Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
якія разлічвалі правесці ў сейм 35 беларускіх паслоў (у сапраўднасці было праведзена пяць).
Газета «Воля працы» (выходзіла і пад назвай «Доля працы», рыс. 4) паведаміла, што ў Найвышэйшы суд у Варшаве да 20 лютага пастуіпіла 783 скаргі на прыцясненні, Гэта быў своеасаблівы рэкорд, бо пасля выбараў 1922 года за ўвесь час было атрымана толькі 336 скарг97. Тут жа праз «Паштовую скрынку» газета дасылала адказы 35 карэспандэнтам, якія пісалі ў газету перадвыбарчыя карэспандэнцыі.
Беларуская дэмакратычная прэса не раз адзначала, што выбары ў сейм не ёсць нешта вянчаючае справу. TaTa адна з магчымасцей паказаць працоўным масам сваю палітычную падрыхтаванасць, момант мабілізацыі ў пэўны час свядомых сіл. He выказваліся вялікія надзеі і на новы сейм. Газета-аднадзёнка «Красавік», выдадзеная Я. Германовічам роўна праз месяц пасля выбараў, 5 красавіка 1928 года пісала: «Сейм ёсць трыбуна, з якой нрацоўныя масы могуць таксама чуць і шчырае слова, сочачы за якім яны могуць таксама чуць і бачыць усю фальш і брахню розных прытворных прыяцеляў, як розныя папээсы, стронніцтвы хлопскія (нібы сялянская партыя), вызваленцы і інш., якія, крычучы голасна аб сваіх добрадзействах, фактычна з’яўляюцца добрай прыладай у руках буржуазіі для панавання над працоўнымі». Газета засцерагала ад наіўных думак аб тым, быццам бы буржуазія добраахвотна здасць свае пазіцыі. Толькі ўпартая штодзённая барацьба працоўных за свае чалавечыя правы, толькі арганізаванасць, вытрымка, разуменне свайго становішча і сваіх задач маглі прывесці да перамогі.
Друк БСРГ і друк грамадоўскага напрамку пасля яе разгрому арыентаваўся на масавага чытача, выступаў за правы працоўных Заходняй Беларусі.
ВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ «ЗМАГАННЯ»
Беларускі пасольскі клуб «Змаганне за інтарэсы ся•ляп і рабочых», які ўзнік у 1928 годзе і працаваў пад нетіасрэдным кіраўніцтвам КПГІ і КПЗБ, наладзіў кантак-
97 «Воля працы», 1928, 17 сакавіка.
ты з пасламі камуністычнай фракцыі. У першыя дні работы ён зрабіў тры запытанні ў сейм: па справе выбарчых прыцясненняў, арышту паслоў у дзень адкрыцця сейма і спынення суда над Грамадой. У першым нумары газеты «Голас працы» (14 сакавіка 1928 года) была надрукавана адозва да беларускага народа. Паведамлялася, што сейм на пасяджэнні 31 сак'авіка прыняў пастанову аб утварэнні «надзвычайнай камісіі», якая на працягу трох месяцаў будзе правяраць правільнасць пратэстаў выбаршчыкаў. Адозва была складзена на аснове запытання ў сейме аб выбарчых гвалтоўніцтвах і заклікала працоўных дасылаць у клуб свае пратэсты. Запытанне, праўда, не было прынята, як не было прынята і другое, ад 30 сакавііка 1928 года, у якім патрабавалася неадкладнае вызваленне паслоў і дзеячоў Грамады, асуджаных акруговым судом у Вільні. Яго падпісалі 14 паслоў— Грэцкі, Хам, Дварчанін, Гаўрылік, Валынец, Стагановіч і інш..
Ў пачатку мая 1928 года БеларускІ пасольскі клуб «Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых» памяняў назву йа Беларускі сялянска-рабочы пасольскі клуб «Змаганне», a 30 мая I. Дварчанін у сейме зачытаў «Дэкларацыю Беларускага сялянска-рабочага клуба», змешчаную затым у чацвёртым нумары газеты «Зара працы»98. Нумар быў канфіскаваны.
Хоць фармальна БСРПК «Змаганне» і не быў арганізацыяй, якая існавала па-за сеймам (клуб не меў ні сваёй афіцыяльна аб’яўленай і зацверджанан праграмы, ні статута), дзейнасць яго была непасрэдна звязана з жыццём народа, з барацьбой за яго надзённыя інтарэсы і патрабаванні, за тактычныя лозунгі і палітычныя ўстаноўкі Беларускай сялянска-рабочай грамады.
