Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
У пахаванні Бандарчука і яго таварышаў прынялі ўдзел тысячы рабочых Беластока — палякаў і беларусаў, якія разам выйшлі на вуліцы горада, каб выказаць свой гнеў і нянавісць да ўлад.
I зноў — толькі паслы камуністычнай фракцыі С. Крулікрўскі і С. Ланцуцкі ўнеслі ў сейм прапанову аб стварэнні сеймавай камісіі з 13 чалавек для расследавання фактаў катавання і здзеку над беларускімі палітычнымі вязнямі ў Беластоку. Паслы Беларускага пасольскага клуба прамаўчалі і на гэты раз.
23 чэрвеня 1923 года газета выступіла з артыкулам «Чаму маўчаць беларускія паслы?». 28 жніўня старшыня Беларускага пасольскага клуба Б. Тарашкевіч напісаў «Адкрытае пісьмо да міністра ўнутраных спраў».
30 «Вопьны сцяг», 1923, 31 жніўня.
Пісьмо было апублікавана 31 жніўня ў газеце «Вольны сцяг». Б. Тарашкевіч ад імя БПК патрабаваў неадкладнага расследавання бесчалавечнасці польскай дэфензівы.
Улады не адказалі на пратэсты, а камісія так і не была створана. Але гэта ўскалыхнула працоўныя масы
Р ы с. 1.
і яшчэ раз дало магчымасць беларускім паслам пераканацца ў тым, што менавіта сеймавая трыбуна павінна стаць адной з форм барацьбы супраць прыгнёту.
Першыя вынікі сеймавай барацьбы, а разам з тым і тактычныя заданні на будучае выстаўляў і артыкул Лаўрыновіча «Паслы і грамадзянства», змешчаны ў «Вольным сцягу» 3 каістрычніка 1923 года (рыс. 1). Артыкул быў напісаны па справаздачы Беларускага пасольскага клуба да гадавіны яго дзейнасці. Лаўрыновіч выкрываў тактыку ўрада генерала Сікорскага ў адносінах да народаў нацыянальных меншасцей як ашуканскую. Чаму беларускія паслы не могуць выканаць ніводнага пункту сваёй праграмы? — «...бо польскі сейм, польскі ўрад, польскае грамадства без розніцы кіраўнікоў і партый супрацівяцца нашым дамаганням., ламаючы нават пастановы Версальскага трактату, якія абавязваюць
Полыпчу забяспечыць правы нацыянальных меншасцей. Бо польскае грамадзянства яшчэ не вылечылася ад тае цяжкае хваробы, якая называецца звярыным нацыяналізмам, і, нягледзячы на балючыя ўдары за гэта ў загранічнай палітыцы, Польшча ўсё яшчэ летуціць аб поўным вынішчэнні нацыянальных мвншасцей у межах свайго гаспадарства»31.
У артыкуле даводзілася, што са слабым, несвядомым, неарганізаваным улады не лічацца. Толькі сумленны голас паслоў і народа праб’е сцяну, якою адгарадзілася польская грамадскасць ад нацыянальных меншасцей.
Артыкул заклікаў да падтрымкі паслоў беларускім народам. Але занадта многа ўвагі аддавалася сеймавай барацьбе, якая не давала ніякіх вынікаў. I зноў — заклік «арыентавацца на сябе», бо, маўляў, польскае грамадства адгарадзілася сцяною ад меншасцей. На самай справе гэта было не так. Лепшыя прадстаўнікі польскага народа — камуністы, члены камуністычнай фракцыі ў сейме, першымі з сеймавай трыбуны выступілі з патрабаваннем даць незалежнасць заходнебеларускаму народу, даць магчымасць самім працоўным вызначыць свой лёс. «Прабіць сцяну» магла толькі рэвалюцыйна-вызваленчая барацьба беларускіх працоўных мас у інтэрнацыянальным саюзе з класавай барацьбой польскага пралетарыяту.
Артыкул меў шэраг іншых памылак: заклікаў увязваць дзейнасць БПК з дзейнасцю Беларускага нацыянальнага камітэта, не раздзяляў беларускіх паслоў на тыя групоўкі, што ўтварыліся ў клубе ў гэты час.
Другі артыкул Лаўрыновіча «Аб тактыцы ў сейме» быў змешчан 12 кастрычніка. Выпрацоўваючы тактычныя задачы барацьбы паслоў у сейме, аўтар зводзіў іх, аднак, да яўна няправільнага курсу: абавязковая апазіцыя, каб не даваць ураду падстаў абцяжарваць БПК адказнасцю за сваю палітыку. Такая думка вяла да апраўдання пасіўнасці беларускіх паслоў, да тактыкі старонніх наглядчыкаў, што не спрыяла актывізацыі Беларускага пасольскага клуба.
