Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
Аднак ужо 22 кастрычніка 1927 года газета паведамляла, што у Гродна былі арыштаваны ўсе пяць дэпутатаў « б яднанага рабочага блоку». Улады паказвалі, як яны адносяцца да імкнення працоўных мас вырашаць справы праз сваіх пасланцоў у мясцовых органах
У наступным нумары «Наша праца» пісала: «Рост свядрмасці і арганізаванасці сялянска-рабочых мас, які выявіуся пры выбарах у самаўрады, вывеў з раўнавагі ўсе абшарніцтва і буржуазію Польшчы, яе прэса крычыць аб палявенні мас, аб небяспецы злева.
Абшарніцтва, пазбаўленае «дэмакратычнага» спосабу абароны сваіх інтарэсаў праз самаўрады, прымушана
88 «Наша праца», 1927, 11 кастрычніка.
абараняць гэтыя інтарэсы паміма іх, прымушаючы ўрад адкрыта выявіць сваю класавую сутнасць»89.
КПЗБ імкнулася кіраваць выбарамі ў самаўрады, а затым і іх работай. Часопіс «Бальшавік» рабоце мясцовых органаў прысвяціў некалькі артыкулаў90. КПЗБ надавала самаўрадам вялікае значэнне, але галоўнае заключалася ў шырокай агітацыі сярод выбаршчыкаў на прадпрыемствах, фабрыках і заводах, у вёсках, маёнтках і фальварках. Агітаваць трэба было не на пасяджэннях гмінных рад і павятовых сеймікаў, а на мітынгах, перадвыбарчых сходах, дэманстрацыях — вось той шлях, па якому павінны былі ісці рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы Заходняй Беларусі.
«Наша праца» часта карысталася метадам суііастаўлення, друкуючы матэрыялы аб палітыцы польскіх улад, паказваючы цяжкае эканамічнае становішча і побач — матэрыялы аб Савецкай Беларусі. У нумары за 26 кастрычніка 1927 года газета змясціла матэрыял «Дзяржаўныя даўгі Польшчц». Надрукаваны ён быў у сувязі з новай пазыкай Польшчы ў ЗША 62 мільёнаў долараў. Пазыка была зроблена на кабальных умовах—7 працэнтаў гадавых. Польшча пайшла на такі крок не з дабра. Газета друкавала лічбы ўсіх відаў даўгоў Рэчы Паспалітай, рабіла падлік, што толькі дзяржаўных даўгоў на плечы кожнага працоўнага кладзецца па 150 злотых.
I літаральна ў наступным, 9 нумары, у рубрыцы «За граніцай» быў змешчаны артыкул «Бюджэт у СССР», дзе расказвалася аб бюджэііе Савецкай краіны на 1927/1928 год, абвешчаным Народным камісарыятам фР нансаў. Бюджэт павысіўся ў параўнанні з даваенным, 1913 годам на 85 мільёнаў рублёў, на 9 працэнтаў болып, чым у 1926/1927 годзе. Газета пракаменціравала і размеркаванне бюджэту. Так, на армію ўСавецкім Саюзе ідзе' 15 працэнтаў, у той час як у царскай Расіі ішло 27, а ў Полынчы — адна трэць. Астатняя частка ў СССР ідзе’ на эканамічнае і культурнае развіццё. У раздзеле «3 Радавае Беларусі». газета надрукавала артыкул «Універсітэцкі гарадок», у якім паведамлялася, што пры НароД' ным камісарыяце асветы створана спецыяльная будаўнічая камісія, якая кіруе будаўніцтвам Універсітэцкага:
89 «Наша прайа», 1927, 26 кастрычніка.
90 Гл. «Бальшавік», 1927, № 4—5 (19) і інш.
гарадка ў Мінску. Архітэктурны план 12 карпусоў гарадка зрабілі донліды Масквы і Мінска (нават і тут паказ брацкіх сувязей народаў Савецкага Саюза, бескарысліван дапамогі рускага народа беларусам). Завяршыць будауніцтва намячалася за чатыры гады. Кошт будоўлі складау 1 мільён 453 тысячы рублёў91.
