Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
‘ Фактычна ў верасні 1929 года клуб
не змог наладзіць выпуск сваен газеты У ШТОТЫдНёпраз сем месяцаў у Варшаве стау выдава^г^™я^ вік «На варце», апошні друкаваны орган «Змаг-ання» але і ён існаваў нядоўга, выйшла усяго 4 нумары (1 і 2 кан фйжаваны)У Падпісваў газету С. Дзядов^, вядомы рэдактар беларускіх радыкальных, впданняу.
Штотыднёвік «На варце» вьшшау 18 сакавіка года У перадавым артыкуле «Ад рэдакцыі» гаварыл ав ™м, што беларускі сялаяека-рабочы пасольмі клуб адетойваючы інтарэсы працоўлых мас, ведучы барацьбу
116 «Беларуская газета», 1929, 24 кастрычніка.
за сацыялыіае і нацыянальнае вызваленне, пастанавіў выдаць гэтую газету, каб праз яе мацней трымаць сувязь з працоўнымі масамі Заходняй Беларусі. Разам з вялікімі тэарэтычнымі артыкуламі тут змяшчалася многа карэспандэнцый, заметак. Вось толькі назвы некалькіх рубрык: «3 лагеру ворага», «Палітычная хроніка», «Наша хроніка», «3 сейму», «Краёвая хроніка», «Мясцовая хроніка», «Загранічная хроніка», «3 жыцця рабочых» «3 жыцця вёскі», «Выбарчая хроніка».
Першы нумар быў канфіскаваны. Але паліцыя забрала толькі 477 экземпляраў, астатнія атрымалі чытачы. Др^гі нумар (25 красавіка) таксама быў канфіскаваны за артыкулы «Урадавы крызіс у Польшчы», «Перад кампаніян сельскагаспадарчых і сезонных рабочых», матэрыялы з аддзела «Краёвая. хроніка». Трэці нумар (28 кра.савіка) выйшаў з белымі плямамі.
Газета пісала аб шматтысячнай арміі батракоў. Сезонныя і падзённыя рабочыя ў сельскай гаспадарцы атрымлівалі ў Заходняй Беларусі за поўны светавы дзень ад 1 да 1,5 злотых, да 90 працэнтаў заробкаў выплочваліся натурай. Пасля работы батракоў выкарыстоўвалі ў якасці прыслугі. Яны не мелі выхадных дзён, дапамогі па хваробе, свайго прафесіянальнага саюза. У Глыбоцкім павеце, напрыклад, моладзь прымалі на работу толькі пасля таго, як яна ўступіць у фашысцкую маладзёжную арганізацыю «Стралец». Газета заклікала працоўных вёскі аб яднацца, актывізаваць дзейнасць, дабівацца задавальнення сваіх патрабаванняў.
^Штотыднёвік меў лёс многіх дэмакратычных выданняў. На чацвёртым нумары ён быў закрыт. Фактычна з гэтага часу стала немагчымым у панскай Польшчы выданне радыкальнай газеты ці часопіса.
Няўдалымі былі спробы выдання часопісаў «Левар», «Крыгалом», вось чаму з канца 1932 года ЦК КПЗБ і кіраўнікі дэмакратычных груп, што працавалі ў легальных умовах, вырашылі выдаваць газеты за мяжой, у Берліне. Гэта было штомесячнае выданне, прысвечанае нацыянальна-вызваленчаму рўху,— газета «Барацьба»-
Газету ў свет падпісваў нямецкі сацыяліст Пауль Дорнбергер. Распаўсюджванне яе ў Заходняй Беларусі было забаронена. Аднак кампартыя вынаходзіла ўсялякія спосабы дастаўкі яе заходнебеларускім працоўным.
«Барацьба» ставіла мэту распаўсюджвання ў Заход-
няй Беларусі вызваленчых ідэй. Разлічаная на сялянства і прысвечаная развіццю рэвалюцыйнага руху, яна карысталася папулярнасцю ў працоўных.
Пасля разгрсму Грамады і «Змагання», ва умовах жор сткіх праследаванняў і рэпрэсій, выданне газеты дэмакратычнага напрамку ў Польшчы было зусім немагчыма. у Германіі ж да прыходу да ўлады Гітлера кампартыя дзейнічала ў адносна легальных умовах. «Барацьба» выходзіла невялікім тыражом. У Заходняй Беларусі яна мела значную колькасць карэспандэнтаў. Закрыта была пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў.
