Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
паштовыя маркі, а набор у друкарні разабралі. Такім чынам, выдаўцы трацілі велізарныя грошы на паперу, фарбы, набор, паштовыя расходы. Пасля трох-чатырох канфіскацый газету закрывалі, вось чаму выхад 20—30 нумароў лічыўся для выдаўца сапраўдным святам. Міністэрства ўнутраных спраў 10 ліпеня 1926 года направіла ваяводам тамнае пісьмо, у якім прапанавала ўзмацніць кантроль за дэмакратычнымі выданнямі, у тым ліку 1 за беларускімі.
Радыкалыіая прэса вытрымлівала не толькі ўдары паліцыі, буржуазнай польскай прэсы, але і выданняў беларускай ^буржуазіі — нацыяналістаў, паланафілаў, клерыкалаў. Пасля разгрому Грамады беларуская нацыянальная буржуазія выдавала 20 органаў, зіх18уВільні. Радыкальных выданняў выходзіла толькі два — газета «Праца» і сатырычны часопіс«Маланка». Вытрымаць такую канкурэнцыю магла толькі прэса, якая сапраўды адказвала надзённым патрабаванням працоўных.
Аднак выданні Грамады не былі нечым адзіным у ідэйных адносінах і да канца паслядоўнымі. БСРГ як арі анізацыя сялянская ў асноўным выражала ідэалогію сялянства, і многія артыкулы, надрукаваныя ў газеце, не выходзілі за рамкі інтарэсаў сялянскай рэвалюцыйнай дэмакратыі. У цэлым жа друк БСРГ, хоць 1 не быў выразніка^м адкрыта марксісцка-ленінскай ідэалогіі, усё ж у асноўных рысах правільна асвятляў эканамічнае становішча працоўных, класавую барацьбу з пазіцый марксізма. Гэта давала магчымасць прэсе Грамады быць папулярнан сярод працоўных Заходняй Беларусі. Нават «Дзённік віленскі» 25 лістапада 1928 года пісаў, што беларускі друк, які раней ледзь трымаўся, з узнікненнем Грамады ўзмацніўся.
КПЗБ уважліва сачыла не толькі за ідэйным ростам членаў Грамады, але і за яе прэсай. Тры разы сакратарыят ЦК КПЗБ прымаў рэзалюцыі па пытаннях грамадоўскіх выданняў.
1925—1928 гады былі перыядам стварэння беларускімі нацыяналістамі шматлікіх груповак і арганізацый. У адной з рэвалюцып ЦК КПЗБ адзначаў: «Хістанні ў радах нацыянальна-вызваленчага руху патрабуюць стварэння ў партыйнай і легальнай (журсіўяаш.— С. Г.) прэсе крытыкі ўсіх памылак: аб ролі беларускага кулака і беларускай буржуазіі.., аб асаблівай небяспецы для на-
цыянальна-вызваленчага руху... групы Луцкевіча — Астроўскага і аб... лозунгах інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі і «бяскроўнай рэвалюцыі» шляхам масавага каа:перавання»48.
У другой рэзалюцыі адзначалася, што газета БСРГ недастаткова піша аб барацьбе з тэрорам, што няма ў ёй накіроўваючых артыкулаў, няўмела вядзецца барацьба з беларускімі згоднікамі, недастаткова выкрываецца пераход Беларускага сялянскага саюза і Беларускай хадэцыі на бок польскага фашызму. Адзначаліся наступныя факты, якія прапагандавалі беларускія нацыяналісты і міма якіх прайшла газета БСРГ, не аправергла: а) абвінавачванні з боку беларускіх нацыяналістаў у іх прэсе кіраўнікоў Грамады ў супрацоўніцтве з дэфензівай; б) хвалебныя гімны «аб рэформах» урада ў нацыянальным пытанні; в) выстаўленне ўсёй ППС як радыкалыіага польскага руху; г) рабскі тон беларускай рэакцыйнай прэсы ў адносінах да ўрада («мы не будзем рабіць закідаў і пагражаць, мы хочам звярнуць увагу кіраўнікоў польскай дзяржавы...»); д) спроба адцягнуць увагу мас ад барацьбы за беларускую школу.
