освободнтелыіое двпженме в Западной Белоруссші. Мннск, 1962, стар. 119.
спынілася. Да арганізацыі Беларускага сялянска-рабочага пасольскага клуба «Змаганне», створанага пасля выбараў у сейм 1928 года, прайшоў значны час, і, каб кіраваць узрастаючай барацьбой працоўных горада і вёскі, патрэбен быў перыядычны друкаваны орган. У гэты час выходзіць газета «Наша праўда», а затым —«Праца». 15 разоў выданне мяняла назву. У агульнай колькасці выйшла 118 нумароў, 51 з іх канфіскаіваны. Польскія ўлады «пабілі» свой «рэкорд», бо цяпер замест 3—4 канфіскоўваўся кожны другі нумар беларускай радыкальнай газеты.
Нягледзячы на жорсткія ўмовы, дэмакратычныя газеты імкнуліся несці да чытача праўду, клікаць да барацьбы. Яны мелі ад 6 да 8 тысяч сталых падпісчыкаў. Гэта нямала, улічваючы рэпрэсіі супраць былых грамадоўцаў, выкліканыя падрыхтоўкай панскай Польшчы да новых выбараў.
Першай сярод гэтых газет была «Наша праўда» (выйшла 50 нумароў). Ад 1 да 19 нумара рэдагаваў яе (з’яўляўся «зіцрэдактарам») селянін з Гродзеншчыны С. Л. Татарын84.
Газета ўважліва сачыла за падзеямі ў самой Польшчы, імкнучыся нават праз нязначныя факты выкрываць каланіяльную палітыку Пілсудскага. Вось адзін з прыкладаў, як «Наша праўда», умела выкарыстоўваючы паведамленні буржуазных газет, прымяняла іх у выхаванні свядомасці працоўных. «Пшэглёнд віленскі» ў нумары ад 24 жніўня 1927 года (артыкул «Гмінныя выбары») паводле статыстычных даных аб выбарах у самаўрады з глыбокім неспакОем заяўляў аб росце ўплыву левых сіл у Віленскім ваяводстве, дзе членаў кампартыі было выбрана 5.5 працэнта, прыхільнікаў былой Грамады 9,9, прыхільнікаў НПХ85—1,5—усяго 17 працэнтаў. Газета «Ha­ma праўда» ў 41 нумары, каменціруючы гэтыя лічбы, пісала, што нават яны не адлюстроўваюць праўды, бо 90 тысяч беларусаў у Віленскім ваяводстве былі пазбаўлены выбарчых правоў як былыя члены Грамады, а выбары мно-
84 Серафім Лук’янавіч Татарын, член КПЗБ з 1925 года. 3 1926 года працаваў у БСРГ, ТБШ, «Змаганні». У 24 гады пачаў падпісваць газету. Затым сядзеў у Лукішках, у Вронках, Картуз-Бярозе. Жыве ў вёсцы Вострава Зельвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Доўгі час настаўнічаў, цяпер на пенсіі. У рабоце выкарыстаны некаторыя дакументы, прадстаўленыя н.ам С. Л. Татарыным.— С. Г.
85 НПХ — незалежная сялянская партыя Полыцчы.
гіх беларусаў, кандыдатаў у склад гмінных самаўрадаў, былі ануляваны, і ні адзін войт з ліку беларусаў не быў зацверджан Віленскім староствам.
Газета нацыяналістаў «Беларускі дзень» у адным з артыкулаў пісала, што беларусы, маючы сваіх Янку Купалу і Якуба Коласа, не маюць яшчэ сваіх Міцкевічаў, свайго Шаўчэнкі, называла здабыткі беларускай культуры і навукі парасткамі, а не сэмой навукай і культурай. У 11 нумары «Наша праўда», даючы водпаведзь нацыяналістычнай газеце, пісала, што не толькі славянскія народы — велікарусы, украінцы, чэхі,— але і неславянскія бачаць на нашым Парнасе і Міцкевічаў і Шаўчэнкаў. Выдадны рускі паэт Валерый Брусаў захапляўся творамі Купалы і перакладаў іх.
Увесь культурны свет бачыць, як за мяжой, якая падзяліла беларускі народ, працуюць тысячы беларускіх школ, у тым ліку чатыры вышзйшыя, бачыць, як рукамі народа ствараецца беларуская нацыянальная культура.
Усе тыя, хто хоча пераканаць масы ў слабасці беларускага народа, даюць толькі доказ сваёй уласнай нікчэмнасці. Ім беларускі народ адкажа глыбокай пагардай86.
«Наша праўда» існавала на працягу некалькіх месяцаў 1927 года. Гэтае адзінае ў 1927 годзе радыкальнае выданне на беларускай мове несла ў масы праўду аб жыцці і барацьбе.
Шэраг газет, якія мы разглядаем як адно выданне пад агульнай назвай «ГІраца», 1 кастрычніка 1927 года адкрыўся газетай «Наша праца», якую падпісаў у свет Т. Ліхач, Выдавалі яе паслядоўнікі Грамады, тыя, хто стаў затым прыхільнікамі пасольскага клуба «Змаганне», пераемніка БСРГ.
