Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
Газета была закрыта. Аднак літаральна праз 4 дні А. Эйсак выдаў новую газету Грамады «Наш голас». 3 11 нумароў 5 былі канфіскаваны. Газета паведаміла на ўсю Заходнюю Беларусь аб новым зладзейскім акце польскіх улад — расстрэле дэмаінстрацыі ў Косаве.
69 «Наша справа», 1926, 15 снежня.
70 «Наша справа», 1927, 19 студзеня.
Газета неаднаразова выкрывала дзейнасць урада «санацыі», які вёў наступленне не толькі на палітычныя, але і эканамічныя правы працоўных.
Пасля закрыцця «Нашага голасу» грамадоўцы выдалі яшчэ 4 нумары газеты «Наша воля» (з 4 па 12 сакавіка, пад кіраўніцтвам М. Машары) і аднадзёнку «Наш' водклік» (16 сакавіка, выдавец М. Закржэўскі)71.
Кіраўніцтва Грамады выдавала: «Бюлетэнь клуба БСРГ» (выходзіў з 11 ліпеня 1925 года. Выдана 16 нумароў), газету «Народны звон» лацінкай на беларускай мове з 1 снежня 1926 па 28 сакавіка 1927 года (выйшла 8 нумароў) і гумарыстычны двухтыднёвы часопіс «Маланка» са студзеня 1925 да 26 снежня 1928 года. Ў 1927 годзе выйшла 10 нумароў (апрача канфіскаваных), у 1928 годзе—18.
«Маланку» рэдагавалі ў розны час ЯКасяк, М. Луцэвіч, ЯМаразовіч. Часопіс высмейваў польскі ўрад, беларускіх нацыяналістаў, служак польскіх улад. Вось, напрыклад, два сатырычныя паведамленні з рубрыкі «Свежыя навіны»: «Кажуць, што з прычыны частых канфіскацый беларускіх газет віленская адміністрацынная ўлада маніцца выпісаць з заграніцы адумнёную машынку-аўтамат, якая без помачы чалавека магла б канфіскаваць па некалькі газет у дзень». Або: «Кажуць, што адказны рэдактар газеты «Думка працы» мае атрымаць тытул «ганаровага абывацеля» на... Лукішках за пабіццё ім сусветнага рэкорду ў галіне атрыманых канфіскацыяў»72.
Афармленне газеты несла асаблівую сэнсавую нагрузку. 3 правага боку назвы была намалявана вёска, з левага — горад (намёк на рабоча-сялянскі саюз), а паміж імі — зямны шар, спавіты маланкамі. Цікава рабілася і першая паласа. Яна, як правіла, мела вялікі малюнак, які сімвалічна выражаў падзеі дня. Вось, напрыклад, малюнак у № 17 (25 снежня 1926 года) «Дзядэк польскі» (Дзед Мароз — Піл'судскі). Малюнак названы «Овяточны падарунак беларусам». «Дзядэк» вешае цацкі і кажа: «Хай ведаюць беларусы, што я і пра іх дбаю. Вось мая для ўсіх святочная ёлка з падарункамі. Хай пацешацца!»
71 М. Машара, А. Зубовіч, К. Шаблоўская і іншыя — усяго 8 чалавек —затым былі арыштаваны, сядзелі ў турме больш як два гады.
72 «Маланка», 1928, 5 сакавіка.
А на елцы надшс: «Зямельная рэформа — асаднікам папам — унія, усім — устава «крэсова», прэсе — кара ў 5 тысяч злотых, канфіската; дзецям — асвета пры цьмянай свечцы, паслам —«недатыкальнасць», грамадзянам — падаткі рабочым — бяспраўе, голад, нам — кароль».
. ,годзе сакРзтаром рэдакцыі часопіса стау Міхась Васілек;Разам з ім працаваў Я. Маразовіч, які падпісваўся псеўданімам Янка Маланка і часта змяшчаў сатырычныя вершы. Супрацоўнічалі І.Дварчанін У. Паўлюкоўскі 3, я. Пачопка, Ж. Янка, Башкір і інш: ІЛ. Васілек пісаў: «Працаваць доўга ў рэдакцыі мне не давялося. Аднаго разу ноччу паліцыя сцягнула мяне соннага з рэдакцыйнага стала, дзе я спаў (ложка не было), зрабіла у рэдакцыі вобыск, забрала ўсе падшыўкі «Маланкі», а нас з рэдактарам арыштавала... Часткова я быў задаволены тым, што хоць трохі ў дэфензіве і паламалі оаю, але дамоў прывязлі бясплатна, бо грошай на дароЦ_ў мяне^не было. У апошнія часы паліцыя забараніла усім ранейшым падпісчыкам «Маланкі» выпісваць «камунізуенцы» часопіс. Знаходзіліся смельчакі, якія прысылалі падпіску, але такіх было вельмі мала, і гэтых грошай нам з рэдактарам на пражыццё не хапала»74.
