Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
«Беларуская ніва» завяла цікавую рубрыку «На чорную дошку», у якой пісала аб фактах здзекаў з дзяцей. У вёсцы Празарокі (на Дзісненшчыне) працавалі два настаўнікі, прайшло два месяцы вучобы, а ў дзяцей ні разу не прагледзелі дамашнія заданні. Карэспандэнт газеты пісаў, што яму самому прыйшлося паглядзець сшыткі і ён ледзь не абамлеў, убачыўшы там рашэнні задач па арыфметыцы: 10—8=18, 10—7 = 17 і г. д. Сяляне, пе-
раканаўшыся, што дзеці, ходзячы ў школу, толькі ма'рна трацяць час, самі пачалі па вёсках вучыць іх52.
Цікавым і змястоўным быў апошні, 12 нумар за 1925 год, які выйшаў 30 снежня. У вялікім рэдакцыйным артыкуле «За мінулы год. Беларускае палітычнае жыццё за 1925 год» разглядалася палітычнае становішча ў Заходняй Бёларусі, дзейнасць паслоў БСРГ, Беларускага пасольскага клуба. На трэцяй паласе змяшчаліся паведамленні аб XIV з’ездзе Расійскай Камуністычнай партыі (балыпавікоў) і пераказ справаздачнага даклада I. В. Сталіна. Шасціпалосны нумар быў канфіскаваны за палітычны 'Эгляд і артыкул «Паміж Захадам і Усходам».
У 17 (30) нумары газета выкрывала фінансавую палітыку панскай Польшчы. У перадавым артыкуле «Красамоўныя факты» пісалася аб адносінах да народнай асветы. Па дзяржаўнаму бюджэту Міністэрству асветы адпускалася 402 мільёны злотых, выдаткавана ж было толькі 270. У выніку — звольнена з працы 1000 настаўнікаў, закрыты 34 курсы-з 42 па падрыхтоўцы настаўнікаў, ліквідавана 6 настаўніцкіх семінарый, 6 гімназій, 70 штатных пасад у сярэдніх школах, 26 кафедр у вышэйшых навучальных установах.
Зменшаны быў бюджэт і Міністэрства земляробства. А куды выдаткоўваліся грошы? На падрыхтоўку вайны, утрыманне войска, паліцыі, чыноўнікаў. Рэдакцыя на аснове звестак, узя,тых з «Кур’ера варшаўскага», падлічыла, што кожны восьмы-дзевяты чалавек ў Польшчы не ўдзельнічаў у стваральнай працы і знаходзіўся на ўтрыманні. Такога не было ні ў адной краіне свету.
«Беларуская ніва» друкавала артыкулы, карэспандэнцыі, заметкі аб мітынгах і выступленнях паслоў. 21 лютага такі мітынг адбыўся ў Брэсце, на якім выступілі паслы Б. Тарашкевіч і П. Валошын. На мітынгу была прынята рэзалюцыя з 11 пунктаў, прададзена'200 нумароў газеты53.
18—21 лютага ў Глыбокім, Гродна, Брэсце Б. Тарашкевіч і ГІ, Валошын зрабілі справаздачу. «Пасля кожнага такога «справаздачнага мітынгу»,— пісаў «Кур’ер віленскі»,— праходзіла распіхванне сярод прысутных «Бю-
52 «Беларуская ніва», 1925, 16 снежня.
63 «Беларуская ніва», 1926, 3 сакавіка.
летэняў» і афіцыйнага органа «Беларускай нівы». Як бачна з вышэйсказанага, Грамада не губляе часу, нягледзячы на тое, што мае ў сейме толькі чатырох паслоў»54. На мітынгу ў Глыбокім, на якім выступіў П. Мятла, была прынята рэзалюцыя з патрабаваннямі перагляду новага статута аб зямельнай рэформе; вызвалення ад падаткаў усіх працоўных і пералажэння гэтага цяжару на капіталістаў і абшарнікаў, скасавання пакарання смерцю і дарадчых судоў і поўнай амністыі для ўсіх палітычных вязняў; спынення на беларускіх землях асадніцтва: роспуску цяперашняга сейма і сената; падтрымкі БСРГ55.
16 сакавіка 1926 года «Беларуская ніва» была закрыта. Некаторы час Грамада не мела магчымасці выдаваць свой друкаваны орган, таму выйшлі аднадзёнкі: 18 сакавіка —«За праўду», 25—«На прадвесні», 1 красавіка—«Наш кліч» (на 6 старонках).