Сакратарыяты клуба былі створаны ў многіх гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі — Лідзе, Вілейцы, Маладзечна, Слоніме, Баранавічах, Навагрудку, Вішнёве, Ашмянах, Комава, Гродна, Брэсце, Пінску і інш." Але перашкоды з боку ўлад і раскольніцкая дзейнасць беларускай нацыяналістычнай інтэлігенцыі не далі магчымасць павятовым камітэтам стаць дзейснымі арганізатарамі вызваленчага руху. Яны абмежаваліся распаўсюджваннем дэмакратычнай прэсы, радыкальнай літаратуры.
>8 «Зара працы», 1928, 13 чэрвеня.
99 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 301, арк. 9.
Польскія ўлады праводзілі ў Заходняй Беларусі новыя рэпрэсіі. План ліквідацыі БСРГ пашыраўся і далей — на ліквідацыю БСРПК «З.магання»100, Больш замаскіраванымі былі дзеянні беларускіх ренегатаў	 нацыянал-сацыялістаў, згоднікаў. Беларускія нацыяналістычныя групоўкі ўплывалі на частку інтэлігенцыі. Яны мелі шырокія выдавецкія магчымасці. Вось чаму клубу «Змаганне» патрэбна было весці паўсядзённую барацьбу з імі. Кампартыя, імкнучыся больш шырока выкарыстоўваць легальныя формы барацьбы, з’явілася ініцыятарам стварэння клуба. Так, у адным з дакументаў ЦК КПЗБ гэтага часу гаварылася: «Зараз жа ў Вільні прыняць меры да стварэння і легалізацыі радыкальнай палітычнай арганізацыі з баявых грамадоўцаў (Вясковаму аддзелу вызначыць оклад ініцыятыўнай групы, распрацаваць платформу і ўстаў яе). Гэта работа павінна весціся таксама і ў іншай форме — па лініі газеты «Наша праца». Трэба зараз жа прыступіць да арганізацыі з’езда сімпатыкаў «Нашай працы» пад маркай абмеркавання напрамку газеты і г. д. Першы ж ці адзін з наступных з’ездаў пакладзе асновы новай сялянскай радыкальнай партыі».101.
Тут жа прапанавалася ўдзяляць большую ўвагу рабоце ў кааператывах — арганізацыях гурткоў сялянскай самадапамогі. Гэтыя арганізацыі былі нешматлікія і, як правіла, знаходзіліся пад уплывам нацыяналістаў. ЦК КПЗБ вырашыў перайменаваць існаваўшы ў Вільні «Камітэт дапамогі ахвярам стыхійных выпадкаў» у аддзел агульнапольскан арганізацыі «Самадапамогі». Звярталася ўвага на работу ў самаўрадах і па ўзмацненню кампаніі барацьбы з голадам, адзначалася роля, якую павінна была адыграць прэса. «Шырока разгарнуць кампанію ў прэсе,— гаварылася у дырэктыве,—выдаваць спецыялыіыя адозвы і камунікаты клуба, у якіх патрэбна асвятляць памер голаду, падкрэсліваць, што голад з’яўляецца вынікам акупацыйнай палітыкі фашысцкага ўрада, дэмаскуючы ўсе мерапрыемствы фашысцкай дыктатуры, кабальны характар урадавай «дапамогі», а таксама дэмагогію сацыялі нацыянал-фашыстаў,
'°0 ЎДзел у Грамадзе ў маі 1928 года быў арыштаваны пасол I. Грэцкі. У чэрвені — А. Стагановіч. Яго месца ў сейме заняў П. Крынчык.
101 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 142, воп. 1, сп. 156, арк. 99—100.
змяшчаючы карэспандэнцыі з галодных раёнаў, у якіх асаблівую ўвагу звярнуць на асвятленне фактаў выступленняў мас у барацьбе з фашысцкай дыктатурай»102.
