Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
«Беларуская газета» стала масавым выданнем. Яна мела сваіх карэспандэнтаў па ўсёй Заходняй Беларусі.
Актыўнымі аўтарамі газеты сталі паэты М. Васілёк (М. Касцевіч), Звястун (П. Пестрак), Я. Чабор (I. Патаіювіч), былы хадзцкі паэт Ф. Грышкевіч, які пагадзіўся з лініяй «Беларускай газеты», П. Граніт (I. Івашэвіч), М. Засім і інш.
Газета друкавалася параўнаўча невялікім тыражом— 2000 экземпляраў, з іх 1800 рассылалася на правінцыю, каля 100 распаўсюджвалася ў Вільні і столькі ж у Беластоку. Яна мела каля 500 платных падпісчыкаў. Такою
131 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242. воп. 1, сп. 98, арк. 402—403.
132 В. Таўлай (1914—1947) у 1930—1932 гг. быў у Савецкай Беларусі, у канцы 1932 года вярнуўся ў Вільню і з верасня да арышту (чатыры месяцы) рэдагаваў газету.
лічбаю не магла пахваліцца ў гэты час ніводная беларуская буржуазная газета. «Беларускую газету» выпісвалі нават ваявода, следчы аддзел паліцыі ў Беластоку,. II аддзел генеральнага штаба ў Вільні і інш.133
Для тэхнічнай работы — праўкі карэктуры, карэспандэнцый у рэдакцыю была запрошана А. Буднік, старэйшы член КПЗБ з Беласточчыны'. Некаторую тэхнічную работу ў рэдакцыі вялі сёстры 3. і Л. Асаевіч. Л. Асаевіч працавала таксама сувязной паміж В. Таўлаем, А. Зубовічам, якія жылі нелегальна, і рэдакцыяй134. У распаўсюджванні газеты дапамогу рэдакцыі аказвалі вучні Віленскай беларускай гімназіі.
Газета выходзіла два разы ў месяц. Сродкаў ад падпіскі хапала толькі на ўтрыманне рэдактара ды іншыя невялікія выдаткі.
Ад 8 ч5рвеня да 30 студзеня 1934 года газета выйшла 17 разоў.
«Беларуская газета» смела і адкрыта выступіла ў абарону інтарэсаў працоўных мас Заходняй Беларусі. Пільнага вока яе карэспандэнтаў не прамінуў ніводзін заслугоўваючы ўвагі факт: забастоўка беластоцкіх тэкстыльшчыкаў, беспрацоўе ў Вільні, акруговы з’езд ТБШ. Многа месца яна ўдзяляла асвятленню міжнароднага становішча і асабліва выкрыццю германскага фашызму. У першым нумары «Беларуская газета» змясціла вялікі артыкул П. С — кага «У краіне свастыкі», у якім гаварылася аб росце фашызму ў Германіі і выніку першых месяцаў яго праўлення дзяржавай —7 мільёнах беспрацоўных і 170 тысячах зняволеных у турмах. Ужо тады аўтар прадбачліва пісаў, што, калі Гітлер развяжа імперыялістычную вайну,— век дзяржавы «нацыянальнага адраджэння» III Рэйха будзе кароткім. У дзесятым нумары «Беларуская газета» змясціла перадавы артыкул «Гітлер — Еўропа — мы», у якім зноў перасцерагала працоўных, заклікала іх змагацца з фашызмам. У гэты час Германія выйшла з Лігі Нацый. У нумары 12 і 13 шырока асвятляўся працэс над Г. Дзімітравым.
Але асноўная ўвага, зразумела, удзялялася справам у самой Польшчы. У другім нумары (23 чэрвеня) газета выступіла з артыкулам, у якім выкрывала ідэалогію БХД. Газета хадэкаў «Беларуская крыніца» ў адным з
133 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 463, арк. 23—26.
134 Т а м ж а.
артыкулаў тлумачыла прычыны эканамічнага крызісу ў Польшчы развіццём тэхнікі, аб’яднаннем вёскі і інш«Беларуская газета» дала адпор. Яна расказала аб асноўных супярэчнасцях капіталістычнай вытворчасці, аб яе няпланавым развіцці. «Крызісы — родныя дзеці сучаснай гаспадарчай будовы,— пісала газета.— Крызісы — адзнакі, сімптомы распаду яе. Крызісы можна ліквідаваць, толькі ліквідаваўшы прычыны іх».
Буйным дасягненнем рэдакцыі «Беларускай газеты» з’явілася стварэнне адзінага фронту заходнебеларускіх пісьменнікаў. Яшчэ ў 1931 годзе I. Патаповіч (Янка Чабор) спачатку ў польскім часопісе «Месёнчнік літэрацкі», а затым ва ўкраінскім прагрэсіўным літаратурным часопісе «Вікна» (Львоў) змясціў адкрыты ліст да заходнебеларускіх літаратараў з заклікам аб’яднацца ў адзіную пісьменніцкую арганізацыю Заходняй Беларусі па прыкладу палякаў і ўкраінцаў і выдаваць свой літаратурны часопіс.
