Унія. Дзяржаўнасць. Культура
Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
УНІЯ ДЗЯРЖАЎНАСйЬ фІЛАСОфСКА-KVlbTVPA ГІСТАрЫЧНЫ
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
ІНСТЫТУТ ФІЛАСОФІІI ПРАВА
САПддокшын
УНІЯ
ДЗЯРЖАЎНАШЬ КУДЫУРА
(Філасофскагістарычны аналіз)
МІНСК «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА» 1998
УДК [322.2+13+008](476)(091)
ББК 86.3(4Бен)
П 12
Рэдактар чл.-кар. НАН Беларусі A. С. Майхровіч
Рэцэнзенты: канд. гіст. навук Г. Я. Галенчанка, канд. філал. навук В. А. Чамярыцкі
Падокшын С. А.
П 12 Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз). — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 111 с.
ISBN 985-08-0224-3.
Прадстаўлены дзве альтэрнатыўныя мадэлі духоўнага жыцця, якія склаліся ў ВКЛ у XIV—XVII стст.: ліберальная, рэнесансна-гуманістычная, падставай якой з’яўлялася верацярпімасць, і кансерватыўная, дзяржаўна-ахоўная, у аснове якой ляжала ідэя уніі. Аналізуецца філасофскі, культуралагічны, палітычны змест царкоўнай ун». яе ўплыў на грамадска-дзяржаўнае і культурна-духоўнае развіццё, менталітэт беларускага народа.
Прапануецца навуковым супрацоўнікам, вьікладчыкам, студэнтам ВНУ, выкладчыкам і вучням старэйшых класаў СШ і ліцэяў, усім, хто цікавіцца закранутымі ў кнізе праблемамі.
ISBN 985-08-0224-3
©С. А. Падокшын, 1998
ЗМЕСТ
Прадмова 5
I. ПАСТАНОЎКА ПЫТАННЯЎ 7
II. ШЛЯХДАУНІІ 21
1. Перадумовы уніі 21
2. Пачатак дзяржаўна-царкоўнага саперніцтва паміж Вільняй і Масквой 22
3. Уніяцкая дзейнасць вялікіх князёў. Унія як ідэя палітычная і экуменічная 25
4. Станаўленне вялікадзяржаўнай ідэалогіі 30
5. Ідэя верацярпімасці як альтэрнатыва ідэі уніі 37
6. Адраджэнне ідэі царкоўнай уніі ў другой палове XVI ст... 39
7. Культурна-асветніцкая мабілізацыя праваслаўя 53
8. Карэнны пералом у дзяржаўнай палітыцы: курс на лакальную царкоўную унію 56
9. Першая хваля антыуніяцкага пратэсту. Хаўрус праваслаўных з пратэстантамі 62
10. Каралеўскі універсал ад 24 верасня 1595 г. Місія ў Рым 64
III. БРЭСЦКАЯ ЦАРКОЎНАЯ УНІЯ: УВЯДЗЕННЕ I ВЫНІКІ 67
1. Уніяцкі і праваслаўны саборы. Напрамкі міжканфесійнай барацьбы і першыя вынікі уніі 67
2. Станаўленне царкоўна-арганізацыйнай і культурнаасветніцкай структуры уніяцкай царквы 72
3. Праект палітычна-канфесійнай інтэграцыі з Масквой ... 73
4. Антыуніяцкая апазіцыя і яе роля ў сацыяльна-палітычным і рэлігійна-культурным жыцці Беларусі і
Украіны першай паловы XVII ст. 75
5. Ад канфрантацыі да кампрамісу. Адраджэнне праваслаўнай іерархіі 80
6. Пётр Магіла як духоўна-культурны інтэгратар 84
7. Беларуска-ўкраінскае праваслаўе і Маскоўская
дзяржава ў другой палове XVII ст 90
8. "Эміграцыя". Драматычны лёс Сімяона Полацкага 91
9. Гістарычны лёс уніяцтва (другая палова XVII —XX ст.) .. 98
10. Праблема нацыянальнай беларускай царквы 102
Бібліяграфія 108
ПРАДМОВА
Гісторыя рэлігійна-царкоўнай уніі на айчыннай глебе не пачыналася са знакамітага Берасцейскага сабора, які адбыўся ў кастрычніку 1596 г. Яе вытокі ўзыходзяць да XIII— XIV стст., пачатку ўтварэння інтэграванай беларуска-ўкраінскалітоўскай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Менавіта ў гэты перыяд перад народамі ВКЛ, і перш за ўсё беларускім і ўкраінскім, і іх лідэрамі, вялікімі князямі, паўстаюць дзве глабальныя задачы: умацаванне палітычнай I захаванне духоўна-культурнай незалежнасці. У святле гэтых задач і разглядаецца насычаная і драматычная гісторыя айчыннага рэлігійна-царкоўнага жыцця.
