Друк Заходняй Беларусі

Друк Заходняй Беларусі

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 96с.
Мінск 1974
37 МБ
Менавіта другое паўгоддзе 1926 года стала перыядам. найбольш буйнага росту БСРГ. У гэтым несумненнук? ролю адыграла і расчараванне палітыкай фашысцкага ўрада Пілсудскага.
Якраз у дні майскага перавароту былі прыняты праграма і статут Грамады. БСРГ паставіла перад гурткамі задачу палітычнага і арганізацыйнага выхавання кожна -
57 «Беларуская справа», 1926, 4 чэрвеня.
5s «Ееларуская справа», 1926, 6 мая.
53 Т а м ж а.
60 «Беларуская справа», 1926, 12 чэрвеня.
га члена. У артыкуле «Вёска арганізуецца» «Беларуская справа» пісала: «Першай задачай унутранага жыцця кожнае арганізацыі Грамады будзе палітычнае ўзгадаванне яе сяброў, палітычнае ўзгадаванне вёскі наогул. Другая задача — гэта арганізацыя вёскі дзеля штодзённага' змагання за яе правы»61.
Звярталася ўвага на выхаванне палітычнай свядомасці сялянства. Газета сцвярджала, што падзел зямлі яшчэ не вырашыў сялянскага пытання. Толькі сацыяльнае вызваленне і цесны саюз рабочых і сялян даіпамогуць ім дасягнуць сваёй мэты — вызвалення.
У час, калі беларуская нацыяналістычная буржуазія. у тым ліку і дробная, пераходзіла на бок фашысцкага ўрада Польшчы, на падтрымку яго, асабліва ў нацыянальным пытанні, газета ўсё больш смела ставіць задачу інтэрнацыянальнага з’яднання змагаючыхся народаў. Аб’яднанне працоўных беларускай зямлі ў адзінай рэспубліцы таксама вырашаецца праз супольны саюз раўнапраўных народаў, які выцякае як з эканамічнага, так і з палітычнага жыцця. «Сучаснае жыццё народаў выразна развіваецца ў кірунку гаспадарчага аб’яднання нацыянальных тэрыт.орый. Толькі ж розныя нацыяналізмы і супярэчнасці ў інтарэсах буржуазіі перашкаджаюць такому аб’яднанню»62,— пісала газета.
«Беларуская справа»— орган, разлічаны ў асноўным на сялянскія масы, імкнуўся стаць блізка да ўсіх працоўных Заходняй Беларусі. 3 шостага нумара ў газеце вялася рубрыка «Рабочае жыццё», у якой друкаваліся хроніка, карэспандэнцыі, падборкі аб жыцці і барацьбе рабочых. Такія матэрыялы былі змешчаны ў нумарах 9, 12, 16, 24, 25. Праўда, газета больш інфармавала чытача аб пачатку забастоўкі і выстаўленых патрабаваннях, чым задавальненні іх, тым не менш гэтыя публікацыі вучылі рабочы клас Заходняй Беларусі згуртаванасці.
Газета стала ініцыятарам масавай кампаніі па вызваленню палітычных вязняў. У адным з нумароў яе была апублікавана невялічкая заметка аб тым, што быццам бы ўрад збіраецца даць амністыю тым палітычным вязням, якіх прызнае годнымі для вызвалення астрожная адміністрацыя. «Беларуская справа» выступіла
61 «Беларуская справа», 1926, 31 ліпеня.
62 Т а м ж a.
супраць такога «вызвалення». У артыкуле «Справа палітычных вязняў»63 газета пісала, што 99 працэнтаў палітзняволеных складаюць рабочыя і сяляне, прадстаўнікі нацыянальных меншасцей. Урад Пілсудскага выпусціў з турмаў тых,-хто не выступаў супраць урада, пакінуўшы там рабочых і сялян. «Амністыю далі, але... чорнай сотні. Гэта іронія». 3 20 нумара газета пачала перыядычна асвятляць барацьбу за амністыю. У 23 нумары быў^змешчан зварот да сялян і рабочых змагацца за сваіх братоў, сяброў і таварышаў, што сядзелі ў турмах.
Рухам за вызваленне палітычных вязняў кіраваў «Міжпартыйны сакратарыят барацьбы за амністыю для лалітычных зняволеных», які складаўся з прадстаўнікоў шасці левых партый і БСРГ. Выдавалася нелегальная газета «Амністыя», якая, вядома, пападала і ў гурткі Грамзды.
Барацьба за амністыю была часткаю змагання супраць тэрору польскіх улад, вось чаму С. Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч, П. Мятла, Ю. Сабалеўскі не толькі лрымалі ўдзел у рабоце «Міжпартыйнага сакратарыята», але і пісалі адозвы. У гурткі дасылаліся друкаваныя бланкі-ўзоры пратэстаў. У перыяд з 31 кастрычніка па 7 лістапада 1926 года БСРГ былі арганізаваны 22 мітынгі, на якіх патрабавалі амністыю для палітвязняў64.