Заклік быў падтрыманы. Дапамагла ў гэтым «Бела-руская газета», якая ўважліва ставілася да творчасці не толькі прафесіянальных паэтаў і пісьменнікаў, але і чытачоў. У газеце працавалі В. Таўлай, М. Танк, П. Пестрак, А. Іверс, М. Васілёк, М. Засім, П. Радзюк, А. Дубро< віч, I. Патаповіч і іншыя.
У сёмым нумары рэдакцыя змясціла артыкул «Створым літаратурны цэнтр!», у якім пісала: «... па розных пунктах краіны раскіданы паэты-самародкі, якія і сваім жыццём і сваёю творчасцю неразлучна звязаны з народнымі масамі. Іх гуслі — гэта злыбеды сённяшняга жыЦ' ця народа, гэта свядомасць гора і радасць працы, гэта сны і летуценні пра лепшае заўтра. Таму іх творчасцьблізкая і зразумелая масам народа, таму яна ідзе ў народ і звычайна ў форме безымянных песень-вершаў узбагачае духоўны народны скарб».
У восьмым і дзесятым нумарах «Беларуская газета»змясціла літаратурныя старонкі. Першая з іх адкрывалася артыкулам «3 народам» (аўтар — Т. Свет). Аўтар пісаў, што мастацкая літаратура ў грамадстве адыгрывае1 вялікую ролю, з’яўляючыся магутным сродкам арганізацыі і выхавання мас, стымулам, які «варушыць мільёны,, бадзёрыць, закальвае іх душы». Аднак заходнебеларускія маладыя рэвалюцыйныя паэты і празаікі не мелі ніякай магчымасці друкавацца, бо часопіс «Шлях моладзі», лі-:
0 Зак. 456.
81.
таратурныя куткі ў «Родным краі» з’яўляліся «толькі прыманкай маладых, несвядомых сіл у сеці ХД». Артыкул Т. Света заклікаў заходнебеларускіх літаратараў ствараць літаратурны фронт, ісці з народам.
На першай літаратурнай старонцы былі змешчаны апавяданне Рытмы «Свой хлеб», вершы Волата «Давайце збудуем будынак», М. Васілька «Я прагну» і «Я пралетар», ВКанцавога «Дуб зялёны» і інш. He ўсе вершы ў ідэйных адносінах былі раўназначнымі. У той час, як М. Васілёк у вершы «Я пралетар» пісаў: «Ахвяру прынясу табе, мазольна праца, юнацкіх сіл пахоп складу на твой алтар — збудую для цябе з красы, з агню палацы. Я!!І— пралетар!», У. Шчыры ж пісаў: «А мы сядзелі ў цені дрэў», «казала ты каха’ць гатова», «агонь не паліць больш людзей» і г. д.
На другой літаратурнай старонцы выступілі А. Рэдзька, П. Граніт, М. Васілёк, Звястун і інш. М. Танк пісаў: «Цябе вітаю, «Беларуская газета», і працы чэсць тваёй я аддаю: ты самародных узгадоўваеш паэтаў, каб песню смела грымнулі сваю». П. Пестрак (Звястун) у вершы «Зорка міргае слёзна ў небе начным», напісаным у Гродзенскай турме, выказваў пачуцці зняволенага, які сядзіць за турэмнымі кратамі.
Вершы, надрукаваныя ў «Літаратурных старонках», у жорсткіх умовах белапольскай цэнзуры, заклікалі працоўныя масы да барацьбы, да арганізацыі. Слабей былі напісаны апавяданні, замалёўкі.
У рэдакцыю прыходзіла столькі мастацкіх твораў, што друкаваць усё газета не магла. Вакол «Беларускай газеты» згрупаваўся літаратурны актыў. 10 снежня 1933 года на кватэры ў тэхнічнага работніка газеты і сувязнога кампартыі Л. А. Асаевіч нелегальна адбылася I канферэнцыя рэвалюцыйных пісьменнікаў Заходняй Беларусі. У прынятай канферэнцыяй дэкларацыі гаварылася: «Кідаючы гэты адкрыты вызаў барацьбы на літаратурнамастацкім фронце у нацыянальна-вызваленчым руху, мы кідаем заклік да ўсяго, што ёсць разумнага, свядомага, да працоўнага ў нашай краіне, да пісьменнікау, выншаушых з асяроддзя сярмяжнага люду, да пісьменнікаў ад варштата і плуга — зразумець адказнасць сучаснага стану. Клічам вас да згуртавання вакол часопіса «Літаратурная старонка». Клічам на творчую працу для народа і разам з ім. Мы разумеем умовы, разумеем, што
перад намі цяжкасці і перашкоды, але тым з большым запалам бяромся за працу, за ажыццяўленне даўно наспелай думкі аб утварэнні каля часопіса сваё ўласнае сялянска-работніцкай пісьменніцкай кагорты—арганізацыі»135.