Перадавы артыкул першага нумара «Не пакладайце рук!» быў прысвёчаны барацьбе за школу на роднай мове. За час кампаніі па збору дэкларацый іх было сабрана звыш 10 тысяч на сотні школ. Аднак у Віленскай школьнай акрузе збіраліся адкрыць толькі 14 беларускіх і 10 так званых «утраквістычных» (двухмоўных) школ. На самай справе і гэтыя адзінкавыя школы не былі адкрыты. Газета крытыкавала палітыку ўрада ў адносінах да беларускіх настаўнікаў, якіх пазбаўлялі работы
86 «Наша праўда», 1927, 11 мая.
ў школе. і якія вымушаны былі шукаць любую працу, у тым ліку і фізічную.
Газета ўважліва адносілася да жыцця вескі, да умацавання брацкай салідарнасці паміж рабочымі і сялянамі Перадавы артыкул другога нумара «Веска — рабочым» газета прысвяціла забастоўцы, што пачалася на запалкавай фабрыцы ў Гродна. Яе падтрымаў прафесіянальны саюз рабочых хімічнай прамысловасці на ўсен Заходняй Беларусі; у Вільні, Пінску і іншых гарадах ы лі праведзены грашовыя зборы. Хутка да забастоўшчыкаў далучыліся рабочыя ГІІнска, а затым і многіх прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці цэнтральнай ПольшЧЬ' Забастоўка працягвалася некалькі месяцаў. Сял'яне вырашылі аказаць дапамогу сваім братам-рабочым. 1 азета паведамляла, што з розных куткоў Гродзеншчыны для забастоўшчыкаў пачалі паступаць прадукты. Заканчваўся артыкул словамі: «Так вёска паказала, шю яна глыбока верыць у правільнасць палітыкі адзінства працоўнага фронту, так сяляне не на словах, а на справе выяўляюць перамогу ў масах сялянска-рабочай ідэалогіі»87 Трэці нумар газеты быў канфіскаваны за некалькі арты'кулаў, у тым ліку і прысвечаны вёсцы —«Метамарфозы» («Перараджэнне нашае вёскі») — артыкул аб змене настрояў у вёсцы, аб далучэнні яе да грамадскага жыцця Перадавы артыкул гэтага нумара «Асаблівая ўзаемнасць» быў прысвечаны польска-літоўскаму канфлікту. I хоць нумар быў канфіскаваны, у наступным га^ зета зноў паведаміла аб гэтым канфлікце, бо ён праліваў святло і на польска-беларускія адносіны.
Справа выглядала так. Віленскія буржуазныя газеты надрукавалі быццам бы пісьмо 28 польскіх настаўнікау з Літвы (Коўна) аб тым, што літоўскія ўлады пазбавілі іх працы і пасадзілі ў турму. Яны звярталіся да сваіх «братоў» з заклікам аб дапамозе, бо іх «душаць, пазбауляюць грамадзянскіх правоў за тое, што яны выкладалі польскім дзецям навуку ў роднай мове... Як гэта было падобна на беларускую мову і школу! ГІа самай жа справе польскія «настаўнікі» ў Коўна адкрыта заклікалі Піл судскага акупіраваць і тую частку Літвы, шго яшчэ не была занята. Віленскія «браты» пачалі склікаць мііынп,
s’ «Наша праца», 1927, 5 кастрычніка.
"У ЦЬ адозвыУ ноч з 4 на 5 кастрычніка У Вільні і у тых паветах, дзе жылі літоўцы, былі праведзены арышты і вобыскі. Улады зачынілі настаўніцкую У ВІЛЬНІ’ 48 прыватных школ тава«Рытас», арыштавалі старшыню таварыства Крауяліса і іншых яго членаў88.
9	л1стапаДа, напярэдадні сёмай гадавіны акупацыі ,	СЮДЫ прыехаЎ сам Пілсудскі разам
3	мнопмі мппстрамі, членамі ўрада. Палякі, што жылі^на Ковеншчыне, выпусцілі спецыяльную адозву у якоіі заклікалі маршалка далучыць усе літоўскія землі да Ііольшчы.
«Наша праца» толькі расказала аб гэтых падзеях не каменціруючы іх. Але кожнаму беларусу станавіліся зразумелымі дзеянні польскіх улад. Яны яшчэ раз пера конвалі у тым, што толькі пастаянная і няспынная барацьба прывядзе народ Заходняй Беларусі да вызваЛ С Н Н Я.
„ У канцы 1927 года ў Польшчы праходзілі выбары у самаурады, яны мелі вялікае значэнне, бо з’яўляліся як оы генеральнай рэпетыцыяй перад выбарамі ў сейм 1928 юда. 1 працоўныя масы рабілі ўсё, каб у мясцовыя органы уваншлі прадстаўнікі ад народа. Газета «Наша праца» актыуна асвятляе гэта пытанне. У 6 нумары яна падвяла вышкі выбараў у Лодзі, Калішы, Кельцах, Уладзіміры-Валынскім. У гэтым жа нумары газета пісала аб omn РЭХ У Г„родна' Аб’яднаны рабочы блок тут атрымаў zUlt) галасоу, ці 5 мандатаў, што гаварыла аб значнай перамозе аб’яднаных сіл рабочага класа.