Друк Заходняй Беларусі
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
5 Паслы — так называліся дэпутаты польскага сейма.
6 ПА ІГП пры ЦК КРБ, ф. 242, воп. 1, сп. 18, арк, 39.
Орган БРА карыстаўся паслугамі так званых «зіцпэдактараў»7, якімі ў розныя часы былі Л. Рыдлеўскі, Г Клімашэўская, М. Шыла, М. Груша і іншыя. Некатопыя з іх нават не раздзялялі думкі рэдакцыі, тым не менш падпісвалі газету да выхаду ў свет. Калі рэдакцыя ведала што нумар будзе канфіскаваны, частку надрукаванага ты’ражу прыхоўвалі, а затым распаўсюджвалі нелегальна Закрывалася адна газета, а рэдакцыя рыхтавалася ўжо да выдання наступнай: шукалі новага «зіцрэдактапа» бралі дазвол, прычым назву мянялі толькі часткова ’каб даць зразумець чытачу, што орган выходзіць па-ранейшаму. За час дзейнасці Беларуская рэвалюцынная арганізацыя выдала 83 нумары газеты, у тым ліку 5 аднадзёнак, II нумароў былі канфіскаваны.
Назву газета мяняла чатыры разы. Спачатку «Наш сцяг» выходзіў два разы на тыдзень. Новая справа давалася з цяжкасцю — не хапала ні літаратурных сіл,ні матэрыяльных сродкаў. Але з кожным нумарам газетаі заваёўвала Ўсё большую папулярнасць сярод працоуных, праходзячы праз паліцэйскія кардоны да сваіх чытачоу У самыя аддаленыя куткі. Працоуныя пісалі у газету. дапамагалі грашыма. Усё гэта давала магчымасць газе це быць бліжэй да жыцця. Яна пачала выходзіць тры разы на тыдзень. . „
Рэдакцыйную работу вялі: I. Лагіновіч, які шсау перадавыя артыкулы і міжнародныя агляды, Л. Родзевіч рэдагаваў публіцыстыку і карэспандэнцыі;
I Канчэўскі8, С. Рак-Міхайлоўскі і іншыя паслы Беларус кага пасольскага клуба, супрацоўнічалі М. „ Гарэцкі V Суліма Матэрыялы змяшчаліся пад псеуданімам . І ' Лагіновіч, як правіла, падпісваўся сваім прозвішчам ставіў ініцыялы ці псеўданім Лаўрыновіч . Л^Родзеві меў псеўданімы Р. Юргілевіч, Р. Юрг; I. Канчэускі I. Абдзіралавіч; С. Рак-Міхайлоўскі Баутручонак_ Ёсць у газеце артыкулы, падпісаныя псеуданімам К. Фальке
? Так звалі тых, хто падпісваў газету, але не аказваў на яе ніякага палітычнага ўплыву.
8 Брат А. Канчэўскага, памер у 1923 г у Вілып.
9 У 1923 годзе М. Гарэцкі пераехаў у Мінск.
'о Э Кучкоўская лічыць, што гэты псеудднім належыць С I акМіхайлоўскаму Мы павінны зазначыць, што такое сцвярджэнне ня ппавільнае боУяшчэ ў «Новым жыцці», газеце, якую рэдагавау I. Ла «Навуковы зборнж». Беласток, 1964, стар. 140-141.
®14, аутар добра разбіраўся ў марксісцка-ленінскай філасофп і шсаў, як правіла, тэарэтычныя артыкулы11
1. Лапновіч, выдавец і рэдактар «Нашага сцяга» не быу навічком у журналістыцы12. Ен працаваў карэктарам беларускага выдання, затым стаў рэдактарам-выдаўцом газеты «Новае жыцце»,. якая выходзіла з 3 сакавіка па 1« мая 1923 года. У другім нумары яе (10 сакавіка 1923 года) у артыкуле «Безрабоцце» ён папулярна тлумачыў прычыны беспрацоўя ў Польшчы, якія бачыў не ў спекуляцыях гандляроў, не ў імкненні рабочых, каб прамысловыя тавары прадаваліся даражэй, а прадукты сельскай гаспадаркі танней, а ва ўсім капіталістычным ладзе,. у капіталістычнай сістэме гаспадарання, якая вяла эканоміку краіны да канкурэнцыі, перавытворчасці, крызі-
Затым выйшлі аднадзёнкі «Беларуская доля» (23 мая) «Зарава» (26 мая), шэсць нумароў газеты «Наша жыцце» У кожным з гэтых выданняў удзельнічаў I. Лагшовіч. Выступаючы на старонках дэмакратычнай прэсы ен набываў вопыт журналіста.
