Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
У студзені 1926 гсда быў напісаны праект новага статута ТБШ. Ен больш акрэслена ставіў задачы перад членамі таварыства. 18 мая 1926 года статут быў зацверджаны віленскім ваяводаю, а затым міністэрствам унутраных спраў. ТБШ пачало сваю дзейнасць на ўсіх беларускіх землях.
Праўда, выдавецкай дзейнасцю ў гэты час Таварыства амаль не займалася. Яно выдала «Беларускі каляндар» на 1928 год і неабходную іншую літаратуру. Кіраўнікі ТБШ, як правіла, удзельнічалі ў радыкальнай прэсе грамадоўскага напрамку і, відаць, мелі рацыю, бо гэта аб’ядноўвала дэмакратычныя сілы.
?рялянская праўда», 1924, 4 кастрычніка.
ПА ІГП пры ЦК КПБ, ФДВ, адз. зах. 1303, стар. 52.
Карэспандэнт газеты «Воля працы» пісаў 31 сакавіка 1928 года з Беластока, што заметкі аб жыцці ТБШ, якія змяшчаюцца на старонках беларускіх газет, даюць магчымасць працоўным даведвацца аб дзейнасці арганізацыі, самім ствараць новыя асветніцкія гурткі.
У гэты час было адчынена звыш 250 народных бібліятэк-чытальняў, 100 народных дамоў. Некаторыя гурткі за час існавання паставілі па 40—50 спектакляў. ІБШ мела некалькі кнігарань, драматычных секцый, хораў, аркестраў. Кожны гурток ствараў секцыі друку і крытыкі, члены якіх актыўна супрацоўнічалі ў дэмакратычнан прэсе.
Многія гурткі мелі бібліятэкі, якія налічвалі па 1000 і больш кніг на рускай, беларускай і польскай мовах121. У гэты час гурткі ТБШ аб’ядноўвалі ў сваіх радах каля 30 тысяч чалавек122.
ТБШ было шматлікай арганізацыяй. Члены Таварыства знаходзілі дарогу нават у армію. Так, штаб IX ваеннай акругі ў справаздачы аб дзейнасці ТБШ за III квартал 1928 года адзначаў: «... За справаздачны перыяд ні адна з беларускіх партый і арганізацый не праявіла актыўнай дзейнасці. Адзіным некалькі больш рухомым ака* залася Таварыства беларускай школы,
Устаноўлена, што ТБШ у сваёй аснове пад відам культурна-прасветнай дзейнасці схіляецца да супрацоўніцтва з КПЗБ. Аднак работа гэта праводзіцца вельмі ўмела, і таму адміністрацыйная ўлада не можа выявіць сапраўдную пазіцыю ТБШ»123.
Улады не толькі імкнуліся выявіць сапраўдную пазіцыю Таварыства беларускай школы, але і фашызаваць яго. Вось чаму ў ТБШ з 1926 года наглядаліся два напрамкі: радыкальны, які ўзначальвалі I. Дварчанін, I. Гаўрылік, Ф. Валынец, і нацыянал-фашысцкі — Астроўскі, Луцкевіч, Шнаркевіч і інш.
8 верасня 1926 года ў Вільні адбыўся агульны сход Таварыства, які выбраў новы склад Галоўнай Управы. Сход прыняў рэзалюцыю, у_якой, прымаючы пад увагу дзеянні ўрада, рэкамендаваў адкрываць на месцах прыватныя школы, даручыўшы гэту справу Галоўнай Управе ТБШ. У склад яе ўвайшлі прадстаўнікі Грамады — Б. Тарашкевіч і С. Рак-Міхайлоўскі.
121 Гл «Летапіс ТБШ», 1936, № 13, студзень-люты-сакавік, стар. 29.
122 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 265, арк. 47.
123 ДА Брэсцкай вобласці, ф. 67, воп. сп. 930, арк. 21.
«Наша газета» (15 верасня 1929 года) у артыкуле «Таварыства беларускай школы» пісала: «ТБШ займае першае месца пасля Грамады — арганізацыі, якая была магутным уздымам беларускіх працоўных мас да палітычнага жыцця, да заваявання сваіх палітычных і грамадскіх правоў, паколькі ТБШ з’яўляецца такім жа ўздымам і імкненнем працоўных беларускіх мас да творчай культурнай працы, да культурна-нацыянальнага адраджэння». У 1929 годзе існавала 11 акруговых упраў, 362 гурткі, працавала 130 бібліятэк і хат-чытальняў, 40 народных дамоў.
