Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
Орган БРА не раз падрабязна аналізаваў зямельную праблему ў Савецкай Беларусі, растлумачваючы новы зямельны Кодэкс, які ўступіў у сілу з 15 красавіка 1923 ro­fla18Газета «Гслас беларуса» у нумары ад 16 сакавіка 1924 года ў карэспандэнцыі «Ножніцы сходзяцца» з прыемнасцю пісала аб упарадкаванні цэн на прамысловыя і сельскагаспадарчыя тавары.
16 «Змаганне», 1924, 13 студзеня.
17 «Змаганне», 1923, 21 лістапада.
18 Гл. «Зямельны Кодэкс у Савецкай Беларусі» («Наш сцяг», 1923, 9 чэрвеня).
Газета «Наш сцяг»^ паведамляла аб уручэнні прадстаунікамі Беларускай Савецкай Сацыяліс^ычнай РэсКСГРІНг°ТЫ п°льскаму "аслУ Ў Маскве аб уваходзе ьсср у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Уважлівыя адносіны да жыцця Савецкага Саюза асабліва да навукі і культуры, змяшчэнне матэрыялау побач з тымі, што расказвалі аб праследаваннях і арыштах у Заходняй Беларусі, аб закрыцці школ, бібліятэк, пераконвалі чытачоў ў праваце сістэмы сацыялізма, гартуючы іх сілы да новай барацьбы. У невялікім малюнку-рэпартажы з Мінска аб уступных экзаменах у першы дзяржауны універсітэт (БДУро паказвалася тое новае, што прыйшло да моладзі Савецкай Беларусі— упэўненасць у сваіх сілах, цяга дзяцей рабочых і сялян да ведау. Побач — невялічкі артыкул Р. Юргілевіча «Хто вучыць нашыхдзяцей?», у якім расказвалася, што адзін польскі настаўнік, відаць, атручаны нацыяналістычнай пранагандай, выказваў пагардлівыя адносіны да беларускага працоўнага народа21.
Такія матэрыялы, зразумела, выхоўвалі ў працоўных нянавісць да прыгнятальнікаў.
Пытанні тэорыі і тактыкі орган БРА распрацоўваў, як_правіла, у газетах, што выходзілі перыядычна. Аднадзенкі ж інфармавалі чытача аб падзеях у жыцці працоўных, аб рэвалюцыйнай барацьбе.
Праз артыкулы газеты «Жанчына і класавая барацьба» (9 чэрвеня), «Вёска спіць» (3 ліпеня), «Паслы і грамадзянства» (3 кастрычніка) і іншыя праводзілася думка ,аб класавай барацьбе, саюзе рабочых і сялян, брацкіх інтэрнацыянальных сувязях і сумеснай барацьбе заходнебеларускага, украінскага, польскага, літоўскага 'і яўрэйскага пралетарыяту.
Аднак нацыяналістычныя ноткі калі-нікалі прабіваліся на старонкі газеты, асабліва ў першы час існавання БРА. 20 чэрвеня 1923 года «Наш сцяг» змясціў перадавіцу Лаўрыновіча «Арыентацыя на сябе». Прычынай для яе напісання паслужыў артыкул украінскай газеты «Громадськнй голос», у якім гаварылася пра старыя дэклараванні Антанты аб. прызнанні за Усходняй Галіцыяй аўтаноміі і які заклікаў украінскі народ арыентавацца на
” «Наш сцяг», 1923, 22 ліпеня.
20 «Вольны сцяг», 1923, 30 верасня.
21 «Наш сцяг», 1923, 13 чэрвеня.
Н
«рабочыя масы». Лаўрыновіч рабіў вывад, што ўкраінскі народ можа выбіраць у нацыянальна-вызваленчай барацьбе: абапірацца на нацыянальную буржуазію ці на рабочы клас. У Заходняй жа Беларусі нацыянальная буржуазія настолькі слабая, што арыентуецца на буржуазію пануючай нацыі — польскую. Аўтар заклікае абапірацца на працоўныя масы і тую частку інтэлігенцыі, якая спачувала ім. «Арыентацыя толькі на сябе, бо працоўныя сяляне і рабочыя элементы складаюць галоўную масу нашага народа,— піша ён.— А з гэтага вынікае, што наша нацыянальная ідэалогія павінна быць неразрыўна з ідэалогіяй працоўнай, сялянска-рабочай.
Такая «арыентацыя на сябе»—адзіная дарога для .ўсяго беларускага адраджэнскага руху. Яна адна толькі і можа ўсцерагчы наш рух ад памылак і не даць яму збіцца на пагібельны шлях»22.
