Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
Аднак першыя нумары газеты не былі да канца паслядоўнымі. У адным з дакументаў ЦК КПЗБ чытаем: «Выдавецтва. Выйшаў ужо адзін нумар II (шыфр, маецца на ўвазе газета «Наша воля»,— С. Г.), легальнае выданне, якое яшчэ далёка ад таго, якое хацелася б. Але ў далейшым нам трэба яго расшырыць, даць яму наш напрамак, у якім трэба адлюстроўваць становішча на-
138 М. Т а н к. Лісгкі календара. «Полымя», 1967, № 1, стар. 69.
133 Цыт. па пісьму В. Склубоўскага ад 23 красавіка 1967 г., якое захоўваецца ў мяне.— С. Г.
шай вёскі. Яны (легальная частка рэдакцыЁ—С. Г.) згаджаюцца на гэта і аддаюцца пад наш поўны кантроль»140.
Першы нумар газеты выйшаў 24 снежня 193» года. М. Танк успамінае: «Ва ўсіх нас — святочны настрой. Пасля столькіх захадаў выйшаў першы нумар газеты «Наша воля»141.
Аднак, нягледзячы на неакрэсленую праграму першых нумароў, на асветніцка-культурны напрамак газеты, яе ўсё роўна канфіскавалі і выходзіла яна з белымі пляма^мі «Больш палавіны матэрыялаў на першай і другой старонках у № 11(12) зняў цэнзар. Быў канфіскаваны перадавы артыкул Паўліка (С. Малько — С. Л) «Супольнымі сіламі да супольнай мэты», артыкул Р. «Мы за абарону міру», інфармацыя П. «Як ідзе школьная справа» і мой верш»142.
Паступова пад уздзеяннем КПЗБ газета пачала адыходзіць ад культурніцкіх поглядаў і станавіцца на народнафрантавы шлях барацьбы за поўнае вызваленне працоўных.	„	„	.
Рос карэспандэнцкі актыў, умацоўвалася ідэалагічная платформа газеты. 3 5(6) нумара (20 сакавіка) газета пачала выходзіць раз у месяц. Закрыта была 23 жніуня 1936 года на 12(13) нумары'43.
Газёта імкнулася падтрымаць адзіны літаратурны фронт. Друкавала вершы М. Танка, М. Васілька, Я. Купалы, М. Засіма, А. Іверса, П. Праменя, М. Машары, публіцыстычныя артыкулы.
Шмат увагі «Наша воля» ўдзяляла паказу жыцця і барацьбы заходнебеларускага пралетарыяту. У 5(6) нумары газета паведаміла аб забастоўцы раоочых на шклозаводзе «Нёман», дзе працавала 1500 чалавек. Жанчыны тут за 12— 18-гадзінны рабочы дзень атрымлівалі па 0,8—0,9 злотых, мужчыны— 1,1 —1,5. Рабочыя шклозавода не мелі выхадных дзён.
2 сакавіка 1936 года на заводзе ўзнікла забастоука 670 рабочых, якія патрабавалі паляпшэння ўмоў працы
140 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, спр. 506, арк. 41.
141 М. Т а н к. Лісткі календара. «Полымя», 1967, № 1, стар. 78.
142 Т а м ж а, стар. 102.
143 У манаграфіі «Революцнонный путь Компартнн Западной Белорусснн» (стар. 348) памылковае сцвярджэнне, што газета «Наша воля» пачала выходзіць у пачатку 1936 года.
1 жыцця. Бастуючым дапамагалі рабочыя іншых прадпрыемствау і сяляне, збіраючы грошы і прадукты.'
У гэтым жа нумары газета паведаміла аб забастоўцы на Лідскан гумавай фабрыцы «Ардаль».
4	лютага «Наша воля» надрукавала карэспандэнцыю «Стрэлы у зале Вілейскага акруговага суда», у якой паведаміла аб пакаранні С. Прытыцкім правакатара Я. Стральчука.	н
Перадавы артыкул газеты падводзіў вынікі барацьбы працоуных за 1935 і першую палову 1936 года. «Наша воля» пісала аб новай вайне, якая ўжо ішла на планеце (Італія ваявала супраць Абісініі, вялася падрыхтоўка да ванны у Германіі і Японіі) і заклікала да салідарнасці усіх прыгнечаных і эксплуатуемых у барацьбе супраць ванны і фашызму. Газета выступала супраць прадажных беларускіх пісак, польскіх буржуазных публіцыстаў. Так, у адным з нумароў «Слова» яго рэдактар і публіцыст Цат-Мацкевіч выступіў з патрабаваннем прымусовай асіміляцыі беларусаў. С. Малько ў 10(11) нумары «Нашай волі» змясціў артыкул «Не здадзімся», за які газета была канфіскавана. Аднак улады не маглі перашкодзіць распаўсюджанню артыкула. Яго перадрукавалі многія польскія газеты, у тым ліку і віленскі дэмакратычны двухтыднёвік «Карта», які рэдагавау Ю Путрамент. «Карта» зрабіла прыпіску ад рэдакцыі: «Есць артыкулы, у якіх губляецца аўтар і гавораць мільены... Да такіх артыкулаў належыць артыкул «Не здадзімся», надрукаваны ў 10 нумары незалежнага беларускага двухтыднёвіка «Наша воля»144.