Ідэйныя разыходжанні ў складзе беларускіх паслоў усё раслі. Штуршком для раздзелу паслужыў артыкул пасла камуністычнай фракцыі сейма С. Крулікоўскага, змешчаны ў аднадзёнцы «3 рабочага фронту», у якой
31 «Вольны сцяг», 1923, 3 кастрычніка.
рэЗка крытыкавалася малаактыўная работа Беларускага і Украінскага пасольскіх клубаў. С. Крулікоускі пісау што не маючы выразнай сацыяльнай праграмы, нельга весці паслядоўную рэвалюцыйную барацьбу і за нацыянальныя правы свайго народа. 23 лістапада газета «Змаганне» змясціла пераказ артыкула С. Крулікоускага з допісам ад рэдакцыі: «Час аб’яднацца з тымі, хто на сваім сцягу напісаў сярод іншых сацыяльных лозунгау таксама лозунг самавызначэння народа без усякіх агаворак» N гэтым жа нумары газеты быў надрукаваны перадавы арты™л <<Малы парламент», які заклікаў беларускіх паслоу пасля года работы без праграмы ажывіць сваюдаеннасць, прычым перавага аддавалася рабоце ^елоь што стаялі на сацыял-дэмакратычных пазіцыях10 «Змаганне» змясціла артыкул пад крь п
К М «Наспеўшая патрэба», які падводз.ў вынік^ысКУСІІ аб пасольскай тактыцы і адкрыта прапанавау вырашыць праблему класавай арганізацыі с™аРВЯ Р боча сялянскую сацыялістычную партыю, у праграме якой на першы план ставіліся б задачы сацыяльнага вызвалення заходнебеларускага народа „	й оўскі
Паслы Б. Тарашкевіч, П. Мятла, С. Рак-М1хаХГго П Валошын у канцы лютага — пачатку ^авіка 19^24 да стварылі ў БПК фракцыю незале™поТных «кяя быча бліжэй да надзенных патрэб працоуных. мена X паХ гэтай фракцыі і сталі затым стваральнікамі адной з буйнейшых у Польшчы аргашзацыі ^еларУ кай сялянска-рабочай грамады. Артыкулы «Трэб скл кянь Усебелаоускі з’езд Заходнян Беларусі» (27 лшеня), <Мапьі парламент» (23 лістапада), «Наспеўшая патрэба>> (10 жніўня 1923 года) распрацоўвалі тактыку бараць
ГЭТаЗ 23РнумарааЦ<<Наш сцяг» увёў рубрыку «СлаЎн“я Са& цыялісЛ У якой меркавалася знаём1Ць масавага чь^ з заснавальнікамі навуХ^^
8а,““ ”а
hDS SU Uo покліч ^летарыі
цеся!» штораз шырэншы мае послух, штораз яднае працоўных»32.
32 «Наш сцяг», 1923, 10 жніўня.
Газета друкавала вытрымкі з твораў класікаў марксізма-ленінізма: «вызваленне рабочых ёсць справа рук саміх рабочых», «першым абавязкам рабочага класа ёсць заваяванне сабе палітычнай улады» і іншыя, папулярныя кароткія тлумачэнні тэрмінаў «клас», «фашызм», «дыктатура пралетарыяту».
Ьріан Беларускан рэвалюцыйнай арганізацыі, нягледзячы на некаторыя памылкі ў ідэалогіі і вызначэнні так™К1 барацьбы, карыстаўся вялікай павагай у працоўных Гэта было адзінае ў 1923-1924 гадах легальнае выданне' якое несла працоўным праўдзівую інфармацыю аб іх жыцці і оарацьбе. Газету чыталі сяляне, рабочыя і інтэлігенцыя. Уважліва сачылі за ёю, дапамагалі, патрабавалі і непакоіліся, калі не атрымоўвалі яе. Так, падпісчыкі Палачанскай гміны Валожынскага павета ў заметцы «Што рабіць?» пісалі ў рэдакцыю, што не атрымалі яшчз ні аднаго нумара «Нашага сцяга», хоць выйшла ужо 19, якія рэгулярна высылаюцца падпісчыкам, некаторым нават заказной аплатай33. 25 ліпеня газета змясціла пісьмо падпісчыка С. Грынкевіча, у якім той прапанаваў змяшчаць матэрыялы па гісторыі Беларусі оольш увап удзяляць творчасці чытачоў і г. д. Рэдакцыя’ прыняла парады чытача і прасіла іншых падпісчыкаў выказаць свае заўвагі і прапановы.