У прапануемай чытачу працы зроблена спроба канцэптуальнага аналізу царкоўнай уніі як гістарычнай з’явы, разглядаецца яе палітычны, культуралагічны, філасофскі сэнс, яе ўплыў на грамадскае і духоўнае жыццё беларускага народа. Паказана, што на працягу XIV—XVI стст. у грамадскай лрактыцы ВКЛ склаліся дзве альтэрнатыўныя мадэлі рэлігійна-царкоўнага жыцця: ліберальная, рэнесансна-гуманістычная, падставай якой з’яўлялася свабода рэлігійнага выбару, верацярпімасць, і кансерватыўная, дзяржаўна-ахоўная, у аснове якой ляжала ідэя уніі, або аб’яднання каталіцтва і праваслаўя. Разглядаюцца ўзаемадзеянне гэтых мадэлей, станоўчыя і адмоўныя вынікі іх рэалізацыі.
У кнізе паказаны адметны характар заходняга, беларуска-ўкраінскага, праваслаўя, абумоўлены геапалітычным становішчам ВКЛ паміж Усходам і Захадам. Робіцца выснова, што ў духоўным жыцці Беларусі і Украіны XIV— XVII стст. склаўся спецыфічны тып свецкага і царкоўнага дзеяча і мысліцеля "на мяжы культур", да якіх адносяцца Ф. Скарына, Л. Сапега, I. Пацей, П. Магіла, Сімяон Полацкі і інш. Закранаюцца праблемы станаўлення нацыянальнай царквы, вялікадзяржаўнай ідэалогіі. Праца адзначаецца
новымі падыходамі да праблемы уніі, нетрадыцыйнымі трактоўкамі шэрагу пытанняў.
400-гадовы драматычны вопыт рэалізацыі ідэі царкоўнай уніі шмат чаму вучыць. Перш за ўсё, што нельга ламаць "праз калена" натуральнае гістарычнае жыццё народа, яго падставы, традыцыі, каштоўнасці; што шлях да грамадскай згоды нацыі, дзяржавы, чалавецтва ляжыць праз узаемную цярпімасць, павагу да іншаверства і іншадумства, праз свабодны і добраахвотны выбар.
Кніга прапануецца дзяржаўным і грамадскім дзеячам рэспублікі, выкладчыкам, студэнтам, аспірантам гуманітарных факультэтаў універсітэтаў і іншых вышэйшых навучальных устаноў, выкладчыкам і вучням старэйшых класаў сярэдніх школ і ліцэяў у якасці дапаможніка ла айчыннай гісторыі, культуралогіі, рэлігіязнаўству, паліталогіі, гісторыі філасофіі, а таксама ўсім тым, хто проста цікавіцца закранутымі ў кнізе праблемамі.
I. ПАСТАНОЎКА ПЫТАННЯЎ
Гісторыя уніяцкага рэлігійна-царкоўнага руху ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне — навуковая праблема, над вырашэннем якой працавалі, працуюць і яшчэ доўга будуць працаваць вучоныя. Праблема гэта звязана з шэрагам актуальных пытанняў гісторыі беларускага народа, перш за ўсё з пытаннямі спецыфікі рэлігійна-царкоўнага і грамадска-палітычнага жыцця Беларусі XIII—XX стст., станаўлення дзяржаўнасці, развіцця нацыянальнай культуры і інш. Царкоўнай уніі, і Брэсцкай уніі ў прыватнасці, прысвечана агромністая літаратура, якая змяшчае самыя разнастайныя, дыяметральна супрацьлеглыя ацэнкі гэтай гістарычнай з'явы (42, с. 5— 16). Значную ролю ў высвятленні рэлігійна-культурнай сітуацыі ў ВКЛ і Беларусі XIII—XX стст., праблемы уніі адыгралі матэрыялы міжнародных навуковых канферэнцый "Культура народаў ВКЛ і Беларусі XIII — пачатку XX ст." (1991), "Царква і культура народаў ВКЛ і Беларусі XIII — пачатку XX ст." (1992), якія адбыліся ў г. Гродна з ініцыятывы Дзмітрыя Карава. У сувязі з 400-годдзем Брэсцкай уніі, якое адзначалася ў кастрычніку 1996 г., з’явіліся новыя публікацыі, сярод якіх трэба назваць і працы беларускіх вучоных, менавіта манаграфію Святланы Марозавай "Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839)" (Гродна, 1996); калектыўную працу "3 гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі)" (Мн., 1996) і інш.
