Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

Душы маёй бяссонніца

Сяргей Давідовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
61.19 МБ
I вось на першым этапе нашых басцянняў, калі каханне спальвала нашы сэрцы, а абставіны не дазвалялі жыць разам, я завальваў жонку ласкавымі лістамі, яна — мяне. Тэлефанаваў ёй столькі, колькі дазвалялі грошы, хацелася рабіць нешта неверагоднае, незвычайнае, але што я мог зрабіць... Я нават не меў прапіскі ў Мінску, жыў нелегальна з братам і бацькамі ў дзесяціметровым пакойчыку, у бараку. Грошы ў мяне — куры не «клявалі», бо не было ні курэй, ні грошай.
Усё гэта замяняла нам з жонкай мядовы месяц і вясельнае падарожжа.
Аднаго разу вясной назбіраў я ў лесе вялікі букет ландышаў, закруціў іх у мокрую тканіну, абматаў паперай, упакаваў у пасылку і адправіў па пошце маладой жонцы.
Скрынка пасылкі была даволі ўнушальная, бо «лялька» з кветак, тканіны і паперы атрымалася не малой.
Колькі ж было здагадак у жонкі і яе сям’і, калі яны атрымалі тую пасылку і яшчэ не паспелі ўскрыць!
Але яшчэ большае было здзіўленне, калі дасталі з пасылкі свежанькія ландышы, бо да такога мог дадумацца толькі закаханы чалавек.
КАРПІЛАЎСКАЯ ПАПЯЛУШКА
Нарадзілася дзіця...
3 першых гукаў, з першых крокаў — на тваіх вачах. Расце, здавалася б, непрыкметна, а разам з тым і неяк надта ўжо хутка.
Нядаўна было — годзік... пяць... Сёння — пятнаццаць!
Што можа быць цікавей?!
Мне пашчасціла назіраць за такім вось непрыкметнаімклівым ростам дзяўчынкі. He, не маёй дачкі, хаця і пра яе можна было б напісаць многа цікавага. Але сваё дзіця — ёсць сваё, тут можна непрыкметна для сябе і перахваліць яго. A вось пра гэту дзяўчынку — Кацю Васілевіч, пішу з задавальненнем, з радасцю, са светлым пачуццём, нават — з любоўю. Чаму? На мой погляд, яна — унікальная дзяўчынка, асабліва на агульным сучасным, не вельмі радасным, фоне падлеткавага «здароўя» нацыі.
Да гадкоў пяці яна была дзіця як дзіця — як і ўсе дзеці такога ўзросту: па-свойму прыгожая, тоўсценькія шчочкі, захапленне ў вочках ад усяго, што яны бачылі, і — бясконцая колькасць пытанняў.
Потым, гадкоў з пяці, Кацюня пачала не толькі здзіўляцца жыццёвымі з’явамі, а здзіўляць мяне сваімі адносінамі да жыцця, да ўсяго, што яе акружае.
Трэба адзначыць, што ўсе мае назіранні адбываліся (і адбываюцца) у вёсцы Карпілаўка, дзе жылі Каціны дзед і баба. Сёння ў жывых засталася толькі баба Галя.
Вось у гэтую невялікую вёсачку Кацюню цягне з незвычайнай сілай. Нарадзілася ў Мінску. а сваёй «малой радзімай»
лічыць Карпілаўку. А вядома ж, што многія вяскоўцы са скуры лезуць, каб лічыцца «городскнмн». У Каці ж свае погляды на жыццёвыя каштоўнасці. 3 малых год едзе сюды з бацькамі, з радасцю застаецца тут на ўсё лета і, відаць, душой тут спачывае. Каб сказаў, што сяброў ці сябровак тут шмат — дык не. Ці каб елатут ласункі ды прысмакі—таксама не. Звычайныя вясковыя «разнасолы» — бульбіна, пералежаная скварчына, малако...
Дык вось, прыкладна з пяці гадоў Кацюня пачала цвёрда станавіцца на ўласныя ногі. Куды б ні падалася баба Галя — за ёй, як хвосцік, Кацюня. Баба—у хлеў выкідваць гной, Каця — за ёй. I не проста стаіць ля яе, а дапамагае, наколькі дазваляюць сілы. Баба—у гарод, Каця — ужо тут, порацца, праполвае. Баба — карміць свіней, даіць карову, Каця — пры ёй. Пабяжыць, шчаўя назбірае, збегае ў лес (адна!), прынясе баравічкоў, у хаце прыбярэ, нешта мые, штосьці зашывае... Дзіва! He Каця, а Папялушказ казкі!
Здаецца, пашлі яе зімой у лес назбіраць пралесак — прынясе і іх.