Недакладныя фармуліроўкі ў вызначэнні класаў уносілі блытанШу ў ідэалогію арганізацыі. Калі дапоўніць яе яшчэ і «арыентацыяй на сябе»—становішча рабочых і сялян было зусім не зразумелым. Аднак пад пастаянным уздзеяннем Кампартыі погляды кіраўнікоў БРА змяняліся і яна ўсё часцей пачала заклікаць да адзіных інтэрнацыянальных дзеянняў з польскім пралетарыятам.
БРА імкнулася выпрацаваць у асяроддзі сялянства свядомасць барацьбітоў, аб’яднаць яго ў класавай барацьбе. 3 жніўня 1923 года ў 20 нумары «Нашага сцяга» быў змешчаны артыкул «Вёска спіць», які заклікаў да сумеснай барацьбы: «Трэба злівацца разам вёска з вёскай, гміна з гмінай, абапіраючыся на рабочы клас. Таму мы слабыя, што кожны ідзе асобна: рабочыя сабе, а сяляне сабе. Тутака (У Польшчы,— С. Г.) бедната вясковая нічым не*розніцца ад беднаты мясцовае. Вось таму нам трэба разам ісці, бо выпадае адна дарога.
Чым хутчэй беларускія сяляне паразумеюцца з беларускімі, польскімі і яўрэйскімі працаўнікамі (рабочымі,— С. Г.), тым хутчэй здабудуць яны паляпшэнне сваёй долі. Бо вялікая сіла ў яднанні»23.
Газета выкрывала тых, хто імкнуўся супрацьпаставіць сялянства рабочаму класу. У артыкуле «Сядіяне і рабочыя» тлумачылася палітыка павышэння цэн, рас-
22 «Наш сцяг», 1923, 20 чэрвеня.
23 «Наш сцяг», 1923, 3 жніўня.
крывалася сапраўднае аблічча капіталізму. Цэны на збожжа і іншыя прадукты сельскай гаспадаркі былі нізкімі, а на прамысловыя — высокімі. Гэтыя абставіны капіталісты і абшарнікі тлумачылі тым, што вінаваты тут, маўляў, рабочыя, якія ўвесь час патрабуюць павышэння зарплаты, прымушаючы фабрыкантаў павялічваць цэны на фабрычныя тавары. У сапраўднасці ж справа абстаіць інакш: «Прычыны высокіх цэн не ў высокай заработнай плаце, яна менш цяпер, чым перад вайной, а ў высокіх даходах капіталістаў і гандлёвых пасрэднікаў, якія на рынках устанаўліваюць высокія цэны»24.
Гарадскі рабочы таксама зацікаўлены ў ніжэйшай цане вопраткі і абутку, бо ён таксама купляе іх са свайго мізэрнага заробку. Падводзячы вынікі, газета піша аб тым, што рабочыя і сяляне павінны аб’яднацца і арганізавана выступаць супраць капіталу, дабівацца даваеннай платы для рабочых, кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем прадуктаў прамысловасці і аемляробства, што дазволіць спыніць рост дарагоўлі і несуразмернасць аплаты, працы і цэн тавараў.
Кумельган у артыкуле «Працоўныя гарадоў і вёсак» пісаў, што ад дарагоўлі цяжка як рабочым, так і сялянам. Цэны ж узвінчваюцца таму, што ў Польшчы нездаровая фінансавая палітыка. Адна з галоўных прычын — падзенне курсу польскай мар.кі. I газета не магла аб гэтым маўчаць. Інфляцыя польскай маркі была страшэннай. Для фінансавання ваенных выдаткаванняў была выпушчана велізарная колькасць папяровых грошай. У пачатку кастрычніка 1923 года карабок запалак каштаваў 500 марак (раней 120), кілаграм солі — 5000 (1000), літр бензіну — 7000 (700),літр газы — 5000 (350), чыгуначныя тарыфы ўзраслі на 100 працэнтаў, паштоватэлеграфныя — на 20025. Рабочы-беларус атрымліваў каля 200 тысяч марак у дзень. Гэта была мізэрная зарплата, бо каб купіць боты, яму трэба было працаваць амаль паўгода26.
Польскі ўрад у красавіку 1924 года ў момант часован стабілізацыі правёў грашовую рэформу. Марка была заменена злотым па курсу: 1 злоты— 1,8 мільёна марак27.
24 «Вольны сцяг», 1923, 3 кастрычніка.
25 «Вольны сцяг», 1923, 5 кастрычніка.
26 «Змаганне», 1923, 16 снежня.