Пачаткам гэтай дзейнасці паслужыла адозва, складзеная кіраўнікамі Грамады. «Грамадзяне, сяляне, рабочыя і працоўная інтэлігенцыя,—гаварылася ў ёй,— магутным голасам дабівайцеся амністыі, вызвалення ўсіх палітычных вязняў. Усюды збіранце свае подпісы. Памятайце, што кожны ваш подпіс мае значэнне для лёсу вашых сыноў, братоў, сясцёр. He пакідайце тых, якія жыцця свайго не шкадуюць у барацьбе за лепшую долю працоўных, за зямлю для народа, за вольнасць для прыгнечаных нацыянальнасцей»65. I працоўныя адклікаліся. Толькі ў перыяд з 29 лістапада 1926 по 4 студзеня 1927 года нісьмы, у якіх выказвалася падтрымка барацьбы за амністыю, у Цэнтральны сакратарыят Грамады прыслалі 329 гурткоў66, а разам з польскімі і заходнебеларус-
63 «Беларуская справа», 12 чэрвеня.
64 ПА ІГГІ пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, сп. 104, арк. 17.
65 Т а м ж a.
66 Гл. A. С т а л е в і ч. Супраць фашысцкай акупацыі (Дзеннасць Беларускай сялянска-рабочай грамады ў масах). Мінск, 1930, стар. 22.
кімі радыкальнымі партыямі Грамада сабрала да 100 тысяч подпісаў-пратэстаў.
Шырока асвятляла газета міжнароднае жыццё, пісала пра буйнейшую ў Англіі забастоўку вуглякопаў, што працяпвалася 7 месяцаў, у якой удзельнічала да мільёна чалавек.
Адразу ж пасля закрыцця ў 1926 годзе «Беларускай справы» пачала выходзіць «Народная справа», фактычна той жа друкаваны орган Грамады. «Народная справа» карысталася поспехам у працоўных.
Чацвёрты нумар газеты быў прысвечаны забастовачнаму руху вуглякопаў у Англіі. Газета змясціла артыкул «Сезонны трыумф сусветных штрэйкбрэхераў», у якім пісала, што Англія шгомесячна адпраўляла вялікую колькасць паліва на экспарт у краіны Скандынавіі, Міжземнага мора, Паўднёвай Амерыкі. Польскі ўрад выкарыстаў становішча ў Англіі. Раней польскі вугаль не куплялі, бо ён быў значна даражэй і за англійскі і за нямецкі. Цяпер жа нават англійскія капіталісты вымушаны былі купляць вугаль у Польшчы, што давала добры прыбытак ураду, стабілізавала курс злотага. Калі ў маі 1926 года ў Англію было вывезена некалькі дзесяткаў тысяч тон, дык пастаўкі ў чэрвені склалі 281 тыс., у першай палавіне ліпеня — 306 тыс. тон. Польшча стала міжнародным штрэйкбрэхерам у той час, калі прафсаюзы многіх краін збіралі грошы ў фонд дапамогі англійскаму пралетарыяту. У 35 нумары газета аб’явіла аб зборы сродкаў у дапамогу англійскім вуглякопам. Газета адзначала, што ў барацьбе англійскіх забастоўшчыкаў выяўляецца адзінства, якое злучае сілы працоўных многіх краін.
Газета працягвала выкрыццё палітыкі ўрада Пілсудскага, асвятляла міжнародныя падзеі, шмат увагі ўдзяляла паказу жыцця Савецкай Беларусі. Яе аўтарамі станавіліся ўсё новыя і новыя людзі, рабочыя, сяляне. П. С. Пестрак, вядомы цяпер пісьменнік, менавіта ў «Народнай справе» ўпершыню спрабаваў свае сілы як публіцыст, даслаўшы 28 кастрычніка 1926 года карэспандэнцыю «Банда Пілсудскага».
«Народную справу» змяніла «Наша справа», апошняя газета, што выходзіла ў перыяд дзейнасці Грамады.
Да канца 1926 года Беларуская сялянска-рабочая грамада вырасла амаль у 100-тысячную магутную арганізацыю. Ідэі БСРГ пранікалі ўсюды.
За невялікі тэрмін Грамада правяла некалькі масавых кампаній, сярод якіх выдзяляліся барацьба за амністыю і вызваленне палітвязняў, за беларускую школу, за павелічэнне заработнай платы і г. д. .Арганізацыя ст’ала настолькі магутнай і аўтарытэтнай, што польскія ўлады пачалі баяцца пашырэння дзейнасці БСРГ. Пачаліся арышты, праследаванні кіраўнікоў гурткоў, забарона сходаў. Адным з дзікіх разгулаў польсжага фашызму стаў разгром павятовага з’езда БСРГ Бельскага павета ў вёсЦы Стара-Беразова Арлянскай гміны.
