Душы маёй бяссонніца  Сяргей Давідовіч

Душы маёй бяссонніца

Сяргей Давідовіч

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 1999
61.19 МБ
Бачу, што размова не атрымліваецца, адварочваюся да акна і працягваю любавацца краявідамі.
Праз некалькі хвілін маўчання ён задаў «дзяжурнае» пытанне:
— А ты як?
Я і сам, ужо без цікавасці, гэтак жа дзяжурна адказаў:
— Ды так... Жыву...
Зноў паміж намі насцярожылася цішыня.
Вось як бывае: непрыемная гаворка, непрыемнае маўчанне, гады падзяляюць людзей, аддаляюць іх, робяць непатрэбнымі адзін аднаму. (Ёсць, на шчасце, і прыемныя выключэнні.)
Зноў праз Толікаву губу вывальваецца пытанне:
— Ну а працуеш ты дзе?..
Пытанне было зададзена, і я мусіў адказаць:
— Я — маёр міліцыі...
Божа мілы! Што зрабілася з Толікам! Чалавек імгненна перамяніўся — крутнуўся да мяне, ледзь сядзенне не выкруціў. Куды дзелася ганарыстасць і фанабэрыстасць?! Вочы яго заззялі, прыемная ўсмешка ўпрыгожыла твар, вусны не спыняліся ні на хвіліну.
— Слухай, Сярога! Давай сустракацца! Вось мой адрас, мой тэлефон! Трэба па сто грам зрабіць! Якая сустрэча! Мы ж былі сябрамі!..
Усё гэта паходзіла на анекдот, на сатырычнае кіно, не верылася, што ўсё гэта я раптоўна ўбачыў у жыцці, побач з сабой. Здзіўляюся, навошта насіць у сабе такі хлам, такі непатрэбны цяжар — другога, штучна створанага, адмоўнага чалавека?
Гэта ж так проста і лёгка — заставацца самім сабой.
ШЧАСЦЕ
Складанае гэта паняцце — шчасце.
Да яго ставяцца даволі легкадумна і карыстаюцца ім налева і направа.
Часта можна пачуць:
— Я шчаслівы чалавек!
Безадказная і бяздумная заява.
Такое можа сказаць толькі дзіця, акружанае дабрабытам і бацькоўскай ласкай.
Толькі дзеці, пры наяўнасці неабходных умоў, могуць адчуваць тое, што завецца поўным шчасцем.
Ды і іх крохкае шчасце засмучаецца дзіцячымі перажываннямі і шчырымі слязьмі, нават ад страты любімай цацкі.
Дарослы чалавек, з нармальным светаўспрыманнем, хаця і не перажыўшы асабістай нейкай трагедыі і гора, не назаве сябе шчаслівым, бо інфармацыйны ціск з усіх бакоў такі моцны і жорсткі, што шчаслівым, у поўным сэнсе гэтага слова, можа лічыць сябе толькі сляпы, глухі і з каменным сэрцам чалавек.
Хіба ж можа чалавек, пахаваўшы сваіх бацькоў, некага з родных ці блізкіх сяброў, а калі і не пахаваўшы, то назіраючы кожны дзень па тэлевізары, як ліецца кроў, сказаць:
— Я шчаслівы!
Чалавек з узростам апускаецца ўсё глыбей і глыбей у перажытае і словам «шчасце» можа карыстацца толькі па нейкаму выпадку:
— Я шчаслівы тым, што выйшла ў свет мая кніга...
— Я шчаслівы тым, што магу быць з вамі...
— Якое шчасце, што бяда абмінула ваш дом...
Гэтымі шчаслівымі выпадкамі-імгненнямі трэба вельмі даражыць, як і словам «шчасце».
ЛЮБОЎ
Ідзе дыскусія. Спрачаюцца сацыёлагі, сексапатолагі, псіхолагі і іншыя шматлікія «олагі» і «ёлагі». Адны даказваюць, што неабходна расказваць дзецям з малога ўзросту, адкуль бяруцца такія ж, як яны, дзеці і як яны «робяцца», інакш гэта растлумачыць «вуліца».
Другія настойваюць на тым, што прыйдзе ўсё само сабой.
А трэція... А трэціх не заўважаюць, іх нібы не існуе. А яны, гэтыя трэція, пераканаўча і даволі натуральна, кожны дзень з экранаў кіно і тэлевізараў дэманструюць «любоў». Сёння «гэта» завецца любоўю. Слова «любоў» і паняцце любові страціла свой першапачатковы чысты, незямны сэнс...