У 1930 годзе ТБШ налічвала да 10 000 членаў124. Значна актывізавалася работа арганізацыі таварыства ў Косаўскім павеце, які заўсёды вызначаўся рэвалюцыйнымі традыцыямі. Толькі за студзень — люты 1930 года тут было прынята ў члены таварыства больш як 200 чалавек.
Выдавецкая дзейнасць ТБШ перыяду 1929—1933 гг. была невялікай у сувязі з пастаяннымі рэпрэсіямі і канфіскацыямі. ТБШ выдала пяць газет, у тым ліку чатыры аднадзёнкі, два часопісы. 28 лютага 1929 года з’явілася аднадзёнка «Весткі», 6 ліпеня 1932 года — «Інфармацыйны бюлетэнь ТБШ», 28 верасня —«Бюлетэнь ТБШ», 30 лістапада —«Наш бюлетэнь ТБШ». У канцы снежня 1932 года быў падрыхтаваны да друку нумар літаратурнага і навукова-папулярнага штомесячніка «Наш палетак» на 16 старонках, разлічанага ў асноўным на моладзь. У склад рэдакцыйнай калегіі яго ўвайшлі Шырма, Стэцкевіч, Марцінчык, Паўловіч і Тарас (псеўданім не расшыфраваны)125. Яшчэ ў гранках часопіс быў канфіскаваны. У час ад 11 да 25 снежня ТБШ выдала тры нумары газеты «Шлях». Затым рэдактар КЧартовіч быў абвінавачаны ў камуністычнай дзейнасці і арыштаваны, a газета закрыта. Нумар 1(4) быў выдадзены толькі 12 лістапада 1933 года пасля звароту на свабоду К. Чартовіча. Выдаваўся часопіс «Летапіс Таварыства беларускай школы», культурна-іграмадскі і літаратурны месячнік. Першы нумар часопіса ўбачыў свет у маі 1933 года, у гэтым годзе выйшла 6 нумароў. Існаваў ён і ў апошні
124 Цыт. па кн. Н. Ф. Лочмель. Очерк псторпп борьбы белорусского народа протіш польскнх панов. Москва, 1940, стар 147
125 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 98, арк 375—376.
перыяд дзейнасці дэмакратычнага руху пасля закрыцця ТБШ і выходзіў пад назвамі «Летапіс», «Беларускі летапіс». Акрамя гэтага, ТБШ выдавала адозвы, лістоўкі, календары і інш. Гектараграфіраваныя лістоўкі выдавалі і акруговыя ўправы таварыства. У 1931 годзе Мірская і Віленская ўправы выдалі лістоўкі, у якіх расказвалі аб разгроме ўладамі 11 ліпеня ТБШ (па 3000 экземплярау КОтКНЭЯ) 126.
Прычын нерэгулярнага выхаду друкаванага органа ТБШ было многа. Асноўныя з іх — рэпрэсіі, матэрыяльныя цяжкасці. У адным з дакументаў ЦК КПЗБ іаварылася аб падрыхтоўцы трэцяга нумара «Бюлетэня» ТБШ» (маевда на ўвазе «Летапіс ТБШ»), часопіса «Наш палетак», календара ТБШ, якія доўгі час не выходзілі з-за матэрыяльных цяжкасцей. Тым не менш ТБШ са свайго месячнага бюджэту павінна было адпускаць яшчэ 250 злотых на выданне далёкіх ад радыкальнага напрамку «Сахі», «Родных гоняў», а таксама «Заранкі»
Дадатным было з’яўленне штотыднёвіка палітычнаэканамічна-грамадскага зместу — газеты «Шлях». У адным з дакументаў ЦК КПЗБ ад 17 снежня 1932 года адэначалася: «Самым буйным дасягненнем з яўляецца выданнетрохнумароў «Шляху»128. I далей: «Чатыры артыкулы канфіскаваны, з-за якіх канфіскавана і газета. Яна пакуль незакрыта, але рэдактар арыштаваны і абвінавачваецца ў камуністычнай дзейнасці. Першыя два нумары былі шырока распаўсюджаны (нават атрыманы водгукі ад сялян з розных месц і 100 злотых на падпіску). Прадпрыймаецца спррба далейшага выдання «Шляху»129.
Трэці нумар газеты, які выйшаў 25 лістапада, быу канфіскаваны, а рэдактар, як звычайна, быў арыштаваны I толькі з выхадам К. Чартовіча з турмы праз год (12 лістапада 1933 года) быў выдадзены яшчэ адзін нумар «Шляху»—1 (4).
Бадай, найбольш рэгулярна выходзіу штомесячнік «Летапіс Таварыства беларускай школы», які пачау выдавацца з мая 1933 года пад кіраўніцтвам Ф. Чтэцкеві-
126 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 283, арк. 16, 17.
127 Там жа, сп. 301, арк. 27.