Артыкул, надрукаваны ў гэтым жа нумары, паведамляе аб тым, што^ Польшча робіць пазыку на велізарную суму грошай, а ў другім — Савецкая Беларусь адпускае велізарную суму грошай на будаўніцтва свайго універсі-
Польскія ўлады прымянялі суровыя рэпрэсіі супраць беларускіх выданняў. Віленскае староства не раз прасіла пракурора акруговага суда аб арыштах рэдактараў. Аб прэсе вялася вострая дыскусія і ў сейме. Сейм адной са сваіх пастаноў скасаваў дэкрэт аб дадатковых абмежаваннях для прэсы. Урад Пілсудскага не прызнаў гэты дэкрэт. Маршал сейма Ратай, паведамляючы ўраду аб пастанове сейма, прапанаваў надрукаваць пастанову ў «Дзенніку ўставаў» (дзяржаўны зборнік новых законаў мП^СТаН0-^’ аЛе Пілеудекі і міністр унутраных спраў Мэйштовіч адмовіліся друкаваць яе, спаслаўшыся на тое, што пастанова не «мела падставы з канстытуцыяй». У верасні 1927 года Ратап напісаў прэм’ер-міністру другое пісьмо, якое таксама не было прынята.
СупРайь ПРЭСЫ зноў прымяняліся рэпрэсіўныя меры. Па ўсёй Польшчы пракацілася хваля пратэстаў. Многія легальныя газеты пераходзілі на нелегальнае становішча. У Варшаве і іншых гарадах пачалі з’яўляцца газетылісткі, газеты-адозвы. 28 верасня 1927 года кіраўніцтва саюза варшаўскіх журналістаў аднагалосна прагаласавала: публічна пратэставаць супраць скасавання ўладамі сеймавай пастановы.
Радыкальная беларуская прэса ў 1927 —1928 гадах цярпела неверагодную жорсткасць і прыцясненні. Амаль кожны другі нумар газет канфіскоўваўся. Цяпер рэдакцыі чакалі святкавання выхаду ў свет 10 нумара, але газеты, як правіла, закрываліся раней. У час выбараў у сейм і сенат у 1928 годзе беларускія радыкальныя газеты 9 дзён канфіскоўваліся запар92. Ад сярэдзіны лютага
91 «Наша праца», 1927, 26 кастрычніка.
92 Гл. А. Салагуб. Мастацкая літаратура Грамады. «Полымя рэвалюцыі», № 1, 1933, стар. 156.
да сярэдзіны сакавіка 1928 года радыкальныя выданні не выходзілі зусім, бо кожны нумар іх канфіскоўваўся. Між тым яшчэ ў 1914 годзе У. I. Ленін пісаў: «Кожны разумее, што палітычная газета ёсць адна з асноўных умоў для ўдзелу любога класа сучаснага грамадства ў палітычным жыцні краіны наогул, а ў прыватнасці і для ўдзелу ў выбарчай кампаніі»93.
Выданні, якія выходзілі ў гэты час, няцяжка пералічыць: «Маланка»—двухтыднёвы гумарыстычны часопіс, адзіны орган, які працягваў традыцыі Грамады; «Родныя гоні», «Саха», «Студэнцкая думка»— месячныя часопісы і два штотыднёвікі беларускіх клерыкалаў — адзін для католікаў, другі — для праваслаўных. Уся прэса, за выключэннем «Маланкі», мела яўна буржуазна-нацыяналістычную афарбоўку.
11 студзеня газета «Думка працы» назвала выбарчую праграму беларускай нацыяналістычнай буржуазіі «Праграмным трафарэтам». Яе прадстаўнікі ў сваён платформе, выкарыстоўваючы розныя дэмакратычныя лозунгі, імкнуліся звесці беларускія масы са шляху рэвалюцыйнай барацьбы, што было на руку Пілсудскаму і яго кампаніі. У артыкуле «Надзеі паноў Умястоўскага і Гурына і іх аргументацыя» газета пісала: «Гурын і Умястоўскі збіраюцца стаць адзінымі прадстаўнікамі беларускага народа ў час выбараў. У адной з перадавіц «Беларускага дня»—«Перад выбарамі»— яны пішуць, што ў Заходняй Беларусі ёсць чатыры блокі на выбары: «Хіена» (польская правіца), блок нацыянальных меншасцей, грамадоўскі і... дэмакратычны. Тры першыя — праціўнікі маршала, значыць яны загінуць на выбарах. Толькі Гурын і Умястоўскі ў тым ліку маюць шчасце папасці ў сейм.
Дабіваюцца яны гэтага не салодкімі абяцаннямі, як Ярэміч і Рагуля, а страшаць: мы за маршала, паспрабуйце ісці супраць нас.
...Мы лічым занізкім для сябе адказваць, а зварочваемся да беларускіх працоўных гушчаў — будзьце гатовы да выбараў, выкарыстайце ваша адзінае права паказаць сваю волю, без хістанняў гатуйцеся стаць адзіным фронтам працоўных! Ганіце прэч усіх прадажнікаў, панскіх наймітаў і здраднікаў, якія хочуць на нашаіі не-
93 У. I. Ленін. Творы, Т. 18, стар. 174.