Адзначаліся і недахопы прэсы Грамады: недастаткова выкрывалася палітыка фашысцкага ўрада ў нацыянальным пытанні, не друкаваліся артыкулы, якія б заклікалі да барацьбы беларускія сялянскія масы. Недастаткова асвятлялася рабочае жыццё, не было накіроўваючых артыкулаў для батракоў. ЦК КПЗБ паставіў перад прэсай Грамады наступныя задачы: 1) барацьба з фашысцкай дыктатурай і выкрыццё яе; 2) кампанія супраць тэрору ўлад і пагрозы вайны; 3) выкрыццё нацыянальнай палітыкі буржуазна-памешчыцкіх улад у адносінах да нацыянальных меншасцей; 4) рашучая барацьба са згоднікамі; 5) барацьба за частковыя патрабаванні сялян і батракоў; 6) большая папулярызацыя СССР49. «Партыя не толькі дапамагала літаратурай,— успамінаў Ф. Каравацкі,— у якой выкрывалася дробнабуржуазная нацыяналістычная сутнасць беларускіх нацыяналістаў, але і ў практычнай прапагандысцкай і арганізацыйнай рабоце выкарыстоўвала цыркуляры, якія паступалі ў райкомы, падрайкомы, партыйныя гурткі. У пачатку 1926
48 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 98, арк. 121.
49 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 301, арк. 20.
года Віленскі АК КПЗБ разаслаў цыркуляр, у якім вызначаў пазіцыю камуністаў у адносінах буржуазных партый і легальных рэвалюцыйных арганізацый»50.
ЦК КПЗБ выдзеліў са свайго складу прадстаўніка, які непасрэдна кіраваў грамадоўскімі выданнямі. Працяглы час такім прадстаўніком быў ЯБабровіч.
Першай газетай, якая выступіла ад імя Беларускай сялянска-рабочай грамады, стала «Жыццё беларуса». Яна выходзіла з 19 жніўня па 12 лістапада 1925 года. Рэдагаваў газету да 7 нумара ЯТуркевіч, а затым, пасля канфіскацыі двух нумароў (№ 2 і № 7),— У. Варава. Выйшла 20 нумароў. Газета смела і паслядоўна ставілася да розных пытанняў жыцця і барацьбы, на што адразу ж звярнулі ўвагу і ўлады, бо затым нумары —14, 15 і 19 былі канфіскаваны. «Жыццё беларуса» не раз звярталася да працоўных пісаць аб здзеках, прыцясненнях, гвалтах, ствараць супольны фронт барацьбы за сваё вызваленне. Для таго, каб прыцягнуць на бок газеты чытача, рэдакцыя завяла новыя рубрыкі: «Сельскагаспадарчы аддзел», «Юрыдычныя парады» і інш. Амаль у кожным нумары газеты змяшчаліся пісьмы, карэспандэнцыі з розных куткоў, расказвалася аб катаваннях палітвязняў, аб неабаснаваных арыштах і штрафах.
Пасля канфіскацыі 7 нумара рэдакцыя была рэарганізавана, склад яе папоўніўся нэвымі супрацоўнікамі. «Жыццё беларуса» ўсебакова асвятляла жыццё. як вёскі, так і горада. У нумары ад 14 кастрычніка 1925 года ў рубрыцы «3 жыцця вясковага пралетарыяту» была змешчана карэопандэнцыя з двара Малыя Баніты Радашкоўск'ай гміны Вілейскага павета, дзе расказвалася аб эксплуатацыі, якой падвергла мясцовае насельніцтва абшарніца Халхоўская. Атрымаўшы ўрадавую пазыку, яна рашыла перарабіць бровар на фабрыку тканін. Каб не браць рабочых, Халхоўская наймала мясцовых сялян, якіх з’яўлялася на работу гэтулькі, што ўсіх выкарыстаць яна не магла, але затое змяншала плату. Жанчына за дзень атрымлівала 80 грошаў, мужчына —9051. Змясціў-
50 Ф. К. Каравацкі. Барацьба камуністаў за ўплыў у легальных арганізацыях. 36. «У суровыя гады падполля». Мінск, 1958, стар. 74—75.
51 Для параўнання: самая танная паркалёвая хустка каштавала 1 злоты 50 грошаў —2 злотых. Значыць, каб купіць хустку, трэба было працаваць 2—3 дні, а чаравікі —3 тыдні.
шы карэспандэнцыю, газета дадавала, што ў многіх месцах беларускія рабочыя і сяляне не могуць знайсці нават і такой работы.
Апошні нумар газеты «Жыццё беларуса» выйшаў 12 лістапада, а літаральна праз шэсць дзён—18 лістапада з’явілася новая газета «Беларуская ніва», орган Грамады. Газета выходзіла 4 мёсяцы, да 16 красавіка 1926 года. Афіцыяльным рэдактарам-выдаўцом яе стаў I. Марцінеўскі. У 1925 годзе было выдадзена 13 нумароў, у 1926— яшчэ 22, такім чынам, «Беларуская ніва» выйшла 35 разоў. Яе рэдакцыя мела магчымасць святкаваць выхад у свет ажно 30 нумара. Газета павінна была выходзіць 3 разы ў тыдзень, але частыя канфіскацыі перашкаджалі рэгулярнасці яе выпуску. Мела яна каля 3 тысяч падпісчыкаў.
