Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
Зацверджаны сеймам гадавы бюджэт да 3 мільярдаў злотых, сцягваемых з вас крывавых падаткаў, ідзе на
105 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 156, арк. 19—20.
Іов «Наша газета», 1929, 15 верасня.
107 «На варце», 1930, 13 сакавіка.
юв ГТА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 156, арк. 87.
паліцыю, астрогі, войска і ўзбраенне... He праз сейм вядзе дарога да вызвалення, а праз упартую барацьбу з буржуазным ладам, праз барацьбу за штодзённыя патрэбы»109-
3 адозвай да беларускіх працоўных выступіў былы кіраўнік БСРГ Б. Тарашкевіч, які заклікаў змагацца супраць фашысцкай дыктатуры, за поўнае сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне працоўных, галасаваць за скасаваны спіс «Змагання» № 8. I працоўныя падтрымалі тых, хто змагаўся за іх правы. Толькі ў Лідскай акрузе ў мінулыя выбары было прызнана несапраўднымі 70 000 галасоў, пададзеных за кандыдатаў рабоча-сялянскага блока. Цэнтральны выбарчы камітэт БСРПК «Змаганне» звярнуўся да працоўных Лідчыны з вялікай адозвай яшчэ мацней згуртавацца вакол клуба.
У пачатку кастрычніка акруговыя камітэты былі створаны ў Лідзе, затым у Слоніме, Валожыне, Маладзечна. Людзі, якія працавалі ў іх, падвяргаліся праследаванням. У Слоніме было арыштавана 3 чалавекі, у Валожыне—2, у Маладзечне староства наогул адмовіла ў легалізацыі камітэта110. У Косаве ў камітэце працаваў П. Пестрак (затым ён быў арыштаваны, выйшаў з турмы толькі у 1933 годзе).
У час выбараў была створана шырокая сетка выбарчых камітэтаў, 16 сакратарыятаў на месцах111.
Аднак фашысцкі ўрад Польшчы так і не змог дасяг' нуць галоўнай’ мэты — аслабіць адзінства беларускіх працоўных. Hi тэрор, ні ануляванне спісаў рабоча-сялянскага блока не змаглі зламаць іх волю. 14 працэнтаў аД агульнай колькасці галасоў было пададзена за кандыдатаў, прадстаўнікоў працоўных мас112.
Амаль на працягу ўсяго 1931 года вялося следства па справе клуба, а ў пачаткў 1932 года быў аб’яўлены прыгавор паслам «Змагання». У лютым 1932 года ЦК КПЗБ' выдаў на беларускай мове лістоўку «Прысуд паслам' «Змагання», у якой заклікаў працоўных стаць у абарону Дварчаніна, Валынца, Гаўрыліка і Крынчыка. Самі былыя паслы не здаваліся, вялі барацьбу. 10 сакавіка 1932' года яны звярнуліся з адозвай да працоўных склікаці?
109 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 156, арк. 87.
110 Там ж а, сп. 110, арк. 132.
111 Т а м ж а, сп. 265, арк. 46.
112 Т а м ж а.
5 Зак. 456.
65
масавыя сходы, выбіраць першамайскія камітэты, арганізоўваць дружыны масавай самаабароны.
Выданні БСРПК «Змаганне»— газеты «Праца», «Беларуская газета», «Свет», «Світанне» і іншыя адыгрывалі значную ролю ў згуртаванні працоўных, у мабілізацыі іх на масавыя кампаніі. Выданні «Змагання» былі канфіскаваны 25 разоў, аднак газеты «Свет», «Світанне», «Наша газета», «Праца», «На варце» даходзілі да шырокіх мас. Аб кожным факце тэрору ўлад у адносінах да нацыянальна-вызваленчага руху дэпутацкая фракцыя «Змагання» паведамляла праз оеймавую трыбуну і свой друк113.