Пёршы нумар «Нашага сцяга» выйшаў 5 чэрвеня 1923 года пасля некаторай падрыхтоўчай работы. У ім былі дакладна размер^каваны матэрыялы кожнага аддзела^рубрыкі. На першай паласе змяшчаліся перадавыя артыкулы і артыкулы на важнейшыя тэмы ў грамадскім жыцці ІІольшчы і замежных краін, на другой'—матэрыялы на ідэалагічныя тэмы, на трэцяй — крытыка эндэкаў13 пэпээсаўцаў14, паказ работы сейма, жыцця працоўных, хроніка рэвалюцыйнай барацьбы, на чацвёртай — карэспандэнцыі чытачоў, матэрыялы аб жыцці працоўных у ЬССР, адказы чытачам. Рубрык было больш як 20. Толькі жыцце БССР асвятлялася ў наступных з іх: «3 беларускага жыцця», «3 цэлай Беларусі», «3 Мінска», «3 Савецкай Беларусі» («3 Усходняй Беларусі»), «Па Гомельшчыне», «Па Віцебшчыне» і інш.
Тэматыку выступлення газеты можна падзяліць на некалькі груп. Гэта распрацоўка і папулярызацыя ідэа-
11 Псеўданім не раскрыты.
12 Адказваючы на пытанні анкеты дэлегата VI з'езда КПП 1. Лапновіч у графе «прафесія і як доўга працуе» запісаў: «журналіст, з 1У22 года »
БД — паргыя народных дэмакратаў.
ППС польская сацыялістычная партыя.
логіі, тактыкі БРА, у першую чаргу нацыянальнай праблемы, у тым лііку адносін да СССР і БССР, распрацоўка пытанняў узаемаадносін рабочага класа і працоўнага сялянства, работы сярод сялян; крытыка ППС, паказ работы КРПП, а таксама беларускіх арганізацый у Вільні; масавы рух у Заходняй Беларусі.
У перадавым артыкуле першага нумара газеты «Наш сцяг» (5 чэрвеня 1923 года), наіпісаным I. Лагіновічам, гаварылася аб прычынах наступіўшых цяжкасцей у жыцці заходнебеларускага народа. Аўтар выкрываў палітыку польскіх улад у час выбараў у сейм 1922 года, «дэмакратыю» польскай буржуазіі, якая нацыяналізм прыкрывала фігавым лістком дэмакратычнага лозунга аб роўнасці ўсіх нацыянальнасцей пад панаваннем «найдэмакратычнейшай у Еўропе рэспублікі».
Якія ж задачы былі выстаўлены ў артыкуле перад працоўнымі масамі? Газета заклікала да пільнасці, арганізаванасці беларускага народа. Артыкул заканчваўся страфою з верша ЯКупалы: «Гэй, наперад, покі сэрца б’ецца, рвецца на прастор! Годзе млеці ў паняверцы, гэй, да сонца, гэй, да зор!»
«Працоўная гушча», «усенародны ідэал», «сонца», «зоры» — вось такой расплывістай і неакрэсленай тэрміналогіяй карысталіся ў друку БРА яе ідэолагі ў першы перыяд існавання арганізацыі. Праўда, з метафарычнасцю ў некаторых артыкулах трэба таксама лічыцца, бо легальны орган у «сонцы» і «зорах» бачыў тую светлуіо будучыню, да якой заклікаў заходнебеларускі народ. «Крамолу» на старонкі газеты паліцыя не прапусціла б.
Найбольш поўна «Наш сцяг» імкнуўся асвятляць нацыянальнае пытанне — балючую і хвалюючую праблему. У другім нумары (9 чэрвеня) газеты быў змешчаны артыкул К. Фалькевіча: «Дэмакратыя, пралетарыят і нацыянальнае пытанне». Вызначаючы сутнасць заходнееўрапейскіх дзяржаў, аўтар артыкула сцвярджаў, што буржуазная дэмакратыя не зможа ніколі вырашыць нацыянальную праблему. Пасля першай сусветнай вайны толькі невялікая частка народаў атрымала права на сваё нацыянальнае самавызначэнне, аднак тыя, хто яго не атрымаў, не пераставалі быць народамі. Іх аўтар назвах «недзяржаўнымі» (народамі, якія не маюць сваёй дзяржаўнасці) і аднёс да іх заходнебеларускіх працоўных,. якіх панская Польшча пазбавіла не толькі права на ca
мавызначэнне, але нават на самастойнае культурнае развіццё. Лозунгі аб федэрацыі, якімі кідаліся Пілсудскі 1 К , аб роўнасці і свабодзе цяпер былі забыты. Гэта паказвала сапраўдны твар акупантаў.