Трэба таксама назваць шэраг новых прац украінскіх аўтараў, якія не ўваходзяць у гістарыяграфічны агляд С. Марозавай (42), але ў якіх закранаюцца розныя аспекты гісторыі культуры і царквы Украіны і Беларусі XVI—XVII стст. Гэта працы С. I. Маслава "Кнрнлл Транквнллон-Ставровецкнй н его ллтературная деятельность" (Клев, 1984); Д. С. Налівайкі "Козацька хрнстляньська республіка" (КлГв,
1993); В. I. Ульяноўскага "Історія церквл та рэлігійнай думкі в УкраТнн" у 3-х кн. (КмТв, 1994); П.К.Яроменкі "Мелетій Смотрнцькнй" (Кнів, 1986) і інш.
Важнай падзеяй ва ўсходнеславянскай гісторыка-філасофскай навуцы і культуралогіі з’яўляецца выхад у свет грунтоўнай манаграфіі вядомай украінскай даследчыцы Валерыі Міхайлаўны Нічык "Петро Могіла в духовній історіі' Украінм" (КлТв, 1997), у якой па-новаму асэнсоўваецца духоўна-культурнае і рэлігійна-царкоўнае жыццё ўкраінскага і беларускага народаў у канцы XVI—XVII ст. Нельга абмінуць і працы львоўскага вучонага Івана Васільевіча Паслаўскага "Між Сходом і Заходом: Нармсн з культурно-політнчноі' історіТ Украінськсн церквм" (Львів, 1994). Як і вышэйпамянёная праца, кніга Паслаўскага — гісторыкафіласофскае, тэарэтычнае даследаванне. Калі для Нічык нацыянальнай царквой з’яўлялася праваслаўе ў яго кіевамагілянскай рэдакцыі, то для Паслаўскага формай украінскага нацыянальна-рэлігійнага самавызначэння быў і ёсць грэка-каталіцызм, або уніяцтва (53, с. 135).
Першакрыніцы па гісторыі рэлігійна-грамадскага руху Беларусі XVI—XVIII стст. змяшчаюцца ў асноўным у дарэвалюцыйных зборніках дакументаў тыпу "Русская нсторнческая бмблнотека", "Акты, нздаваемые Влленской археографнческой комлссмей", "Акты, относяіцлеся к мсторнл Западной Россмн", "Документы, обьясняюшне нсторню Западнорусского края н его отношенме к Росснм н к Польше" і інш. Істотнай заганай гэтых выданняў з'яўляецца пэўная праваслаўна-вялікадзяржаўная тэндэнцыйнасць. Таму, каб атрымаць адэкватную навуковую карціну, сучасныя даследчыкі павінны звяртацца і да альтэрнатыўных дакументальных матэрыялаў, якіх, на жаль, пакуль што значна менш. Але і тыя, што ёсць, цяжкадаступныя. У гэтай сувязі хацелася б звярнуць увагу на зборнік дакументаў пад назвай "Помнікі гісторыі Украіны (1075—1623)". Ён падрыхтаваны уніяцкім мітрапалітам Андрэем Шапціцкім, які на працягу 40 гадоў збіраў іх у бібліятэках і архівах Рыма. Дакументы надрукаваны ў асноўным на лацінскай і італьянскай, некаторыя — на польскай мовах (46). 3 беларускіх выданняў лершакрыніц трэба адзначыць фундаментальны зборнік "Унля в документах" (Мн., 1997), падрыхтаваны В. А. Цяпловай і 3. I. Зуевай.
Мэта дадзенай публікацыі — абапіраючыся на першакрыніцы, наяўную літаратуру, пэўныя навуковыя вынікі, папершае, асэнсаваць феномен царкоўнай уніі з пункту гледжання філасофіі гісторыі, культуралогіі і паліталогіі,
ла-другое, засяродзіцца на праблемах, якія недастаткова высветлены. Чытачу прапаноўваецца аўтарская канцэптуальная версія некаторых аспектаў рэлігійна-царкоўнай, грамадскапалітычнай і духоўна-культурнай сутнасці уніі, з якой, зразумела, можна згаджацца або спрачацца.
Як правільна адзначаюць сучасныя даследчыкі, унія — з’ява супярэчлівая і неадназначная. Яе немагчыма асэнсаваць палярна: або са знакам "плюс", або са знакам "мінус". Разглядаць царкоўную унію неабходна ў яе дынаміцы, гістарычным развіцці, як з’яву, прама або ўскосна знітаваную са складаным сацыяльным, дзяржаўным, духоўна-культурным жыццём беларускага і ўкраінскага народаў пачынаючы з узнікнення Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) і да нашых дзён.