ЦК КПЗБ імкнуўся ў любых абставінах, пры любой магчымасці выкарыстоўваць легальную трыбуну. Клубу былі зроблены заўвагі на недахопы зваротаў: у іх не гаварылася аб падрыхтоўцы імперыялістычных колаў да вайны, не крытыкавалася беларуская санацыя, не выстаўлялася кіруючая роля рабочага класа. У адозве, прысвечанай Першамаю, гэтыя недахопы былі выпраўлены. Вось лозунгі, якія былі выстаўлены клубам: «Супраць эксплуатацыі, здзеку і крыўды сялян і рабочых; за зямлю без выкупу працоўнаму сялянству; за 8-гадзінны працоўны дзень; за поўнае са.мавызначэнне народаў, за беззваротную дапамогу галадаючым; за’ поўнае вызваленне ад падаткаў галадаючых, беззямельных і малазямельных сялян і за вызваленне з астрогаў правадыроў БСРГ і ўсіх палітзняволеных; за свабоду сялянска-рабочай прэсы; супраць фашызму, супраць імперыялістычнай вайны; няхай жыве саюз сялян і рабочых усіх нацыянальнасцей, няхай жыве рабоча-сялянскі ўрад»103.
У верасні 1930 года БСРК «Змаганне» на рускай і беларускай мовах выдаў адозву да ўсіх рабочых і сялян, да ўсіх працоўных мас Заходняй Беларусі ў сувязі з прадстаячымі новымі выбарамі. У час перадвыбарчай кампаніі было разаслана 35 400 экземпляраў гэтай адозвы104. Яна была пабудавана на супастаўленні фактаў эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця панскай Польшчы і СССР, раскрывала сутнасць беларускай нацыяналістычнай буржуазіі.'«Беларускія нацыянал-фашысты,— пісалася ў адозве,— бароняць інтарэсы беларускай буржуазіі і кулацтва і ў цесным саюзе з польскімі капіталістамі і абшарнікамі пад камандай фашысцкай дыктатуры напружваюць усе сілы для барацьбы з беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам, з беларускімі працоўнымі масамі для арганізацыі вайны, падняволення БССР пад маскай утварэння «Незалежнай буржуазнай беларускай рэспублікі» ў федэрацыі з фашысцкай Польшчай. Гэта найбольш небяспечныя во-
102 ПА ІГП пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 383, арк. 21.
103 Т а м ж а, арк. 22.
104 Т а м ж а, сп. 156, арк. 123.
pari для беларускіх працоўных мас, бо ідуць да гэтых мас пад маскай абаронцаў іх інтарэсаў, пад маскай барацьбы за нацыянальнае вызваленне»105. БСРК «Змаганне» заклікаў весці барацьбу за зямлю без выкупу, за самавызначэнне, саюз рабочых і сялян, паднявольных народаў у адзіным інтэрнацыянальным фронце.
Улады бачылі магутную падрыхтоўчую работу і, баючыся новага шырокага пад’ёму рэвалюцыйнага руху, кідалі за краты беларускіх паслоў. 25 жніўня 1929 года ў Вільні паліцыя арыштавала 9 сакратароў павятовых клубаў, увесь склад Цэніральнага сакратарыята, яго тэхнічных работнікаў, нават двух наведвальнікаў — усяго 16 чалавек. Арыштаваныя прасядзелі два тыдні на Лукішках106. Затым кожіны з іх атрымаў яшчэ па два месяцы арышту «адміністрацыйным парадкам».
30 студзеня 1930 года ў сакратарыяце БСРПК улады зрабілі рэвізію, забралі пішучыя машынкі, арыштавалі многіх работнікаў клуба. Арышты прайшлі па ўсёй Заходняй Беларусі. У Глыбокім, напрыклад, быў зняволены сакратар павятовага камітэта С. Ігнатовіч і яшчэ восем сялян. Пасля дапросаў сялян вызвалілі, a С. Ігнатовіч быў адпраўлены ў турму Лукішікі107.
4 лістапада 1930 года на адзін год турмы ў Гродна быў асуджан пасол П. Крынчык, 12 лістапада I. Дварчанін атрымаў шэсць гадоў астрогу108. 15 лістапада С. РакМіхайлоўскі, П. Мятла і М. Бурсевіч выдалі адозву, у якой пісалі: «3 мая 1930 года ўрад Пілсудскага яшчэ больш жорстка пачаў праследаваць нацыянальна-вызваленчы рух. У астрозе яшчэ' Валошын, кінуты за краты паслы «Змагання» Валынец, Дварчанін, Гаўрылік і Крынчык, тысячы ў турме, разбіваецца ТБШ і яе члены, ліквідаваны спіскі рабоча-сялянскага блоку.
Беларускі народ павінен гуртавацца. Ен адкіне такіх, як Акінчыц, які быў выпадкова ў Грамадзе, а цяпер у кулацка-буржуазнай групе Астроўскага — Луцкевіча і К°. Стаў нават на чале Цэнтрасаюза, каб баламуціць масы ў час выбараў. He выйдзе.