4 нумар «Нашай справы», які расказваў аб нападзе паліцыі на з’езд, быў канфіскаваны, 6 нумар, які выйшаў толькі 15 снежня, змясціў паведамленне «Справа аб нападзе на з’езд Грамады ў Бельскім павеце — у сейме»,. у якім гаварылася, што БСРГ 10 снежня 1926 года падала тэрміновае запытанне ў сейм адносна беспрэцэдэнтнага акту польскіх улад. Яго падпісалі Беларускі, Украінскі пасольскія клубы, паслы камуністычнай фракцыі і іншыя — каля 50 чалавек. Запытанне, зразумела, было адкладзена сеймам.
У наступных нумарах газета змяшчала пратэсты гурткоў БСРГ, ТБШ і іншых арганізацый з усёй Польшчы. «Там, дзе ўжываюцца самыя жорсткія рэпрэсіі, імкненне да арганізацыі не змяншаецца ў масах, а ўзмацняецца. У «пакараныя» гурткі ўступаюць усё новыя члены, месца пасаджаных за краты дзеячоў займаюць новыя людзі»67,— пісала газета.
10 снежня 1926 г, «Наша справа» змясціла фатаграфіі паслоў П. Мятлы і П. Валошына — ахвяр паліцэйскага беззакання. Перадавы артыкул нумара рэдакцыя азаглавіла «Гартуйма нашы сілы».
15 снежня Галоўная Управа ТБШ68 надрукавала «Адкрытае пісьмо да старшыні Савета Міністраў Польскаедзяржавы маршала Пілсудскага». У адрас газеты і Цэнтральнага сакратарыята Грамады ішлі сотні пісьмаў-пратэстаў, прывітанняў параненым паслам. Вось пісьмо гуртка БСРГ з вёскі Пужычы Жыдамлянскай гміны Гродзенскага павета: «3 газеты «Наша справа» мы даведаліся, што нашы беларускія няўстанныя барацьбіты — паслы Мятла і Валошын — сталі ахвярамі нападу на павятовым з’ездзе ў Белынчыне.
67 «Наша справа», 1926, 4 снежня,
68 «Наша справа», 1926, 15 снежняА
Гэты выпадак і перанясенне мук нашых вялікіх дзеячоў адчувае кожны з нас, беларусаў, у сваім сэрцы і гатовы ў кожны момант падставіць свае грудзі за сваіх глыбока паважаных паслоў.
Вітаем Вас, дарагія паслы! Вітаем Вас за Вашу цвёрдасць духа, за моцную і цвёрдую абарону свайго становішча! Вітаем Вас як правадыроў беларускага народа,— і будзьце ўпэўнены, што Вы не адны, а тысячы з Вамі, з Вамі ўся Беларусь! Жадаем Вам, дарагія паслы Мятла і Валошын, хуткага выздараўлення.
Хай жыве Беларусь! Хай жывуць паслы! Хай жыве Беларуская сялянска-рабочая Грамада!»69
Два нумары газеты— 6(15) і 7(16), якія выйшлі ў студзені 1927 года, прысвячаліся масавым арыштам членаў Грамады. 6 (15) нумар адкрываўся шапкай «Масавыя арышты ва ўсёй Польшчы. Арышты беларускіх паслоў і культурных дзеячоў». 19 студзеня лік арыштаваных па няпоўных даных складаў 153 асобы70. Апошні нумар 7(16) выйшаў 22. студзеня 1927 года з падборкай матэрыялаў на ўсю першую паласу «Водгукі масавых арыштаў».
«Наша справа» з асаблівай сімпатыяй адносілася да БССР і СССР. Цікавым у гэтым сэнсе быў пераднавагодні нумар, які выйшаў 24 снежня 1926 года. У перадавым артыкуле, азаглаўленым «На развітанне», супрацьпастаўляліся факты жыцця працоўных у Польшчы, іншых краінах капіталістычнага свету і ў СССР. Газета пісала, што на Захадзе з кожным годам павялічваецца барацьба паміж працай і капіталам, з аднаго боку — нарастае фа.шызацыя (Італія, Польшча, Літва), з другога — павялічваецца барацьба працоўных за волю і ўладу. У якасці прыкладу газета прыводзіла сямімесячную барацьбу вуглякопаў Англіі. Толькі СССР будуе светлае жыццё. «У БССР,— адзначала газета,— звыш 4 тысяч беларуокіх школ, некалькі дзесяткаў тэхнікумаў, 4 вну, адкрыты другі беларускі тэатр у Віцебску...»