9 красавіка 1926 года выйшаў першы нумар газеты БСРГ «Беларуская справа», якая пакінула прыкметны след у гісторыі друку Грамады. «Беларуская справа» выходзіла ў найболын адказны перыяд яе дзейнасці — арганізацыйнага росту і станаўлення.
.Перадавы артыкул першага нумара быў названы «Праграма і тактыка». Газета папулярна тлумачыла праграму і тактыку польскіх і заходнебеларускіх нацыяналістычных дробнабуржуазных партый: «Цяпер у нас натварылася гэтулькі палітычных партый і груп,— пісала газета,— што вясковаму чалавеку дужа цяжка ў іх разабрацца: якая з іх чаго варта, якой можна верыць і за якой трэба ісці? Бо кожная з гэтых партый і груп абвяшчае сваю праграму так, што, здаецца, у ёй ёсць усё, чаго жадае вёска».
Артыкул крытыкаваў праграму Беларускага сялянскага саюза з яго лозунгамі «незалежнасці беларускіх зямель» у федэрацыі з суседзямі, «зямлі сялянству без выкупу», «аб’яднання ўсіх беларускіх працоўных сіл» і г. д. На самай справе Беларускі сялянскі саюз, як і Польская сацыялістычная партыя, толькі пісаў свае «баявыя» лозунгі, бо праграма і тактыка БСС мелі два розныя бакі. Лідэры БСС падбухторвалі сялян не яднацца з рабочы-
54 «Кйгіег Wileriski», 1926, 20 сакавіка.
65 «Беларуская ніва», 1926, 3 сакавіка.,
мі, быццам бы тыя адбіраюць у сялян зямлю і аддаюць яе абшарнікам, а з-за частых забастовак так дорага каштуюць прамысловыя тавары і г. д. «Мала пісаць пенкныя праграмы,— працягвала газета,— трэба ва ўсёй дзейнасці палітычнай партыі, у штодзёпнан працы і ў партыйнай прэсе сапраўды праводзіць у свядомасць народу і ў жыццё тыя лозунгі, якія напісаны ў праграме партыі. Трэба, каб партыя, якая хоча, каб народ ішоў за ёй, ужо цяпер, сёння, злучала працоўных горада і вёскі да мэты, якая з’яўляецца супольнай і сялянству і рабочым»56.
Тыраж га'зеты паступова рос. Яе прынцыповая палітыка, асабліва ў час майскага перавароту 1926 года, прыцягвала ўвагу чытачоў. У красавіку—маі тыраж газеты дасягнуў васьмі тысяч экземпляраў.
«Беларуская справа»—адна з першых газет радыкальнага напрамку, у якой адбыўся раздзел функцый^адказнага рэдактара і выдаўца. Калі выдавец (пасол сейма П. Мятла) стаяў у кіраўніцтва газетай, дык адказны рэдактар, як правіла, толькі падпісваў газету. Зроблена гэта было так, каб выдавец мог без асаблівых цяжкасцей знайсці новага рэдактара ў выпадку, калі стары падвяргаўся арышту ці ішоў у падполле.
«Беларуская справа» з чэсцю выйшла з майскага крызісу. Яшчэ 22 красавіка 1926 года (№ 3) газета змясціла артыкул «Замах справа ці замах злева?» Спасылаючыся на «Кур’ер поранны», яна пісала аб тым, што кааліцыя буржуазных партый павінна хутка распасціся. Але незалежна ад таго, хто стане на чале ўрада — правіца генерала Сікорскага і К° ці «лявіца» маршала ГІілсудскага і к°,— народу ад гэтага не стане лягчэй, бо ні першы, ні другі не споўняць мар і надзей працоўных. «Я пайду з маімі арміямі на Усход так далёка, як захачу...» Вось чаго хацеў стары Пілсудскі... Дык і даў працоўнаму народу толькі выключна тое, чаго хацеў, што мо’ настолькі любіць сам: Вайну, Бойню, Кроў, кінуўшы ўкаханы «польскі люд» на рабаванне польскага абшарніцтва ў Польшчы ды на Усходзе,—пісала газета. ...Калі Гісторыя мае ўжо жаданне паставіць у Польшчы «апошнюю стаўку на ІІілсудскага», дык з гэтага відаць, што гэтап наравістай пані (гісторыі.— С. Г.) аканчальна надаела
56 «Беларуская справа», 1926, 9 красавіка.