Прыліпне першакласнік да тэлевізара і засвойвае ўрок, што «заняцца любоўю» — значыць легчы ў пасцель з першым сустрэчным, што «трахнуцца» — гэта зноў жа «любоў». У моладзі і падлеткаў самае папулярнае і моднае слова «трахнуцца». Чаму дзівіцца, яно штодня злятае з экранаў, яно стала афіцыйным у «культурным» лексіконе.
Уся гэта тэлевідэаінфармацыя ў спалучэнні з нашымі «дасягненнямі» ў галіне агульнай культуры — спрыяльная глеба для росту бездухоўнасці моладзі.
He, не трэба дзецям агулам растлумачваць, адкуль бяруцца дзеці. Ды і не агулам весці такую гаворку вельмі не проста.
У кожнай сям’і свая атмасфера даверу ці недаверу паміж бацькамі і дзецьмі. Ці ж можа п’яны бацька агітаваць сына за цвярозы лад жыцця? Ці пабудавала сям’я той маральны падмурак, апіраючыся на які, бацькі маюць права ўводзіць дзяцей у інтымны свет узаемаадносін паміж жанчынай і мужчынам?
Ды і як будуць выглядаць у вачах сваіх дзяцей нават самыя адукаваныя і звышмаральна ўстойлівыя бацькі, якія пачнуць «раскрываць» дзецям вочы, атыя ўжо неаднаразова бачылі ў сяброў па відзіку дэталёва гэту «любоў».
Некаторым бацькам і не сніласятое, што ведаюць іхдзеці...
Сексуальная рэвалюцыя адбылася. I, як кожная рэвалюцыя, яна прынесла з сабой у лёс грамадства разруху, разбурэнне асноўных каштоўнасцяў жыцця. Разбуранымі аказаліся і душы дзяцей, падлеткаў, моладзі.
Вушы вянуць, калі даводзіцца праходзіць міма падлеткаў, сярод якіх і дзяўчынкі. Але гэта толькі бачная частка айсберга...
Нібы ўчора было і маё юнацтва. Сёння гэта здаецца дзіўным, але светлыя юнацкія мары гарманічна спалучаліся з паводзінамі, з адносінамі да дзяўчат. А што ўжо казаць пра адносіны датой адзінай. якая падабалася? Можаце лічыць мяне пячорным чалавекам, але, рыхтуючыся праводзіць з вечарынкі сваю абраную, я збіраўся расказаць ёй пра стан сваёй душы словамі розных песень. Баяўся, што не хопіць мужнасці звычайнымі словамі сказаць ёй пра свае пачуцці, таму перабіраў у галаве ўсе песні пра каханне, якія і спяваў ёй на працягу ўсёй няблізкай дарогі да яе вёскі. Нават баяўся ўзяць пад руку, каб не паказацца ёй нахабным. Вяртаючыся дамоў, адчуваў крылы за спінай, душу перапаўняла святло нязведаных пачуццяў і прадчуванне хвалюючыхтаямніцжыцця. Зноў жа спяваў, цяпер на ўсё горла, бо не спяваць было немагчыма.
Упэўнены, што і нашы бацькі, і амаль усе больш далёкія продкі ішлі да вяршыні кахання дарогай светлых пачуццяў.
I дзіўная рэч — ніхто ім у маленстве не расказваў і не паказваў, адкуль бяруцца дзеці, а мы з’явіліся на свет Божы.
Малайцы, продкі,— дадумаліся неяк самі!..
Ад вуліцы, ад тэлебачання і ад завугольных «настаўнікаў» сёння, нажаль, не ўратаваць дзяцей і моладзь. Марная праца тлумачыць ім, што і адкуль. Неабходна другое.
Трэба на фоне здаровага сямейнага ладу неназойліва, на канкрэтных або абстрактных прыкладах паказваць, да чаго прыводзяць тыя ці іншыя паводзіны. Трэба закрануць душу дзіцяці ці падлетка неабсяжнасцю і прыгажосцю жыццёвай перспектывы і пераканаць у тым, што ўсяму свой час.
Нават забаронены плод не будзе смачным, калі сарваць яго не ў пару.
МАЛА ЗАСТАЛОСЯ
Рашыў вялікі начальнік спусціццаз вышыні сваёй пасады і праехаць па вёсках — крыху «абнародзіцца».
Едзе ён між хісткіх платоў і дзіравых стрэхаў, назірае з машыны праз высокі быльнёг за хліпкім жыццём сваіх падданых, зяхае.
Раптам бачыць ля плота старую бабулю, якая рве крапіву і піхае яе ў кошык.
— Спыніся! —загадаў шафёру,-—Трэба з людзьмі сустрэцца, выслухаць іх.
— Здарова, маці-гаспадыня! — і начальнік працягнуў пухлую руку старой.