і2«Там жа, сп. 98, арк. 21.
Т ам ж а.
ча. Разам з Р. Шырмай ён пісаў перадавыя артыкулы і іншыя матэрыялы.
«Летапіс Таварыства беларускай школы» быў сустрэты станоўча. «Беларуская газета» ў артыкуле «Па старонках «Летапісу» пісала ў 12 нумары (30 лістапада 1933 года), што ён за кароткі час існавання здабыў сабе папулярнасць.
«Летапіс» выходзіў не-рэгулярна. Гэта было звязана з праследаваннямі ТБШ, беларускай радыкальнай прэсы, з хістаннямі ў Галоўнай Управе і, зразумела, з матэрыяльнымі цяжкасцямі. На выданне часопіса патрэбны былі 'сродкі, а іх не хапала. Толькі адно памяшканне рэдакцыі ў месяц каштавала 70 злотых, выпуск часопіса — 250130. Часта аб’ядноўваліся тры і нават чатыры нумары ў адзін.
Часопіс выдавала рэдакцыйная калегія ў складзе Ф. Стэцкевіча, С. Паўловіча, М. Танка (вёў літаратурны аддзел), Р. Шырмы і В. Тумаша, людзей розных поглядаў, але меўшых вялікі вопыт і публіцыстычнай і выдавецкай работы. Супрацоўнічаў М. Манцэвіч, член рэдкалегіі часопіса «Беларуская борць», член ТБШ. Часопіс, адзінае радыкальнае выданне, карыстаўся вялікім поспехам, аб чым сведчыла і колькасць падпісчыкаў, лік якіх быў •больш за 2700 чалавек. Папулярнасць выданню надаваў удзел у ім вядомых пісьменнікаў' П. Пестрака, М. Васілька, М. Машары, А. Дубровіча, А. Іверса і больш маладых — Г. Новік, Н. Тарас.
Рэдакцыя падтрымлівала платформу Народнага фронту, вяла актыўную барацьбу за развіццё нацыянальнай культуры і мастацтва, папулярызавала вусную народную творчасць, асабліва песні. Крытыкаваліся ў часопісе праявы буржуазна-нацыяналістычнай абмежаванасці і налёту мадэрнізму ў заходнебеларускай культуры, літаратуры і мастацтве.
Пастановаю Віленскага староства ТБШ было закрыта 2 снежня 1936 г., але выдавецкая дзейнасць яго не была спынена. Часопіс атрымаў назву «Беларускі летапіс». У 1937 годзе было выпушчана 2 нумары, у 1938 годзе — 5, 1939—1. У гэты час часопіс не змог надрукаваць ніводнага матэрыялу, у якім выстаўлялася б тая ці іншая праблема нацыяналыіа-вызваленчага руху.
130 ПА ІГГІ пры ЦК КПБ, ф. 242, сп. 463, воп. 1, арк. 29.
ДЭМАКРАТЫЧНЫ ДРУК У 1934—1939 гг.
7 сакавіка 1933 года ЦК Камуністычнай партыі Польшчы звярнуўся з адкрытым пісьмом да працоўных Польшчы, Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі з прапановай стварыць адзіны фронт сумеснай барацьбы супраць фашызму. КПЗБ адгукнулася на гэту прапанову. Па ўсёй Заходняй Беларусі пачалася кансалідацыя сіл працоўных. Адным з буйных дасягненняў гэтага перыяду стала выданне «Беларускай газеты». «Выходзячая ў Вільні «Беларуская газета»,— адзначалася ў адным з дакументаў ЦК КПЗБ,— мае вялікае значэнне. Яна з’яўляецца адначасова арганізуючым цэнтрам нацыядальнавызваленчага руху, і сродкам агітацыі, і трыбунай барацьбы з нацыянал-фашызмам. «Беларуская газета» карыстаецца вялікай папулярнасцю ў масах і паспела завая.ваць сабе шырокае кола .не толькі чытачоў, але і плат.ных падпісчыкаў і карэспандэнтаў»131.
Газета выдавалася ў час так званага «жэста ўзаемапавагі» польскіх улад да СССР пасля падпісання ў 1932 годзе пакта аб ненападзе, калі часова аслаб тэрор акупантаў ва заходнебеларускіх землях. Газета фактычна з’явілася легальным друкаваным органам партыі. Рэдактарам-выдаўцом газеты («зіцрэдактарам») стаў А. Карповіч, кіравалі — прадстаўнікі ЦК КПЗБ Я. Міско . (Лазар) да 6 нумара, а затым В. Таўлай (Васіль)132, якім належалі ўсе праграмныя артыкулы, В. Эпштэйн (Даніла), А. Зубовіч (Юрка).