«Беларуская ніва» імкнулася найбольш поўна выкарыстоўваць жанры — ад карэспандэнцыі і артыкула да верша, заметкі, дарожных нататкаў. Газета аб’ектыўна асвятляла жыццё ў Савецкай краіне. У 21 (34) нумары 13 сакавіка 1926 года было змешчана 6 карэспандэнцый з Савецкай Беларусі ў рубрыцы «3 Радавай Беларусі»: «Барацьба з непісьменнасцю», паведамленні аб адкрыцці новага педагагічнага тэхнікума ў Мазыры, новых кніжках, што выйшлі ў Беларускім выдавецтве, павелічэнні ў 1924—1925 гадах на 9 працэнтаў пасяўных плошчаў, нарыхтоўкі лесу для сялян і адбудове. Як бачым, газета і гэтую рубрыку пачынае весці больш шырока і змястоўна, расказваючы аб поспехах будаўніцтва сацыялізма ў БССР не толькі праз паказ культурных здзяйсненняў, але і праз паказ усяго жыцця — эканамічнага і палітычнага. Характэрнымі ў гэтым напрамку былі да^рожныя нататкі пасла сейма П. Мятлы «Падарожжа ў СССР і БССР»», якія былі змешчаны ў нумарах 12 (25) 13 лютага і 14 (27) 20 лютага 1926 года з працягам. Але працяг так і не з’явіўся, бо на 35 нумары «Беларуская ніва» была закрыта. П. Мятла праўдзіва пісаў аб развіцці ў Савецкім Саюзе сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю, становішчы сацыяльнага забеспячэння, жыцці сялян, старэйшага і малодшага пакаленняў — камсамола, адзначаў яго бадзёрасць, імкненне наперад, веру ў сваю будучыню, вялікі працоўны энтузіязм і адданасць сацыялістычным ідэалам.
У нумары 9 (19) у студзені 1926 года газета змясціла
3 Зак. 456.
33
перадавы артыкул «Сяляне і работнікі», у якім, гаворачы аб неабходнасці аб’яднання дзвюх галоўных сіл — рабочых і сялян, зноў звярталася да прыкладу Савецкага Саюза і Савецкай Беларусі, дзе рабочыя і сяляне з Яскравай відавочнасцю даказалі сваю сілу і згуртаванасць. Газета пісала, што заходнебеларускага селяніна цяпер цяжка запалохаць, ён пачынае разумець, што пакуль ярацоўныя горада не аб’яднаюцца з сялянствам, датуль і аб якой-кольвечы змене ў іх жыцці немагчыма гаварыць.
Заканчваўся артыкул словамі з апавядання Цёткі «Прысяга над крывавымі разорамі» трох сыноў старога селяніна Мацея — парабка, рабочага і селяніна, што ярысягнулі даць народу зямлю: «Мы дамо, мы сіла — мы права!»
Многа ўвагі «Беларуская ніва» ўдзяляла школе на роднай мове. Амаль у кожным нумары так ці інакш ставілася школьнае пытанне. Барацьба за родную школу з’яўлялася адной з форм барацьбы за дэмакратычныя патрабаваяні. У 9 нумары газета змясціла матэрыял «Новы плебісцыт», у якім паказвала, як улады «імкнуцца» адкрываць беларускія школы. У 1925 годзе было пададзена 15 тысяч дэкларацый на адкрыццё 412 беларускіх школ. Але яны не былі прыняты да ўвагі. У гэтым жа нумары газета паведамляла аб пасяджэнні 12 снежня 1925 года сейма, на якім абмяркоўвалася запытанне БПК, БСРГ, Украінскага і Нямецкага клубаў, Яўрэйскага кола наконт цыркуляра міністра асветы Грабскага аб выкладанні ў прыватных няпольскіх гімназіях усіх прадметаў па-польску, у тым ліку агульнай гісторыі і геаграфіі, што пярэчыла ўмовам Версальскага пагаднення і Рыжскага мірнага дагавора. Сейм і на гэты раз ’«не змог» вырашыць пытанне. Запытанне было здадзена ў камісію па асвеце, дзе яму далі адпаведны «ход»,— яно было пахавана.