Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
	7 ” работай. З’яўляюцца рубрыкі «Сейм», «3 семма», «Вакол сейма», «Праца беларускіх паслоў на лравінцыі» і іншыя, у якіх вядзецца агляд работы польскага селма, друкуюцца прамовы паслоў, іх сеймавыя запытанні.
сачыць за
_ Сваім удзелам у сейме прадстаўнікі заходнебелаоус ™ ”ас праследавалі некалькі мэт' Вь,казВаць веларускага народа Рэчы Паспалітай супраць садыяль нага і нацыянальнага ўшску, выкарыстоўваць сейм як п^'ппНУ ДЛЯ стваРЭННя міжнароднага рэзанансу Аднак разрозненыя ідэнныя погляды кожнай з груп хутка зраней нгемагчымым тое ЎяЎнае адзінства, якое існавала ранен. Гэтае раздваенне абясцэньвала як тактыку ідэйных ратэстау і дэманстрацый, так і тактыку практычнай парработьі. Ды і доўгі кампрамкГ быў нХгчі г ’ м-еН Веу да абязлічвання сродкау і метадаў барацьбы. Між тым прэса ў гэты час не заўсёды была ў аванРаЦЬбЫ У' Суліма Ў «Новым жыцці» 22 красавіка 1923 года змясціу памылковы артыкул «Беларускі влуб у польскім сейме», у якім зазначыў, што ўся поть<жая грамадскасць і ўсе партыі, без выключэння, вялі баГппоЛ’ КВб-Не	беларусаў да ўдзелу ў выбарах
прадстауніцтва іх у сенме. Узнікае пытанне: чаму «ўся гюлвсжая грамадскасць»? Аўтар фактычна адобрыў тактыку «безадказнай апазіцыі» Беларускага пасольскага клуба, якая вяла, аднак, да пасіўнага нагляду, а не да актыунан барацьбы.
Дзеннасць БПК як арганізацыі са сваёй платформай пачынаецца з 23 студзеня 1923 г„ калі старшыня клуба ь. Іарашкевіч упершыню выступіў у сейме, выставіўшы праграмныя патрабаванні БПК, у тым ліку і нацыянальяага напрамку: неадкладнай забароны штучнай палані-
36 Цыт. па кн. Т. Г л п н с к а я, КПЗБ — руководптель освободнтельной борьбы трудяіцнхся Западной Белоруссші. 1924—1928 гг Мінск, 1965, стар. 82.
зацыі, ліквідацыі асадніцтва, перадачы ўсіх лясоў у карысць дзяржавы і неадкладнага выдання закона, нарміруючага высекі лесу з мэтай захавання ляснога масіву ад знішчэння, увядзення зямельнай рэформы, якая ахоўвала б перш за ўсё інтарэсы мясцовага малазямельнага і беззямельнага насельніцтва, надзялення яго зямлёю без выкупу, звароту рэпатрыянтам37 канфіскаванай дзяржавай зямлі, адбудовы разбураных у час вайны вёсак і мястэчак, дапамогі рэпатрыянтам, паляпшэння зямельнай культуры праз арганізацыю агранамічных і рамесна-тэхнічных школ, свабоды арганізацыі у галіне гаспадарчага жыцця, неадкладнага выдання законаў, забяспечваючых беларускаму насельніцтву культурную і асветную аўтаномію, дапушчэння беларускай мовы ў самаўрадах38, адміністрацыі і судзе, неўмяшаыня адміністрацыйных улад у рэлігійнае жыццё, стварэння адміністрацыі з мясцовых прадстаўнікоў, увядзення дэмакратычных самаўрадаў, судоў прысяжных і выбарных судоў міру, тэрытарыяльнай арганізацыі войск39.
Выступаючы ў сейме 13 чэрвеня 1924 года ў час дыскусіі, Б. Тарашкевіч заявіў, што бюджэт Польшчы — гэта б’юджэт вайны, што падаткі вядуць да збяднення вёскі, што ў школах існуюць жорсткія ўмовы. Такі вывад Тарашкевічу дапамагло зрабіць наведванне ў якасці пасла Пінскага і Косаўскага паветаў Палескага ваяводства, дзе ён убачыў галечу беларускага сялянства.
Тэзісы «палітычнай незалежнасці», здзяйснення прынцыпу «самавызначэння народа» Б. Тарашкевіч паўтараў усё часцей. I ён і іншыя левыя члены Беларускага пасольскага клуба станавіліся на перадавыя пазіцыі ў нацыянальна-вызваленчым руху.