Віленская абшарніцкая газета «Слова» ў 1929 годзе цынічіна пісала, што БСРПК «Змаганне» не выдае нават сваёй газеты. У абарону клуба выступіла газета «Савецкая Беларусь», якая 18 чэрвеня 1929 года ў артыкуле «Чаму маўчыць радыкальная беларуская прэса ў Заходняй Беларусі» пісала аб тым, што ў час дзейнасці БСРГ газеты канфіскоўваліся за палітычны напрамак. Цяпер жа яны забараняліся без усялякіх на гэта прычын. Паліцыя стаяла з гатовымі распараджэннямі аб канфіскацыі ўжо каля друкарскіх машын. Рабіліся санітарныя агляды, якія іншы раз зацягваліся на месяцы. Так, у Вільні, у друкарні Левіна (Нямецкая вуліца, 22), дзе ў рсноўным друкаваліся радыкальныя выданні, была зробдена санітарная праверка. Нягледзячы на тое, што яна 'была лепшай у Вільні і што рабочыя не выказвалі незадавальнення ўмовамі працы, гаспадару далі штраф у 3 000 злотых за «антысанітарныя ўмовы». Затым друкарню закрылі. Праз некаторы час яна зноў была адкрыта, але Левін адмовіўся друкаваць выданні БСРПК «Змаганне». Гаспадары друкарняў у Вільні, Гродна, Беластоку таксама адмаўляліся друкаваць беларускія дэмакратычныя выданні. Вось чаму маўчала беларуская прэса. У 1929 годзе ў Вільні на беларускай мове (гражданкай j лацінкай) выходзіла 13 газет і часопісаў, з іх радыкальйымі былі толькі 2 выданні, у 1930—адпаведна 14 і 1, у 1932—12 і 1, у 1933—13 і 2. «Беларуская крыніца» ў рершым нумары (10 студзеня 1931 года) са злараднасцю пісала, што ў 1930 годзе не было чуваць тых, хто прывык
113 Гл. аб гэтым: Революцпснный путь Компартнп Западной Белорусснн. Мннск, 1966, стар. 194.
увасабляць у сабе ўвесь беларускі рух (маюцца на ўвазе дэмакратычныя выданні).
КПЗБ уважліва сачыла за газетай БСРПК «Змаганне» і іншымі радыкальнымі выданнямі, кіравала імі.
у час ад 12 сакавіка да 27 лістапада 1928 года газета БСРПК «Змаганне» мяняла назву восем разоў, Выйшла 78 нумароў, 33 былі канфіскаваны. Тыраж газеты складаў да 7 000 экземпляраў.
Самай стойкай ,і паслядоўнай была газета «Голас працы», якая выходзіла ў красавіку — маі 1928 года.З 14 нумароў 3 былі канфіскаваны, але гэта не перашкодзіла ёй весці непрымірымую барацьбу. Газета шырока асвятляла судовы працэс над дзеячамі Грамады, рабочы рух, асабліва ў першамайскія дні 1928 года.
21 красавіка ў газеце быў перадрукаваны матэрыял віленскага «Слова» аб рашэнні кампартыі і ППС-лявіцы выступіць сумесна ў дзень святкавання Першамая. 28 красавіка ў перадавым артыкуле «Перад Першым маем» было напісана: «Свята Першае мая зарадзілася у абставінах зразумення працоўнымі гушчамі свайго цяжкага становішча, зразумення патрэбы барацьбы за сваё вызваленне. Гэта сапраўднае свята для ўсіх». У заключэнне газета пісала, што беларусы ў гэты дзень таксама павінны змагацца за свае правы. Некалькі нумароў газеты былі канфіскаваны: 8 нумар — за артыкул «1 Мая у Вільні», перадавы артыкул «Грамада» і заметку «Арышты ў Львове». Але ж і пасля гэтага на старонках газеты з’яўляліся невялікія заметкі аб святкаванні Першамая ў Слоніме, Навагрудку, Шчучыне і іншых гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі.
27 жніўня газета надрукавала прамову пасла Ф. Валынца на абмеркаванні бюджэта Міністэрства ўнутраных спраў, якому вызначалася 108 мільёнаў злотых. Валынец смела гаварыў аб тым, што гэтыя грошы пойдуць на яшчэ большае прыцясненне народаў нацыянальных меншасцей. Ад імя клуба «Змаганне» ён прапанаваў не галасаваць за бюджэт міністэрству.
Рэдакцыя газеты БСРПК «Змаганне», бадан, упершыню ў радыкальным беларускім друку завяла спецыяльную' рубрыку — «Куток моладзі». Такіх «куткоў» было выпушчана два. Другі, змешчаны ў газеце «Да працы», заняў цэлую паласу. Былі надрукаваны рэдакцыйны артыкул «Аб чым пісаць?», верш М. Васілька «Моладзь»,
артыкул, які выкрываў дзейнасць польскай фашысцкай маладзёжнай арганізацыі «Стралец».