С. Малько з болем пісаў: «Мы любім сваю родную мову, свае песні, сваю нацыянальную культуру... Мова беларуокая — гэта мова, якую ўспрыняў наш народ з вуснаў сваіх матак. На гэтай мове нашы бацькі расказалі нам аб цяжкай нядолі нашага народа, і ў гэтай мове знайшло сваё адлюстраванне змрочнае мінулае, наша барацьба і^наша шчасце. Гэта мова будзе жыць так доўга, як доўга будзе жыць беларускі народ і яна не змоўкне па патрабаванню паноў мацкевічаў».
«Наша воля» і «Беларускі летапіс» былі апошнімі дэмакратычнымі выданнямі на беларускай мове. ЦК КПЗБ імкнуўся выкарыстаць легальныя выдавецкія маг-
444 Цыт, М. Танк (Я. I. Скурко). Старонкі з успамінаў. 36. «У суровыя гады падполля». Мінск, 1958, стар. 304. ’
чымасці і на перыферыі — у першую чаргу ў Беластоку. Летам 1936 года тут было наладжана выданне часопіса на польскай мове «Жыце», які падпісваў настаўнік польскай мовы П. Слуцкі. У ім прымалі ўдзел члены Беластоцкага гаркома партыі В. Найдус, члены КПЗБ Е. 1\ап лан, А. Сахарчук і іншыя145.
Прагрэсіўныя літаратары Заходняй Беларусі ў гэты час былі пазбаўлены магчымасці друкавацца. Ад 1933 года сядзелі за кратамі, чакаючы суда, публіцысты і кіраўнікі «Беларускай газеты», часопісаў «Літаратурная старонка» і «Асва» — В. Таўлан, П. Пестрак, А. Дубровіч (А. Рэдзька), П. Радзюк, Я. Міско, I. Патаповіч, А. Буднік і іншыя —усяго 16 чалавек. Суду ўлады прыдалі гучную назву—«працэс народнавызваленчага цэнтра Заходняй Беларусі», на якім на лаву падсудных селі разам з беларусамі палякі, літоўцы і яўрэі. Следства цягнулася два з палавінай гады. Беларускіх літаратараў абвінавачвалі ў прыналежнасці да КПЗБ, арыентацьп на Савецкую Беларусь, у спробе адарвання Заходняй Беларусі ад Польшчы.
«Працэс шаснаццаці» іпраходзіў з 23 па 29 сакавіка 1936 года ў Вільні. Ад імя абвінавачваемых на працэсе выступілі В. Таўлай і П. Пестрак, якія баранілі права беларускіх пісьменнікаў на стварэнне літаратурнага фронту. На абвінаваўчыя словы пракурора П. Пестрак адказваў: «Так, мы — паэзія бунту, бо мы не можам не бунтавацца. Вы стварылі такія ўмовы, што нават ксёндз Казімір Сваяк бунтуе. Вы называеце нас крамольнікамі за тое, што мы клічам на бунт. Вялікі польскі патрыёт Жэромскі, які аплакваў раны польскіх паўстанцаў, таксама ў вачах рускага царызма быў крамольнікам. Вы называеце нас імгліцай. А чым ноч цямней, тым ясней гараць зоры»146.
31 сакавіка быў аб’яўлены прыгавор. Па 8 год астрогу атрымалі В. Таўлай, ЯМіско, А. Карповіч.147
За краты былі кінуты лёпшыя літаратурныя сілы Заходняй Беларусі, а тыя, хто застаўся на свабодзе, не мелі магчымасці друкавацца, вось чаму М. Танк, М. Ва-
145 Революціюнный путь Крмпартіш Западнон Белоруссіш, стар. 349.