Дзе ж выйсце? Якімі сродкамі заходнебеларускі народ зможа дабіцца свайго вызвалення? Толькі барацьбой. У якасці прыкладу ў артыкуле выстаўляўся СССР, дзе пралетарыят меў адвагу і волю на практыцы рэалізаваць, правесці ў жыццё тое, што прызнаваў справядлівым у тэорыі. Савецкі Саюз — вось адзіная дзяржава, якая даказала, што яна ўмела вырашае нацыянальную праблему на аснове раўнапраўя нацыянальнасцей, саюза рабочых і сялян кожнай нацыі пры дыктатуры пралетарыяту.
У цэлым правільны артыкул сцвярджаў, аднак, памылковыя думкі. Так, гады ваеннага камунізма, а затым нэпа ў СССР аўтар характарызаваў як гады «вялікарускага пралетарыяту і вялікадзяржаўя камуністычнай інтэлігенцыі», як перыяд «дэнацыяналізацыі» Беларусі «маскоўскімі цэнтралістамі».
Нацыянальнае пытанне, зразумела, было самым балючым, таму яшчэ ў першым нумары газеты, змяшчаючы артыкул «Аб нацыянальным пытанні», рэдакцыя папярэджвала, каб кожная сацыяльная партыя мела сваю выразную тактыку, бо нацыяналізм шкодны для пралетарскага руху. Газета пісала: «Польская буржуазія імкнецца разбіць пралетарскую еднасць, пасеяць нацыянальную нянавісць. Рабочыя пануючай нацыі павінны паказаць, што яны не згодны з тактыкай ісваёй буржуазіі, пад буржуазнан уладай не можа быць і гутаркі аб нацыяналызым вызваленні. Шлях да вызвалення як сацыяльнага, так і нацыянальнага — гэта барацьба з буржуазіяй. Трэба помніць, што пралетарыят вызваліцца ад панавання аднон буржуазіі, дык не на тое, каб падпасці пад уладу сваёй буржуазіі»15.
Да нацыянальнай праблемы газета звярталася ў артыкулах «Арыентацыя на сябе» (Лаўрыновіча, 20 чэрвеня), «Патрэбнасць класавай свядомасці» (Юргілевіча, 3 ліпеня), «Нацыянальнае пытанне і пралетарыят» (Кумсльгана, 13 студзеня 1924 года). Вось артыкул «Нацы-
15 «Наш сцяг», 1923, 5 чэрвеня.
янальнае пытанне і пралетарыят». У ім ужо няма і ценіо той расплывістасці, што мелася спачатку пры вызначэнні суадносін класавай барацьбы з барацьбой нацыянальнай: «...Гэтае пытанне можа развязаць толькі пралетарыят у рамках сайыялістычнага гаспадарання,— пісала газета,— бо толькі сацыялістычны лад знішчыць усялякія формы вызыску і ўціску, у тым ліку і нацыянальнага. Сацыялізм жа павінен падыходзіць да вырашэння гэтага пытання з пункту гледжання прызнання поўнага права кожнай нацыянальнасці на самавызначэнне, і не толькі ў тэорыі, але на практыцы і ў сваёй штодзённай культуры павінен распачаць барацьбу за здзянсненне гэтага лозунга.
Толькі пралетарыят можа адначасова з класавым вызваленнем здзейсніць і нацыянальнае вызваленне»16.
Толькі сацыяльнае вызваленне, сацыялістычная рэвалюцыя дасць вырашэнне і другога пытання — нацыянальнага. I, як правіла,— арыентацыя на Савецкую Беларусь, на далучэнне да яе. Гэтая думка праходзіла нават праз артыкулы, якія, здавалася б, не распрацоўвалі вялікіх іпраблем. «Газета варшаів,ска» ў адным са сваіх нумароў прапанавала для заходнебеларускага і заходнеўкраінскага народаў замест «гражданкі» (кірыліцы) увесці ў якасці абавязковай лацінку, якою карысталіся і некаторыя беларускія газеты. «Змаганне» змясціла артыкул «Замах на культуру»17, у якім правільна пісала,. што гэта будзе канчатковым падзелам беларускага народа не толькі ў існуючых межах, але і ў пісьменнасці,. культуры, бо ўвядзенне лацінкі пазбавіць народ магчымасці карыстацца дасягненнямі, што здабыты ў БССР, дасягненнямі папярэдніх пакаленняў.