Мастакамі ў часопісе працавалі графікі Я. Горыд, В. Сідаровіч, Я. Маразовіч. Першым сярод іх быў Язэп Горыд. «Сацыяльна напоўненыя, палітычна завостраныя карыкатуры Горыда трапна выкрывалі прадстаўнікоў пануючых класаў, дзяржаўнай адміністрацыі Польшчы на чале з маршалкам Пілсудскім. Выразная сваёй мастацкай формай, г.орыдаўская сатыра раскрывала антынародную сутнасць палітыкі буржуазных міністраў, клерыкальных дзеячоў, прадажных журналістаў, паслугачоў санацыйнага рэжыму з ліку «сваіх» беларускіх згоднікаў усіх душыцеляў вызваленчага руху працоўных»75,— пісаў аб ім А. Ліс.
«Маланка» канфіскоўвалася па любой прычыне. Іншы раз часопіс канфіскоўваўся яшчэ задоўга да выхаду. Гэта не давала магчымасці выдавацца рэгулярна. Пасля восьмага нумара, які выйшаў 25 жніўня, толькі 22 кастрычніка рэдакцыя выдала сатырычную аднадзёнку «Пя-
73 Пісаў пад псеўданімам Улад-Ініцкі.
74 М. Васілёк. Аўтабіяграфія. 36. «Пра час і пра сябе». Мінск, 1966, стар. 69—70.
75Арсень Л і с. Пётра Сергіевіч. Мінск, 1970, стар. 23.
кучая маланка» з матэрыяламі, канфіскаванымі ў нумарах 9—10: «Закрыццё Радашковіцкай гімназіі», «Спадарова» лекцыя». 11 нумар выйшаў 5 снежня 1928 года. Праўда, 30 лісіапада рэдакцыя выдала другую аднадзёнКУ «Новая маланка», канфіскаваную ўладамі за фельетон «Усемагутны паліцыянт» і карыкатуру пад назвай «Часы змяняюцца».
Высмейваючы фашысцкую Польшчу і яе парадкі, рэдакцыя імкнулася выкарыстоўваць кожную магчымасць часопіса, нават рубрыку «Наша пошта». Вось некалькі адказаў, якія пацвярджаюць думку: «С. Слёзнікаву: Карыкатуру і верш «Адчыніце вастрожныя дзверы» змясціць не можам, бо баімся, што гэтыя дзверы не адчыняцца, але зачыняцца за нашым рэдактарам»76. «Я Саладусе: Жарты вашы вельмі добрыя. Чытаючы іх, мы смяяліся шчыра, але ў «Маланку» змясціць не можам, сканфіскавалі б налэўна»77. «К. Слабому: Хоць вы «Слабы», а пішаце «моцныя» жарты, за іх пан пракурор і 129 арт. КК. не пашкадуе! Нічога не падыйшло»78.
Ад пачатку выдання двухтыднёвіка (студзень 1926 года) да 26 снежня 1928 года выйшла 40 нумароў «Маланкі», 7 было канфіскавана. Тыраж часопіса вырас да 3000 экземпляраў.
Пачэснае месца ў шэрагу грамадоўскіх газет займае і двухтыднёвік «Народны звон»— сялянска-рабочая газета, разлічаная на католікаў, якія жылі ў межах Заходняй Беларусі.
Газета мела клішыраваны загаловак: на фоне заводскіх комінаў і бабак жыта двое людзей, якія сімвалізавалі рабочага і селяніна, білі ў вялікі звон. Назва газеты была надрукавана чырвонымі літарамі.
У артыкуле першага нумара «Ад рэдакцыі» гаварылася: «Выпускаючы ў свет першы нумар новай беларускай газеты, зразумела, мусім перш-наперш прадставіцца чытачам: хто мы такія, якая наша праграма, што напісана на нашым штандары.
На нашым штандары напісана: барацьба за нацыянальныя і сацыяльныя інтарэсы беларускага народа»79.
Далей газета пісала, што толькі ў барацьбе можна
76 «Маланка», 1926, 15 снежня.
77 «Маланка», 1928, 30 красавіка.
78 «Маланка», 1928, 31 мая.
79 «Народны звон», 1926, 7 снежня.