Тая нясмела падала сваю перакручаную працай даланю.
— Дзякуй Богу, мацуюся!.. А чый будзеш, дзіцятка? — пацікавілася бабуля.
— Я ... (і начальнік назваў сваю пасаду).
Старая выхапіла сваю даланю з пухлай рукі і спужана пачала яе выціраць аб прыпол сукенкі.
— Ой, прабачце, я ж, старая-дурная, не прызнала і сунула вам сваю мурзатую руку! Яшчэ раз прабачце!..
Начальнік шырока ўсміхнуўся:
— Ну што вы спужаліся? Я ж такі, як і вы, я ж з народу, з самай гушчы.
— Вось дзякуй, дык дзякуй, што заехалі! Да нас жа ніводная кіраўнічая душа не залятае... А тут вы!..
— Ну, як жывяце? Якія скаргі? Чаго б вам яшчэ хацелася?
Старая пакланілася:
— Ой, дзеткі, мне хоць бы плот крыху...
— Я бачу, вы на вітамінчыкі націскаеце! — і начальнік паказаў на крапіву.
— Гэта ж няма чым парасятка карміць, дык я...
Начальнік зноў перабіў бабіну гаворку:
— А я ў вашай руцэ адчуў сілу. Вы яшчэ крэпіцеся! Ёсць порах!
Старая цяжка ўздыхнула:
— Якое тут крапленне? Які порах? Адна порхаўка засталася... Каб хоць крыху лекаў якіх ці...
— А ў вас, я гляджу, сінія вочы, як у маладой...
— Мне ж ужо, дзеткі, восемдзесят першы год крануўся, а вочы я выплакала ад...
— Нічога! Трымайцеся! Мала засталося! Усё ідзе на пад’ём, угару прэ!
— Яно-то хай усё ідзе сабе,— абураецца старая,— але ж маёй пенсіі не хапае нават на...
— Я ж сказаў, усё прэ ўгару! Праз якіх сем—дзесяць год — цукерку з рота выпускаць не будзеце!.. Так, якія яшчэ пажаданні? Смялей! Я вас зразумею, я ж з самай гушчы!
Старая апусціла галаву, сумна зірнула на свае драныя гумавыя боты, якія не абновіш і за тры пенсіі, і толькі цяпер заўважыла, што працягвае выціраць сваю заросшую гразёй даланю.
— Якія пажаданні, дзеткі? Усё ў нас добра...
Тут бабуля ўспомніла, што ў вёсцы няма вады, старыя студні абсунуліся, зараслі. Толькі яна раскрыла бяззубы рот...
— Ох і паветра ж у вас тут! Дача! Санаторый! Жыві — не хачу! — пацягнуўся, як пасля сну, начальнік, потым адчыніў дзверцу машыны і з асалодай сеў на сядзенне.— Бывай, мацігаспадыня! Бачу, што жыве яшчэ наша вёска! Нічога, мала засталося! Мацуйцеся!
Пыл з-пад колаў шугануў бабулі ў вочы, асеў на «вітамінчыках».
Хацела старая працягваць ірваць крапіву для галоднага парсючка, але падклыпала суседка.
— Хто гэта з табой так доўга балясаў?
— Ого! Гэта ж быў... (і старая назвала пасаду субяседніка).
Цяпер ужо суседка ўсклікнула:
— Ого!.. Ну, і як ён? Што гаварыў? Што абяцаў?..
Старая рогам хустачкі выцерла сасмяглыя губы і толькі ўздыхнула.
— Ну што ты, як рыбіна, маўчыш? Пра што была ў вас гаворка? Ці гэтак жа ты і з ім маўчала?
— Ды гаварылі мы з ім пра ўсё, але як гусь з парасём. Я —• пра адно, ён — пра другое...
— А хоць што ён абяцаў надалей? Як будзем жыць?
— Сказаў, што мала засталося...
— Што мала засталося?—спужалася суседка.—Жыць нам мала засталося, ці што?..
— Вось гэтага я не зразумела,— адвярнулася старая і зноў пачала рваць крапіву і запіхваць яе ў кошык.
РЫТМЫ
Кожны павінен жыць у сваім часе. Але не кожнаму гэта ўдаецца, а хутчэй за ўсё — нікому, бо за чалавечы век жыццё мяняецца, перакручваецца настолькі, што незразумела—дзе галава, дзе ногі.
Што застаецца рабіць? Жыць-дажываць, бо далейшае жыццё — быццам нелюбімая ежа, якую вымушаны жаваць як не сваімі зубамі — ведаеш, што іншай не будзе...
I гэта штодзённая, нелюбімая «ежа» атручвае душу і ўвесь твой унутраны свет.