27 «Polityka», 1970, 30 мая, стар. 11.
Цяжкае эканамічнае становішча, палітычнае бяспраўе выклікалі незадавальненне сялян і рабочых. 12 верасня 1923 года забаставалі 150 рабочых тартака ў Жардэлі Вішнёўскай гміны Валожынскага павета".. 3 кожным месяцам на тартаку змяншалася заработная плата, ствараліся ўсё болын невыносныя ўмовы для працы і жыцця. Пражытачны мінімум рабочага складаў чвэрць таго, што лічыўся «нармальным». He вытрымаўшы жорсткай эксплуатацыі і здзекаў, рабочыя вырашылі стварыць на тартаку прафесіянальны саюз. Калі аб гэтым даведалася паліцыя, у бараках кожную ноч пачалі рабіць вобыскі, правяраць дакументы, арыштоўваць ні ў чым не павінных людзей28.
Газета сваім словам дапамагала бастуючым. У адным з артыкулаў яна выказала шчырае прывітанне тартачнікам, якія ўступілі на шлях арганізаванай барацьбы за свае правы, і жадала ім поспеХаў. Забастоўка працягвалася больш месяца і закончылася перамогай, патрабаванні рабочых прадпрыемства былі задаволены.
Газета Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі выступала за павышэнне актыўнасці паслоў Беларускага пасольскага клуба, бо першыя крокі ў вызначэнні пасольскай тактыкі мелі велізарнае значэнне, яна вучыла паслоў з сеймавай трыбуны змагацца за правы працоўных. Але беларускія паслы ў першы перыяд не праяўлялі вялікай актыўнасці.
3 1922 года, з часу масавых арыштаў на Беласточчыне і Гродзеншчыне, у астрогах сядзелі беларускія палітвязні, якіх абвінавачвалі ў выступленнях супраць існуючага ладу. Рыхтаваўся так званы «працэс 45».. 8 чэрвеня 1923 года ў Гродна з Варшавы выехаў пасол сейма С. Баран — старшыня Гродзенскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпеўшым ад вайны. Па дарозе дадому ён быў арыштаваны паліцыяй. У яго забфалі паперы, грошы, дакументы. Праз два дні С. Баран быў адпраўлены ў Беласток. Яго далучылі да ўдзельнікаў «працэсу 45»2Э.
3 пратэстам супраць беспрэцэдэнтнага кроку паліцыі,. якая парушыла закон пасольскай недатыкальнасці, выступілі прадстаўнікі камуністычнай фракцыі С. Крулікоўскі і С. Ланцуцкі, а беларускія паслы прамаўчалі..
28 «ВольНы сцяг», 1923, 11 верасня, 14 лістапада.
29 «Наш сцяг», 1923, 13 чэрвеня.
2 Зак. 456.
У час следства над беларускімі палітычнымі вязнямі ў Беластоку адміністрацыя прымяняла фізічную сілу. 53 вязні аб’явілі галадоўку, патрабуючы аддзяліць іх ад крымінальнікаў, права свабодных (а не праз краты) сустрэч з роднымі і інш. У выніку шасцідзённай галадоўкі памёр беларус Бандарчук. Тады адмімістрацыя пачала прымяняць «штучнае кармленне». Палітзняволеных падвяргалі паб'оям, здзекваліся над імі. 3 жанчынамі абыходзіліся так, як і з мужчынамі, і яны хадзілі з акрываўленымі ратамі, у сіняках.
Аднаму са зняволеных удалося перадаць на волю ліст. Ен пісаў: «Звяртаюся да паслоў Беларускага пасольскага клуба з мальбою аб абароне... Прышліце камісію дактароў, прыязджайце самі. Паглядзіце на «збаўленых ад голаду» ахвяр гуманнасці астрожнай адміністрацыі... Аўгення Матэйчук і Захаровіч пасля паноўніх «кармленняў» зусім аслабелі... раты ў іх разарваны... твары папухлі...»38
Ліст быў напісаны ў пачатку жніўня. Змясціўшы яго, «Вольны сцяг» зрабіў прыпіску ад рэдакцыі, у якой паведамлялася, што ў Беластоцкі астрог выязджаў пасол П. Валошын, які ўстанавіў, што факты здзекаў над вязнямі-беларусамі сапраўды мелі месца. У картцы Бандарчука было запісана, што памёр ён ад запалення лёгкіх. Абследаванне памёршага паказала, што ў яго было выкалана вока, пашкоджана глотка. Пасля заканчэння галадоўкі памерлі яшчэ два палітвязні-беларусы.