заваяваць лепшую долю, але трэба ведаць, як весці яе. Падкрэслівалася, што для БСРГ (газета адкрыта не называла сябе яе органам) няма розніцы паміж праваслаўнымі і католікамі, бо ўсе тыя, хто гаворыць на роднай мове — дзеці адной маці — Беларусі. Газета заклікала да салідарнасці і згоды паміж працоўнымі ўсіх народаў, да барацьбы за зямлю, «сапраўдны і добры» самаўрад, за родную школу, крэдыт і эканамічную дапамогу сялянам, за абарону правоў рабочых, супраць непамерных падаткаў, палітыкі асадніцтва, прыцяснення з боку паліцыі і адміністрацыі, супраць усялякае несправядлівасці і крыўды. «Годзе век цярпець»—вось лозунг, пад які газета заклікала стаць працоўныя масы.
Як бачна, «Народны звон» не мог адкрыта гаварыць моваю марксістаў. Тут невыразнасць фармуліровак: «пакрыўджаных і прыгнечаных», «пануючыя і прыгнятаючыя», «варштаты працы», «сапраўдны і добры самаўрад» і г. д. і разам з тым папулярнае тлумачэнне ідэй сацыялізма, заклік да аб’яднання і барацьбы. Гэтай тэме быў прысвечаны і артыкул Жука. «Трэба ісці ў сялянска-рабочыя арганізацыі,— пісаў аўтар,— якія ў салідарнасці з працоўнымі ўсяго свету вывядуць на сапраўдны шлях вызвалення і загояць усе набалеўшыя раны»80.
Газета мела рубрыкі: «Фельетон», «3 усяго свету (апошнія навіны)», «Польшча», «СССР», «3 беларускага жыцця», «У Радавай Беларусі», «Віленская хроніка», «Хроніка з Заходняй Беларусі», «Карэспандэнцыі».
Толькі ў першым нумары ў рубрыцы «У Радовай Беларусі» змяшчалася 19 паведамленняў: аб стыпендыях для беларўскай моладзі, аб продажы кніг, аб адкрыцці 100 новых школ, аб увядзенні факультэтаў журналістыкі, аб колькасці студэнтаў у вышэйшых навучальных установах Савецкай Беларусі.
Газета была закрыта 7 красавіка 1927 года пастановай Віленскага акруговага суда.
Такім чынам, дзейнасць Грамады працягвалася з 30 чэрвеня 1925 па 30 сакавіка 1927 года. За гэты час было выдадзена каля 240 нумароў газет, «Бюлетэня» і часопіса «Маланка», з якіх больш 50было канфіскавана. 3 газет найбольш паслядоўнымі ў палітычных патрабаваннях былі «Народная справа», «Наша справа» і «Наш го-
80 «Народны звон», 1926, 7 снежня.
лас», якія выходзілі ў самы адказны і напружаны момант у дзейнасці БСРГ.
Многа зрабіў для развіцця дэмакратычнай прэсы па-; сол П. Мятла, які на працягу некалькіх месяцаў быў вы-' даўцом газет. У склад рэдакцый уваходзілі дзеячы Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, Ул. Самойла, Я. Бабровіч («Сымон») — прадстаўнік ЦК КПЗБ пры кіраўніцтве Грамады і фактычны рэдактар газет.
Рэдакцыйны штат складаўся з афіцыяльнага рэдактара (звычайна «зіцрэдактара», які нават не правіў пісьмы чытачоў), адміністратара, які вёў улік паступленняў, купляў паперу, аплачваў друкарню, экспедытара (з'аймаўся дастаўкай газет на пошту) і чатырох наборшчыкаў, якія працавалі ў друкарні. Такі невялікі штат тлумачыўся адным: матэрыяльнымі цяжкасцямі.
Грамадоўскі друк стаў трыбунай для масавай паэзіі. У адным з нумароў газета «Наш голас» у «Паштовай скрынцы» пісала, што рэдакцыю закідаюць вершамі, а змяшчаць усе няма магчымасці. I ўсё ж на старонках газет друкаваліся вершы, накіраваныя супраць прыгнятальнікаў. Яны заклікалі прачнуцца ад спячкі, падняцца на барацьбу. Часта даводзілася карыстацца прыёмамі інверсіі, звароту да мінулага, каб праз яго паказаць цяжкі сучасны лёс працоўных.
Як успамінаў заходнебеларускі паэт Алесь Салагуб, грамадоўскі рух выклікаў вялікі рэвалюцыйны ўздым. Ен абуджаў патрэбу пісаць, а з лепшых селькораў вырасталі новыя сілы ў літаратуры. Гісторыя захавала тамы пратэстаў, часта вершаваных. Пісалі з-пад Белавежы, Гродна, Беластока, Вільні. Лепшае друкавалася. Рэдакцыя магла выбіраць сапраўды добрыя рэчы, напісаныя даволі сакавіта і красамоўна81.