Легальнымі дэмакратычнымі выданнямі, блізкімі да тактыкі рэвалюцыйнай часткі БПК, сталі ў гэты час газеты «Сын беларуса», «Голас беларуса» і «Сялянская праўда», неафіцыяльныя органы БПК (рыс. 2). ЦК КПП імкнуўся стварыць легальную беларускую газету, але гэта задума не ўдалася. Кампартыя вырашыла перанесці свой уплыў на органы БПК, але сувязь яе з легальнай
37 Рэпатрыянты — вярнуўшыеся на радзіму палонныя, бежанцы, перасяленцы.
38 Самаўрады.— мясцовыя органы ўпраўлення.
39 Гл. А. Б е р г м а н. Беларуская сялянска-рабочая ірамада (1925—1927 гг.), «Навуковы зборнік». Беласток, 1964, стар. 110—111.
беларускай прэсай таксама, на жаль, была не пастаянная.
У маі 1926 года ЦК КПЗБ пастанавіў: выдзеліць для работы ў гуртках БСРГ сваіх членаў. Хутка яны былі ва ўсіх гуртках і фактычна кіравалі імі. У адным з матэрыялаў ЦК КПЗБ чытаем: «Арганізацыйны камітэт Грамады быў створан фактычна партыяй. Партыя імкнулася
СЯЛЯНСКІЯ» ПР1Ш=111 Зь<ходзіць ц Л трь; разы v тьдзенш       «■;
/V* 13-	Вгльня. Оервда, 2&-га кастрычніна >924 г	Гш £
Р ы с. 2.
да таго, каб лепшыя сілы Грамады ўцягнуць у свае фракцыі і запэўніць сабе кіраўніцтва ў Грамадзе. I належыць сцвердзіць, што ў гэтай справе КПЗБ многага дабілася»40.
Восенню 1926 года часопіс «Бальшавік» у артыкуле «Беларуская сялянска-рабочая грамада», у якім разглядалася работа гэтай масавай арганізацыі, прызнаваў дзейнасць БСРГ грунтоўнай. Адзначалася асабліва паспяховая дзейнасць БСРГ у праводзімых масавых кампаніях — за амністыю палітзняволеных, школьнай, у барацьбе з Беларускім 'сялянскім саюзам, ППС (на Палессі) і інш. Аднак БСРГ крытыкавалася менавіта за арганізацыйныя захапленні, за няўважлівасць да палітычнай работы. У артыкуле адзначалася: «БСРГ мала
40 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп, 1, сп. 230, арк. 27.
вядзе барацьбу за штодзённыя інтарэсы вёскі, і няправільна было б тлумачыць гэта з’явішча маладым векам арганізацыі. У «Народнай справе»—друкаваным органе Грамады — пісалася: «Нам трэба арганізавацца, а як будзем мець за сабой масу, тады прыступім да працы.
Палітычная арганізацыя павінна займацца ў першую чаргу і палітычнай работай. Якраз гэта ў Грамадзе галоўнае—і ў змаганні за надзённыя патрэбы, і ў барацьбе з сацыял-здраднікамі — паднімаць палітычнай барацьбой свядомасць вёскі, увязваючы кожную акцыю з рэвалюцыйнай барацьбой»41.
Тэарэтычны орган партыі крытыкаваў нацыяналістычную накіраванасць некаторых артыкулаў грамадоўскай прэсы, ставіў задачу перавыхавання беларускай інтэлігенцыі, якая ішла ў Грамаду.
На памылкі векаторых артыкулаў органа БСРГ указваў і I з’езд КПЗБ. У справаздачы ЦК КГІЗБ гаварылася: «У грамадоўскай прэсе... друкуецца рад артыкулаў, якія прадстаўлялі сабою глыбока апартуністычныя, глыбока памылковыя артыкулы, на якія мы павінны былі рэагаіваць самым рашучым чынам... З’яўленне такіх артыкулаў стала магчымым на фоне дыферэнцыяцыі, што пачалася ў вёсцы»42.
Такім чынам, Камуністычная партыя Заходняй Беларусі імкнулася кіраваць дзейнасцю БСРГ, што вяло да большай яе рэвалюцыйнасці ў барацьбе за інтарэсы працоўных мас43.