Як вядома, у лютым 1931 года Б. Тарашкевіч зноу быў арыштаваны. 28—29 лістапада 1932 года над ім ад^ быўся новы судовы працэс. Тарашкевіч атрымаў 8 гадоў астрогу. 23 лютага 1933 года апеляцыйны суд зацвердзіў спагнанне з Тарашкевіча 1200 злотых судовых выдаткя ў 11
«Барацьба» рашуча выступіла за вызваленне Тараіпкевіча. Ужо ў першым нумары былі змешчаны партрэт і артыкул аб ім, у другім — артыкул «Шляхам Ірамады» з лозунгам «Вырвем Тарашкевіча з крывавых лап акупантаў!»	.	, ,
Газета паказвала эканамічнае становішча, палітычна^ бяспраўе працоўных мас Заходняй Беларусі. Рэдакцыя лічыла неабходным выкрываць здрадніцкую палітыку правадыроў беларускай нацыяналістычнай буржуазн — Луцкевіча, Станкевіча, Ярэміча і іншых, выхоўваць беларускія працоўныя масы, гартаваць іх рэвалюцыйных дух.
Шмат месца ў газеце ўдзялялася не толькі паказу цяжкага эканамічнага становішча працоўных, але і рэвалюцыйным выступленням працоўных. У рубрыцы «3 Заходняй Беларусі» змяшчаліся матэрыялы, у якіх падрабязна асвятляліся забастоўкі лясных рабочых Ьелавежы і Гайнаўкі. Было змешчана некалькі артыкулау аб жыцці працоўных Савецкай Беларусі.
«Барацьба» павінна была адыграць важную ролю У кансалідацыі рэвалюцыйных сіл. На старонках яе змяшчаліся пісьмы-прывітанні з усёй Заходняп Ьеларусі, у якіх выказвалася гарачая падзяка рэдакцыі газеты.
у 1929—1933 гг. выхад заходнебеларускіх дэмакра-
"7Антось Віленчук. Супраць расправы акупантаў над Б. Тарашкевічам. Беласток, 1933, стар. 6.
тычных выданняў польскай цэнзурай быў амаль спынены Ьеларускі сялянска-рабочы пасольскі клуб «Змаганне» пры падтрымцы ЦК КПЗБ рабіў усе захады, каб наладзіць выданне свайго друкаванага органа. Нягледзячы на неверагодныя цяжкасці, газеты БСРПК «Змаганне» «Свет», «Світанне», «Беларуская газета» і іншыя даходзілі да працоўных мас Заходняй Беларусі, у новых умовах заклікалі іх да барацьбы, аб’яднання і згуртаванасці.
ЗА РОДНУЮ МОВУ, НАЦЫЯНАЛЬНУЮ КУЛЬТУРУ
На працягу ўсяго перыяду акупацыі працоўныя масы Заходняй Бе^арусі вялі барацьбу за дэмакратычныя свабоды^ у тым ліку і за школу на_ беларускай мове. Да акупацыі на тэрыторыі будучых «усходніх крэсаў» было каля 500 школ, у 1921 годзе—359, 1922—47, 1923—29, 1924— ні адной118. Яшчэ газета «Наш сцяг» 1 жніўня 1923 года ў перадавым артыкуле «Чарговая крыўда» пісала аб тым, што на два з палавінай мільёны беларусаў у Лольшчы ў 1923 годзе мелася каля двух дзесяткаў так званых «беларускіх школ», дзе беларуская мова выкаранялася.
У мэтах барацьбы за рэформу школы, родную мову і родную культуру ў Заходняй Беларусі было створана Таварыства беларускап школы (ТБІІІ). Заснавальнікамі яі о былі прадстаўнікі розных ідэалагічных напрамкаў. Гэта дапамагала сумеснай барацьбе ў перыяд падрыхтоўкі да выбараў у сейм і сенат 1922 года. Статут Таварыства беларускан школы, напісаны Б. Тарашкевічам, А. Дмахоўскім і М. Кахановічам, быў зацверджаны 1 ліпеня 1921 года начальнікам адміністрацыйнага аддзела дэпартамента ўнутраных спраў. Надрукаваны ёп быў у некалькіх віленскіх выданнях, у тым ліку ў рэдагаваных М. Гарэцкім «Зборніку «Беларускіх ведамасцей» (№ 1 за 1921 год) і ў газеце «Беларускія ведамасці» (№ 4, 3 кастрычніка 1921 года).
ТБШ стварыла Цэнтральную Школьную Раду (з 1926 года Галоўная Управа), у склад якой у 1923 годзе былі абраны С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, А. Канчэўскі,
118 ЦДАКР і СБ БССР, ф. 882, воп. 1, сп. 112, арк. 1.