146 Цыт. па арт. Пятро Глебка. Мастацкая літаратура заходняй Беларусі, «Полымя», 1945, № 9, стар. 105.
147 «Slowo», 1936, 30 сакавіка.
сілёк і іншыя заходнебеларускія літаратары пачалі выступаць у выданнях польскай дэмакратычнай арганізацыі «Фронт»— «Папросту» і «Карта». Арганізацыя знаходзілася пад уплывам КПЗБ. Гэта мела вялікае значэнне, бо «Фронт», створаны ў процілегласць розным маладзёжным фашысцкім арганізацыям, паказаў, што лепшая частка польскай моладзі адыходзіла ад лагера пілсудчыкаў.
* * *
Дэмакратычны друк Заходняй Беларусі бярэ свой пачатак ад 1922 года, калі на акупаваных панскай Польшчай землях Заходнян Беларусі ўзнікае Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя. БРА дзейнічала ў нелегальных умовах, яна была звязана з КПЗБ і ў сваіх друкаваных органах, што выходзілі ў легальных умовах, шырока прапагандавала лозунгі саюза рабочага класа і сялянства, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, сумесных дзеянняў працоўных мас Заходняй Беларусі. Менавіта друк БРА выпрацоўваў тактыку, якую выкарыстоўвалі пазней іншыя дэмакратычныя арганізацыі і сярод іх — Беларуская сялянска-рабочая грамада.
Грамада і яе друк — прыкметная з’ява ў жыцці працоўных мас Заходняй Беларусі. Перыяд 1925—1927 гаДоў — час дзейнасці БСРГ—найбольш плённы ў развіцці дэмакратычнай прэсы, якая смела выкрывала фашысцкі польскі ўрад, дапамагала палымяным словам удзельнікам стачак і забастовак, паслядоўна асвятляла жыццё рабочых і сялян і ўмацаванне брацкага саюза паміж імі, спрыяла росту самасвядомасці заходнебеларускіх працоўных мас. У час дзейнасці Грамады развівалася сатырычная дэмакратычная журналістыка, выходзілі выданні на беларускай мове, лацінскай, нараджалася масавая мастацкая літаратура.
1933—1939 гады адзначаліся шматлікімі выступленнямі рабочых, сялян, рыбакоў Заходняй Беларусі. «Беларуская газета», «Барацьба», «Наша воля» і іншыя газеты, што выходзілі ў гэты час, змагаліся за ідэі Народнага фронту, былі дзейсным сродкам у барацьбе за вызваленне палітзняволеных, за стварэнне літаратурнага фронту.
Дэмакратычныя арганізацыі і іх друк пад кіраўніцтвам КПЗБ вялі барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз’яднанне з БССР у адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве.
Шматгадовая барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сваё сацыяльнае і інацыянальнае вызваленне закончылася ў верасні 1939 года. Хутка тут пачала развівацца прамысловасць, сельская гаспадарка, народная аісвета. Ужо ў 1940 годзе ў заходніх абласцях налічвалася каля 4 тысяч школ на роднай мове, 4 інстытуты, 12 тэхнікумаў. Былі створаны 3 драматычныя тэатры, 100 кінатэатраў, у кожным раённым цэнтры і вобласці выдавалася газета на роднай ці рускай мове. ПерыядычіНы друк 'Стаў баявым памочнікам працоўных у барацьбе за перамогу сацыялізма, за новае шчаслівае жыццё ў брацкай ісям’і народаў Савецкага Саюза.
ПАКАЗАЛЬНІК ВЫДАННЯУ
A
«Амністыя»—41
«Асва»—83, 84, 87
Б
«Бальшавік»—23, 26, 55 «Барацьба»—70, 71, 88 «Беларускія ведамасці»—72, 73 «Беларуская борць»—78 «Беларуская газета»—66, 68, 72, 78, 79, 80, 81, 82, 83, 87, 88
«Беларускі дзень»—52, 58 «Беларуская доля»—10 «Беларуская крыніца»—66, 81 «Беларускі летапіс»—77, 78, 86 «Беларуская ніва»—33, 34, 35, 36
«Беларускае слова»—58
«Беларуская справа»—36, 38, 39, 40, 41
«Бюлетэнь клуба БСРГ»—45 «Бюлетэнь ТБШ»—76
в
«Вікна»—81
«Воля працы»—60, 75
«Вольны сцяг»—7, 14, 16, 17, 18,
19, 22, 23
г
«Газета варшаўска»—13 «Грамадскі голас»—14
«Глос комуністычны»—6 «Голас беларуса»—13, 25