Беларуская сялянска-рабочая грамада ў сваю чаргу вялікую ўвагу ўдзяляла прэсе. Ужо ў «Інструкцыі, аб тым, як стварыць арганізацыю БСРГ на месцах» адзначалася, што найлягчэй і найлепш вучыць працоўныя масы вёскі і горада класаваму змаганню, узнімаць у іх рэвалюцыйную свядомасць праз распаўсюджванне газеты. Грамада прапававала абмяркоўваць у гуртках пытанні раопаўсюджвання газеты, выдзяляць з ліку найбольш падрыхтаваных членаў Грамады спецыяльных людзей, якія б знаёмілі са зместам грамадоўскіх газет, заахвочвалі б сялянвыпісваць іх. Газета — гэта зброя ў палітычнай барацьбе. У інструкцыі йрадугледжвалася многае: выпісваць газе-
41 «Бальшавік», 1926, верасень-кастрычнік, стар. 15—16.
42 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 183, арк. 56—57.
43 Больш падрабязна аб рэвалюцыйнай дзейнасці БСРГ гл. у кн. У. А. Палуян. Беларуская сялянска-рабочая грамада. Мінск, 1967,
ту ўскладчыну, калі не хапае грошай; прадаваць яе ў дні кірмашоў у мястэчках, пільнаваць, каб газета даходзіла без перашкод; спраўляцца, хто не дапускае яе да працоўных, знаходзіць віноўных. «Няхай не страшаць вас канфіскацыі нашых газет, бо заўсёды будзем старацца, каб наступны нумар не быў канфіскаваны, каб дайшоў да нашых чытачоў. А калі нам зачыняць адну газету, пастараемся выдаваць другую газету як часопіс нашае сялянска-рэбочай Грамады»44.
БСРГ выдавала два разы на тыдзень перыядычны орган, сатырычны двухтыднёвік, неперыядычныя бюлетэні Беларускага пасольскага клуба (затым Беларускай сялянска-рабочай грамады), кіравала студэнцкімі выданнямі і некаторымі газетамі вучняў Віленскай беларускай гімназіі, выдавала адозвы, пракламацыі, лістоўкі, звароты і ІНШ.4Ь
Для зручнасці чытачоў выданні БСРГ друкаваліся як кірыліцай, так і лацінкай. Газеты, якія выходзілі кірыліцай, мелі тыраж да 8 500 экземпляраў, сатырычны двухтыднёвік «Маланка»—3 тысячы, «Народны звон» (лацінкай) —2 тысячы (рыс. 3).
Толькі за шэсць гадоў (1921 —1927) польскія ўлады закрылі 22 бедарускія газеты46. Закрыты былі і ўсе выданні БСРГ. Паслы неаднаразова рабілі запытанні ў сейме аб праследаваннях беларускай прэсы. С. Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч часта навёдвалі аддзел друку камісарыята паліцыі Вільні. Але ўлады, як правіла, не адказвалі на запытанні і інтэрпеляцыі. Польскія ўлады рабілі ўсё, каб ліквідаваць беларускую радыкальную прэсу. А. Ёойцік, афіцыяльны выдавец «Сялянскай праўды» (1924), быў зняволены ў астрозе, хварэў, але ні разу не быў пакладзены ў шпіталь. He лепшыя былі адносіны і да іншых асуджаных беларускіх выдаўцоў. Усё гэта рабілася, каб запалохаць тых, хто ішоў працаваць у беларускую прэсу. Газеты знішчаліся на пошце, іх не ўручалі падпісчыкам, у час рэвізій забіралі нават неканфіскаваныя нумары, тэрарызаваліся падпісчыкі.
3 1924 года адміністратарам беларускай радыкальнай прэсы працавала Л. А. Войцік, у абавязкі якой увахбдзі-
44 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ФДВ, адз. зах. 1406, стар. 9.
45 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 230, арк. 29.
46 Гл. У. А. П а л у я н. Беларуская сялянска-рабочая грамада, стар. 18.
ла даставаць паперу, весці бухгалтэрыю, дамаўляцца з гаспадаром друкарні. Органы БСРГ мелі сваіх наборшчыкаў— сярод іх беларусы Дудка, Рэшатаў, латыш Магнус. Кожны месяц адміністратар рабіла пісьмовую справаздачу паслу С. Рак-Міхайлоўскаму аб расходах
Oftm ftsaaam матвм find vr