М Пяткевіч, М. Кахановіч, Г. Багдановіч. Таварыства ставіла сваёй мэтай дапамагаць працоўным масам у беларускай асвеце. Па статуту яно мела права ствараць народныя школы, курсы для нешсьменных дарослых, настаўніцкія семінарыі, школы выхавацеляу, бібліятэк , народныя дамы, выдаваць кнігі і падручнікі, будаваць школы, аказваць матэрыяльную дапамогу-вучням і г. Д.
24 кастрычніка 1921 года газета «Беларускія ведамасці» змясціла «Мемарандум Цэнтральнан Беларускан Школыіай Рады да міністра асветы Польскан Рэспублікі», у якім паказваліся ўмовы, у якіх працуюць белару
31 сакавіка 1924 года ўрадам быу прыняты закон ао школьнай справе на тэрыторыях нацыянальных меншасцей які распаўсюджваўся і на заходнебеларускія земль Рабілася як быццам бы ўсё для развіцця нацыянальнам мовы, а на самой справе гэты закон прадугледжвау яшчэ большую паланізацыю насельніцтва нацыянальных меншасцей. Так, па новаму закону беларускія школы не маглі быць адкрыты ў тых гмінах, дзе жыве менш 25 працэнтаў беларусаў, хоць на тэрыторыі гміны магло быць некалькі беларускіх вёсак. Калі ж браць пад увагу падтасоўванні нацыянальнай статыстыкі, дык гэтым закон зусім закрываў школы на роднай мове.
Закон быў удакладнёны 31 ліпеня 1924 года. Па. ім беларускія школы маглі адкрыцца там, дзе бацькі 40 дзяцей падалі заявы з просьбай навучання беларускан мове. Дэмакратычны друк уважліва сачыў за барацьоон працоўных за сваю школу. Асаблівая заслуга ў гэтым належала «Сялянскай праўдзе». У 7 нумары (15 кастрычніка 1924 года), 12, 19 і іншых нумарах газета шсала ао злоўжываннях, якія прымянялі ўлады, каб не падпісваць заявы, не даваць працоўным магчымасці пісаць дэкларацыі. Яны пагражалі арыштамі, штрафавалі і г. д.
2 кастрычніка прэм’ер-міністра Польшчы У. 1раоскага наведала група беларускіх паслоў і сенатарау. Яны прасілі правесці ў жыццё закон аб беларускай школе, вызначыць крэдыты на арганізацыю і ўтрыманне школ, спыніць перашкоды ў правядзенні сходаў, перавесці еларускіх настаўнікаў у нацыянальньышколы, даць права ЦБШР адкрыць настаўніцкія курсы ў Вільні, субсідыраваць іх Усе патрабаванні Грабскі прызнаў слушнымі і паабяцаў іх выканаць, але неўзабаве ў Заходнян Белару-
сі пачалі закрывацца нават старыя школы — у вёсках Яглічы і Кавалі Свенцянскага павета і іншых119.
ІЗ^кастрычніка міністр асветы пабываў у Вільні. I зноў пасыпаліся абяцанні, якія нічога не гарантавалі. іпо?ЗК0Н школе ўваходзіў у сілу з 15 кастрычніка 1924 года. Мгністр асветы гэты тэрмін назваў падрыхтоўчым: маўляў, няма беларускіх нацыянальных кадраў падручнікаў. Гэта, зразумела, была толькі адгаворка. Паводле анкеты, якую правяло ТБШ, у Вільні з канца 1923 па 19 красавіка 1924 года (даныя няпоўныя) у Польшчы заставалася 150 беларускіх настаўнікаў, з іх толькі каля 30 працавалі ў беларускіх школах, 10— v і польскіх, астатнія зусім не мелі работы120.
«Сялянская праўда» ў час прыезду міністра асветы Міклашэўскага ў Вільню ў № 8 (17 кастрычніка 1924 года) змясціла перадавы артыкул «Маніфест міністра асветы. Ніякіх ілюзій!» і артыкул «Толькі з бою! (Віленокія «рэвеляцыі» міністра асветы п. Міклашэўскага)», у якіх выкрывала дзеянні ўрада ў адносінах да беларускай школы.
ТБШ, якое першапачаткова праводзіла работу толькі на іэрыторыі Віленскага ваяводства, звярнулася да ўлад з просьбан стварыць аддзелы ТБШ і ў іншых ваяводствах^. Заява была вернута назад. 14 снежня 1924 года адбыўся агульны сход членаў ТБШ у Вільні. На ім былі падведзены вывікі папярэдняй работы, абноўлены склад кіраўніцтва. Старшынёй таварыстваў быў абраны Б. Тарашкевіч, намеснікам — С. Рак-Міхайлоўскі.