Вось так, без прымусу, з радасцю, з лёгкасцю, нават з нейкай патрэбай, Каця бярэ ў свае рукі тое, да чаго не надта хочуць дакранацца і некаторыя дарослыя.
Янадаўно на «ты» з жыццёвымі складанасцямі. Сёння — яна спраўляецца і з канём, і спрабуе касіць, і бярэ сякеру ў рукі — і ўсе свае шматлікія справы ўкладвае ў тры словы: «Бабулі трэба ж дапамагаць!»
А якія цудоўныя цацкі яна вырабляе ды вышывае з рознакаляровых кусочкаў тканіны! Тут і лялькі, і звяркі, і птушкі — у краме падобных вырабаў не бачыў!
Такія вось летнія справы ў Каці. Зімой жа яна цалкам прысвячае сябе і свой час вучобе, якую спалучае з курсамі па вывучэнню англійскай мовы. Што ж — сур’ёзны чалавек да ўсяго ставіцца сур’ёзна.
У вас можа скласціся ўражанне, што яна — «хлопчыкападобная» дзяўчынка, якая кампенсуе працавітасцю недахоп дзявочай чароўнасці.
О не! He дай Божа (ці дай Божа) зірнуць вам на гэту прыгажосць, на гэты цудоўны бутон! Закахаецеся!
Сёння ёй — пятнаццаць! Прыгожая і стройная, ветлівая і сціплая, яна заслугоўвае лёсу казачнай Папялушкі, якая спаткала свайго прынца. Калі глядзіш на Кацю, радуецца сэрца — не ўсё дрэнна ў жыцці.
Шчасця табе, чароўная дзяўчынка!
ПАМІЖ НЕБАМ I ЗЯМЛЁЙ
Надышла і мая пара ісці служыць у армію. Спачатку прызыўная ваенная камісія зрабілазаключэнне: «Годзен для службы ў надводным флоце», што выклікала з майго боку бурлівую радасць — надта ж мне падабалася марская форма. Тады мяне не засмуціла тое, што на флоце трэба служыць на год больш, чым у арміі,— аж чатыры гады. Карпілаўскі Пеця Сліжук служыў на флоце, а чым я горшы?
Потым прыйшла павестка, і я апынуўся ў арміі — і дзякуй Богу! Тры гады маладога жыцця, няхай і ваеннай няволі — тэрмін не малы.
Прызвалі мяне з Карпілаўкі, і пачаўся мой «пачэсны абавязак». Усё было добра, але падчас маёй службы брат Косцік забраў старых бацькоў з вёскі ў Мінск, дзе ён, працуючы токарам, атрымаў у 'драўляным бараку дзесяціметровую каморку на Возніцкім завулку. I зажылі яны ўтраіх на дзесяці метрах, як тыя паны на хамутах. Жывуць, перабіваюцца на Косцікаву мізэрную зарплату, бо бацькам за дзесяцігоддзі дармавой працы ў калгасе, згодна савецкіх законаў, дзяржава, замест пенсіі, выставіла фігу (прабачце, не фігу, а цэлых дзве — маме і тату).
Праляцелі тры гады маёй службы, з’еў я не адзін кацёл салдацкай кашы, і выдаюць мне на рукі прыпісное пасведчанне, у якім чорным па беламу, зноў жа, згодна савецкіх законаў, я накіроўваўся туды, адкуль прызваўся,— у Карпілаўку Лагойскага раёна. Адпаведныя дакументы былі адпраўлены і ў Лагойскі райваенкамат, дзе я павінен быў стаць на ваенны ўлік.
Я ў штабе палка паспрабаваў тлумачыць, што за тыя гады, што я служыў Радзіме, сёе-тое змянілася ў маім жыцці, што ў Карпілаўцы мяне ніхто не чакае, але штабныя пацукі адказалі:
— Нічога не хочам ведаць! Кругом марш!..
I паехаў я на Возніцкі завулак «нелегалам», і пасяліўся на два з паловай метры, бо дзесяць лёгка дзеліцца на чатыры.
Тады я і не думаў, і не сніў, што сімвалічныя і непазбеглыя два з паловай метры чакаюць кожнага ў канцы жыцця. Гэта цяпер я такі разумны, а тады я, аддаўшы Радзіме свой доўг, працягваў любіць яе, лічыў яе самым дарагім і неабходным у жыцці. «Ружовыя акуляры» не дазвалялІ мне ўявіць, што ёй я не патрэбен. Ёсць я ці не — ёй аднолькава, ёй усё роўна...