Асабліва цяжкім у выхадзе газет клуба «Змаганне» было другое паўгоддзе 1928 года. «Слова працы» было канфіскавана 5 разоў, газета «За працу»—7. Ад 21 кастрычніка да 27 лістапада падпісчыкі не атрымалі ніводнага нумара газеты. Усе яны былі канфіскаваны.
Афіцыйныя рэдактары, як правіла, на газету не аказвалі ўплыву. Яе рэдагавалі паслы I. Дварчанін, А. Грэцкі і Ф. Валынец, у ёй супрацоўнічалі Я. Маразовіч, М. Шыла і іншыя114.
Выдавецкая дзейнасць БСРПК «Змаганне» мела вялікае значэнне ў развіцці беларускай радыкальнай прэсы. За час існавання клуб выдаў у агульнай колькасці (без уліку надрукаваных прамоў паслоў, адозваў, зваротаў, брашур і кніг) 15 газет, у тым ліку 1 аднадзёнку.
Працоўныя чакалі газету. Вось чаму пасля выхаду газеты «Свет» ЦК КПЗБ адзначаў: «Гэта буйнае дасягненне ў нашай працы. Ужо з першага нумара відаць сувязь газеты з масамі. Шмат карэспандэнцый і наогул досыць жыва пастаўлены аддзел інфармацыі — трэба безварункова залічыць у актыў газеты»115. Бюро ЦК КПЗБ уважліва сачыла за гэтым выданнем. Былі падрабязна прааналізаваны першыя пяць нумароў, зроблены крытычныя заўвагі. ЦК КПЗБ указваў на неглыбокае асвятленне газетай пытання падрыхтоўкі да вайны ў Заходняй Еўропе. Указвалася на недастатковую крытыку і выкрыццё беларускіх нацыяналістаў. У артыкулах аб кааператывах, беспрацоўі, батраках, прафсаюзах не прыводзіліся канкрэтныя факты з жыцця рабочых і сялян-
У газеце падчас змяшчаліся артыкулы, якія давалі няправільную характарыстыку Грамадзе, «Змаганню». Выдаўцы яе недаацэньвалі класавую дыферэнцыяцыю ў вёсцы, не бачылі росту кулацка-буржуазных настрояў у пэўнай часткі насельніцтва Заходняй Беларусі.
У Вільні ў гэты час стала немагчыма выданне дэмакратычнай газеты таму, што ўлады не давалі дазволу на выхад новых радыкальных газет, часопісаў, ды і ўладальнікі друкарань Вільні, Гродна, Беластока не хацелі ры-, зыкаваць.
114 ЦДА Літоўскай ССР, ф. 53, воп. 23, сп. 2200, арк. 49, 58.
115 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 98, арк. 299.
15 верасня 1929 года А. Буднік выдаў адзіны нумар «Нашай газеты». Яна надрукавала хроніку^оькі артыкулаў прысвяціла выкрыццю групы Луцкевіча роўскага. Нумар быў канфіскаваны.
Р УЯшчэ адным выданнем клуба у Вільні стала «Беларуская газета». Першы нумар штотыдневіка з явіуся у свет 24 кастрычніка 1929 года, але быу канфюкаваньі за перадавы артыкул «Адзшы нацыянальны фронт», м пыялы—«Перспектывы вайны», «Праз новую здраду д новага ашуканства» і рубрыку «Мясцовая хрон!ка»;Другі нумар выйшаў 26 кастрычніка з «белымі плямамі» за мест канфіскаваных матэрыялау. Трэці нумар ад 31 кастрычніка быў таксама каафіскаваны за ар™ку™«П™; ны імпеоыялізму і сацыял-імперыялізму» і «11 Інтэрна, цыякал “Гфактар у „алрыхтоўцы інпераялісттная Ва“ў“п«радавым артыкуле «Адзінн найыянальны ФР°"" (аўтар С. Каваль) характарызаваліся умовы, у якіх навала беларуская прэса. Адзначалася, што «Беларуская газета» пачала выходзіць пасля працяглаі а перапь ку За гэты ж час газеты беларускіх нацыяналістау змяс • цілі мноства артыкулаў з дэзаргашзатарскш зместам Газета выкрывала замаскіраваны характар паслУга санайыі У артыкуле «Перспектыва ванны» (аутар Я С -Ю. Брун, член ЦК КПЗБ) гаварылася аб росце мілітарызацыі ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША. Ен заканчваРўся словамі: «Як павінны адносіцца прэцоуньія да будучай вайны, прымаючы пад увагу, што ваннаі будзе толькі супраць іх вывад напрошваевда сам сабон»