Рос матэрыяльны фонд выдання. Сяляне, рабочыя дасылалі у рэдакцыю апошнія грошы, збіраючыся па некалькі сем яў, каб падпісацца на газету. У другім нумары «Наш сцяг» паведамляў, што група беларусаў Вішнеускан гміны пагадзілася з трывалай і ўдалай барацьбой газеты за вызваленне рабоча-сялянскага працоўнага люду ад прыгнечання і слала 50 тысяч марак на патрэбы газеты . У час выступленняў паслоў БГІК на мітынгах праводзіліся зборы ў так званы «прэсавы фонд». Так у мястэчку Кузніца на Гродзеншчыне 27 верасня 1923 года было сабрана каля 100 тысяч марак, у Зельве 30 верасня — 251 тысяча марак35.
Беларускія газеты нацыяналына-вызваленчага напрамку былі бяльмом на вачах ва ўлад. За час ад 1 студзеня да 10 кастрычніка 1923 года было канфіскавана
“ «Наш сцяг», 1923, 11 ліпеня.
«Наш сцяг», 1923, 9 чэрвеня.
35 «Вольны сцяг», 1923, 5 кастрычніка.
18 нумароў. ІЗжніўня 1923 года рэдакцыя «Нашага сцяга» отрымала афіцыяльнае ўведамленне віленскага камісаоа ўрада аб тым, што8жніўня віленскі акруговысуд зацвердзіў канфіскацыю на 17 нумар. Рэдакцыі было забаронена выдаваць газету да канчатковага разбору справы (17нумар быў выдадзены 27 ліпеня, канфіскаваны за радавы артыкул «Трэба склікаць Усебеларускі з езд Заходняй Беларусі»). У перыяд паміж 27 лшеня і 18 жніуня выйшла яшчэ 7 нумароў «Нашага сцяга» 12 жніуня газета была закрыта. У другой палове жшуня было выда дзена некалькі аднадзёнак, а ў верасні — лістападзе 21 нумар газеты «Вольны сцяг».
3 канца 1923 да студзеня 1924 года быу выдадзены 31 нумар газеты «3маганне»,3 лютага — апошш нумар газеты БРА: аднадзёнка «Наша змаганне». .
' Друкаваны орган БРА, як і дзейнасць арганізацыі, не быў аднародным і паслядоўным да канца як у пытаннях тэорыі, так і ў пытаннях тактыкі.
МАСАВАЕ РАЗВІЦЦЕ ДЭМАКРАТЫЧНАГА ДРУКУ У 1925—1927 гг.
Ідэйныя разыходжанні лідэраў груповак усё больш і больш раздзялялі Беларускі пасолыжі клуб, які у час выбараў прытрымліваўся адзінай тактыкі. Згодніцкая палітыка беларускай буржуазіі вяла да расколу. Баючыся выкрыцця, нацыяналістычныя элементы заяулялі аО аутаноміі, свабодзе, а на самой справе вя^і замаскіраваную барацьбу супраць рэвалюцыйнага руху.^
Вялікі ўплыў на дзеячоў левага крыла оеларускага пасольскага клуба аказвала дзейнасць КПЗБ. 3 лістапада 1924 года пачаў выходзіць друкаваны орган ЦК КПЗБ — газета «Чырвоны сцяг», са снежня 1924 года тэарэтычны орган — часопіс «Бальшавік». Партыя і яе нелегальныя выданні аказвалі вялікае ўздзеянне па дэмакратычны рух, на выдзяленне з БПК рэвалюцыннадэмакратычных элементаў у самастойную фракцыю. «начынаючы з 1924 годагаварыў у справаздачы на III канферэнцыі КПЗБ адзін з кіраунікоу кампартыі Л. Аранштам,— мы вядзём кампапію за раскол сенмавых фракцый па класавых швах... I толькі тады, калі лепшыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі ўбачылі, што палітыка адзінай сеймавай фракцыі вядзе да згоды з польскім
урадам, яны вырашылі адкалоцца, і ў пачатку 1925 года мы дабіліся гэтага расколу»36.
Беларускі пасольскі клуб, выступіўшы ў якасці нацыянальнан фракцыі, шырока павёў работу як у Вільні так і у правінцыі. Яго сакратарыяты былі створаны ў 15 гарадах і мястэчках: Навагрудку, Гродна, Баранавічах, Стоўоцах, Ваўкавыску, Лідзе, Нясвіжы, Пружанах, Крынках і інш. Дэмакратычная прэса пачала ўважліВа