свядомасці выехаць, каб пасля нанава прадаваць нас. Будзем стойкімі!»94
Чаго толькі не рабіла беларуская «жоўтая прэса» у час перадвыбарчай кампаніі. «Народ», «Ыаша бацькаўшчына» і «Хрысціянская думка» ксяндза Станкевіча, «Сялянская ніва» Ярэміча і Рагулі, «Беларускае слова» Умястоўскага і Гурына ашалела кідаліся на радыкальны Друк, дапамагаючы ўраду ў канфіскацыях.
Дэмакратычныя сілы імкнуліся выкарыстаць кожную спрыяльную магчымасць у барацьбе. Асноўны змест «Маланкі» першых месяцаў 1928 года—падрыхтоўка да выбараў. У нумары 3 (5 сакавіка) газета змясціла «Казку аб «наўчоным спадару» (Янка Станкіўчык па дакументах), Ярэме-баламуце і Чатырку-чмуце». Фельетон высменваў «беларускіх працаўнікоў» Станкевіча, які агітаваў на Лідчыне, Ярэміча — на Свянцяншчыне і Чатырку—на Навагрудчыне. Мы прыводзім вытрымкі з «Казкі», напісанан з сарказмам, згубным для беларускіх «спадарбў»: «3 даўніх пор людзі кажуць, што калі дрэнна жывецца, дык Люцыпар вінават (пякельны начальнік —• заўвага рэдакцыі.— С. Г.). Выклікаў ён Спадара, Ярэму і Чатырку, каб ішлі ў Заходнюю Беларусь за мандатамі.
Ярэма на кірмашы ў мястэчку: «Сяляне,— кажа,— вы дурні! Вас чмуцяць розныя прайдзісветы. He слухайце іх! А слуханце толькі мяне, я іду з нямецкай і яўрэйскай буржуазіяй. У іх шмат долараў і гольд-марак. А, вядома, хто грошы мае — той усё мае. Бачыце, якое я пуза маю! Хто мне яго даў? — грошы! Я купіў дачу ў Каленіі пад Вільняй. За што купіў? — за грошы! А цяпер хачу завесці ў сябе малочную гаспадарку. А за што ўсё гэта?— за грошы!
Дык бачыце, ўсё робіцца толькі за грошы. А калі я буду багаты, дык і вам мо’ што-колечы перападзе.
А дзеля гэтага галасуйце за...»
Ярэма не закончыў, бо тысячы рук абхапілі яго футру і сцягнулі з возу»95.
Выбары ў сейм закончыліся паражэннем «беспартыйпага блока супрацоўніцтва з урадам». 3 444 дэпутацкіх мандатаў блок атрымаў усяго 123, астатнія атрымалі тыя.
94 «Думка працы», 1928, 11 студзеня.
95 «Маланка», 1928, 5 сакавіка, стар. 4.
хто крытыкаваў палітыку Пілсудскага. Кампартыя Польшчы атрымала 1 мільён 296 тысяч 840 галасоў (у 5 разоў болып, чым на выбарах 1922 года), з іх 328 тысяч 832— галасы працоўных Заходняй Беларусі (26 працэнтаў)96, не лічачы 70 006 ануляваных галасоў у Лідскай і Брэсцкай акругах.
Р ы с. 4.
У склад сейма ад КПП увайшлі 7 дэпутатаў. Па спісах рабоча-сялянскага блока Заходняй Беларусі ў сейм увайшлі I. Е. Гаўрылік, I. Дварчанін, А. Стагановіч, па спісу ўкраінскага «Сельроба-лявіцы» ў Брэсцкай акрузе—I. Грэцкі. Да спіса далучыўся Ф. Валынец (прайшоў па спісах беларускіх нацыяналістаў). У лютым 1929 года А. Стагановіча замяніў П. С. Крынчык. Такім чынам, у сейме беларускія радыкальныя паслы выступілі ў складзе: I. Дварчанін, I. Гаўрылік, I. Грэцкі,,Ф. Валынец і П. Крынчык, якія адразу ж уступілі ў кантакт з камуністычнай фракцыяй сейма.
Газета «Голас працы» у першым жа нумары (14 красавіка) у перадавым артыкуле «Што паказалі выбары» пісала аб марных надзеях Ярэміча, Станкевіча і іншых,
96 Т. Глннская. КПЗБ — руководнтель освободнтельной борьбы трудяіцпхся Западной Белорусснн. 1924—1928 гг. Мпнск, 1965, стар. 176.