Пачаліся мае шматмесячныя і шматлікія пакуты. Мне цяжка было зразумець, чаму мяне, не злодзея, не п’яніцу, чэсна-
га чалавека, выганялі адусюль, куды толькі я ні стукаўся. Бралі ў рукі маё прыпісное пасведчанне і злосна, у адзін голас абураліся:
— Чаго ты да нас прыпёрся? Едзь у сваю Карпілаўку!..
О, я бы з радасцю паехаў туды, але ж там ні сваякоў, ні калгаснай гасадаркі, нічога. за што можна было б зачапіцца. I ружовыя акуляры пачыналі шарэць...
Калі дзесяць метраў жылой плошчы цярпелі нас, то братава зарплата не вытрымлівала чатырох чалавек, мы падгаладоўвалі, не кажучы пра тое, што я не мог зняць з плячэй салдацкай робы. А прыбрацца вельмі хацелася — малады ж.
На працу мяне нідзе не бралі, бо я быў без прапіскі. У казённых абінетах, дзе я намазоліў вочы, ад мяне кідаліся ледзь не на сцены, як ад заразнага. У які бок я ні крануся — усюды была мёртвая сцяна раўнадушша і абыякавасці. Зноў, як і ў маленстве, мне даставаліся братавы старыя штаны, якія я «падфасоньваў», даношваў яго кашулі, з дня на дзень мама варыла буракі, бо гэта была самая танная яда.
Зрэдзь удавалася разгрузіць вагон, але і там усталяваліся свае парадкі, склаліся свае брыгады — чужых блізка не падпускалі...
Раптоўна ад знаёмых паступіла прапанова:
— Есць адна баба, ёй, праўда, семдзесят гадоў, затое мае двухпакаёўку. Спаць ты з «жонкай» не будзеш (дзякуй і за гэта), аформіце шлюб у загсе — і ты гарадскі жыхар! А там, дасць Бог, яна доўга не пачырыкае, табе і кватэра застанецца...
— Не-е! — устаў я на дыбы.— Каб я ды ажаніўся з сямідзесяцігадовай бабай! Ніколі! Нават фіктыўна не хачу!..
Сёння гэта можа выклікаць усмешку, але не ў мяне. Я і цяпер не паважаў бы сябе за той шлюб, каб ён адбыўся...
Раілі мне і нейкага гарбатага калеку, за якім патрэбен быў дагляд і які за тое, што я буду з-пад яго выносіць ягоныя нечыстоты, прапіша мяне часова як апекуна.
I пра гэта я не захацеў слухаць.
Нарэшце прапісалі мяне, за адпаведную плату, у пасёлку Ліпкі Мінскага раёна, і зрабіўся я сапраўдным савецкім чалавекам, бо займеў паперку на руках.
3 раённай прапіскай бралі на працу мала куды — у асноўным у нейкія шарагі, але ж я мог зарабіць сабе на штаны і кавалак хлеба.
МЯЖА
Дажыла бабуля да адзіноты...
Ці ёсць у свеце што-небудзь горшае і горкае, чым адзінота? На гэта пытанне здольны адказаць толькі той, каго яна, праклятая, напаткала.
Жыве бабуля, цягне гаспадарчую лямку, не паддаецца бясконцай сялянскай працы і свайму ўзросту. За адзін сённяшні дзень чаго толькі ні перабыло ў бабуліных руках: і дрэўка, і дровы, і саганы, і вілы, і сякера, і вёдры з вадой, і нітка з іголкай, і вялізныя вязкі саломы, і маленькі апошні кавалачак хлеба з кубкам купленага ў суседзяў малака. Але гэтыя дзве апошнія «цяжары» ледзь «заўважылі» бабуліны рукі, бо для рук праца — жыццёвая неабходнасць, а кароткачасовы перапынак для яды — вымушанасць.
Ды і прымае ежу вясковец па-асабліваму — прыткнецца на самы крайчык лавы ці табурэткі, міска з заціркай ці булёнам ад яго — за вярсту, быццам ён у сваёй хаце не гаспадар. A ўсё гэта ад таго, што няма калі яму рассядацца ды сталавацца, бо дзень пралятае хвілінкай, а праца чакаць не будзе...
Надышла вясна-вёсенка. Трэба ж неяк адсеяцца, каб не горш чым у людзей было. Тут, як на тое шчасце, прыкацілі на сваіх машынах з горада дзеці з унукамі.
— Дзякуй табе, Божачка! Міца і сына і святога духа! — перахрысцілася старая.— Адсеюся ў пару!
Яна горача прывіталася і рупліва кульганула ў хату, заляскацела міскамі, выцягнула з печы саган з бульбай. Потым дастала сціплы кавалачак сала, саскрэбла з яго леташнюю соль і парэзала яго на тоненькія лустачкі.