Стварэнне арганізацыі рэвалюцыйных пісьменнікаў Заходняй Беларусі мела вялікае значэнне. Аднак у канцы студзеня 1934 года «Беларуская газета» была закрыта, a В. Таўлай, П. Пестрак і іншыя супрацоўнікі газеты арыштаваны. Першы нумар месячніка «Літаратурная старонка», падрыхтаваны да друку'В. Таўлаем, выйшаў толькі 25 студзеня 1934 года пад рэдакцыяй I. Патаповіча і адразу ж быў канфіскаваны. Рэдакцыя прадбачыла гэта, і каля 20% тыражу не трапіла ў рукі паліцыі.
Сатырычны заходнебеларускі часопіс «Асва» («Аса») з’явіўся ў свет 25 сакавіка 1934 года. Гэта было другое пасля «Маланкі» сатырычнае выданне за ўсю гісторыю развіцця заходнебеларускай радыкальнай прэсы. Рэдактарам двухтыднёвіка стаў член КПЗБ П. Радзюк, а агульнае кіраўніцтва па лініі ЦК КПЗБ ажыццяўляў В. Е. Самуцін. Тыраж часопіса складаў 1500 экземпляраў. Выданне аб’яднала вакол сябе лепшых паэтаў-сатырыкаў, фельетаністаў, карыкатурыстаў. Яно выдавалася пад лозунгам «Гумар і сатыра — зброя ў руках працоўных». У артыкуле «Ад рэдакцыі» «Асва» пісала: «Сваімі наша «Асва» лічыць усіх тых, хто мазолістай працай за варштатам і плугам здабывае сабе магчымасць існавання»136-
Часопіс смела выкрываў польскія ўлады, падрыхтоўку да вайны, гітлерызм, змагаўся з беларускімі нацыяналістамі. У чацвёртым нумары (30 красавіка) «Асва» ў артыкуле «Адказ правакатарам-даносчыкам» пісала: «Ac­ea» ёсць паступовы нацыянальна-вызваленчы орган гумару і сатыры беларускага народа на Заходняй Беларусі. Яна мае намер паглыблення сацыяльнай і нацыянальнай свядомасці працоўных мас шляхам праўдзівага паказу падзей. «Асва» адкрыта змагаецца з беларускім буржуазным нацыяналізмам, ізалюючым беларускі народ ад народаў расійскага, польскага і інш.»137
135 Цыт. па кн. К. X р о м ч а н к а. Піліп Пестрак. Жыццё і дзейнасць. Мінск, 1960, стар. 18.
136 Часопіс праіснаваў пяць месяцаў. 3 шасці нумароў тры былі канфіскаваны.
137 «Асва», 1934, № 4, стар. 2.
У чацвёртым нумары, прысвечаным Першамаю, змяшчалася карыкатура пад назвай «Гітлерызм святкуе», аб тым, як «святкуюць» Першамай Гітлер, лідэры II Інтэрнацыянала (Бауэр, Вандэрвельд, Кауцкі, Блюм, Недзялоўскі) і шэсць палітычных партый Польшчы, у тым ліку ППС, Бунд, ГІаалей Сыён.
Многія карыкатуры, як і ў «Маланцы», тут рабіў мастак Ю. Горыд.
МТанк пісаў аб «Асве»: «Пасля «Маланкі» і «Асвы» мы амаль зусім развучыліся смяяцца...»138 Зразумела, не таму, што не ўмелі, а таму, што не маглі.
Самым знамянальным з’явішчам у гэты час стала выданне газеты «Наша воля» (1935—1936 гг.), «беларускай незалежнай двухтыднёвай газеты». Гэты друкаваны орган быў задуманы ЦК КПЗБ як легальны камуністычны двухтыднёвік яшчэ летам 1935 года разам з двухтыднёвікам на польскай мове «Папросту». Быў падабраны штат супрацоўнікаў, якія дзейнічалі легальна. Восенню 1935 года ў Вільню быў выкліканы ЯСкурко (М. Танк). Працавалі ў газеце С. Малько, М. Бурсевіч, Р. Шырма. Агульнае кіраўніцтва па лініі ЦК КПЗБ праводзіў Т. Будкевіч (псеўданім Трахім). Рэдактарам газеты быў зацверджаны студэнт-юрыст Віленскага універсітэта В. Склубоўскі, які прымаў удзел у рэвалюцыйным руху ў 1936—1938 гг. В. Склубоўскі ўспамінае: «1936 год быў годам уздыму рэвалюцыйнага руху. У яго выніку была выдадзена «Наша воля», якая выражала рэвалюцыйную думку, паколькі гэта было ў тагачасных цэнзурных умовах магчыма і гуртавала каля сябе лявіцовых пісьменнікаў і паэтаў— асабліва прыхільнікаў КПЗБ. Яе выданне адбываецца на ўмовах найбольшага і ўзрастаючага тэрору санацыйных улад»139.