ўжо версальская неразбярыха, якая цягнецца ўжо залішне доўга...»	J
юоГРа^Да’А-Ў кіРаЎні™ БСРГ у час перавароту ў маі 192b г да Пілсудскага на нейкі момант узнікла давер е. 1 эта не здзіўляе, бо нават КПП і КПЗБ у першы час выказаліся за падтрымку «сацыяліста»
Іілсудскага. Так, у 9 нумары (19 мая) «Беларускай справы» з явіўся перадавы артыкул «Пасля перамогі», які паказваў гэту разгубленасць, часовую дваякасць поглядаў: меркаванне падтрымкі Пілсудскага і разам з тым сцвярджэнне, што ён нічога не дасць заходнебеларускім працоўным.
«Маршалак Пілсудскі,— пісала газета,— выступіў за гое, каб у «Польшчы не было лішне шмат несправядлівасці для тых, хто сваю працу дае другім, каб у Польшчы не^было лішне шмат бяспраўя», на жаль, затрымаўся на паўдарозе, калі на вуліцах Варшавы за народную справу абільна пралілася кроў сялян і рабочых палякаў разам з беларусамі, украінцамі, яўрэямі.
Тым часам выступленне рэвалюцыйнага войска, на якім апіраецца м. Пілсудскі, стварыла такое становішча, калі сталася зусім немагчыма стварэнне сялянска-рабочага ўрада».
гэтай заяве, апуолікаванай на старонках газеты, БСРГ выставіла наступныя патрабаванні, да якіх, на я& думку, павінен быў прыслухацца ўрад: роспуск сейма і сената, новыя выбары пасля поўнага ачышчэння адміністрацыі ад усіх рэакцыйных элементаў, адмену пакарання смерцю, увядзенне поўнай амністыі для ўсіх палітзняволеных, безадкладнае выданне закона аб перадачы без выкупу ўсёй зямлі сялянам, скасаванне асадніцтва, безагкладнае ўвядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю, пералажэнне падаткаў на багатыя класы, поўнай перамены курсу ў нацыянальнай палітыцы ў духу самавызначэння народаў і сапраўднага раўнапраўя.
Як бачна, і заява з 9 нумара «Беларускай справы» і іншыя ^артыкулы, крытыкуючы дзейнасць Пілсудскага «збавіцеля беларускага народа», яшчэ маюць надзею і^веру ў лаяльнасць правадыра польскай рэакцыі, у яго доорыя адносіны да нацыянальных меншасцей.
28 мая, праз некалькі дзён пасля перавароту, выступаючы перад членамі сейма і сената, Пілсудскі гаварыў: «Цяпер варункі злажыліся так, што я мог бы не дапус-
ціць вас у залу нацыянальнага збору, кпючы з вас усіх. Але я раблю спробу, ці можна яшчэ ў Польшчы правіць без бізуна»57.
Пілсудскі абысціся без бізуна не мог. Гэта паказалі. першамайскія падзеі. Стачкі, дэманстрацыі, мітынгі адбыліся ў многіх кутках Заходняй Беларусі.
28 красавіка «Беларуская справа» першую паласу прысвяціла Першамаю, змясціўшы артыкулы «Сімвал перамогі» і «Проці новага наступу». Газета пісала, што ва ўсім свеце ідзе няспынная барацьба паміж капіталам і працай, што там, дзе існуе капітал, існуе і класавая барацьба працоўных, растуць свядомыя сілы горада і вёскі. Рабочыя павінны ў дзень Першамая выставіць патрабаван-ні дапамогі беспрацоўным, удовам, інвалідам„ выступіць супраць новых звальнепняў, за 8-гадзінны рабочы дзень, за павелічэнне заработнай платы, супраць новых падаткаў, разгрому рабочых арганізацый, закабалення вёскі. Газета заклікала сялян весці барацьбу за свае і рабочыя інтарэсы, за дапамогу батракам, самаўрады„ свабоду арганізацыі сялян.
Першамайскія дэманстрацыі адбыліся ў Гродна, Баранавічах, Беластоку, Лідзе, Кобрыне, Брэсце. Вуліцы многіх іншых гарадоў Польшчы і Заходняй Беларусі бьь лі заліты крывёю. У Вільні было паранена 12 дэманстрантаў, з іх 8 цяжка, 9 чалавек арыштавана58. У Баранавічах было арыштавана каля 4 059.
Пасля перавароту рэпрэсіі ўзмацніліся яшчэ больш„ Часовае захапленне Пілсудскім рассейвалася. У перадавым артыкуле «Да нармальнае працы» газета пісала: «Так ужо наладжана жыццё народаў, што даюць толькг тым, хто мае сілу сам узяць, а ў слабых адбіраюць і тое,. што яны маюць, ды не могуць самі ўтрымаць...»60